ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 22 апреля 1997 г. №211 "Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 22 красавiка 1997 г.                                        N 211


 Аб зацвярджэннi iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i
 акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь


     У адпаведнасцi з "Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных   устаноў  Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджаным  загадам
Мiнiстэрства адукацыi ад 9 студзеня 1997 г.  N 4 i зарэгiстраваным у
Рэестры  дзяржаўнай  рэгiстрацыi   Мiнiстэрства  юстыцыi  Рэспублiкi
Беларусь ад 12 сакавiка 1997 г. N 1772/12

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi
i акрэдытацыi:
     - дашкольных устаноў;
     - агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў);
     - прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;
     - сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;
     - вышэйшых навучальных устаноў.

     2.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi  (Канановiч У.Я.)  прадставiць на  дзяржаўную рэгiстрацыю ў
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi.

     3.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi,     мiнiстэрствам,     дзяржаўным     камiтэтам,    другiм
рэспублiканскiм  органам  дзяржаўнага  кiравання,  у падпарадкаваннi
якiх   знаходзяцца   навучальныя   установы,   упраўленням  адукацыi
аблвыканкамаў      i     Мiнгарвыканкама,      аддзелам     адукацыi
рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi.

     4.   Iнструкцыi  i   метадычныя  рэкамендацыi   па  правядзеннi
атэстацыi  i  акрэдытацыi  навучальных  устаноў Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 года N 227, лiчыць страцiўшымi
сiлу  (рэгiстрацыйны  N 549/12,  551/12,  553/12,  552/12, 554/12 ад
26 верасня 1994 г.).


 Мiнiстр                                    В.I.Стражаў

 Намеснiк мiнiстра                          У.Ф.Валадзько

 Намеснiк мiнiстра                          А.М.Гарнак

 Намеснiк мiнiстра                          Г.Д.Дылян

 Начальнiк Дзяржiнспекцыi
 навучальных устаноў                        У.Я.Канановiч

 Начальнiк упраўлення па
 рабоце з кадрамi i прававому
 забеспячэнню                               А.А.Пыжоў

 Галоўны юрысконсульт                       А.У.Мякiннiк


                                  Зацверджана
                                  загадам Мiнiстра адукацыi
                                  Рэспублiкi Беларусь
                                  ад 22 красавiка 1997 г. N 211


                            IНСТРУКЦЫЯ
          ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI ВЫШЭЙШЫХ
              НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


     1.1. Дадзеная iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi
вышэйшых   навучальных   устаноў    складзена   ў   адпаведнасцi   з
патрабаваннямi  Тыпавога   палажэння  аб  атэстацыi   i  акрэдытацыi
навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь.

     1.2. Атэстацыя з'яўляецца адным  з вiдаў дзяржаўнага кантролю i
прызначана для  выяўлення эфектыўнасцi работы  навучальнай установы,
устанаўлення  адпаведнасцi  зместу,  узроўню  i  якасцi  падрыхтоўкi
выпускнiкоў патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў.

     1.3. Атэстацыi  падлягаюць ВНУ ўсiх  тыпаў, якiя дзейнiчаюць  у
рэспублiцы  незалежна  ад  iх   ведамаснай  прыналежнасцi  i  формаў
уласнасцi.
     Атэстацыя   праводзiцца    па   распрацаваных   Дзяржiнспекцыяй
навучальных устаноў  (Дзяржiнспекцыяй) планах-графiках, зацверджаных
Мiнiстэрствам адукацыi.

     1.4.  Атэстацыя ВНУ,  падпарадкаваных Мiнiстэрству  адукацыi, а
таксама  недзяржаўных ВНУ,  праводзiцца Дзяржiнспекцыяй  навучальных
устаноў Мiнiстэрства адукацыi, а падпарадкаваных iншым мiнiстэрствам
i ведамствам з абавязковым  удзелам прадстаўнокоў адпаведных органаў
кiравання iмi.

