ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 25 июля 1997 г. "Палажэнне аб парадку публiчнай дэманстрацыi кiна-аўдыевiзуальных твораў, выпуску друкаванай прадукцыi эратычнага характару, а таксама прадукцыi сексуальнага прызначэння, iх распаўсюджвання i рэкламавання фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                                   ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                   Мiнiстр культуры
                                   Рэспублiкi Беларусь
                                         А.У.Сасноўскi
                                   25 лiпеня 1997 г.


 ПАЛАЖЭННЕ
 АБ ПАРАДКУ ПУБЛIЧНАЙ ДЭМАНСТРАЦЫI КIНА-АЎДЫЁВIЗУАЛЬНЫХ
 ТВОРАЎ, ВЫПУСКУ ДРУКАВАНАЙ ПРАДУКЦЫI ЭРАТЫЧНАГА ХАРАКТАРУ,
 А ТАКСАМА ПРАДУКЦЫI  СЕКСУАЛЬНАГА   ПРЫЗНАЧЭННЯ, IХ
 РАСПАЎСЮДЖВАННЯ I РЭКЛАМАВАННЯ ФIЗIЧНЫМI I ЮРЫДЫЧНЫМI АСОБАМI

===
       ___________________________________________________________--
         Утратило   силу  постановлением  Министерства  культуры  от
         13  апреля 2000  г. N  8П (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - N 8/3776 от 31.07.2000 г.)  

     Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з  Пастановай  Прэзiдыума
Вярхоўнага  Савета Рэспублiкi Беларусь ад 21 студзеня 1992 "Аб мерах
па спыненню прапаганды парнаграфii,  культу насiлля i жорсткасцi"  i
Распараджэннем  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь ад 18 лютага
1992  г.   N   136р   для   ўпарадкавання   публiчнай   дэманстрацыi
кiна-аўдыёвiзуальных,   тэатральных,  эстрадна-канцэртных,  цыркавых
праграм i прадстаўленняў,  шоу-вар'етэ,  выпуску,  распаўсюджвання i
рэкламы  твораў  лiтаратуры,  публiцыстыкi,  выяўленчага  мастацтва,
фотапрадукцыi,  сродкаў масавай iнфармацыi i прапаганды,  друкаваных
выданняў i прадметаў эратычнага характару,  сексуальнага прызначэння
з мэтай спынення прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.
     Для забеспячэння   гэтага  дзяржаўныя  ведамствы,  мастацкiя  i
вучоныя саветы творчых i навуковых  арганiзацый,  устаноў  культуры,
мастацтва  i  адукацыi,  рэдакцыйныя  калегii  выдавецтваў i сродкаў
масавай iнфармацыi,  прадпрыемствы гандлю,  грамадскага харчавання i
адпачынку   ўсiх   формаў  уласнасцi  ў  кожным  канкрэтным  выпадку
вызначаюць сiстэму мер па спыненню прапаганды парнаграфii, насiлля i
жорсткасцi   ў   адпаведнасцi   з   дадзеным  Палажэннем  i  дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     1. У  гэтым  Палажэннi  асноўныя  паняццi  выкарыстоўваюцца   ў
наступных значэннях:

     1.1. Эратычнае  мастацтва  -  адлюстраванне  чалавека  ва  ўсiм
багаццi яго перажыванняў з улiкам  полаўзроставых  i  iндывiдуальных
асаблiвасцей людзей.  Эратычнае мастацтва гуманiстычнае i маральнае,
сiнкрэтычнае,  цэласнае,  неўтылiтарнае, самацэннае, iндывiдуальнае,
яно будуе свой свет па законах прыгажосцi,  адухаўляе сексуальнасць,
сцвярджае сапраўды чалавечае ў адносiнах полаў;

     1.2. Парнаграфiя  -  гэта   вульгарна-натуралiстычная,   агiдна
цынiчная,   непрыстойная   фiксацыя   палавых  зносiн,  самамэтавая,
наўмысная дэманстрацыя пераважна аголеных генiталiяў, антыэстэтычных
сцэн палавога акту,  сексуальных скажэнняў, замалёвак з натуры, якiя
не адпавядаюць  маральным  крытэрыям,  абражаюць  гонар  i  годнасць
асобы, часам ставячы яе нiжэй праяў жывёльных iнстынктаў;

