ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 лiстапада 1997 г. N 356
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МУЗЕI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ,
ЗАСНАВАНЫМ НА ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАСНАСЦI
У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i
Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" загадваю:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб музеi ў Рэспублiцы Беларусь,
заснаваным на дзяржаўнай уласнасцi, узгодненае з аблвыканкамамi i
Мiнгарвыканкамам, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам працы i
Мiнiстэрствам эканомiкi (дадаецца).
2. Лiчыць страцiўшым сiлу Палажэнне аб дзяржаўным музеi ў
Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстэрства культуры i
друку ад 31 снежня 1995 г. N 161.
3. Аддзелу музеяў i выставак (С.У.Маслоўскi) давесцi згаданае
Палажэнне да ўсiх зацiкаўленых i да музеяў рэспублiканскага
падпарадкавання.
Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
28.11.1997 N 356
ПАЛАЖЭННЕ
аб музеi ў Рэспублiцы Беларусь, заснаваным
на дзяржаўнай уласнасцi
Агульныя палажэннi
1. Музей, заснаваны на дзяржаўнай уласнасцi *), ствараецца ў
адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным
фондзе Рэспублiкi Беларусь".
_______________________________
*) У далейшым - музей.
2. Музей з'яўляецца навукова-даследчай, асветнiцкай,
адукацыйнай i выхаваўчай установай культуры, даступнай для
наведвання ўсiмi катэгорыямi грамадзян Рэспублiкi Беларусь i iншых
краiн, мае юрыдычны адрас.
3. У сваёй дзейнасцi музей кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь, iншым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i ўласным
палажэннем, зацверджаным у iснуючым парадку.
4. Музей з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае гербавую пячатку са
сваiм найменнем, разлiковы i iншыя рахункi ў банках.
5. Структурныя адзiнкi музея (фiлiялы, аддзелы, майстэрнi i
г.д.), якiя ўваходзяць у яго склад, юрыдычнымi асобамi не з'ўляюцца.
6. Музей распрацоўвае канцэпцыю сваёй дзейнасцi i развiцця,
якая абмяркоўваецца на пашыранай навукова-метадычнай радзе,
узгадняецца з адпаведным органам кiравання культурай i зацвярджаецца
дырэктарам музея.
7. Структура, штаты, каштарыс выдаткаў, планы
навукова-даследчай i экспазiцыйна-выставачнай дзейнасцi,
матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i сацыяльнага развiцця музея
фармiруюцца ў адпаведнасцi з зацверджанай канцэпцыяй.
8. У музеi ствараюцца i дзейнiчаюць фондава-закупачная камiсiя,
навукова-метадычная рада, а ў музеях рэспублiканскага i абласнога
падпарадкавання - i рэстаўрацыйная рада. Склад азначаных
фармiраванняў зацвярджаецца адпаведным органам кiравання культурай.
9. Калекцыi рухомых i асобных нерухомых гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, што знаходзяцца ў музеi, а таксама асобныя музейныя
прадметы уваходзяць у склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.
Задачы i накiрункi дзейнасцi
10. Галоўнымi задачамi музея з'яўляюцца вывучэнне, асэнсаванне
i прапаганда гiсторыi i культуры ў мэтах развiцця iнтэлектуальных,
маральных, культурных i творчых магчымасцей грамадзян Рэспублiкi
Беларусь, выхаванне ў iх нацыянальнай самасвядомасцi, далучэнне да
нацыянальнай i агульначалавечай культуры.
