ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 чэрвеня 1997 г. N 109
Пратакол N 11/5
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ДЗЯРЖАЎНАГА
ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Высшей аттестационной комиссии
Республики Беларусь от 2 мая 2005 г. № 52
[Изменения и дополнения:
Постановление президиума Государственного высшего
аттестационного комитета от 28 октября 1998 г. N 123
(зарегистрировано в Национальном реестре -- N 8/1247 от
28.10.99 г.);
Постановление президиума Государственного высшего
аттестационного комитета от 25 ноября 1998 г. N 142
(зарегистрировано в Национальном реестре -- N 8/1250 от
28.10.99 г.)]
Прэзiдыум пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб экспертным савеце
Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь.
2. Лiчыць страцiўшай сiлу пастанову прэзiдыума БелВАК ад
2 чэрвеня 1994 г. N 1 аб зацвярджэннi Палажэння аб экспертным савеце
Вышэйшай атэстацыйнай камiсii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
Старшыня А.П.ДАСТАНКА
Галоўны вучоны сакратар В.М.СНАПКО
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова прэзiдыума
ВАК Беларусi
25.06.1997 N 109
ПАЛАЖЭННЕ
аб экспертным савеце Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага
камiтэта Рэспублiкi Беларусь
1. Экспертныя саветы Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага
камiтэта Рэспублiкi Беларусь (экспертныя саветы) ствараюцца для
разгляду атэстацыйных спраў i правядзення экспертызы дысертацый на
атрыманне вучоных ступеняў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi - доктара
навук i кандыдата навук, абароненых у саветах па абароне дысертацый,
разгляду матэрыялаў, якiя прадстаўлены суiскальнiкамi вучоных
званняў прафесара i дацэнта, аналiзу работы саветаў па абароне
дысертацый i iх размеркавання па рэгiёнах i ўстановах рэспублiкi,
абагульнення i папулярызацыi вынiкаў дысертацыйных даследаванняў,
вырашэння iншых пытанняў, звязаных з удасканаленнем падрыхтоўкi i
атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў вышэйшай
квалiфiкацыi.
Экспертныя саветы кiруюцца ў сваёй дзейнасцi заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, Палажэннем аб Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным
камiтэце, Палажэннем аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi
вучоных званняў, Палажэннем аб савеце па абароне дысертацый,
дадзеным Палажэннем i iншымi нарматыўнымi дакументамi ВАК Беларусi.
2. Галоўнымi задачамi экспертных саветаў з'яўляюцца:
правядзенне незалежнай аб'ектыўнай i квалiфiкаванай экспертызы
абароненых доктарскiх i кандыдацкiх дысертацый, вызначэнне
навуковага узроўню дысертацый, ацэнка iх навуковай, практычнай i
эканамiчнай значнасцi;
забеспячэнне адзiнства патрабаванняў да дысертацый i
суiскальнiкаў вучоных ступеняў i званняў на ўсiх этапах атэстацыi;
аналiз атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў i
iншых матэрыялаў, звязаных з прысуджэннем вучоных ступеняў, прыняцце
адпаведных заключэнняў i падрыхтоўка прапаноў для прэзiдыума ВАК
Беларусi па пытаннях прысуджэння вучонай ступенi доктара навук i
зацвярджэння рашэнняў саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэннi
вучонай ступенi кандыдата навук;
перыядычнае абагульненне вынiкаў дысертацыйных даследаванняў па
групах спецыяльнасцяў, прапаганда тэарэтычных i практычных
дасягненняў у сродках масавай iнфармацыi i спецыяльных выданнях ВАК
Беларусi;
падрыхтоўка рэкамендацый па пытаннях стварэння аптымальнай
сеткi саветаў па абароне дысертацый, аналiз работы гэтых саветаў i
кантроль за iх дзейнасцю;
разгляд атэстацыйных спраў, ацэнка значнасцi навуковых i
вучэбна-метадычных работ суiскальнiкаў вучоных званняў;
выпрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленнi нацыянальнай сiстэмы
атэстацыi i яе нарматыўнага забеспячэння, па iншых пытаннях
падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных
работнiкаў;
разгляд апеляцый i iншых пытанняў па даручэннi Старшынi ВАК
Беларусi або яго намеснiкаў.