     1.3. Парнатворы - гэта цi то аўтарскiя,  цi то ананiмныя творы,
як правiла,  тэндэнцыйна прамалiнейныя,  эклектычныя, засяроджаны на
плоцева-фiзiялагiчных    аспектах    савакуплення    асоб,   нярэдка
адлюстраванне парнадзеянняў дапаўняецца сцэнамi жорсткасцi, насiлля,
маральнай разбэшчанасцi.  Iнтымнае ў сексе бесцырымонна выстаўляецца
напаказ;

     1.4. Творы,  што прапагандуюць насiлле  i  жорсткасць,  -  гэта
творы,  якiя  арыентуюцца на самамэтную дэманстрацыю актаў насiлля i
жорсткасцi.  У такiх творах,  як правiла,  смакуюцца сцэны  садызму,
празмернай жорсткасцi, асаблiва ў адносiнах да дзяцей i жывёл, у тым
лiку i сексуальнае насiлле,  паказваюцца  сцэны  расчлянення  ахвяр,
катаванняў,  знiшчэння людзей асаблiва пачварнымi спосабамi,  буйныя
працяглыя планы змучаных людзей i жывёл, насiлля над трупамi, метады
вырабу  i выкарыстання як звычайнай зброi,  так i прыстасаванняў для
катавання.  Такiя крывавыя сцэны займаюць  асноўны  экранны  час  цi
вялiкi  аб'ём  у  вiдэа-  i  друкаванай  прадукцыi,  якая праслаўляе
шавiнiзм i нацыянальную выключнасць,  расiзм i рознага  роду  асобыя
мiсii  "выпраўляльнага"  характару,  а  таксама  прапагандуе войны i
канфлiкты як лакальныя,  так i ў  маштабе  Сусвету.  Адносiны  памiж
людзьмi,   жывёламi   i   навакольным   светам   у  такой  прадукцыi
перабольшана       жорсткiя,       бескампрамiсныя,       алагiчныя,
чалавеканенавiснiцкiя,   эгацэнтрычныя,   якiя  наводзяць  на  думку
аднамернай антыгуманнай жыццёвай пазiцыi - "забi цi  заб'юць  цябе",
дзе  татальнае  насiлле  над асобай - адзiны спосаб iснавання.  Мова
такiх твораў прымiтыўная i адназначная,  характарызуецца абвостранай
грубасцю,  цынiзмам,  зневажаннямi,  паклёпам,  абразамi, лаянкай як
дарослых, так i дзяцей.
     Творы, якiя прапагандуюць насiлле i жорсткасць,  адлюстроўваюць
вульгарна-грубыя,  амаральныя эмоцыi i ўчынкi iндывiда,  а то i  яго
садысцкiя,    крыважэрныя,    чалавеканенавiснiцкiя,   эгацэнтрычныя
схiльнасцi,  што вядзе да жорсткасцi i насiлля ў жыццi i  мастацтве,
да тэорыi расавай i нацыянальнай выключнасцi, мiзантропii.

   Прадукцыя друку i друкаваная прадукцыя сродкаў масавай iнфармацыi

     2. Да прадукцыi друку i друкаванай  прадукцыi  сродкаў  масавай
iнфармацыi,  якая  змяшчае  элементы эротыкi,  насiлля i жорсткасцi,
адносяцца:

     2.1. прадукцыя,  якая   спецыялiзуецца   на   паведамленнях   i
матэрыялах  эратычнага  характару  (уласна эратычнай праблематыкi) -
творы мастацкай  лiтаратуры  розных  жанраў,  публiцыстыка,  выданнi
фальклору (казкi,  анекдоты,  прыпеўкi,  песнi i iнш), лiтаратура на
сексуальныя тэмы  (самвыдавецкiя  дапаможнiкi  па  тэхнiцы  коiтусу,
узаемаадносiнах  полаў,  сексуальныя  гараскопы  i г.д.),  эратычныя
часопiсы,  газеты,  бюлетэнi,  брашуры,  прадукцыя малых  друкаваных
формаў (календары,  плакаты,  паштоўкi, фотавырабы, iгральныя карты,
рэкламныя праспекты),  кнiжначасопiсная афармiцельская i ўпаковачная
прадукцыя  (мастацкiя  фотаздымкi,  малюнкi,  эстампы,  этыкеткi для
запалак,  вокладкi,  абгорткi i ўкладкi  для  вiдэа-  i  аўдыёкасет,
кампакт-дыскаў, жавальнай гумкi, кантрацэптываў, вопратцы i г.д.). У
прадукцыях  друку  i  перыядычных  выданнях   эратычнага   характару
поўнасцю  i  сiстэматычна  эксплуатуюцца  цiкавасць да сексу;  тэма,
iдэя,  iнтрыга i прыёмы ўвасаблення  звязаны  ў  iх  з  сексуальнымi
фантазiямi  i  перажываннямi ў адносiнах да людзей;  чалавек i кожны
прадмет у ёй прадстаўлены як аб'ект эратычных пачуццяў;