11. У гэтых мэтах музей:
распаўсюджвае новыя веды аб гiсторыi, мастацтве, лiтаратуры,
культуры i прыродзе праз стварэнне экспазiцый i выставак,
правядзенне разнастайных музейных мерапрыемстваў;
арганiзуе i праводзiць навуковае камплектаванне, улiк i
захаванне музейных калекцый, забяспечвае iх цэласнасць, праводзiць
навуковую iнвентарызацыю;
удасканальвае навукова-даследчую працу па вывучэнню назапашаных
музейных калекцый, займаецца павышэннем прафесiйнага ўзроўню
спецыялiстаў;
займаецца праектаваннем i стварэннем музейных экспазiцый i
выставак, ажыццяўляе музейны дызайн i афармiцельскiя работы;
праводзiць рэстаўрацыю i кансервацыю музейных прадметаў з
асабiстых калекцый;
рыхтуе i выдае каталогi музейных калекцый, iншую друкаваную i
сувенiрную прадукцыю;
нясе грамадству аб'ектыўную iнфармацыю аб гiсторыi, мастацтве,
лiтаратуры, культуры, прыродзе нашай краiны;
забяспечвае прыём наведвальнiкаў, а таксама прадастаўляе
спецыялiстам магчымасць працы з фондавымi калекцыямi з дазволу
кiраўнiцтва музея;
у выхаваўчай дзейнасцi звяртае асаблiвую ўвагу на працу з
моладдзю i дзецьмi;
арганiзуе i праводзiць навуковыя пошукавыя экспедыцыi па збору
i даследаванню рухомых i асобных нерухомых гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
камплектуе фондавыя калекцыi шляхам закупак, спецыяльных
заказаў, атрымання ў дар ад юрыдычных i фiзiчных асоб
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя маюць музейную вартасць;
укараняе ў практыку сваёй дзейнасцi выкарыстанне камп'ютэрнага
ўлiку фондавых калекцый, а таксама iнфармацыйнае забяспячэнне працы
на розных накiрунках, у тым лiку па абмену iнфармацыяй памiж
музеямi;
арганiзуе дзейнасць спецыялiзаваных гурткоў, клубаў, i г.д. пры
музеi па вывучэнню гiсторыi i культуры;
прымае ўдзел у сумеснай дзейнасцi з навучальнымi i навуковымi
ўстановамi, рыхтуе i публiкуе артыкулы i паведамленнi ў газетах i
часопiсах, выступае ў перадачах па радыё i тэлебачаннi.
Правы музея
12. Правы музея вызначаюцца дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь, у тым лiку Законам "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi
Беларусь".
13. У сваёй дзейнасцi музей надзяляецца правам:
музейнага маркетынгу, за выключэннем той камерцыйнай дзейнасцi,
якая ставiць пад пагрозу юрыдычную альбо фiзiчную абароненасць яго
калекцый;
атрымлiваць прыбытак за выкарыстанне музейных прадметаў з яго
калекцый у друку, iншых сродках масавай iнфармацыi, пры здымках
кiна- i вiдэафiльмаў, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных
дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
першай публiкацыi вынiкаў навукова-даследчай працы па вывучэнню
матэрыялаў з асабiстых збораў;
у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь,
працаваць у архiвах i iншых установах, дзе ёсць матэрыялы i звесткi,
неабходныя для яго работы;
у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь,
збiраць, захоўваць i экспанаваць музейныя калекцыi i асобныя
прадметы з каштоўных металаў i камянёў, а таксама музейныя прадметы,
якiя ўтрымлiваюць у сваiм складзе каштоўныя металлы i камянi i
з'яўляюцца гiстарычнай, мастацкай цi iншай культурнай каштоўнасцю;
арганiзацыi нарад, канферэнцый, семiнараў, круглых сталоў i
г.д. па пытаннях i праблемах музейнай справы;
заснавання пры музеi прадпрыемстваў, якiя сваёй дзейнасцю
спрыяюць удасканаленню накiрункаў яго працы, калi гэта не супярэчыць
дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь;
арганiзацыi спецыяльных майстэрняў i лабараторый, якiя
займаюцца праблемамi захавання фондавых калекцый.
Выдавецкая дзейнасць юрыдычных i фiзiчных асоб, звязаная з
выкарыстаннем музейных калекцый цi асобных музейных прадметаў, можа
ажыццяўляцца толькi са згоды музея i з абавязковай спасылкай на яго.