3. Экспертныя саветы ў адпаведнасцi з вызначанымi задачамi:
разглядаюць дысертацыi i атэстацыйныя справы, рыхтуюць свае
прапановы i рэкамендацыi прэзiдыуму ВАК Беларусi;
аналiзуюць тэматыку, змест, навуковыя i практычныя вынiкi
дысертацыйных даследаванняў, iх эканамiчную значнасць;
распрацоўваюць рэкамендацыi па рэалiзацыi вынiкаў дысертацыйных
даследаванняў, зыходзячы, у першую чаргу, з патрэб рэспублiкi;
рыхтуюць штогадовыя справаздачы, а таксама агляды, прапановы i
iншыя матэрыялы, якiя садзейнiчаюць выкарыстанню навуковых i
практычных вынiкаў дысертацыйных работ;
уносяць прапановы па ўдасканаленнi пералiкаў спецыяльнасцяў
навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў;
удзельнiчаюць у распрацоўцы пашпартоў спецыяльнасцяў i тыпавых
праграм-мiнiмумаў для здачы кандыдацкiх экзаменаў па канкрэтных
спецыяльнасцях адпаведных галiн навукi, даюць па iх заключэннi;
удзельнiчаюць у прагназiраваннi патрэб Рэспублiкi Беларусь у
навуковых i навукова-педагагiчных кадрах вышэйшай квалiфiкацыi;
разглядаюць матэрыялы i даюць рэкамендацыi па пытаннях
мэтазгоднасцi зацвярджэння складу саветаў па абароне дысертацый,
спынення iх паўнамоцтваў;
аналiзуюць i абагульняюць вопыт работы саветаў па абароне
дысертацый i саветаў арганiзацый па пытаннях прысуджэння вучоных
ступеняў i прысваення вучоных званняў;
удзельнiчаюць у распрацоўцы нарматыўнай дакументацыi па
атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў;
прымаюць удзел у мерапрыемствах ВАК Беларусi па праверцы на
месцах дзейнасцi структур сiстэмы атэстацыi;
разглядаюць матэрыялы адносна пазбаўлення вучоных ступеняў i
званняў, аднаўлення вучоных ступеняў i званняў i даюць па гэтых
пытаннях свае заключэннi;
разглядаюць па даручэннi прэзiдыума, калегii, Старшынi ВАК
Беларусi i яго намеснiкаў апеляцыi, прапановы, заявы, скаргi
грамадзян, iншыя пытаннi, звязаныя з прысуджэннем вучоных ступеняў i
прысваеннем вучоных званняў.
4. Экспертным саветам надаецца права:
узбуджаць хадайнiцтвы перад прэзiдыумам ВАК Беларусi аб
накiраваннi дысертацый на дадатковае заключэнне ў саветы па абароне
дысертацый;
накiроўваць ва ўстаноўленым парадку дысертацыi на экспертызу ў
арганiзацыi i спецыялiстам па профiлi дысертацыi, у тым лiку членам
экспертных саветаў;
вяртаць у саветы па абароне дысертацый на дапрацоўку заключэннi
гэтых саветаў, якiя не адпавядаюць вызначаным патрабаванням;
запрашаць на свае пасяджэннi суiскальнiкаў вучонай ступенi i
вучонага звання, а таксама, па ўзгадненнi з кiраўнiцтвам ВАК
Беларусi, старшынь саветаў, у якiх праводзiлiся абароны дысертацый,
прымалiся хадайнiцтвы па прысваеннi вучоных званняў цi дадатковыя
заключэннi, афiцыйных апанентаў, навуковых кiраўнiкоў (навуковых
кансультантаў) суiскальнiкаў, кiраўнiкоў арганiзацый, у якiх
створаны саветы, а пры неабходнасцi - супрацоўнiкаў арганiзацый,
мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў кiравання;
запрашаць па ўзгадненнi з кiраўнiцтвам ВАК Беларусi для ўдзелу
ў сваёй рабоце ў якасцi экспертаў вядомых вучоных (у тым лiку i з-за
мяжы) у выпадках:
а) калi ў складзе экспертнага савета няма спецыялiстаў па
профiлi канкрэтнай дысертацыi або навуковых i вучэбна-метадычных
работ суiскальнiкаў вучоных званняў;
б) калi вучоныя са складу экспертнага савета згодна з п.8 не
могуць праводзiць экспертызы;
в) калi патрабуецца правядзенне дадатковай экспертызы.