     2.2. лiтаратура па сексуальнай адукацыi i палавому выхаванню  -
энцыклапедыi  i  энцыклапедычныя  слоўнiкi  сексалагiчнага напрамку,
навуковыя манаграфii па сексалогii,  сексапаталогii, праблемах сям'i
i шлюбу, культуралагiчная сексалагiчная лiтаратура (гiсторыя сексу ў
культурах свету,  гiсторыя прастытуцыi i г.д.),  навуковыя  вучэбныя
дапаможнiкi  i  метадычныя  распрацоўкi  па  фiзiялогii i псiхалогii
палавога акта,  па прафiлактыцы  СНIДу  i  венерычных  захворванняў,
навукова-папулярныя выданнi, якiя паслядоўна i мэтанакiравана вядуць
сiстэматычную  работу  па  прафiлактыцы  СНIДу,  палавому  выхаванню
насельнiцтва,  праблемах сям'i i шлюбу (газеты,  часопiсы, слоўнiкi,
брашуры,  прадукцыя малых друкаваных  формаў,  лiстоўкi,  плакаты  i
г.д.);

     2.3. прадукцыя,   якая   змяшчае  элементы  эротыкi  -  масавыя
перыядычныя выданнi,  што не адносяцца да эратычных, выкарыстоўваюць
эратычныя   кампаненты  (фотаздымкi,  калажы,  малюнкi,  карыкатуры,
артыкулы, навелы, каментарыi спецыялiстаў, вершы, анекдоты, рэклама,
аб'явы  аб  продажы  прадметаў  эратычнага  зместу,  а  таксама  пра
знаёмствы з мэтай  iнтымных  сустрэч).  Дадзеныя  матэрыялы  павiнны
насiць    публiцыстычна-выкрывальны,    гумарыстычна-сатырычны    цi
iнфармацыйны  характар  i  з'яўляцца   эпiзадычнымi   (аб'ём   такiх
матэрыялаў  у  пэўным выданнi не павiнен перавышаць 5%  ад агульнага
аб'ёму   публiкацый,   матэрыялы   медыцынскага   i   сексалагiчнага
накiрунку,  а таксама  звязаныя з апiсаннем злачынстваў павiнны быць
забяспечаны каментарыем спецыялiстаў);

     2.4. прадукцыя,  якая змяшчае элементы насiлля i  жорсткасцi  -
друкаваная  прадукцыя  (творы мастацкай лiтаратуры i публiцыстыкi) i
друкаваная прадукцыя сродкаў масавай iнфармацыi  (часопiсы,  газеты,
брашуры    i    г.д.),    прадукцыя    малых    друкаваных   формаў,
кнiжна-часопiсная афармiцельская i ўпаковачная прадукцыя,  рэклама i
аб'явы,  змест  якiх  звязаны  ў  той  цi  iншай ступенi з апiсаннем
насiлля  i   жорсткасцi,   крымiнальнай   хронiкi,   розных   формаў
злачынстваў i тэхнiкi iх здзяйснення,  метадаў вырабу i выкарыстання
як  звычайнай   зброi,   так   i   прыстасаванняў   для   катавання,
антыграмадскай   дзейнасцi,   расавай  i  нацыянальнай  выключнасцi,
дэтэктыўная лiтаратура i тая  лiтаратура,  у  якой  выкарыстоўваецца
вульгарная i табуiраваная лексiка.

