ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Президиума Государственного высшего аттестационного комитета Республики Беларусь от 24 июня 1998 г. №84 "Аб зацвярджэннi апiсанняў нацыянальных атэстатаў прафесара i дацэнта, якiя выдаюцца па вынiках пераатэстацыi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

      ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА
                    КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        24 чэрвеня 1998 г. N 84
                          Пратакол N 12/28

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI АПIСАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ АТЭСТАТАЎ ПРАФЕСАРА
 I ДАЦЭНТА, ЯКIЯ ВЫДАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ ПЕРААТЭСТАЦЫI
       ___________________________________________________________--
         Утратило силу постановлением Высшей аттестационной комиссии
         от 10 июня 2003 г. № 60 

     Прэзiдыум ВАК Беларусi пастанаўляе:
     Зацвердзiць прыкладзеныя   апiсаннi   нацыянальных    атэстатаў
прафесара i дацэнта, якiя выдаюцца па вынiках пераатэстацыi.

 Старшыня                                               А.П.ДАСТАНКА

 В.а.галоўнага вучонага сакратара                     У.П.ПАРХОМЕНКА

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Пастанова прэзiдыума
                                                ВАК Беларусi
                                                24.06.1998 N 84

                              АПIСАННЕ
                 нацыянальнага атэстата прафесара,
               якi выдаецца па вынiках пераатэстацыi

     Атэстат прафесара ўяўляе  сабой  аркуш  са  спецыяльнай  паперы
памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.
     На вонкавым баку атэстата  зверху  ў  цэнтры  змешчаны  вiдарыс
Дзяржаўнага  герба  Рэспублiкi Беларусь,  злева ад герба надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны   словы:   "Дзяржаўны   вышэйшы   атэстацыйны  камiтэт".
Пасярэдзiне гэтай старонкi на фоне вiньеткi са словам  "ВАК"  у  два
радкi надрукаваны словы: "Атэстат прафесара".
     На левым  унутраным  баку  атэстата  зверху  каля знешняга боку
аркуша змешчана вiньетка са словам "ВАК",  i ў тры радкi надрукаваны
словы:   "Рашэннем   Дзяржаўнага  вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта
Рэспублiкi Беларусь".  Нiжэй у адзiн радок запiсаны слова "ад", дата
прыняцця  рашэння  Дзяржаўным  вышэйшым  атэстацыйным  камiтэтам,  у
дужках - словы "пратакол N" i нумар пратакола,  нiжэй  -  прозвiшча,
iмя, iмя па бацьку прафесара i словы "па вынiках пераатэстацыi".
     У цэнтры старонкi на фоне вiньеткi са словам "ВАК" у два  радкi
надрукаваны  словы:  "Прысвоена  вучонае  званне  прафесара".  Нiжэй
напiсаны словы "па спецыяльнасцi" i  назва  спецыяльнасцi,  па  якой
прысвоена вучонае званне прафесара.
     У левым нiжнiм кутку старонкi ў  два  радкi  надрукаваны  словы
"Старшыня  Дзяржаўнага  вышэйшага  атэстацыйнага камiтэта" i нiжэй у
два  радкi  -  "Галоўны  вучоны   сакратар   Дзяржаўнага   вышэйшага
атэстацыйнага камiтэта".  Справа ад назваў пасад змешчаны адпаведныя
подпiсы, iнiцыялы i прозвiшчы.
     Нiжэй злева  ўказана серыя "АП" i рэгiстрацыйны нумар атэстата,
сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".
     На правым  унутраным баку атэстата,  вырабленым такiм жа чынам,
як i левы бок,  адпаведныя друкаваныя тэксты i  запiсы  выкананы  на
рускай мове.

     Заўвагi: 1.  Подпiсы  старшынi  i  галоўнага вучонага сакратара
Дзяржаўнага  вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта  змацаваны  гербавай
пячаткай гэтага Камiтэта.

     2. Усе запiсы зроблены з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России