5. Экспертныя саветы ствараюцца па групах спецыяльнасцяў у
адпаведнасцi з наменклатурай спецыяльнасцяў навуковых работнiкаў i
камплектуюцца з лiку вядомых вучоных, пераважна дактароў навук i
прафесараў. У складзе экспертнага савета могуць быць вучоныя, якiя
ўдзельнiчаюць у разглядзе атэстацыйных спраў i дысертацый толькi па
вызначаных спецыяльнасцях.
___________________________________________________________--
Абзац 1 пункта 5 - с изменениями, внесенными постановлением
президиума Государственного высшего аттестационного
комитета от 25 ноября 1998 г. N 142 (зарегистрировано в
Национальном реестре -- N 8/1250 от 28.10.99 г.)
5. Экспертныя саветы ствараюцца па групах спецыяльнасцяў
у адпаведнасцi з наменклатурай спецыяльнасцяў навуковых
работнiкаў i камплектуюцца з лiку вядомых вучоных,
пераважна дактароў навук i прафесараў.
___________________________________________________________--
Склад экспертных саветаў i пералiк спецыяльнасцяў, па якiх яны
праводзяць экспертызу, падрыхтоўваюцца адпаведнымi аддзеламi ВАК
Беларусi з улiкам рэкамендацый Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi,
Акадэмii аграрных навук Рэспублiкi Беларусь, навуковых i вышэйшых
навучальных устаноў, мiнiстэрстваў i iншых органаў кiравання.
У рэкамендацыях павiнны ўтрымлiвацца абгрунтаваннi неабходнасцi
ўключэння ў экспертны савет ВАК Беларусi найбольш вядомых
спецыялiстаў па канкрэтнай спецыяльнасцi адпаведнай галiны навукi.
Да рэкамендацыi прыкладаюцца звесткi аб рэкамендаваных у экспертны
савет спецыялiстах (формы 1.2а i 1.2б Дадаткаў да Палажэння аб
савеце па абароне дысертацый).
Агульны склад членаў экспертнага савета не павiнен быць больш
як 20 чалавек. У савеце павiнны быць прадстаўлены спецыялiсты па
ўсiх спецыяльнасцях адпаведнай галiны навукi, для разгляду
дысертацый i атэстацыйных спраў па якiх ствараецца савет. Колькасць
членаў экспертнага савета ад адной арганiзацыi, як правiла, не
павiнна перавышаць 25%. При гэтым член экспертнага савета - доктар
навук мае права ўваходзiць у склад не больш як двух саветаў па
абароне дысертацый i прадстаўляць у адным з ix не больш як дзве
спецыяльнасцi адпаведнай галiны навукi, а ў абодвух саветах у
сукупнасцi - не больш як тры спецыяльнасцi; член экспертнага савета
- кандыдат навук мае права ўваходзiць у склад толькi аднаго савета
па абароне дысертацый i прадстаўляць, як правiла, адну спецыяльнасць
адпаведнай галiны навукi.
___________________________________________________________--
Абзац 4 пункта 5 - с изменениями, внесенными постановлением
президиума Государственного высшего аттестационного
комитета от 28 октября 1998 г. N 123 (зарегистрировано в
Национальном реестре -- N 8/1247 от 28.10.99 г.)
Агульны склад членаў экспертнага савета не павiнен быць
больш як 20 чалавек. У савеце павiнны быць прадстаўлены
спецыялiсты па ўсiх спецыяльнасцях адпаведнай галiны
навукi, для разгляду дысертацый i атэстацыйных спраў па
якiх ствараецца савет. Колькасць членаў экспертнага савета
ад адной арганiзацыi, як правiла, не павiнна перавышаць
25%.