     1.5.   Акрэдытацыя  з'яўляецца   формай  дзяржаўнага  прызнання
статусу  навучальнай  установы,  яе   права  на  выдачу  выпускнiкам
дзяржаўных дакументаў аб вышэйшай адукацыi.
     Акрэдытацыя праводзiцца Дзяржiнспекцыяй незалежна ад ведамаснай
прыналежнасцi ВНУ i формаў уласнасцi за кошт навучальнай установы.

     1.6. Метадычнае  кiраўнiцтва атэстацыяй усiх  ВНУ ажыццяўляецца
Дзяржiнспекцыяй,  якая  кантралюе  ход  праверачных  мерапрыемстваў,
арганiзуе  распрацоўку  кантрольных  заданняў,  тэстаў  з  дапамогай
арганiзацый, галiновых мiнiстэрстваў, ведамстваў, а таксама ВНУ.

     1.7.  Для  фармiравання   складу  камiсii,  распрацоўкi  зместу
кантрольных заданняў i плана правядзення атэстацыi (акрэдытацыi) ВНУ
прадстаўляе  ў   Дзяржiнспекцыю  за  2  месяцы   да  яе  правядзення
неабходныя   матэрыялы  (пералiк   спецыяльнасцей,  вучэбныя  планы,
праграмы, даведку аб ВНУ).

     1.8. Кiраўнiцтва ВНУ  павiнна  стварыць  умовы  для  эфектыўнай
работы атэстацыйнай (акрэдытацыйнай) камiсii,  а таксама забяспечыць
прысутнасць на комплекснай кантрольнай рабоце (тэсцiраваннi) не менш
85% колькасцi студэнтаў правяраемай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi).

     1.9. Апеляцыя  па  атэстацыi  i акрэдытацыi падаецца ў парадку,
вызначаным Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь.

                   2. АРГАНI3АЦЫЯ РАБОТЫ КАМIСII

     2.1. Для правядзення атэстацыi ВНУ ствараецца камiсiя.  У склад
камiсii  ўключаюцца  эксперты   з   лiку   найбольш   квалiфiкаваных
выкладчыкаў   ВНУ,   спецыялiстаў  сiстэмы  павышэння  квалiфiкацыi,
навукова-даследчых устаноў,  прадпрыемстваў i арганiзацый  незалежна
ад   формаў   уласнасцi,   членаў  грамадскiх  арганiзацый,  цэнтраў
занятасцi насельнiцтва.

     2.2. Старшынёй   камiсii   i   яго    намеснiкам    назначаюцца
супрацоўнiкi  Дзяржiнспекцыi.
     Намеснiкам  старшынi  камiсii  можа  быць  дадаткова  назначаны
прадстаўнiк ведамства, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца ВНУ.

     2.3. Функцыi экспертаў (членаў камiсii).
     Старшыня камiсii - каардынуе работу камiсii  з  ВНУ,  падпiсвае
дакументы, якiя рэгулююць дзейнасць камiсii, вядзе пасяджэннi.
     Старшыня камiсii  i  яго  намеснiк  вызначаюць  склад  камiсii,
абавязкi   кожнага   яе  члена;  распрацоўваюць  i  ўзгадняюць  план
правядзення   атэстацыi;   праводзяць   iнструктаванне    экспертаў;
арганiзуюць праверачныя мерапрыемствы;  разглядаюць спрэчныя пытаннi
i скаргi; падрыхтоўваюць заключэнне па вынiках атэстацыi.
     Яны нясуць   персанальную   адказнасць   за   аб'ектыўнасць   i
дакладнасць вынiкаў атэстацыi.
     Намеснiк старшынi  -  выконвае функцыi старшынi камiсii пры яго
адсутнасцi.
     Старшыня камiсii  i  яго  намеснiк  маюць  права  вывучаць  усе
пытаннi i дакументацыю па рабоце камiсii.
     Эксперты вывучаюць асобныя пытаннi ў адпаведнасцi з раздзелам 3
дадзенай  iнструкцыi,  удзельнiчаюць   у   правядзеннi   комплексных
кантрольных  работ;  ацэньваюць веды i навыкi студэнтаў.  Па вынiках
праверкi яны рыхтуюць даведку з прапановамi i вывадамi.

