ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25 ноября 1997 г. №597 "Аб пераводзе з 1998/1999 навучальнага года агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi i 12-гадовы тэрмiн навучання"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      25 лiстапада 1997 г. № 597

АБ ПЕРАВОДЗЕ З 1998/1999 НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ НА НОВЫ ЗМЕСТ АДУКАЦЫI
I 12-ГАДОВЫ ТЭРМIН НАВУЧАННЯ

     У адпаведнасцi  з  Пратаколам  даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь  Лукашэнкi  А.Р.,  дадзеных  на   I   з'ездзе   настаўнiкаў
Рэспублiкi   Беларусь   i  ў  Дзень  ведаў,  у  частцы  ажыццяўлення
паслядоўнага  пераводу   агульнаадукацыйнай   школы,   пачынаючы   з
1998/1999   навучальнага  года,  на  12-гадовы  тэрмiн  навучання  i
навучання дзяцей 6-гадовага ўзросту ў падрыхтоўчых класах дашкольных
устаноў i агульнаадукацыйных школ загадваю:
     1. Начальнiкам упраўленняў адукацыi  аблвыканкамаў  i  Мiнскага
гарвыканкама,   загадчыкам   аддзелаў  адукацыi  рай(гар)выканкамаў,
дырэктарам агульнаадукацыйных школ:
     1.1. ажыццявiць   з   1   верасня  1998  г.  паступовы  перавод
агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi  i  12-гадовы  тэрмiн
навучання,  пачынаючы  з падрыхтоўчых класаў i навучання ў iх дзяцей
6-гадовага ўзросту;
     1.2. забяспечыць  прыём  i  навучанне ў першых класах (II i III
мадэлi пачатковай школы) дзяцей 7-гадовага ўзросту.
     Першыя класы  III  мадэлi пачатковай школы абазначаць дадаткова
знакам "прым" (напрыклад:  1' клас,  1а'  клас,  1б'  клас  i  гэтак
далей).
     2. Галоўнаму ўпраўленню  агульнай  сярэдняй  адукацыi  (Фяськоў
М.С.),  Нацыянальнаму  iнстытуту  адукацыi  (Крайко Б.М.),  Акадэмii
паслядыпломнай  адукацыi  (Жук  А.I.),  Навукова-метадычнаму  цэнтру
вучэбнай  кнiгi  i сродкаў навучання (Зносенка Г.П.),  упраўленням i
аддзелам  адукацыi  абл(рай)(гар)выканкамаў,  iнстытутам   павышэння
квалiфiкацыi  кiраўнiкоў  i  спецыялiстаў,  iнстытутам удасканалення
настаўнiкаў  у  рабоце   па   вырашэнню   арганiзацыйна-педагагiчных
пытанняў,     павышэнню     квалiфiкацыi     педагагiчных    кадраў,
вучэбна-метадычнаму забеспячэнню  навучальна-выхаваўчага  працэсу  ў
сувязi  з  пачаткам  пераходу ў 1998/1999 навучальным годзе сярэднiх
агульнаадукацыйных школ на новы змест адукацыi  i  12-гадовы  тэрмiн
навучання  кiравацца  загадам  Мiнiстэрства  адукацыi ад 4 лiстапада
1997  г.  №  563  "Аб  арганiзацыйных  мерах   па   падрыхтоўцы   да
рэфармавання пачатковай школы".
     3. Увесцi  ў  1998/1999  навучальным  годзе   ў   2-11   класах
агульнаадукацыйных  школ  з  адзiнаццацiгадовым  тэрмiнам  навучання
новыя праграмы i падручнiкi па наступных прадметах:

беларуская мова        - у 4 i 8 класах школ з беларускай мовай
                         навучання i  ў  4 i 7 класах школ з рускай
                         мовай навучання;

беларуская лiтаратура  - у 11 класах школ  з  беларускай  i  рускай
                         мовамi навучання;

руская мова            - у 2 класах школ з беларускай мовай
                         навучання, 4 класах  школ  з  рускай  мовай
                         навучання i 8 класах школ з беларускай
                         мовай навучання;

руская лiтаратура      - у 8 класах школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;

замежная мова          - у 4 i 8 класах (англiйская), 5 класах
                         (нямецкая) школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;

чалавек i свет         - у 8 класах школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;

бiялогiя               - у 7 класах школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;

фiзiка                 - у 7 класах школ з беларускай i рускай
                         мовамi навучання;

сусветная мастацкая    - у 11 класах школ з беларускай i рускай
культура                 мовамi навучання.

     4. Галоўнаму ўпраўленню  агульнай  сярэдняй  адукацыi  (Фяськоў
М.С.)   распрацаваць   да  1  лютага  1998  г.  вучэбныя  планы  для
агульнаадукацыйных школ на 1998/1999 навучальны год.
     5. Акадэмii   паслядыпломнай  адукацыi  (Жук  А.I.)  сумесна  з
Галоўным  упраўленнем  агульнай  сярэдняй  адукацыi   спланаваць   i
правесцi  курсы,  семiнары  i нарады з работнiкамi органаў адукацыi,
iнстытутаў  павышэння  квалiфiкацыi   кiраўнiкоў   i   спецыялiстаў,
iнстытутаў   удасканалення   настаўнiкаў,   кiраўнiкамi   метадычных
аб'яднанняў,  настаўнiкамi па пытаннях  пераходу  агульнаадукацыйных
школ на новыя праграмы.
     6. Навукова-метадычнаму  цэнтру  вучэбнай   кнiгi   i   сродкаў
навучання (Зносенка Г.П.):
     6.1. Забяспечыць разам з Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй
адукацыi выданне да 1 лiпеня 1998 г. вучэбных праграм, пералiчаных у
п.3 дадзенага загада.
     6.2. Забяспечыь сумесна з выдавецтвамi рэспублiкi выданне новых
падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў да 1998/1999 навучальнага года.
     6.3. Правесцi   з   удзелам  вучоных,  метадыстаў,  настаўнiкаў
экспертную  ацэнку  падручнiкаў  i   вучэбных   дапаможнiкаў,   якiя
ўводзяцца  ў  дзеянне  ў 1998/1999 навучальным годзе ў падрыхтоўчых,
1-11 класах агульнаадукацыйных школ.
     7. Галоўнаму  ўпраўленню  вышэйшай  адукацыi  (Дабранскi А.М.),
рэктарам   унiверсiтэтаў,   педагагiчных   iнстытутаў,    дырэктарам
педагагiчных   вучылiшчаў   i   каледжаў   у   сувязi   з  пераходам
агульнаадукацыйнай школы на новы змест адукацыi i  12-гадовы  тэрмiн
навучання  ўнесцi  неабходныя  змены ў планы падрыхтоўкi студэнтаў i
навучэнцаў.
     8. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра
Дыляна Г.Д.

Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России