     3. Пры  падрыхтоўцы  да  выпуску  i  распаўсюджвання друкаваных
выданняў  любых  вiдаў,  якiя  маюць  элементы  эротыкi,  насiлля  i
жорсткасцi,  усе  выдавецтвы  i  арганiзацыi,  незалежна  ад  формаў
уласнасцi,   павiнны   ў   абавязковым   парадку   мець   заключэнне
Рэспублiканскай   экспертнай   камiсii  па  прадухiленню  прапаганды
парнаграфii, насiлля i жорсткасцi (у далейшым РЭК).

     4. Рознiчны продаж эратычнай друкаванай прадукцыi юрыдычнымi  i
фiзiчнымi асобамi дапускаецца толькi пры наяўнасцi заключэння РЭК на
права продажу i наменклатуру кожнага  вiда  тавару,  як  правiла,  у
запячатаных  непразрыстых  упакоўках  i ў спецыяльна прызначаных для
гэтага  памяшканнях  (тыпу  магазiнаў  "Iнтым"),  размяшчэнне   якiх
вызначаецца  органамi мясцовай улады.  Пры неабходнасцi ў заключэннi
агаворваюцца асобныя ўмовы продажу.

     5. Забараняецца:

     5.1. рэалiзацыя  эратычнай   прадукцыi   друку   i   друкаванай
прадукцыi  сродкаў  масавай  iнфармацыi,  якiя  не  зарэгiстраваны ў
адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб друку i iншых сродках
масавай iнфармацыi";

     5.2. рэалiзацыя   ў   свабодным  рознiчным  продажы  друкаванай
прадукцыi сродкаў масавай iнфармацыi,  матэрыялы якiх смакуюць сцэны
насiлля   i   жорсткасцi,   а  таксама  падрабязна  расказваюць  пра
тэхналогiю  здзяйснення   злачынстваў,   прапагандуюць   расавую   i
нацыянальную   выключнасць,   змяшчаюць  адкрытыя  апiсаннi  тэхнiкi
коiтуса  i  любоўных  гульняў  (акрамя  лiтаратуры  па   сексуальнай
адукацыi   i   палавому  выхаванню),  выкарыстоўваюць  вульгарную  i
табуiраваную лексiку,  якая  абражае  гонар  i  годнасць  грамадзян,
апiсваюць станоўчыя эмоцыi людзей ад ужывання наркотыкаў у любых яго
вiдах,  змяшчаюць аб'явы аб iнтымных сустрэчах за ўзнагароду (акрамя
шлюбных) i дэвiантных формах iнтымных адносiн цi продажы прадметаў i
прадукцыi эратычнага цi парнаграфiчнага  зместу,  таксама  як  i  iх
рэкламу  (па-за канкрэтнымi пунктамi рэалiзацыi прадукцыi эратычнага
зместу),  так як падобныя  друкаваныя  матэрыялы  не  ўзгадняюцца  з
iснуючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     6. У   выпадку  парушэнняў  гэтага  Палажэння,  а  таксама  пры
адсутнасцi выдавецкага  права  або  выхадных  звестак  у  друкаванай
прадукцыi   эратычнага  характару  дадзеная  прадукцыя  знiмаецца  з
продажу прадстаўнiкамi ўпаўнаважаных на гэта дзяржаўных  органаў  ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

               Прадукцыя электронных сродкаў масавай
                      iнфармацыi i прапаганды

     7. Да  прадукцыi  электронных  сродкаў  масавай  iнфармацыi   i
прапаганды адносяцца:

     7.1. кiна-вiдэапрадукцыя   (эратычныя   кiна-   i  вiдэафiльмы,
вiдэапраграмы,  тэлевiзiйныя  перадачы  (дзяржаўныя  i   камерцыйныя
каналы),  рэклама,  вiдэакасеты  з  рэкламай  прадукцыi сексуальнага
прызначэння,  кiна-  i  вiдэакасеты  з  фiльмамi  жахаў,  элементамi
эротыкi, насiлля i жорсткасцi);

     7.2. аўдыёкасетная  i   радыёпрадукцыя (касеты,  кампакт-дыскi,
праграмы  эратычнай   праблематыкi,   праграмы   эратычнай   музыкi,
"блатных" песень, анекдотаў);

