ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 9 февраля 1998 г. №66 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб вучэбна-навуковым аб'яднаннi "Вышэйшая навучальная ўстанова - Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова" (ВНУ - ССНУ)"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       9 лютага 1998 г. № 66

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНА-НАВУКОВЫМ 
 АБ'ЯДНАННI "ВЫШЭЙШАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА - СЯРЭДНЯЯ 
 СПЕЦЫЯЛЬНАЯ НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА" (ВНУ - ССНУ)

     У мэтах   стварэння   нарматыўна-прававой   базы,  забеспячэння
ўдасканалення падрыхтоўкi    спецыялiстаў,    рэалiзацыi     сiстэмы
бесперапыннай i iнтэграванай адукацыi загадваю:
     1. Зацвердзiць  Прыкладнае   палажэнне   аб   вучэбна-навуковым
аб'яднаннi  "Вышэйшая  навучальная  ўстанова  - Сярэдняя спецыяльная
навучальная ўстанова" (ВНУ - ССНУ) на базе  унiверсiтэта,  акадэмii,
iнстытута,   вышэйшага   каледжа,   каледжа,   тэхнiкума,  сярэдняга
спецыяльнага вучылiшча,  вышэйшага тэхнiчнага  вучылiшча,  вышэйшага
прафесiянальнага вучылiшча.
     2. Рэктарам  (дырэктарам)  навучальных   устаноў   сумесна   з
ўпраўленнямi мiнiстэрств    i    ведамств,   упраўленнямi   адукацыi
аблвыканкамаў i   Мiнскага   гарвыканкама   разгледзiць   магчымасцi
стварэння аб'яднанняў  "Вышэйшая  навучальная  ўстанова  -  Сярэдняя
спецыяльная навучальная ўстанова" (ВНУ - ССНУ).
     3. Кантроль   за   выкананнем   загаду   ўскласцi  на  Галоўнае
ўпраўленне вышэйшай адукацыi (Дабранскi В.М.),  Упраўленне  сярэдняй
спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.), Упраўленне прафесiйна-тэхнiчнай
адукацыi (Ганчар Э.М.).

 Першы намеснiк Мiнiстра                               Б.М.ХРУСТАЛЁЎ

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
       аб вучэбна-навуковым  аб'яднаннi "Вышэйшая навучальная
       ўстанова - Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова"

                       1. Агульнае палажэнне

     1.1. Вучэбна-навуковае   аб'яднанне    "Вышэйшая    навучальная
ўстанова  -  Сярэдняя  спецыяльная  навучальная  ўстанова"  (далей -
аб'яднанне "ВНУ - ССНУ")  *)  з'яўляецца  адной  з  форм  рэалiзацыi
прынцыпу   бесперапыннай   i   iнтэграванай  адукацыi  ў  Рэспублiцы
Беларусь,  якое  ствараецца  з   мэтай   удасканалення   падрыхтоўкi
спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй.
 _____________________________
     *) Далей  у  тэксце  да  ВНУ  адносяцца унiверсiтэт,  акадэмiя,
iнстытут,  вышэйшы каледж,  да ССНУ  -  каледж,  тэхнiкум,  сярэдняе
спецыяльнае   вучылiшча,   вышэйшае  тэхнiчнае  вучылiшча,  вышэйшае
прафесiянальнае вучылiшча.