     2.4. Колькасць экспертаў залежыць ад колькасцi спецыяльнасцей i
спецыялiзацый  у  ВНУ:  на  кожную спецыялiзацыю - да 5 чалавек,  на
кожны факультэт - да  6 чалавек,  на  праверку  ВНУ  ў  цэлым  -  да
10 чалавек. У асобных выпадках iх колькасць можа быць павялiчана.

     2.5. Эксперты  на  час  удзелу  ў  атэстацыi  i  акрэдытацыi па
ўзгадненнi з iх кiраўнiцтвам,  як правiла,  вызваляюцца ад выканання
абавязкаў па месцы асноўнай работы.

     2.6. Склад  камiсii  зацвярджаецца  кiраўнiком  Дзяржiнспекцыi.
Змены ў складзе камiсii могуць быць унесены на працягу яе работы.

     2.7. Камiсiя  падрыхтоўвае  праграму  атэстацыi  ВНУ,  у   якой
адзначаюцца:  тэрмiн работы камiсii, пералiк праверачных пытанняў, а
таксама   службаў,   аддзелаў,   факультэтаў,    спецыяльнасцей    i
спецыялiзацый  па  якiх  ажыццяўляецца праверка;  курсы,  дзе будуць
праведзены кантрольныя работы.  Праграма перадаецца ў ВНУ  не  менш,
чым за тыдзень да пачатку работы камiсii.

     2.8. Камiсiя  працуе непасрэдна ў навучальнай установе ад 10 да
30 каляндарных дзён, у залежнасцi ад аб'ёму работ.
     У асноўным,  атэстацыя  ВНУ  праводзiцца па ўсiх спецыяльнасцях
(спецыялiзацыях) адначасова,  а ў ВНУ унiверсiтэцкага тыпу можа быць
ажыццеўлена   паслядоўна   па   асобных  факультэтах  цi  па  групах
факультэтаў,   пры   гэтым   тэрмiн   работы    камiсii    адпаведна
павялiчваецца.
     Кантроль ведаў  часткi  студэнтаў  можа  быць  ажыццеўлены   да
пачатку работы камiсii.

     2.9. На  перыяд  атэстацыi адмiнiстрацыя ВНУ вывешвае аб'яву аб
месцы i тэрмiнах працы камiсii,  а таксама  магчымасцi  студэнтаў  i
выкладчыкаў  звяртацца да членаў камiсii з прапановамi,  заўвагамi i
скаргамi.

     2.10.  Асноўнымi метадамi  i прыёмамi  ў дзейнасцi атэстацыйнай
камiсii  з'яўляюцца: аналiз  iснуючай у  ВНУ дакументацыi;  праверка
выканання вучэбных  планаў, праграм; вывучэнне  стану матэрыяльнай i
iнфармацыйнай  базы,  вынiкаў  навукова-даследчых  работ; назiраннi,
гутаркi  са  студэнтамi,   прадстаўнiкамi  прадпрыемстваў,  устаноў,
арганiзацый,  дзе  працуюць   выпускнiкi;  анкетаванне,  правядзенне
праверак ведаў студэнтаў; наведванне заняткаў, экзаменаў, дзяржаўных
экзаменаў, абароны дыпломных  праектаў (работ); выкананне студэнтамi
комплексных  кантрольных  работ;  выбарачны  кантроль забяспечанасцi
вучэбнай лiтаратурай.