     7.3. камп'ютэрныя эратычныя праграмы (кампакт-дыскi i дыскеты з
сексуальнымi  энцыклапедыямi,  з  наборам  эратычных  фотаздымкаў  i
малюнкаў, з сексуальнымi гульнямi i апавяданнямi, зборнiкi эратычных
клiпаў i мультфiльмаў),  а таксама тыя,  якiя ўтрымлiваюць  элементы
насiлля i жорсткасцi ў камп'ютэрных гульнях;

     7.4. прадукцыя  iнфармацыйна-пазнавальнага  зместу i прапаганды
(наглядная агiтацыя i рэклама,  навукова-папулярныя лекцыi, курсы па
гiсторыi эратычнага мастацтва ў навучальных установах,  пазнавальныя
праграмы сексалагiчных цэнтраў,  асацыяцый,  клубаў i таварыстваў па
культуры iнтымных адносiн).

     8. Для ўпарадкавання распаўсюджвання,  рэкламавання i публiчнай
дэманстрацыi  дадзенага  вiду  прадукцыi  ўстанаўлiваецца   наступны
парадак:

     8.1. кiнатэатры,  вiдэасалоны,  вiдэазалы, кiна-вiдэаўстаноўкi,
незалежна   ад   iх  ведамаснай  прыналежнасцi,  атрымлiваюць  права
публiчнай дэманстрацыi на тэрыторыi Беларусi кiна-вiдэатвораў толькi
пры наяўнасцi экспертнага заключэння РЭК, дазвольнага пасведчання на
права эксплуатацыi кiна-вiдэаўстаноўкi,  лiцэнзii на  права  заняцця
кiна-вiдэадзейнасцю  i Дзяржаўнага рэгiстрацыйнага пасведчання (ДРП)
на   ўсе   кiна-вiдэатворы,    выдадзенае    Дзяржаўным    рэгiстрам
кiна-вiдэафiльмаў  i  кiна-вiдэапраграм  пры  Мiнiстэрстве  культуры
Рэспублiкi Беларусь;

     8.2. рэспублiканскае,  абласное,  гарадское тэлебачанне,  у тым
лiку  камерцыйныя  каналы,  якiя  дзейнiчаюць  пры  iх,  а   таксама
кабельнае i спадарожнiкавае тэлебачанне,  як правiла,  забяспечваюць
паказ  тых  кiна-вiдэафiльмаў, якiя  маюць  заключэнне  РЭК,  ДРП  i
класiфiкацыйнае пасведчанне;

     8.3. уся кiна-вiдэапрадукцыя эратычнага характару, з элементамi
эротыкi,   насiлля   i   жорсткасцi  павiнна  быць  прадстаўлена  на
экспертызу   РЭК:   публiчная   дэманстрацыя   кiна-вiдэафiльмаў   з
элементамi  эратычнага характару з мiжнародным iндэксам "х" (секс) i
рэспублiканскай iндэксацыяй ***) (не дапускаюцца асобы да 16 гадоў),
****)  (не  дапускаюцца  асобы да 18 гадоў) можа ажыццяўляцца толькi
пры наяўнасцi спецыяльнага дазволу РЭК;

     8.4. дэманстрацыю   кiна-вiдэаматэрыялаў,   якiя маюць   iндэкс
****),  рэкамендуецца  ажыццяўляць   у  спецыяльных  кiнатэатрах  цi
кiнавiдэазалах  невялiкай  умяшчальнасцi,  максiмальна  аддаленых ад
дзiцячых  i  школьных  устаноў;  умовы  паказу кiна-вiдэапрадукцыi з
iндэксам  "х"  i  ***)  вызначаюцца  рашэннем  РЭК  у кожным асобным
выпадку;

     8.5. распаўсюджванне    на    тэрыторыi   рэспублiкi   выпускаў
спецыялiзаваных  радыё- i тэлепраграм   эратычнага   характару   без
кадзiравання сiгналу дапускаецца толькi з 00 да 4 гадзiн па мясцовым
часе, калi iншае не ўстаноўлена органамi мясцовай улады;

     8.6. адказнасць  за  навуковы,  мастацкi  i  маральны  ўзровень
папулярных   лекцый,  курсаў  па  гiсторыi  эратычнага  мастацтва  ў
навучальных установах,  пазнавальных праграм сексалагiчных цэнтраў i
асацыяцый   нясуць   установы,   таварыствы   i   арганiзацыi,  якiя
наладжваюць iх;