Абавязкi музея
15. У сваёй дзейнасцi музей абавязаны:
выконваць дзяржаўную i працоўную дысцыплiну, паважаць правы
iншых юрыдычных i фiзiчных асоб, вызначаныя заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь;
клапацiцца аб павышэннi прафесiйнага ўзроўню навуковых,
рэстаўрацыйных i тэхнiчных кадраў супрацоўнiкаў;
умацоўваць вытворчую i матэрыяльна-тэхнiчную базу;
паслядоўна весцi работу па забеспячэнню захаванасцi маёмасцi,
беражлiва выкарыстоўваць фiнансавыя сродкi, забяспечваць зберажэнне
i прадухiляць страты матэрыяльных каштоўнасцей;
у тэрмiн праводзiць iнвентарызацыю асноўных фондаў, неабходнае
спiсанне з балансавай прыналежнасцi абсталявання, гаспадарчай i
iншай маёмасцi, што састарэла ў працэсе выкарыстання;
прымаць меры па паляпшэнню ўмоў працы i побыту супрацоўнiкаў,
выконваць працоўнае заканадаўства, правiлы аховы працы, тэхнiкi
бяспекi i супрацьпажарнай абароны, вытворчай санiтарыi;
прадастаўляць грамадзянам магчымасць бясплатнага наведвання
экспазiцый i выставак, аформленых на аснове матэрыялаў з уласных
калекцый, не радзей аднаго разу ў месяц, а iнвалiдам, ветэранам
Вялiкай Айчыннай вайны, ваеннаслужачым тэрмiновай службы,
дзецям-сiротам, студэнтам - пастаянна;
разглядаць прапановы, заўвагi i скаргi грамадзян у вызначаныя
тэрмiны i прымаць па iх неабходныя захады.
Матэрыяльна-тэхнiчная база музея
16. Маёмасць музея знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi
Беларусь або адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння i
замацоўваецца за iм на правах валодання, карыстання, распараджэння ў
межах, вызначаных заснавальнiкам i актамi заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь.
17. Да матэрыяльна-тэхничнай базы музея (аб'яднання,
музея-запаведнiка) адносяцца нерухомыя аб'екты (будынкi, памяшканнi
i г.д.), у тым лiку помнiкi архiтэктуры, якiя перадаюцца яму ў
аператыўнае кiраванне i складаюць адзiную балансавую i маёмасную
прыналежнасць.
18. Узаемаадносiны музея з iншымi юрыдычнымi i фiзiчнымi
асобамi ў дачыненнi да матэрыяльна-тэхнiчнай базы рэгулююцца на
падставе Закона "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" i
iншага дзеючага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
19. Продаж, абмен, iншае адчужэнне будынкаў, збудаванняў,
аб'ектаў незавершанага будаўнiцтва прадпрыемствам любых форм
уласнасцi, грамадзянам, працоўным калектывам ажыццяўляецца з дазволу
Мiнiстэрства па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi
Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з адпаведным органам кiравання
культурай.
20. Продаж, абмен асноўнага тэхналагiчнага абсталявання (або
яго часткi), здача ў арэнду маёмасцi (асноўных фондаў i абаротных
сродкаў, iншых матэрыяльных каштоўнасцей, вартасць якiх
адлюстроўваецца ў самастойным балансе), а таксама бясплатнае
адчужэнне або прадстаўленне ў часовае карыстанне iншай маёмасцi
ажыццяўляецца са згоды адпаведнага органа кiравання культурай.
21. Платнае адчужэнне транспартных сродкаў, iнвентару
малакаштоўнага, якi хутка зношваецца, дапаможнага абсталявання,
запасных частак, iншых матэрыяльных каштоўнасцей, а таксама тавараў
(прадукцыi) ажыццяўляецца музеем самастойна.
Планаванне i забеспячэнне фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi
22. Планаванне работ, гаспадарчую дзейнасць i выкарыстанне
фiнансавых сродкаў музей ажыццяўляе ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
23. Музей самастойна распрацоўвае гадавыя планы сваёй дзейнасцi
з улiкам кантрольных лiчбаў па асноўных накiрунках працы, якiя
даводзяцца адпаведным органам кiравання культурай.
24. Згодна з планам музей вызначае патрэбы ў тэхнiчных сродках,
матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннi, рэстаўрацыi, рамонце i
будаўнiцтве, заключае пагадненнi з вытворчымi структурамi на
выкананне работ.
25. У адпаведнасцi з планам музей прадугледжвае неабходныя
фiнансавыя сродкi для забеспячэння сваёй дзейнасцi згодна з Законам
"Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь".
26. Грашовыя паступленнi складаюць адзiны фонд фiнансавых
сродкаў музея.