     1.2. Аб'яднанне  навучальных   устаноў   сiстэмы   Мiнiстэрства
адукацыi ствараецца   загадам   Мiнiстэрства   адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь i   ўпраўленняў   адукацыi   абл(Мiнгар)выканкамаў,    якiм
непасрэдна падпарадкаваны   вышэйшыя  прафесiянальныя  вучылiшчы,  з
улiкам сумесных прапаноў навучальных устаноў.
     Аб'яднаннi навучальных   устаноў,  якiя  ўваходзяць  у  сiстэмы
розных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,  ствараюцца па
iх сумеснай прапанове сумесным загадам адпаведных органаў кiравання.
     1.3. Спыненне дзейнасцi аб'яднання, выхад удзельнiкаў з саставу
аб'яднання ажыццяўляецца  ў аналагiчным парадку.  Кожная навучальная
ўстанова, якая ўваходзiць у аб'яднанне,  мае права свабоднага выхаду
з яе.
     1.4. Адносiны памiж навучальнымi ўстановамi,  якiя ўваходзяць у
аб'яднанне, устанаўлiваюцца  на аснове раўнапраўнага супрацоўнiцтва,
без змены  iх  падначаленасцi  i  статусу   як   юрыдычнай   асобы i
прадугледжваюць iх фiнансавую самастойнасць.
     1.5. Аб'яднанне дзейнiчае ў  адпаведнасцi  з  гэтым  Прыкладным
палажэннем  або  распрацоўвае  на яго аснове сваё ўласнае палажэнне,
якое зацвярджаецца Саветам аб'яднання.
     1.6. Аб'яднанне   ажыццяўляе   сваю  работу  ў  адпаведнасцi  з
сумеснымi iнтэграванымi   вучэбнымi   планамi   гэтых   устаноў   па
спецыяльнасцях, распрацаваных  на падставе тыпавых вучэбных планаў i
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     1.7. У сваёй дзейнасцi аб'яднанне кiруецца Законам "Аб адукацыi
ў Рэспублiцы  Беларусь",   iншымi   законамi,   указамi   Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь i пастановамi Урада,  прыкладнымi палажэннямi аб
вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай навучальных установах,  нарматыўнымi
дакументамi Мiнiстэрства   адукацыi   Рэспублiкi  Беларусь  i  iншых
органаў дзяржаўнага кiравання,  у непасрэдным  падпарадкаваннi  якiх
знаходзяцца навучальныя  ўстановы,  што  ўваходзяць ў аб'яднанне,  i
гэтым Прыкладным палажэннем.

                        2. Задачы аб'яднання

     Асноўнымi задачамi аб'яднання з'яўляюцца:
     2.1. Забеспячэнне  павышэння  якасцi  бесперапыннай прафесiйнай
падрыхтоўкi спецыялiстаў  на   ўсiх   этапах   навучання   за   кошт
пераемнасцi зместу сярэдняй i вышэйшай адукацыi.
     2.2. Больш      поўнае      i      эфектыўнае      выкарыстанне
прафесарска-педагагiчнага патэнцыялу,      рацыянальнае     ўжыванне
вучэбна-матэрыяльнай i лабараторнай  базы навучальных  устаноў, якiя
ўваходзяць у аб'яднанне.
     2.3. Стварэнне  спрыяльных  умоў  для  рэалiзацыi   адукацыйных
запытаў тэарэтычнага i практычнага навучання.
     2.4. Далучэнне навучэнцаў да навукова-даследчай работы.
     2.5. Вывучэнне  i  ўкараненне  перадавога айчыннага i замежнага
вопыту.
     2.6. Змяншэнне  матэрыяльных затрат на падрыхтоўку спецыялiстаў
з вышэйшай адукацыяй.
     2.7. Задавальненне     патрэбнасцi     галiн    гаспадаркi    ў
квалiфiкафаных кадрах.
     2.8. Удасканаленне  iснуючага  механiзму  адбору  абiтурыетаў i
фармiраванне кантынгенту вышэйшых навучальных устаноў,  якi дазваляе
паспяхова працягваць   навучанне  ў  ВНУ  па  сiстэме  бесперапыннай
прафесiянальнай адукацыi,  у  тым  лiку   са   скарочаным   тэрмiнам
навучання.

           3. Арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу

     3.1. Бесперапынная    падрыхтоўка   спецыялiстаў   з   сярэдняй
спецыяльнай i вышэйшай адукацыяй ў рамках  аб'яднання  ажыццяўляецца
па  прынцыпу  паэтапнага  авалодвання ведамi па адзiных iнтэграваных
вучэбных планах i праграмах,  якiя  сумесна  распрацоўваюцца  гэтымi
навучальнымi  ўстановамi  i  зацвярджаюцца  ва ўстаноўленным парадку
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     3.2. Залiчэнне навучэнцаў,  якiя закончылi ССНУ,  для атрымання
вышэйшай адукацыi ў ВНУ ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з  нарматыўнымi
актамi,  якiя рэгулююць парадак прыёму ў ВНУ, i Палажэннем аб умовах
i парадку залiчэння навучэнцаў  ССНУ  ў  ВНУ  ў  рамках  аб'яднання,
распрацаванага  i  зацверджанага  Саветам аб'яднання па ўзгадненню з
адпаведнымi органамi кiравання.
     3.3. Тэрмiны навучання вызначаюцца вучэбнымi планамi.
     3.4. Пералiк спецыяльнасцей, па якiх ажыццяўляецца iнтэграванае
навучанне ў рамках аб'яднання, узгадняецца з органамi кiравання.

