ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
4 декабря 1997 г. N 97-З г.Минск
О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ
КУБА О ВЗАИМНЫХ БЕЗВИЗОВЫХ ПОЕЗДКАХ ГРАЖДАН
===
Принят Палатой представителей 19 ноября 1997 года
Одобрен Советом Республики 27 ноября 1997 года
Ратифицировать Соглашение между Правительством Республики
Беларусь и Правительством Республики Куба о взаимных безвизовых
поездках граждан, подписанное 1 июля 1997 года в г.Гаване.
Президент Республики Беларусь А.Лукашенко
ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
КУБА АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Куба, якiя далей
называюцца "Бакi",
кiруючыся жаданнем развiваць дружалюбныя адносiны памiж дзвюма
дзяржавамi,
на аснове прынцыпаў раўнапраўя i ўзаемнай выгады,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
1. Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя маюць сапраўдныя дакументы,
пералiчаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення, могуць уязджаць,
выязджаць, праязджаць транзiтам, а таксама знаходзiцца на тэрыторыi
другой Дзяржавы без вiз тэрмiнам да трыццацi дзён.
2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама ў адносiнах да
непаўналетнiх дзяцей, якiя маюць дакументы, указаныя ў Дадатку да
гэтага Пагаднення, або якiя ажыццяўляюць паездкi ў суправаджэннi
бацькоў цi iншых законных прадстаўнiкоў, калi дзецi запiсаны ў iх
дакументы.
3. Кампетэнтныя органы адной Дзяржавы пры наяўнасцi
абгрунтаваных матываў i па афiцыйнай просьбе могуць падоўжыць тэрмiн
бязвiзавага знаходжання на сваёй тэрыторыi грамадзянам iншай
Дзяржавы.
Артыкул 2
Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя ўязджаюць на тэрыторыю другой
Дзяржавы на тэрмiн больш за трыццаць дзён, а таксама з мэтай
ажыццяўлення працоўнай дзейнасцi або на пастаяннае жыхарства,
павiнны мець вiзу гэтай Дзяржавы.
Артыкул 3
1. Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя маюць сапраўдныя
дыпламатычныя або службовыя пашпарты, i якiя з'яўляюцца
супрацоўнiкамi дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў
або мiжнародных арганiзацый, якiя знаходзяцца на тэрыторыi другой
Дзяржавы, могуць уязджаць, выязджаць i знаходзiцца на тэрыторыi
гэтай Дзяржавы без вiз на працягу ўсяго тэрмiну акрэдытавання або
працы ў мiжнароднай арганiзацыi.
2. Члены сем'яў асоб, указаных у пункце 1, якiя маюць
сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя пашпарты, могуць уязджаць,
выязджаць i знаходзiцца на тэрыторыi другой Дзяржавы без вiз на
працягу тэрмiну, прадугледжанага ў пункце 1.
Артыкул 4
Уезд грамадзян адной Дзяржавы на тэрыторыю другой Дзяржавы i iх
выезд з тэрыторыi гэтай Дзяржавы ажыццяўляюцца праз дзеючыя пункты
пропуску, адкрытыя для мiжнародных зносiн.
Артыкул 5
Бакi будуць неадкладна iнфармаваць адзiн аднаго па
дыпламатычных каналах аб змяненнях у дзеючым у iх дзяржавах парадку
ўезду, знаходжання, транзiту i выезду.
Артыкул 6
Грамадзяне адной Дзяржавы падчас знаходжання на тэрыторыi
другой Дзяржавы абавязаны выконваць законы i правiлы гэтай Дзяржавы.
Артыкул 7
1. Гэта Пагадненне не закранае права кожнага з Бакоў адмовiць
ва ўездзе або знаходжаннi на сваёй тэрыторыi грамадзянам другой
Дзяржавы ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы
грамадскага парадку i здароўя насельнiцтва.
2. Кожны з Бакоў будзе бесперашкодна прымаць на сваю тэрыторыю
грамадзян сваёй Дзяржавы.
Артыкул 8
Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя страцiлi ўказаныя ў Дадатку да
гэтага Пагаднення дакументы на тэрыторыi другой Дзяржавы, выязджаюць
з тэрыторыi гэтай Дзяржавы без вiз на падставе выязнога дакумента,
выданага дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай
сваёй Дзяржавы.
Артыкул 9
Бакi могуць прыпынiць поўнасцю або часткова дзеянне палажэнняў
гэтага Пагаднення ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы
грамадскага парадку або здароўя насельнiцтва, а таксама па iншых
прычынах, за выключэннем выпадкаў, указаных у пункце 2 артыкула 7.
Аб увядзеннi i адмене такiх мер кожны з Бакоў павiнен неадкладна
iнфармаваць другi Бок па дыпламатычных каналах.
Артыкул 10
1. Бакi абмяняюцца па дыпламатычных каналах узорамi дзеючых
дакументаў, указаных у Дадатку да гэтага Пагаднення, не пазней чым
за трыццаць дзён да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
2. У выпадку ўнясення змяненняў у дзеючыя дакументы, указаныя ў
Дадатку да гэтага Пагаднення, або ўвядзення новых дакументаў Бакi па
дыпламатычных каналах паведамяць адзiн аднаму аб гэтым i
прадаставяць узоры змененых або новых дакументаў з iнфармацыяй аб iх
прымяненнi не пазней чым за трыццаць дзён да ўвядзення ў дзеянне
гэтых дакументаў.
Артыкул 11
У гэта Пагадненне могуць уносiцца дапаўненнi i змяненнi па
ўзаемнай згодзе Бакоў.
Артыкул 12
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу праз трыццаць дзён з дня абмену
нотамi аб выкананнi кожным з Бакоў унутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
Артыкул 13
Гэта Пагадненне заключана на нявызначаны тэрмiн. Кожны з Бакоў
можа дэнансаваць гэта Пагадненне шляхам накiравання пiсьмовага
паведамлення другому Боку па дыпламатычных каналах. Дзеянне гэтага
Пагаднення спыняецца праз трыццаць дзён з дня атрымання пiсьмовага
паведамлення другiм Бокам.
Здзейснена ў Гаване 1 лiпеня 1997 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь __________ подпiс
За Урад Рэспублiкi Куба __________ подпiс
Дадатак да Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Куба
аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян
Сапраўднымi дакументамi для мэтаў гэтага Пагаднення з'яўляюцца:
1. Для грамадзян Рэспублiкi Беларусь:
- дыпламатычны пашпарт;
- службовы пашпарт;
- пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь;
- агульнаграмадзянскi замежны пашпарт СССР з адзнакай аб
прыналежнасцi да грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;
- пасведчанне асобы марака;
- пасведчанне на вяртанне ў Рэспублiку Беларусь.
2. Для грамадзян Рэспублiкi Куба:
- дыпламатычны пашпарт;
- афiцыйны пашпарт;
- службовы пашпарт;
- пашпарт марака;
- агульнаграмадзянскi пашпарт;
- пасведчанне асобы i падарожжаў.
|