ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 лiстапада 1998 г. № 602
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНЫМ
КОМПЛЕКСЕ ШКОЛА (ГIМНАЗIЯ) - КАЛЕДЖ МАСТАЦТВАЎ
У мэтах пашырэння дыферэнцыраванага навучання вучняў, больш
поўнага раскрыцця iх здольнасцей, падрыхтоўкi спецыялiстаў з
сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у галiне мастацтваў, развiцця
iнтэлектуальнага патэнцыялу i нацыянальнай самасвядомасцi моладзi
рэспублiкi загадваю:
1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб вучэбным комплексе
школа (гiмназiя) - каледж мастацтваў.
2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi
(Фяськоў М.С.) у 3 дзённы срок накiраваць вышэйадзначанае палажэнне
ў Мiнiстэрства юстыцыi для дзяржаўнай рэгiстрацыi.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЯРДЖАНА
Загад
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
05.11.1998 № 602
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Намеснiк мiнистра фiнансаў Намеснiк Мiнiстра працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж А.П.Колас
15.07.1998 06.08.1998
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбным комплексе
школа (гiмназiя) - каледж мастацтваЎ
I. Агульныя палажэннi
1. Вучэбны комплекс школа (гiмназiя) - каледж мастацтваў (далей
па тэксту комплекс) з'яўляецца навучальнай установай у сiстэме
бесперапыннай адукацыi, якая забяспечвае iнтэграцыю агульнай
сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi на падставе
дасканалага авалодання прафесiйнымi навыкамi ў галiне розных вiдаў
мастацтваў.
Комплекс можа стварацца на базе дзяржаўнай або iншых форм
уласнасцi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
2. Галоўныя задачы комплекса:
- фармiраванне на аснове раскрыцця i рэалiзацыi здольнасцей
вучня адукаванай, высокамаральнай, усебакова развiтой асобы,
аднаўленне i развiццё iнтэлектуальнага i духоўнага патэнцыялу
беларускага народа;
- задавальненне патрэб асобы ў набыццi спецыяльнай адукацыi i
квалiфiкацыi ў выбранай галiне прафесiйнай дзейнасцi з улiкам
нацыянальна-культурных традыцый рэспублiкi i мiжнароднага ўзроўню
адукацыi;
- падрыхтоўка спецыялiстаў у галiне мастацтваў з сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй.
3. Комплекс з'яўляецца навучальнай установай у сiстэме
адукацыi, якая ажыццяўляе эксперыментальную праверку новага зместу
базавай, агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, новых
педагагiчных сiстэм на прынцыпах пераемнасцi i бесперапыннасцi з
iншымi вiдамi адукацыi. З гэтай мэтай у комплексе праводзiцца
метадычная, мастацка-творчая i iншая дзейнасць у адпаведнасцi з
задачамi па падрыхтоўцы спецыялiстаў.
4. Комплекс адкрываецца, рэарганiзуецца i лiквiдуецца органамi
ўлады ў парадку, якi ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам, i па
ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
5. Комплекс ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Законам
"Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", прыкладным палажэннем аб
агульнаадукацыйнай школе, прыкладным палаженнем аб гiмназii,
прыкладным палажэннем аб каледжы, дадзеным палажэннем i iншымi
нарматыўнымi актамi Мiнiстэрства адукацыi, нясе адказнасць перад
грамадствам i дзяржавай за якасць падрыхтоўкi навучэнцаў.
6. Комплекс можа мець адзiн або некалькi профiльных напрамкаў
па розных спецыяльнасцях (музычнае, мастацкае, харэаграфiчнае i
г.д.).
7. На падставе дагавароў з вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, а
таксама прадпрыемствамi i арганiзацыямi комплекс можа ажыццяўляць
мэтавую падрыхтоўку навучэнцаў з далейшым iх навучаннем у вышзйшай
навучальнай установе i працаўладкаваннем на гэтых прадпрыемствах i ў
арганiзацыях.
8. Навучанне ў комплексе ажыццяўляецца па дзённай форме. Асобы,
якiя навучаюцца, называюцца навучэнцамi.
II. Структура вучэбнага комплекса
школа (гiмназiя) - каледж мастацтваў,
арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу
9. Комплекс арганiзуецца ў складзе базавай школы (падрыхтоўчы,
I-IХ кл.) або школы другой ступенi (гiмназiя) (IV(V)-IХ), i каледжа
(Х-ХII кл.). У каледжы ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялiстаў з
сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на першым i другiм узроўнях.