     2.11. Пералiк  дакументаў,  якiя  прадстаўляюцца   атэстацыйнай
камiсii:
     - статут ВНУ;
     - лiцэнзiя на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасцi;
     - структура ВНУ i арганiзацыя кiравання;
     - планы развiцця ВНУ за апошнiя 3 гады;
     - справаздачы перад органамi кiравання ВНУ за 3 гады;
     -  планы работы  i пратаколы  пасяджэнняў Савета  ВНУ i саветаў
факультэтаў;
     - загады рэктара па ўсiх вiдах дзейнасцi ВНУ за апошнiя 3 гады;
     - нарматыўныя дакументы ВНУ;
     - размеркаванне абавязкаў сярод кiруючых асоб ВНУ;
     -  палажэннi аб  рабоце аддзелаў  ВНУ, функцыянальныя  абавязкi
супрацоўнiкаў, планы работы;
     - тыпавыя i  рабочыя  вучэбныя  планы   падрыхтоўкi  па  кожнай
спецыяльнасцi, тыпавыя i рабочыя праграмы курсаў, расклады заняткаў;
     - дакументы прыёмнай камiсii за 3 гады;
     - дагаворы на падрыхтоўку студэнтаў на камерцыйнай аснове;
     - ведамасцi аб прыёме экзаменаў i залiкаў за апошнiя 3 гады;
     - справаздачы студэнтаў аб праходжаннi практыкi;
     - курсавыя i дыпломныя праекты (работы);
     - справаздачы ДЭК за апошнiя 3 гады;
     - планы павышэння квалiфiкацыi выкладчыкаў;
     - кнiга выдачы дыпломаў i дублiкатаў;
     - справаздача ВНУ па кадрах за апошнiя 3 гады;
     -   асабовыя   справы   педагагiчных   работнiкаў  i  навуковых
супрацоўнiкаў;
     - асабовыя справы студэнтаў;
     - колькасныя дадзеныя  па  супрацоўнiках ВНУ i студэнтах;
     - штатны расклад;
     - лiцэнзii на выдавецкую i iншыя вiды дзейнасцi ВНУ;
     - дакументы па мiжнароднай дзейнасцi ВНУ;
     -   iнвентарызацыйныя   ведамасцi    вучэбнага   i   навуковага
абсталявання;
     - кнiга ўлiку паступленняў  лiтаратуры у бiблiятэку;
     - палажэнне аб выкананнi НДР у ВНУ;
     - планы НДР па бюджэтнай тэматыцы;
     - гаспадарчыя дагаворы па НДР з прадпрыемствамi, ведамствамi;
     -  справаздачныя   матэрыялы  па  НДР  за   апошнiя  тры  гады,
справаздачы навукова-тэхнiчных Саветаў;
     -  дакументы  па  падрыхтоўцы  спецыялiстаў  праз аспiрантуру i
дактарантуру;
     -  дакументы  па  забяспечанасцi  ВНУ  вучэбнымi  i дапаможнымi
памяшканнямi, iнтэрнатамi, спартыўнай базай, прафiлакторыямi i г.д.;
     - дагаворы на арэнду i здачу ў арэнду памяшканняў, абсталявання
i iнш.;
     - заключэннi спецыялiзаваных  службаў (санэпiдстанцыя, пажарная
ахова, экалагiчная служба) аб адпаведнасцi вучэбна-матэрыяльнай базы
для  ажыццяўлення  навучальнага  працэсу   i  звязанай  з  iм  iншай
дзейнасцi навучальнай установы;
     - з  ВНУ дадаткова могуць  быць запатрабаваны iншыя  дакументы,
якiя  пацвярджаюць магчымасць  выканання патрабаванняў заканадаўства
Республiкi Беларусь i ведамасных дакументаў.
     Дакументы, неабходныя   для   работы   атэстацыйнай    камiсii,
захоўваюцца ў аддзелах i службах ВНУ i перадаюцца членам камiсii для
работы.

                          3. АТЭСТАЦЫЯ ВНУ

     Атэстацыя  мае   комплексны  характар,  ахоплiвае   вучэбныя  i
дапаможныя  структуры i  напрамкi яе  дзейнасцi: вучэбна-выхаваўчую,
метадычную,      навукова-даследчую,      вытворчую,     выдавецкую,
адмiнiстрацыйна-гаспадарчую    дзейнасць,   а    таксама   кадравую,
матэрыяльна-тэхнiчную,  iнфармацыйную базу  i жыллёва-бытавыя  ўмовы
студэнтаў.  Атэстацыя праводзiцца  ў адпаведнасцi  з прыведзенымi  ў
гэтым раздзеле пытаннямi.
     Пры паўторнай    атэстацыi    пералiк    аналiзуемых   пытанняў
скарачаецца пры ўмове паспяховай папярэдняй атэстацыi.