     8.7. продаж  цi  пракат  насельнiцтву   прадукцыi   электронных
сродкаў масавай iнфармацыi i прапаганды эратычнага зместу, а таксама
тых,  якiя ўтрымлiваюць  элементы  эротыкi,  насiлля  i  жорсткасцi,
дазваляецца  толькi  пры  наяўнасцi  экспертнага  заключэння  РЭК на
кожную  назву  такой  прадукцыi   i   Дзяржаўнага   класiфiкацыйнага
пасведчання (для кiна-вiдэапрадукцыi).  Распаўсюджванне аўдыёкасет з
запiсамi эратычнага зместу можа ажыццяўляцца  толькi  пры  наяўнасцi
заключэння  РЭК  i  лiцэнзiй,  што  выдаюцца  Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь.

        Прадукцыя тэатральна-вiдовiшчнага i выяўленчага мастацтва

     9. Да твораў дадзенага напрамку адносяцца:

     9.1. спектаклi   тэатраў   (драматычных,   музычных,  балетных,
лялек);

     9.2. шоу тэатраў мод;  праграмы эстрадных  канцэртаў;  цыркавых
прадстаўленняў;  харэаграфiчных  i  эратычных шоу (стрыптыз жаночы i
мужчынскi)  рэстаранаў,  бараў  i  вар'етэ   (незалежна   ад   формы
ўласнасцi);   вулiчных   прадстаўленняў   i   маскарадаў;   конкурсы
прыгажосцi i г.д.;

     9.3. выстаўкi,  вернiсажы,   мастацкiя   салоны;   прэзентацыi,
гандлёвыя кiрмашы (змест i наглядная агiтацыя);

     9.4. творы жывапiсу,  графiкi,  скульптуры,  аб'ёмнай пластыкi,
афармiцельскага мастацтва;  дызайнерская прадукцыя, цацкi; сувенiры,
прадметы народных промыслаў i саматужнай вытворчасцi.

     10. Адказнасць   за  скажэнне  i  вульгарную  трактоўку  твораў
эратычнага мастацтва ўскладаецца на мастацкiя саветы творчых  саюзаў
i   асацыяцый,   тэатральна-канцэртных  i  турыстычных  арганiзацый;
выстаўкомы,  мастацкiя  саветы  i  камiсii   гандлёва-закупачных   i
турыстычных прадпрыемстваў, а таксама ўстановы грамадскага адпачынку
i харчавання ўсiх формаў уласнасцi.

     11. Праграмы з элементамi эратычнага характару як мясцовых, так
i гастрольных творчых калектываў,  шоу ўстаноў грамадскага адпачынку
i харчавання ўсiх формаў уласнасцi  ў  абавязковым  парадку  павiнны
прадстаўляцца на прагляд РЭК i мець адпаведныя экспертныя заключэннi
i рэгiстрацыйныя пасведчаннi на права паказу.

                 Прадукцыя сексуальнага прызначэння

     12. Да прадукцыi сексуальнага прызначэння адносяцца:

     12.1. прэпараты (таблеткi,  парашкi,  каплi,  аэразолi,  крэмы,
мазi,  дражэ,  ампульныя  растворы  i  iншыя  лекавыя  формы),  якiя
выкарыстоўваюцца  ў  сексалогii  i  сексапаталогii  для   паляпшэння
палавой функцыi;

     12.2. вырабы, апараты, прыборы i прыстасаваннi, прызначаныя для
сексуальнага  стымулявання  (штучныя  фаласы,  вагiны,  стымулятары,
кольцы,  эрэктары, вiбратары, надзiмныя лялькi; прадметы i аксесуары
для сада-мазахiсцкiх сексуальных гульняў;  розныя  вiды  сексуальнай
нiжняй  бялiзны;  кантрацэптывы,  сексуальная  касметыка,  сувенiры,
санiтарна-гiгiенiчныя прыналежнасцi эратычнага характару i iнш.).