10. Структура комплексу ўключае аддзяленнi, метадычныя
аб'яднаннi па агульнаадукацыйных i спецыяльных дысцыплiнах, вучэбныя
кабiнеты, лабараторыi, майстэрнi i iншыя падраздяленнi.
11. У падрыхтоўчы, IV (V) клас залiчваюцца дзецi, якiя маюць
права на навучанне ў навучальных установах Рэспублiкi Беларусь у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, валодаюць неабходнымi
здольнасцямi i паспяхова прайшлi конкурсны адбор. Пры наяўнасцi
свабодных месц праводзiцца дадатковы набор у I-IХ кл. навучэнцаў,
якiя паспяхова здалi экзамены па спецыяльных прадметах.
Прыём у каледж праводзiцца на конкурснай аснове ў адпаведнасцi
з дзеючымi Правiламi прыему ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы.
Форма, тэрмiны правядзення конкурсу, уступных экзаменаў i склад
прыёмнай камiсii вызначаюцца педагагiчным саветам i зацвярджаюцца
загадам дырэктара навучальнай установы.
12. Перавод навучэнцаў з класа ў клас ажыццяўляецца па вынiках
гадавых адзнак, пераводных экзаменаў па спецыяльных дысцыплiнах,
праглядаў творчых работ па мастацтву. Навучэнцы IХ класаў здаюць
выпускныя, а навучэнцы каледжа (ХII класаў) - дзяржаўныя або
квалiфiкацыйныя экзамены ў адпаведнасцi з парадкам, устаноўленым
Мiнiстэрствам адукацыi.
Склад камiсii для прыёму выпускных, дзяржаўных або
квалiфiкацыйных экзаменаў, у якую ўключаюцца найбольш вопытныя
настаўнiкi, зацвярджаецца загадам дырэктара комплексу.
У склад камiсii для прыёму дзяржаўных або квалiфiкацыйных
экзаменаў могуць уключацца выкладчыкi ВНУ.
13. Дзяржаўныя або квалiфiкацыйныя экзамены ў комплексе i
ўступныя экзамены ў вышэйшую навучальную ўстанову могуць сумяшчацца.
14. Выпускнiкам базавай школы, якiя паспяхова закончылi
навучальны год i здалi экзамены, выдаецца пасведчанне ўстаноўленага
ўзору аб базавай адукацыi. У вучэбных комплексах мастацкага профiлю
дадаткова выдаецца пасведчанне з адзнакамi па спецыяльных
дысцыплiнах.
Выпускнiкам комплексу, якiя паспяхова вытрымалi дзяржаўныя або
квалiфiкацыйныя экзамены, абаранiлi дыпломныя праекты (работы),
выдаецца дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з прысваеннем
адпаведнай квалiфiкацыi.
Выпускнiкам каледжа, якiя атрымалi адзнакi "добра", але не
больш, чым па 25% вучэбных прадметах, адзнакi "выдатна" па астатнiх
i здалi дзяржаўныя або квалiфiкацыйныя экзамены, абаранiлi дыпломныя
праекты (работы) на "выдатна", выдаецца дыплом аб сярэдняй
спецыяльнай адукацыi з адзнакай.
15. Навучэнцы падрыхтоўчых, I-IХ класаў, якiя не паспяваюць па
спецыяльных дысцыплiнах, ва ўстаноўленым парадку пераводзяцца ў
сярэднюю агульнаадукацыйную школу. Навучэнцы каледжа, якiя не
паспяваюць па спецыяльных дысцыплiнах, выключаюцца з дадзенай
навучальнай установы. Яны могуць пераводзiцца ў сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы i прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы адпаведных
профiляў, паступаць у iншыя сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы i прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы, сярэднiя
агульнаадукацыйныя, вячэрнiя (зменныя) агульнаадукацыйныя школы або
працаўладкоўвацца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
16. Комплекс ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове вучэбных
планаў, якiя зацвярджаюцца ў вызначаным парадку з улiкам спецыфiкi
комплексу.