___________________________________________________________--
Персанальны склад экспертных саветаў з назначэннем старшынi,
намеснiка старшынi i вучонага сакратара зацвярджаецца прэзiдыумам
ВАК Беларусi тэрмiнам на пяць гадоў з абнаўленнем пасля заканчэння
тэрмiну не менш, як на адну трэцюю частку. Пры неабходнасцi
прэзiдыум ВАК Беларусi мае права часткова змянiць склад экспертнага
савета цi скарацiць тэрмiн яго паўнамоцтваў.
6. Членамi экспертных саветаў не могуць быць члены прэзiдыума i
супрацоўнiкi апарата ВАК Беларусi.
7. Старшыня i намеснiк старшынi экспертнага савета не павiнны
быць супрацоўнiкамi адной арганiзацыi. Старшынёй экспертнага савета
не можа быць старшыня савета па абароне дысертацый.
8. Члены экспертных саветаў:
абавязаны ў вызначаны тэрмiн ажыццяўляць экспертызу i рыхтаваць
аргументаваныя заключэннi па дысертацыях i атэстацыйных справах;
нясуць адказнасць за аб'ектыўнасць i абгрунтаванасць сваiх
заключэнняў;
не могуць праводзiць экспертызы дысертацыi, калi яны
з'яўляюцца:
а) навуковымi кiраўнiкамi цi навуковымi кансультантамi
суiскальнiкаў;
б) афiцыйнымi апанентамi суiскальнiкаў;
в) старшынямi саветаў па абароне дысертацый, у якiх прайшла
абарона дысертацый;
г) кiраўнiкамi арганiзацый, у якiх выкананы дысертацыi, або
супрацоўнiкамi тых падраздзяленняў гэтых арганiзацый, у якiх
суiскальнiкi выконвалi свае даследаваннi;
д) сааўтарамi навуковых работ суiскальнiкаў або сувыканаўцамi
тэм, па якiх суiскальнiкi выконвалi даследаваннi, якiя ўвайшлi ў
дысертацыю;
е) сваякамi суiскальнiкаў;
ж) экспертамi, якiя падпiсалi заключэннi папярэдняга разгляду
дысертацый у арганiзацыях, дзе выкананы дысертацыi, або ў
арганiзацыях, дзе працуюць саветы, у якiх праходзiла абарона
дысертацый;
з) экспертамi, якiя падпiсалi водгукi апанiруючых арганiзацый;
i) экспертамi, якiя падрыхтавалi заключэннi саветаў па абароне
дысертацый, у якiх праходзiла абарона, або ў якiя дысертацыi былi
накiраваны на дадатковыя заключэннi;
не могуць удзельнiчаць у галасаваннi па тых дысертацыях, па
якiх яны з'яўлялiся навуковымi кiраўнiкамi (навуковымi
кансультантамi), выступалi афiцыйнымi апанентамi, падпiсвалi
заключэнне апанiруючай арганiзацыi, або з'яўляюцца старшынямi
саветаў, у якiх праводзiлася абарона гэтых дысертацый.
9. Пасяджэннi экспертнага савета праводзяцца пад кiраўнiцтвам
старшынi, а ў яго адсутнасць - намеснiка старшынi савета. Пры
адсутнасцi па ўважлiвай прычыне старшынi i намеснiка старшынi для
правядзення пасяджэння распараджэннем Старшынi ВАК Беларусi можа
быць часова назначаны выконваючым абавязкi старшынi экспертнага
савета адзiн з яго членаў.
Пасяджэнне экспертнага савета лiчыцца правамоцным, калi
колькасць членаў савета, якiя прымаюць удзел у рабоце савета,
складае не менш за дзве трэцiя часткi ад зацверджанага складу членаў
савета.
Заключэннi, рэкамендацыi i iншыя рашэннi экспертнага савета
прымаюцца адкрытым галасаваннем. У асобных выпадках па прапанове
хоць бы аднаго члена экспертнага савета можа праводзiцца тайнае
галасаванне. Пры наяўнасцi аднаго цi больш адмоўных водгукаў на
дысертацыю рашэнне экспертнага савета прымаецца тайным галасаваннем.