     13. Рознiчны   продаж   прадукцыi   сексуальнага    прызначэння
фiзiчнымi  i  юрыдычнымi  асобамi  ўсiх формаў уласнасцi дапускаецца
толькi пры наяўнасцi экспертнага заключэння РЭК на права  продажу  i
наменклатуру   кожнага   вiду   прадукцыi   i  дазволу  кампетэнтных
медыцынскiх устаноў у спецыяльна прызначаных для гэтага  памяшканнях
(тыпу  магазiнаў  "Iнтым"),  размяшчэнне  якiх  вызначаецца органамi
мясцовай улады.  Продаж ажыццяўляецца толькi асобам,  якiя дасягнулi
18-гадовага  ўзросту  ва  ўпакаваным  выглядзе.  Пры  неабходнасцi ў
заключэннi  агаворваюцца  асобныя  ўмовы  продажу.   Рэклама   такiх
магазiнаў  i  дадзенай  прадукцыi  дазваляецца  толькi ў межах гэтай
гандлёвай установы.  Асобам да  18-гадовага ўзросту ўваход  у  гэтую
гандлёвую ўстанову, а таксама продаж прадукцыi забаронены.

     14. Творы   лiтаратуры,  публiцыстыкi,  выяўленчага  мастацтва,
фотамастацтва,  прадукцыя сродкаў масавай iнфармацыi  i  прапаганды,
друкаваныя  выданнi i прадметы эратычнага зместу,  якiя паступаюць у
Рэспублiку  Беларусь  з-за  яе  межаў  i  прапагандуюць  насiлле   i
жорсткасць,  падлягаюць ацэнцы мытнымi службамi i ў выпадку спрэчных
i канфлiктных сiтуацый перадаюцца на заключэнне ў РЭК.

     15. Спрэчныя моманты ў ацэнцы твораў эратычнага характару або з
элементамi эротыкi, насiлля i жорсткасцi, якiя ўзнiкаюць пры аналiзе
ў абласных экспертных камiсiях, выносяцца на разгляд РЭК.

     16. Забараняецца  прыцягненне  непаўналетнiх  асоб  да  продажу
прадукцыi,  якая змяшчае элементы эротыкi,  насiлля i жорсткасцi,  а
таксама продаж гэтай прадукцыi цi азнаямленне з ёю асобам,  якiя  не
дасягнулi 16, а ў асобных выпадках i 18 гадоў.

     17. Для   стварэння  банка  звестак  па  практыцы  экспертыз  i
аблягчэння аналiзу твораў РЭК складае штогадовы зводны каталог  усiх
вiдаў  прадукцыi  эратычнага  характару  i  прадукцыi,  што  змяшчае
элементы  парнаграфii,  прапаганды  насiлля  i  жорсткасцi,  стварае
бiблiятэку   матэрыялаў   эратычнай   праблематыкi,  парнаграфiчнага
характару або матэрыялаў, якiя прапагандуюць насiлле i жорсткасць.

     18. Рэспублiканская i абласныя экспертныя камiсii пры выяўленнi
парушэнняў  гэтага  Палажэння  маюць  права  ставiць  пытанне  перад
адпаведнымi  органамi  дзяржаўнага  кiравання  аб  спыненнi  дзеяння
лiцэнзiй,   рэгiстрацыйных,   дазвольных   пасведчанняў   на   права
эксплуатацыi     кiна-вiдэаўстановак,     публiчнай     дэманстрацыi
кiна-вiдэаматэрыялаў, прадстаўленняў  i  шоу,  а таксама пазбаўлення
лiцэнзiй на вытворчасць, выпуск i права продажу прадукцыi эратычнага
зместу i твораў, якiя прапагандуюць насiлле i жорсткасць.

     19. У  выпадку  невыканання рашэнняў Рэспублiканскай i абласных
экспертных камiсiй вiнаватыя  нясуць  адказнасць  у  адпаведнасцi  з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

           Парадак паступлення матэрыялаў на экспертызу,
           iх абмеркаванне i афармленне рашэнняў РЭК

     20. Уся  без   выключэння   прадукцыя   эратычнага   характару,
прадукцыя,  што  змяшчае  элементы насiлля i жорсткасцi (друкаваная,
сродкаў  масавай  iнфармацыi,  тэатральна-вiдовiшчных  i  выяўленчых
мастацтваў;  прэпараты,  сродкi i прадметы сексуальнага прызначэння)
перад  публiчным  яе  паказам  i   распаўсюджваннем   на   тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь,  а  таксама  перад  вытворчасцю любым спосабам
юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi абавязкова  павiнна  мець  экспертнае
заключэнне РЭК.