     3.1. Агульная характарыстыка навучальнай установы.
     Стварэнне i  падпарадкаванасць навучальнай ўстановы.  Наяўнасць
лiцэнзii.  Адпаведнасць  статута  патрабаванням  Палажэння  аб  ВНУ.
Структура i абгрунтаванасць яе iснавання на момант праверкi.
     Выкананне Статута  ВНУ.  Наяўнасць   дазволу   на   падрыхтоўку
студэнтаў па iснуючых спецыялiзацыях.
     Кантынгент навучэнцаў па ўсiх формах навучання,  у тым лiку  на
дагаворнай i камерцыйнай аснове па ўсiх спецыялiзацыях.
     Колькасць супрацоўнiкаў,  у  тым  лiку   навукова-педагагiчных.
Укамплектаванне кадрамi.
     Выкананне     нарматыўных     патрабаванняў     па    кадравым,
матэрыяльна-тэхнiчным,   iнфармацыйным  i   метадычным  забеспячэннi
дзейнасцi ВНУ.
     Адпаведнасць ВНУ статусу,  якi ўнесены ў яго назву.  ВНУ,  якiя
маюць статус базавай або вядучай ВНУ,  вызначаюцца  на  адпаведнасць
гэтаму статусу.

     3.2. Адмiнiстрацыйна-арганiзацыйная дзейнасць у ВНУ.
     Адпаведнасць дакументацыi    ВНУ    заканадаўству    Рэспублiкi
Беларусь.   Выкананне   нарматыўных   патрабаванняў  пры  афармленнi
загадаў,   распараджэнняў,   зацвярджэннi   Палажэнняў   аб   рабоце
падраздзяленняў ВНУ.  Распрацоўка ўнутранай нарматыўнай дакументацыi
ВНУ.
     Арганiзацыя справаводства,  улiку, захоўвання дакументаў, у тым
лiку строгай справаздачнасцi.
     Дзейнасць Савета  ВНУ.  Яго  ўплыў  на  павышэнне  эфектыўнасцi
работы ВНУ. Састаў Савета, парадак яго фармiравання.
     Работа рэктарата  па  вызначэннi напрамкаў развiцця навучальнай
установы i кантролю за iх выкананнем.
     Вынiковасць кантрольных мерапрыемстваў. Выкарыстанне iх у мэтах
павышэння ўзроўню падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     Састаў Саветаў    факультэтаў.    Перыядычнасць    пасяджэнняў,
эфектыўнасць прымаемых рашэнняў.  Удзел выкладчыкаў  i  студэнтаў  у
кiраваннi   факультэтамi.  Наяўнасць  i  змест  планаў  кантролю  за
дзейнасцю  структурных  падраздзяленняў,  выкладчыкаў,   навукоўцаў,
другiх  работнiкаў ВНУ,  якiя павiнны забяспечыць неабходны ўзровень
якасцi падрыхтоўкi спецыялiстаў.  Практычная рэалiзацыя запланаваных
мерапрыемстваў.
     Наяўнасць нарматыўнай базы ВНУ, яе змест. Наяўнасць i выкананне
функцыянальных абавязкаў ва ўсiх кiраўнiкоў i адказных супрацоўнiкаў
ВНУ.  Адпаведнасць Палажэнняў аб асобных падраздзяленнях ВНУ мэтам i
задачам адукацыi.

     3.3. Планаванне i аналiз развiцця ВНУ.
     Наяўнасць кароткатэрмiновага  i  доўгатэрмiновага   планавання.
Абгрунтаванасць  планаў  развiцця ВНУ з пункту гледжання патрэбнасцi
рэспублiкi ў спецыялiстах.
     Сацыяльны напрамак   планаў,  тэрмiны  выканання  i  назначэнне
адказных  асоб,   размеркаванне   рэсурсаў,   iх   абмеркаванне   на
пасяджэннях Савета ВНУ.
     Арганiзацыя кантролю выканання планаў. Карэкцiроўка планаў i iх
прычыны. Кантроль выканання планаў з боку Саветаў ВНУ i факультэтаў.
     Ажыццяўленне мiжнароднага  супрацоўнiцтва  з  мэтай  паляпшэння
падрыхтоўкi спецыялiстаў, выканання навукова-даследчых работ.
     Дзейнасць ВНУ па атрыманню пазабюджэтных сродкаў.