Рашэнне экспертнага савета лiчыцца прынятым, калi за яго
прагаласавала больш як палова членаў савета, якiя прымалi ўдзел у
пасяджэннi.
10. Кантроль за дзейнасцю экспертных саветаў ажыццяўляюць
Старшыня ВАК Беларусi i яго намеснiкi, якiя ў выпадках парушэння
вызначанага парадку або недастаткова абгрунтаванага заключэння
экспертнага савета маюць права запатрабаваць паўторнага разгляду
атэстацыйнай справы i дысертацыi.
Аддзелы ВАК Беларусi забяспечваюць неабходныя ўмовы работы
экспертных саветаў i запрошаных экспертаў i ажыццяўляюць рэалiзацыю
прынятых iмi рэкамендацый i рашэнняў.
11. Па даручэннi Старшынi ВАК Беларусi цi яго намеснiкаў або па
рашэннi старшынi экспертнага савета для разгляду дысертацый або
вучэбна-метадычных i навуковых работ суiскальнiкаў вучоных званняў,
якiя маюць дачыненне да некалькiх спецыяльнасцяў, на пасяджэнне
экспертнага савета могуць запрашацца спецыялiсты па гэтых
спецыяльнасцях з лiку членаў iншых экспертных саветаў.
Калi пры экспертызе дысертацыi ў ВАК Беларусi атрыманы адмоўны
водгук або заключэнне, то экспертны савет ва ўстаноўленым парадку
можа накiраваць дысертацыю яшчэ на адну экспертызу i павiнен даць
магчымасць суiскальнiку азнаёмiцца з водгукамi (заключэннямi),
падрыхтаваць па iх пiсьмовыя адказы i выступiць на пасяджэннi
экспертнага савета.
12. На пасяджэннi экспертнага савета маюць права прысутнiчаць
начальнiк адпаведнага атэстацыйнага аддзела ВАК Беларусi i
супрацоўнiк гэтага аддзела, якi абавязаны забяспечыць неабходныя
ўмовы для работы савета або якi выносiць на разгляд савета
канкрэтнае пытанне.
Прысутнасць на пасяджэннях экспертнага савета iншых асоб,
акрамя пералiчаных у п.4 i п.12, магчыма толькi з дазволу Старшынi
ВАК Беларусi або яго намеснiка.
13. Змест рабочых i вынiковых матэрыялаў экспертнага савета не
раскрываецца.
14. Заключэннi, рэкамендацыi, рашэннi i пратаколы экспертнага
савета падпiсваюцца старшынёй, вучоным сакратаром савета i
перадаюцца ў адпаведны аддзел ВАК Беларусi не пазней, як праз пяць
дзён пасля iх прыняцця.
15. Тэрмiны разгляду ў экспертным савеце хадайнiцтваў аб
прысуджэннi вучонай ступенi доктара навук i рашэнняў саветаў па
абароне дысертацый аб прысуджэннi вучонай ступенi кандыдата навук,
як правiла, не павiнны перавышаць адпаведна чатырох i двух месяцаў.
Тэрмiны разгляду ў экспертным савеце матэрыялаў, якiя адносяцца
да арганiзацыi i дзейнасцi саветаў па абароне дысертацый, не павiнны
перавышаць двух месяцаў.
Тэрмiны разгляду атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных
званняў не павiнны перавышаць аднаго месяца.
16. У пасяджэннi прэзiдыума ВАК Беларусi ад экспертнага савета
ўдзельнiчае старшыня цi яго намеснiк.
17. Экспертныя саветы перыядычна робяць справаздачу перад
прэзiдыумам ВАК Беларусi.
Экспертныя саветы не пазней 15 студзеня кожнага года падаюць ў
адпаведны аддзел ВАК Беларусi справаздачу аб сваёй рабоце за мiнулы
год.
18. Улiк i аплата працы членаў экспертных саветаў i экспертаў,
якiя прынялi ўдзел у рабоце, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
нарматыўнымi дакументамi аб аплаце працы за апанiраванне i
экспертызу дысертацый пры прысуджэннi вучоных ступеняў i экспертызу
атэстацыйных спраў пры прысваеннi вучоных званняў.
|