ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Государственного высшего аттестационного комитета Республики Беларусь от 8 июля 1997 г. №12а-Д "Аб зацвярджэннi Парадка зняцця дысертацыi з разгляду ў Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэце Рэспублiкi Беларусь па заяве суiскальнiка"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        ЗАГАД ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       8 лiпеня 1997 г. N 12а-Д

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНА-ПРАВАВОГА АКТА
       ___________________________________________________________--
         Утратил  силу постановлением Высшей аттестационной комиссии
         от 8 ноября 2005 г. № 171   

     У мэтах  устанаўлення  адзiнага  парадку  зняцця  дысертацыi  з
разгляду ў ВАК Беларусi па заяве суiскальнiка загадваю:
     Зацвердзiць Парадак зняцця дысертацыi з разгляду  ў  Дзяржаўным
вышэйшым атэстацыйным   камiтэце   Рэспублiкi   Беларусь   па  заяве
суiскальнiка (гл. дадатак).

 Старшыня                                               А.П.ДАСТАНКА

                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Загад Дзяржаўнага
                                        вышэйшага атэстацыйнага
                                        камiтэта Рэспублiкi Беларусь
                                        08.07.1997 N 12а-Д

                              ПАРАДАК
                   зняцця дысертацыi з разгляду ў
             Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэце
             Рэспублiкi Беларусь па заяве суiскальнiка

     У адпаведнасцi з п.34 Палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў
i  прысваеннi  вучоных  званняў,  зацверджанага  пастановай   Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 1997 г.  N 499,  суiскальнiк
мае  права  зняць  дысертацыю  з  разгляду   на   любым   этапе   яе
абмеркавання,  у  тым  лiку  ў ВАК Беларусi - да прыняцця рашэння па
пытаннi  аб  прысуджэннi   вучонай   ступенi   доктара   навук   або
зацвярджэннi  рашэння  савета  па  абароне дысертацый аб прысуджэннi
вучонай ступенi кандыдата навук.

     1. Суiскальнiк,  калi ён вырашыў зняць дысертацыю з разгляду  ў
ВАК Беларусi, павiнен падаць пiсьмовую заяву ў ВАК Беларусi. Пытанне
аб зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi павiнна быць вырашана
на працягу 15 дзён.

     2. Заява  суiскальнiка  рэгiструецца  ва ўстаноўленым парадку i
накiроўваецца Старшынi ВАК Беларусi.

     3. Старшыня  ВАК  Беларусi  разглядае  заяву   суiскальнiка   i
накiроўвае  яе  для  падрыхтоўкi  матэрыялаў аб вырашэннi пытання аб
зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi  начальнiку  адпаведнага
атэстацыйнага аддзела.

     4. Начальнiк  атэстацыйнага  аддзела  з  улiкам абставiн,  якiя
з'явiлiся  прычынай  для  падачы  суiскальнiкам  заявы   аб   зняццi
дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi, падрыхтоўвае даведку аддзела з
прапановай вырашэння дадзенага пытання, праект распараджэння i разам
з заявай суiскальнiка прадстаўляе iх Старшынi ВАК Беларусi.

     5. Старшыня  ВАК  Беларусi разглядае даведку аддзела па пытаннi
аб зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi  па  пiсьмовай  заяве
суiскальнiка i прымае адпаведнае рашэнне,  якое даводзiцца да ведама
адпаведнага атэстацыйнага аддзела.

     6. Пры станоўчым  вырашэннi  пытання  аб  зняццi  дысертацыi  з
разгляду Старшыня ВАК Беларусi падпiсвае распараджэнне. Пасля гэтага
начальнiк атэстацыйнага аддзела прыпыняе справаводства па  разглядзе
дадзенай дысертацыi. Атэстацыйны аддзел афармляе атэстацыйную справу
суiкальнiка  як  справу,  па   якой   справаводства   закончана.   У
атэстацыйнай справе i дысертацыi робяцца адзнакi "Знята з разгляду ў
ВАК Беларусi па  пiсьмовай  заяве  суiскальнiка.  Распараджэнне  ВАК
Беларусi ад (дата).".
     Атэстацыйны аддзел рыхтуе паведамленне суiскальнiку аб прынятым
рашэннi за подпiсам галоўнага вучонага сакратара i здае дысертацыю ў
арганiзацыйна-аналiтычны аддзел пад роспiс у кнiзе ўлiку  дысертацый
у аддзеле.
     Суiскальнiк можа забраць дысертацыю ў арганiзацыйна-аналiтычным
аддзеле  пад  роспiс.  Калi  суiскальнiк  не  забiрае  дысертацыю на
працягу  аднаго  месяца,  то  яна  вяртаецца  ў  савет  па   абароне
дысертацый.
     Атэстацыйная справа суiскальнiка захоўваецца ў ВАК Беларусi  ва
ўстаноўленым парадку.

     7. Атэстацыйны  аддзел  рыхтуе пiсьмо на iмя старшынi савета па
абароне дысертацый за подпiсам галоўнага вучонага сакратара,  у якiм
iнфармуе савет аб спыненнi разгляду пытання па дадзенай атэстацыйнай
справе i дысертацыi на  падставе  пiсьмовай  заявы  суiскальнiка  аб
зняццi  дысертацыi  з  разгляду  i  распараджэння  ВАК  Беларусi  па
дадзеным пытаннi.

     8. Пры адмоўным рашэннi  па  пытаннi  аб  зняццi  дысертацыi  з
разгляду   начальнiк  адпаведнага  атэстацыйнага  аддзела  арганiзуе
далейшы разгляд дысертацыi i  атэстацыйнай  справы  ва  ўстаноўленым
парадку.

     9. Распараджэнне ВАК Беларусi аб зняццi дысертацыi з разгляду ў
ВАК Беларусi па пiсьмовай заяве суiскальнiка з'яўляецца канчатковым.
       ___________________________________________________________--


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России