     3.4. Кiруючы, выкладчыцкi i студэнцкi састаў ВНУ.
     Даць характарыстыку   кiруючага   i   выкладчыцкага  складу  па
ўзросту, адукацыi, квалiфiкацыйных катэгорыях, стажу работы ў ВНУ.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     - колькасць  выкладчыкаў - (штатныя  супрацоўнiкi), (унутраныя,
знешнiя сумяшчальнiкi, працуючыя пагадзiнна);
     - работа, якая праводзiцца  навучальнай установай па конкурсным
замяшчэннi вакантных пасад выкладчыкаў;
     -    прыцягненне    да    выкладчыцкай    работы   спецыялiстаў
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў;
     - цякучасць адмiнiстрацыйна-кiруючых i выкладчыцкiх кадраў i яе
прычыны;
     - адпаведнасць базавай адукацыi выкладчыкаў;
     -   выпадкi   парушэння   працоўнай   i  выканаўчай  дысцыплiны
кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў, выкладчыкамi;
     - выпадкi накiравання скаргаў  i пiсьмаў у вышэйстаячыя органы,
iх характар;
     - iснуючы парадак разгляду  скаргаў, заяў i прапаноў работнiкаў
i грамадзян, iх у  практычнай рабоце i захады, якiя  прымаюцца па iх
разгляду i рэалiзацыi;
     -  выпадкi  паўторнага  звароту  з  заявамi  па  адных i тых жа
пытаннях, iх прычыны;
     -   перспектыўныя  i   гадавыя  планы   павышэння  квалiфiкацыi
выкладчыкамi;
     -  гадавое  i  перспектыўнае  планаванне павышэння квалiфiкацыi
выкладчыкаў;
     -  выпадкi   невыканання  плана  павышэння   квалiфiкацыi,  яго
прычыны;
     - парадак справаздачы аб стажыроўцы;
     -   вядзенне  асабовых   спраў  выкладчыкаў,   пасведчанняў  аб
павышэннi квалiфiкацыi;
     -  колькасць  студэнтаў  па  спецыяльнасцях,  спецыялiзацыях  i
формах навучання. Вядзенне асабовых спраў студэнтаў.
     Правесцi ананiмнае анкетаванне выкладчыкаў,  гутаркi  з  iмi  ў
мэтах  выяўлення iх меркаванняў па шэрагу пазiцый работы навучальнай
установы    i    яе    адмiнiстрацыi,    а    таксама    па    стану
маральна-псiхалагiчнага  клiмату ў калектыве.  Абагульнiць матэрыялы
анкетавання.

