МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
3 июня 1998 г. N 314 г.Мiнск
АБ ДАПАЎНЕННЯХ I ЗМЕНАХ, ЯКIЯ ЎНОСЯЦЦА Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ, ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ МIНIСТРА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28.06.1993 г. N 203
___________________________________________________________--
Утратил силу постановлением Министерства образования от 31
марта 2005 г. № 27 (зарегистрировано в Национальном реестре
- № 8/12427 от 13.04.2005 г.)
У адпаведнасцi з Канцэпцыяй i Праграмай рэформы
агульнаадукацыйнай школы Рэспублiкi Беларусь i ў сувязi з
ажыццяўленнем, пачынаючы з 1998-1999 навучальнага года, паслядоўнага
пераводу агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i 12-гадовы
тэрмiн навучання
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць дапаўненнi i змены, якiя ўносяцца ў раздзелы II
i III Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйнай школе (дадаюцца):
2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.):
2.1. У трохдзённы тэрмiн прадставiць зацверджаныя дапаўненнi i
змены, якiя уносяцца ў раздзелы II i III Прыкладнага палажэння аб
агульнаадукацыйнай школе, у Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь
для дзяржаўнай рэгiстрацыi;
2.2. Да 1 лiпеня 1998 г. давесцi да ведама ўпраўлення i
аддзелаў адукацыi, педагагiчных калектываў школ дапаўненнi i змены,
якiя ўносяцца ў раздзелы II i III Прыкладнага палажэння аб
агульнаадукацыйнай школе, пасля ўнясення iх у Рэестр дзяржаўнай
рэгiстрацыi.
3. Упраўленням i аддзелам адукацыi абласных, гарадскiх i
раённых выканкамаў, дырэктарам агульнаадукацыйных школ пры
арганiзацыi работы школ кiравацца Прыкладным палажэннем аб
агульнаадукацыйнай школе з улiкам унесеных у яго тэкст дапаўненняў i
змен.
3.1. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.), упраўленню па дашкольнаму выхаванню (Карасцялёва Т.М.),
Нацыянальнаму iнстытуту адукацыi (Крайко Б.Н.), Навукова-метадычнаму
цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання (Зносенка Г.П.),
Рэспублiканскаму цэнтру фiзiчнага выхавання i спорту навучэнцаў i
студэнтаў (Гардусенка А.В.), Вылiчальна-аналiтычнаму цэнтру
(Лiстапад М.I.), Беларускаму рэспублiканскаму гандлёваму аб'яднанню
"Глобус" (Пашкевiч Э.В.) пры распрацоўцы вучэбна-нарматыўнай i
школьнай дакументацыi, падрыхтоўцы вучэбнай i метадычнай лiтаратуры,
статыстычных формаў справаздач кiравацца Прыкладным палажэннем аб
агульнаадукацыйнай школе з улiкам ўнесеных дапаўненняў i змен.
4. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на
намеснiка мiнiстра Дыляна Г.Д.
МIНIСТР В.I.Стражаў
ЗАЦВЕРДЖАНА
загад Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
03.06.1998 г. N 314
ДАПАЎНЕННI I ЗМЕНЫ, ЯКIЯ ЎНОСЯЦЦА Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ, ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ МIНIСТРА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28.06.1993 г. N 203
===
Раздзел II. Вiды i структура школы.
Пункт 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Структура школы адпавядае тром узроставым этапам развiцця
дзiцяцi: дзяцiнства - I-я ступень (падрыхтоўчы, 1 - 3(4*)-я класы);
малалецтва - II-я ступень (4(5*) - 9-я класы);
юнацтва - III-я ступень (10 - 11(12*)-я класы).
Агульнаадукацыйныя школы функцыянiруюць у складзе адной або ў
спалучэннi дзвюх цi трох ступеняў - пачатковая школа (падрыхтоўчы, 1
- 3(4*)-я класы); базавая школа (падрыхтоўчы, 1 - 9-я класы);
сярэдняя школа (падрыхтоўчы, 1 - 11(12*)-я класы)".
Пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Па прадстаўленнi савета школы, узгодненым з аддзелам адукацыi,
рашэннем выканкама мясцовага Савета дэпутатаў падрыхтоўчыя класы як
правiла адкрываюцца ў дзiцячых дашкольных установах. У асобных
выпадках у дзiцячых дашкольных установах могуць адкрывацца 1-я
класы. Навучальны працэс у гэтых класах ажыццяўляецца настаўнiкамi
школы.
Падрыхтоўчыя класы адкрываюцца ў школах пры наяўнасцi
адпаведных умоў для арганiзацыi вучэбных заняткаў, адпачынку i
харчавання дзяцей".
Раздзел III. Навучальна-выхаваўчы працэс.
Пункт 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"У падрыхтоўчы клас прымаюцца дзецi з 6 гадоў або больш позняга
ўзросту з улiкам медыцынскiх паказанняў i жадання бацькоў. Залiчэнне
дзяцей у школу афармляецца загадам па школе на падставе заявы
бацькоў i медыцынскай даведкi. Прыём дзяцей у падрыхтоўчы клас
навучальных устаноў, якiя даюць сярэднюю адукацыю на павышаным
узроўнi, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннямi аб гэтых
навучальных установах."
Абзац чацвёрты пункта 18 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Працягласць урока ў падрыхтоўчых (1*)-х класах - 35 хвiлiн, у
1** - 11(12*)-х класах - 45 хвiлiн."
Пункт 19 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Колькасць вучняў у падрыхтоўчых класах, якiя працуюць на базе
дзiцячых дашкольных устаноў, не павiнна перавышаць 20 чалавек, а ў
агульнаадукацыйных школах - 25 чалавек.
Колькасць вучняў у 1 - 3(4*)-х класах не павiнна перавышаць 25,
а ў 4(5*) - 11(12*)-х - 30 чалавек.
Напаўняльнасць класаў школы, якая працуе ў сельскай мясцовасцi,
пры адсутнасцi на дадзенай тэрыторыi дастатковай колькасцi вучняў
вызначаецца аддзелам адукацыi сумесна з выканкамам раённага,
сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў."
Абзац другi пункта 21 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Савет школы па ўзгадненнi з аддзелам адукацыi можа скласцi
ўласны графiк канiкул, якiя праводзяцца на працягу навучальнага
года, i вызначыць iх тэрмiны. Для вучняў падрыхтоўчых i 1(1-2*)-х
класаў устанаўлiваюцца на працягу года дадатковыя тыднёвыя
канiкулы."
Першы сказ першага абзаца пункта 22 выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
"У падрыхтоўчым класе i ў першым паўгоддзi першага класа (1-м
класе i ў першым паўгоддзi другога класа *) выкарыстоўваецца якасная
ацэнка вынiкаў засваення навучальнай праграмы".
Пункт 27 дапоўнiць абзацамi наступнага зместу, якiя лiчыць
першым i другiм абзацамi:
"У кожнай агульнаадукацыйнай школе ў 2(3*)-х - 11(12*)-х класах
вядзецца дзённiк вучня. У дзённiку запiсваюцца бягучыя,
падагульняючыя адзнакi паспяховасцi вучняў, заўвагi настаўнiкаў.
Дзённiк штотыднёва падпiсваецца класным кiраўнiком i бацькамi вучня.
Вядзенне дзённiка адзiн раз у чвэрць (трыместр) правяраецца
дырэктарам школы або яго намеснiкамi. Дзённiк захоўваецца ў вучня на
працягу навучальнага года.
У агульнаадукацыйных школах рэспублiкi выкарыстоўваецца дзённiк
адзiнага ўзору, зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi".
Абзацы 1, 2, 3 пункта 27 лiчыць адпаведна абзацамi 3, 4, 5.
Заўвага: * (лiчба) - нумар класа адзiнаццацiгадовай школы;
** маюцца на ўвазе першыя класы, у якiя прыйдуць вучнi з
падрыхтоўчых класаў.
Узгоднена:
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж В.I.Паўлаў
29 мая 1998 г. 27 мая 1998 г.
____________________________
Государственная регистрация.
Номер: 2528/12.
Дата: 18.06.98 г.
|