                     4. Кiраванне аб'яднаненнем

     4.1. Кiраванне дзейнасцю аб'яднання ажыццяўляецца Саветам,  якi
ствараецца   на   парытэтных   асновах   з   удзелам   прадстаўнiкоў
адмiнiстрацыi,    прафесарска-выкладчыцкага    саставу   навучальных
устаноў, якiя ўваходзяць у аб'яднанне.
     4.2. Савет   аб'яднання   ўзначальваюць    сустаршынi-кiраўнiкi
навучальных устаноў,  што  ўваходзяць  у аб'яднанне,  i маюць роўныя
правы.
     4.3. Савет аб'яднання:
     4.3.1. арганiзуе  распрацоўку   i   зацвярджае   Палажэнне   аб
аб'яднаннi i планы работы аб'яднання;
     4.3.2. арганiзуе   распрацоўку   i  ўдасканаленне  iнтэграваных
вучэбных планаў i праграм па бесперапыннай падрыхтоўцы  iнжынераў  i
спецыялiстаў  з сярэдняй спецыяльнай адуацыяй з улiкам запытаў галiн
вытворчасцi  i  iнтарэсаў  навучальных  устаноў,  што  ўваходзяць  у
аб'яднанне;
     4.3.3. арганiзуе распрацоўку i зацвярджае Палажэнне аб умовах i
парадку залiчэння навучэнцаў ССНУ  ў  ВНУ  ў  рамках  аб'яднання  па
ўзгадненню з  Мiнiстэрствам  адукацыi  i  iншымi оранамi дзяржаўнага
кiравання, якiя маюць у падпарадкаваннi навучальныя ўстановы;
     4.3.4. арганiзуе падрыхтоўку i правядзенне сумесных пасяджэнняў
педагагiчных  саветаў,  метадычных i цыклавых камiсiй,  канферэнцый,
семiнараў,  творчых выстаў i  iншых  мерапрыемстваў,  абмен  вопытам
работы.
     4.4. Пасяджэннi Савета  праводзяцца  не радзей 2 разоў у год, а
таксама па меры неабходнасцi.  У перыяд  памiж  пасяджэннямi  Савета
рашэннi бягучых пытанняў ажыццяўляюць сустаршынi.
     4.5. Навукова-метадычнае    забеспячэнне    вучэбна-выхаваўчага
працэсу  па  профiлях  падрыхтоўкi  кадраў  у  рамках  ВНУ  -   ССНУ
ажыццяўляе   вучэбна-метадычнае   аб'яднанне   вышэйшых  навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь.

                        5. Правы i абавязкi

     5.1. Правы  i  абавязкi  ўдзельнiкаў   аб'яднання   вызначаюцца
Прыкладным  палажэннем аб вышэйшай навучальнай установе,  Прыкладным
палажэннем аб сярэдняй спецыяльнай  навучальнай  установе,  дадзеным
Прыкладным  палажэннем  i  двухбаковымi або шматбаковымi дагаворамi,
якiя могуць заключацца ва ўстаноўленным парадку.
     5.2. Удзельнiкi аб'яднання маюць права ва ўстаноўленным парадку
ўносiць у Мiнiстэрства адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  i  адпаведныя
органы  кiравання  прапановы  па  ўдасканаленнi,  спыненнi дзейнасцi
аб'яднання.  Спыненне  дзейнасцi   аб'яднання   не   мяняе   статуса
навучальных устаноў, якiя ў яго ўваходзяць.
     5.3. Вышэйшая навучальная ўстанова:
     5.3.1. ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй
з лiку асоб, залiчаных у ВНУ, у адпаведнасцi з пунктам 4.3.3.
     5.3.2. прадстаўляе  магчымасць  выкладчыкам  i  навучэнцам ССНУ
гэтай катэгорыi  карыстацца  бiблiятэкай,  вучэбнымi  лабараторыямi,
спартыўнай базай ВНУ.
     5.3.3. па меры неабходнасцi накiроўвае  сваiх  выкладчыкаў  для
правядзення  заняткаў  з  навучэнцамi  ССНУ  або для ўдзелу ў рабоце
экзаменацыйнай камiсii.
     5.4. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова:
     5.4.1. праводзiць   адпаведную   работу   з   мэтай   выяўлення
таленавiтай i творчай моладзi сярод навучэнцаў ССНУ;
     5.4.2. праводзiць  адбор  i  падрыхтоўку  навучэнцаў  ССНУ  для
працягу навучання ў ВНУ па iнтэграваных вучэбных планах;
     5.4.3. прадстаўляе  магчымасць   выкладчыкам   ВНУ   карыстацца
бiблiятэкамi, лабараторыямi, спартыўнай базай ССНУ.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России