     3.5. Стан вучэбна-матэрыяльнай базы.
     Характарыстыка   вучэбна-матэрыяльнай  базы   павiнна  змяшчаць
агульную i вучэбную плошчу на аднаго навучэнца, наяўнасць кабiнетаў,
лабараторый,  майстэрняў  i  iншых   аб'ектаў,  якiя  неабходны  для
падрыхтоўкi спецыялiстаў згодна з навучальнымi планамi i праграмамi,
а таксама  ўстаноў  культурна-бытавога   прызначэння,  iнтэрнатаў  з
указаннем плошчы на аднаго пражываючага, працэнта забяспечанасцi iмi
ад патрэбы навучэнцаў.
     Аснашчанасць вучэбных   кабiнетаў,   лабараторый,   майстэрняў,
другiх   аб'ектаў   сучасным   абсталяваннем,   тэхнiчнымi  сродкамi
навучання  (ТСН),  вылiчальнай  тэхнiкай,  вiдэатэхнiкай,   вучэбнай
мэбляй.  Адпаведнасць  аснашчанасцi  ўзроўню  сучаснай вытворчасцi i
задачам  падрыхтоўкi   спецыялiстаў   адпаведнага   профiлю.   Тэмпы
абнаўлення   матэрыяльнай  базы,  засваенне  выдзяляемых  сродкаў  у
апошнiя 3 гады.
     Наяўнасць базы    ВНУ   для   правядзення   вучэбных   практык,
арганiзацыi дадатковага навучання студэнтаў.
     Удзел галiновых   мiнiстэрстваў   (ведамстваў)  i  рэгiянальных
органаў кiравання ў развiццi вучэбна-матэрыяльнай  базы  навучальнай
установы.
     Санiтарна-гiгiенiчны стан памяшканняў.
     Выдавецкая база  ВНУ.  Яе  магчымасцi.  Наяўнасць  лiцэнзii  на
выдавецкую дзейнасць. Вынiкi работы.

     3.6. Iнфармацыйнае    забеспячэнне    вучэбнага    працэсу    i
навукова-даследчай работы.
     Стан бiблiятэкi i чытальных залаў.  Аб'ём фондаў, iх прырост за
апошнiя   3   гады.   Забяспечанасць  вучэбнай,  вучэбна-метадычнай,
навуковай i мастацкай  лiтаратурай,  выданнямi  перыядычнага  друку.
Аб'ёмы кнiгавыдач.
     Умовы для  працы ў чытальных  залах. Колькасць рабочых  месцаў.
Аснашчанасць  каталогаў.  Наяўнасць   залаў  для  навуковай  работы.
Забеспячэнне  студэнтаў  дапаможнiкамi,  падручнiкамi  i метадычнымi
матэрыяламi. Парадак забеспячэння  вучэбнай i метадычнай лiтаратурай
студэнтаў-завочнiкаў.
     Наяўнасць мiжбiблiятэчнага     абмена    лiтаратурай.    Сувязь
бiблiятэкi ВНУ з цэнтральнымi i рэгiянальнымi бiблiятэкамi.
     Забеспячэнне навуковых  работ  i  вучэбнага  працэсу  сучаснымi
камп'ютэрнымi  праграмамi.  Колькасць  лiцэнзаваных  праграм,  базаў
дадзеных.
     Арганiзацыя самастойнай  работы   студэнтаў   па   камп'ютэрнай
апрацоўцы iх iнфармацыйных матэрыялаў, выкананнi навуковых работ.
     Наяўнасць у ВНУ электроннай пошты,  камп'ютэрных лiнiй сувязi з
iншымi iнфармацыйнымi цэнтрамi.

     3.7. Арганiзацыя i стан вучэбнага працэсу.

     3.7.1. Дзейнасць вучэбнага аддзела (упраўлення).
     Наяўнасць Палажэння   аб   вучэбным   аддзеле,   функцыянальных
абавязках супрацоўнiкаў.
     Планаванне вучэбнага    працэсу.   Распрацоўка   i   ўзгадненне
квалiфiкацыйных характарыстык, вучэбных планаў i праграм дысцыплiн.
     Планаванне нагрузкi    выкладчыкаў.    Распрацоўка    ўнутранай
нарматыўнай дакументацыi ВНУ.  Падрыхтоўка i рэцэнзаванне метадычных
матэрыялаў. Метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.
     Планаванне i  арганiзацыя  работы  вучэбна-метадычных  саветаў.
Арганiзацыя  кантролю  за станам вучэбнага працэсу ў ВНУ.  Наяўнасць
сiстэмы  кантролю  якасцi  навучання,  паўнаты  выканання   вучэбных
планаў.
     Работа дыспетчарскай службы.

     3.7.2. Праверка дзейнасцi дэканата факультэта.