27. Падаткаабкладанне на атрыманы музеем прыбытак вызначаецца
дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
28. Музей мае права карыстацца банкаўскiм крэдытам у парадку,
вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
29. Музею забараняецца выступаць гарантам альбо паручыцелем
перад банкамi-крэдыторамi юрыдычных асоб недзяржаўнай формы
ўласнасцi i фiзiчных асоб па выкананнi гэтымi асобамi сваiх
абавязацельстваў па вяртанню атрыманых крэдытаў.
Знешнеэканамiчная дзейнасць музея
30. Музей мае права ў парадку, вызначаным Законам "Аб музеях i
Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь", а таксама iншымi заканадаўчымi
актамi ажыццяўляць знешнеэканамiчную дзейнасць.
31. Прыбыткi ў валюце ад знешнеэканамiчнай дзейнасцi
абкладаюцца падаткам у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
32. Музей можа быць калектыўным членам мiжнародных арганiзацый,
якiя звязаны з дзейнасцю музеяў свету, прымаць удзел у iх рабоце ў
адпаведнасцi з заканадаўствам i мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi
Беларусь.
33. Музей ажыцяўляе навуковыя i творчыя сувязi, абменьваецца
музейнымi выданнямi i вынiкамi даследаванняў з iншымi юрыдычнымi i
фiзiчнымi асобамi па профiлю дзейнасцi, у тым лiку з замежнымi.
Кiраўнiцтва музея
34. Музей узначальвае дырэктар, якi прызначаецца на пасаду
загадам адпаведнага органа кiравання культурай на падставе
кантракту.
35. Намеснiкi дырэктара, галоўны захавальнiк фондаў, галоўны
бухгалтар прызначаюцца на пасаду загадам дырэктара па ўзгадненню з
адпаведным органам кiравання культурай, калi iншае не прадугледжана
дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
36. Дырэктар музея:
ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю музея i нясе поўную адказнасць
за выкананне ўскладзеных на музей задач;
прадстаўляе музей у розных арганiзацыях, установах, на
прадпрыемствах i г.д., без даверанасцi дзейнiчае ад iмя музея;
у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
распараджаецца маёмасцю i сродкамi музея, заключае пагадненнi, выдае
даверанасцi, адкрывае рахункi ў банку;
размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi дырэктара;
кiруе дзейнасцю навукова-метадычнай i рэстаўрацыйнай рад;
у межах кампетэнцыi выдае загады i распараджэннi, абавязковыя
для выканання ўсiмi работнiкамi музея, зацвярждае ўнутрымузейныя
iнструкцыi;
у iснуючым парадку i згодна з дзеючым заканадаўствам прымае i
звальняе работнiкаў музея, заахвочвае i накладае на iх спагнаннi;
зацвярджае палажэннi аб аддзелах, фiлiялах i iншых структурных
падраздзяленнях музея;
зацвярджае Правiлы ўнутранага працоўнага распарадку;
у вызначаныя тэрмiны прадстаўляе органам кiравання культурай
неабходную планавую i справаздачную дакументацыю;
уносiць прапановы адпаведнаму органу кiравання культурай па
ўдасканаленню розных накiрункаў дзейнасцi музея;
зацвярджае штатны расклад i вызначае неабходную колькасць
работнiкаў музея ў межах фонду заработнай платы, каштарыс выдаткаў
музея;
устанавлiвае службовыя аклады, надбаўкi i iншыя даплаты
работнiкам музея згодна з адпаведнай пастановай Мiнiстэрства працы;
праводзiць прэмiраванне ў адпаведнасцi з Палажэннем аб
прэмiраваннi работнiкаў музея ў межах фонду аплаты працы.
37. Умовы аплаты працы дырэктара вызначаюцца органам кiравання
культурай пры заключэннi кантракту.
Кантроль i праверка дзейнасцi музея
38. Кантроль i праверка дзейнасцi музея ажыццяўляецца
адпаведнымi структурнымi падраздзяленнямi органаў кiравання
культурай, фiнансавымi органамi, кантрольна-рэвiзiйнымi службамi.
Лiквiдацыя i рэарганiзацыя музея
39. Лiквiдацыя i рэарганiзацыя музея ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з Законам "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi
Беларусь" i iншымi заканадаўчымi актамi.
|