     21. Экспертныя  заключэннi  i  лiцэнзii  на  любы вiд прадукцыi
эратычнага характару,  а таксама прадукцыi,  якая  змяшчае  элементы
насiлля i жорсткасцi,  выдадзеныя экспертнымi камiсiямi i ўстановамi
iншых дзяржаў,  на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь не маюць  юрыдычнай
сiлы.

     22. Iнiцыiраваць  экспертызу  акрамя  РЭК  могуць  дзяржаўныя i
грамадскiя арганiзацыi (незалежна ад формаў уласнасцi),  фiзiчныя  i
юрыдычныя   асобы,   як  стваральнiкi  адзначаных  вышэй  вырабаў  i
прадукцыi,  так i iх распаўсюджвальнiкi, якiя звярнулiся з афiцыйным
пiсьмом на iмя старшынi камiсii.

     23. Дакументы i матэрыялы для экспертнай ацэнкi, якiя паступiлi
ў  адрас  РЭК,  а  таксама  зыходзячыя  дакументы  рэгiстрыруюцца  i
заносяцца ў памяць камп'ютэра.

     24. Даручэнне  эксперту  (цi  экспертам) афармляецца рэзалюцыяй
старшынi камiсii.

     25. Рашэнню РЭК  папярэднiчае  заключэнне  эксперта  (цi  групы
экспертаў), якому даручана экспертыза.

     26. Рашэнне  РЭК  афармляецца  пратаколам  пасяджэння  камiсii,
заяўнiку выдаецца рашэнне цi экспертнае заключэнне,  надрукаванае на
бланку  РЭК,  падпiсанае  старшынёй  камiсii  (у  яго  адсутнасць  -
намеснiкам), экспертам-выканаўцам, завяраецца пячаткай РЭК.

     27. Фiзiчныя цi  юрыдычныя  асобы,  якiя  звярнулiся  ў  РЭК  з
просьбай  аб  правядзеннi экспертызы,  заключаюць дагавор з камiсiяй
(цi экспертам) на правядзенне ўказанай  работы  i  пасля  завяршэння
экспертызы  i  афармлення адпаведных экспертных заключэнняў згодна з
п.5.8. Палажэння аб РЭК праводзяць аплату ў памеры:
     кнiжная цi  журнальная  прадукцыя,  брашуры  (да  1  аўтарскага
аркуша - 4-7 мiнiмальных заработных плат);
     тэксты газет,  плакатаў,  лiставых  выданняў  (за  4 паласы - 3
мiнiмальныя заработныя платы);
     выяўленчая, фотапрадукцыя (за 1 лiст цi выяву - 0,2 мiнiмальнай
заработнай платы);
     экспертыза малааб'ёмных  (да  200 тактаў) музычных твораў (за 1
найменне - 0,2 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза сцэнарыяў перадач,  праграм i асобных матэрыялаў (да
0,3 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза, анатацыя на фiльм, вiдэапрадукцыю, рэцэнзаванне (за
60 мiнут - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);
     кансультацыя спецыялiстаў   (разавая   -   да  0,4  мiнiмальнай
заработнай платы), за праграму (да 2 мiнiмальных заработных плат);
     экспертыза матэрыялаў,  запiсаных  на  плёнку,  цi якiя iдуць у
прамым эфiры (за адзiнку - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);
     экспертыза прадукцыi  сексуальнага прызначэння (за 1 адзiнку цi
найменне - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);
     пераклад матэрыялаў з замежнай мовы на беларускую цi рускую (за
адну старонку тэкста - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы).
     Разлiк затрат   на   правядзенне   экспертызы   ў  РЭК  уключае
пералiчаныя вышэй  тарыфныя  стаўкi  за  кожную  экспертную  адзiнку
памножаныя   на   колькасць   экспертаў  (для  экспертызы  прадукцыi
эратычнага зместу - не менш 2 экспертаў,  для спрэчных - не  менш  5
экспертаў) i падатак у памеры 50% ад вынiковай сумы.
     Экспертныя заключэннi  i  рашэннi  РЭК  выдаюцца  толькi  пасля
правядзення поўнага разлiку з камiсiяй.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 2002/12.
 Дата:  29.07.97 г.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России