17. У дадзенай навучальнай установе ўстанаўлiваюцца наступныя
вiды вучэбных заняткаў: урокi, лекцыi, практычныя, семiнарскiя,
лабараторныя заняткi, практыка, курсавыя i дыпломныя работы,
кансультацыi. Iх аб'ём у гадзiнах, а таксама тэрмiны правядзення
экзаменаў, канiкул вызначаюцца вучэбнымi планамi.
18. Заняткi ў базавай школе комплексу праводзяцца па класах, у
каледжы - па вучэбных групах. Колькасць навучэнцаў у класах i групах
вызначаецца ў адпаведнасцi з прыкладнымi палажэннямi аб
агульнаадукацыйнай школе, гiмназii, каледжы. У асобных выпадках па
рашэнню выканкамаў, у падпарадкаваннi якiх знаходзiцца комплекс,
дазваляецца камплектаваць класы i групы з меншай напаўняльнасцю.
19. Пры правядзеннi лабараторных, практычных i семiнарскiх
заняткаў, заняткаў па прафiлюючых дысцыплiнах, замежнай мове,
iнфарматыцы, фiзiчнай культуры, а таксама курсавога або дыпломнага
праектавання, вытворчай практыкi i iншых заняткаў у адпаведнасцi з
вучэбным планам клас (група) дзелiцца на падгрупы. Колькасць
навучэнцаў у кожнай падгрупе вызначаецца вучэбным планам.
20. Пазавучэбная дзейнасць навучэнцаў ажыццяўляецца з улiкам
канкрэтнага накiрунку комплексу ў розных студыях, гуртках,
спартыўных i iншых аб'яднаннях, якiя ствараюцца ў дадзенай
навучальнай установе.
21. Комплекс выкарыстоўвае падручнiкi школ, вучэбную i
метадычную лiтаратуру дпя сярэднiх спецыяльных i вышэйшых
навучальных устаноў.
22. Навучэнцы каледжа (Х-ХII класаў) забяспечваюцца стыпендыяй
у памерах i ў парадку, якiя ўстаноўлены для сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў.
III. Прававы статус, фiнансавае i
матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне
23. Комплекс з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае бягучы i iншыя
рахункi ва ўстановах банкаў, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым
парадку.
24. Вышэйшым органам кiравання з'яўляецца Савет, правы якога
вызначаюцца статутам комплексу.
25. Непасрэднае кiраўнiцтва дзейнасцю комплексу ажыццяўляе
дырэктар, якi назначаецца органам кiравання адукацыi, у
падпарадкаваннi якога знаходзiцца комплекс.
26. Комплекс мае штатны расклад, якi зацвярджае дырэктар ва
ўстаноўленым парадку ў межах выдзеленага фонду заработнай платы.
27. Педагагiчны калектыў фармiруецца на конкурснай аснове.
28. Фiнансаванне дзейнасцi ажыццяўляецца за кошт бюджэтных
асiгнаванняў, уласных сродкаў, добраахвотных узносаў прадпрыемстваў
i прыватных асоб, iншых крынiц.
29. Заработная плата работнiкам комплексу налiчваецца ў
адпаведнасцi са структурай установы i дзеючым заканадаўствам.
30. Комплекс можа прыцягваць да работы выкладчыкаў вышэйшых i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, работнiкаў навукi,
адукацыi, культуры ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
31. Памеры дзяржаўнага бюджэтнага фiнансавання i
матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння для стварэння неабходнай
вучэбна-матэрыяльнай базы навучальнай установы, якаснай арганiзацыi
вучэбна-выхаваўчага працэсу вызначаюцца органам, у падпарадкаваннi
якога знаходзiцца комплекс.
32. Комплекс мае права ажыццяўляць пазабюджэтную дзейнасць.
33. Бiблiятэчны фонд комплексу камплектуецца вучэбнай
метадычнай, даведачнай, спецыяльнай i мастацкай лiтаратурай.
34. Комплекс мае права ва ўстаноўленым парадку ўдзельнiчаць у
мiжнародным супрацоўнiцтве па праблемах адукацыi i мастацтва,
падрыхтоўкi спецыялiстаў, устанаўлiваць прамыя сувязi з установамi i
арганiзацыямi Беларусi i iншых краiн свету ў адпаведнасцi з Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь".
35. На падставе дадзенага Палажэння кожны комплекс распрацоўвае
статут, якi зацвярджаецца органам, у падпарадкаваннi якога ён
знаходзiцца, i рэгiструецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
|