     а) Дакументацыйнае забеспячэнне вучэбнага працэсу.
     Адпаведнасць нарматыўным    патрабаванням    дакументаў,   якiя
арганiзуюць i асвятляюць вучэбны працэс:
     - палажэнне аб факультэце;
     - квалiфiкацыйныя характарыстыкi;
     - вучэбныя планы (у тым лiку рабочыя) i праграмы;
     - размеркаванне абавязкаў супрацоўнiкаў дэканата;
     - графiкi вучэбнага працэсу;
     - расклад вучэбных заняткаў, залiковых i экзаменацыйных сесiй;
     -   журналы   вучэбных   груп,   улiку   вучэбных   заняткаў  i
кансультацый;
     - залiковыя i экзаменацыйныя ведамасцi;
     - вучэбныя карткi i залiковыя кнiжкi студэнтаў;
     -    дакументы,   якiя    рэгламентуюць   вучэбную    дзейнасць
прафесарска-выкладчыцкага саставу.
     Арганiзацыя работы дзяржаўных экзаменацыйных камiсiй (ДЭК),  iх
састаў;  аналiз  справаздач  старшынь  ДЭК,  iх  водзывы  аб  якасцi
падрыхтоўкi спецыялiстаў;  мерапрыемствы  па  лiквiдацыi  недахопаў,
адзначаных у справаздачах.

     б) Планаванне работы на факультэце:
     - планы работы факультэта, савета факультэта i iх выкананне;
     - план выдання вучэбна-метадычнай лiтаратуры;
     - парадак  разгляду справаздач кафедраў  аб выкананнi вучэбнай,
метадычнай, навуковай i выхаваўчай работы;
     -  наяўнасць нарматыўнай  дакументацыi Мiнiстэрства  адукацыi i
iншых органаў кiравання;
     -  арганiзацыя кантролю  выканання вучэбных  планаў, а  таксама
якасцi правядзення вучэбных заняткаў на факультэце;
     - планаванне  вучэбнай i iншых вiдаў  работ выкладчыкаў, аналiз
зместу iндывiдуальных планаў i iх выканання;
     -   планаванне   i    змест   навукова-метадычнай   работы   па
спецыяльнасцях, па якiх вядзецца падрыхтоўка студэнтаў;
     -  планаванне  сумесных   навукова-даследчых  работ  з  удзелам
супрацоўнiкаў розных кафедраў i студэнтаў;
     - планаванне выхаваўчай работы;
     - змест  арганiзацыйнай дзейнасцi дэканата  па павышэннi якасцi
падрыхтоўкi спецыялiстаў;
     - кантроль з боку  дэканата за ажыццяўленнем вучэбнага працэсу.
Сiстэма кантролю якасцi навучання;
     -    арганiзацыя    метадычнага,    матэрыяльна-тэхнiчнага    i
iнфармацыйнага забеспячэння вучэбнага працэсу на факультэце;
     - каардынацыя дзейнасцi  агульнанавуковых, агульнапрафесiйных i
прафiлюючых кафедраў.

     в) Аналiз выканання патрабаванняў нарматыўных дакументаў:
     -   выканання  вучэбных   планаў  за   ўвесь  перыяд  навучання
студэнтаў;
     -   арганiзацыi  дадатковага   навучання,  самастойнай   работы
студэнтаў;
     -  правядзенне  залiковых  i  экзаменацыйных  сесiй,  пераздачы
залiкаў i экзаменаў;
     - пераводу студэнтаў з курса на курс, на iншую форму навучання;
     -  аднаўлення,  залiчэння  студэнтаў,  якiя  раней навучалiся ў
iншых ВНУ.

     3.7.3. Праверка кафедры.

     а) Навукова-педагагiчныя кадры
     Колькасць, структура  i  квалiфiкацыя прафесарска-выкладчыцкага
складу   (ПВС),   навуковых    супрацоўнiкаў,    вучэбна-дапаможнага
персаналу. Адпаведнасць адукацыi выкладчыкаў выкладаемай дысцыплiне,
наяўнасць  навуковых  работ  па   выкладаемых   дысцыплiнах,   стажу
практычнай работы ў ВНУ.
     Прыцягненне да  выкладчыцкай  дзейнасцi  вядучых  спецыялiстаў,
вучоных, у тым лiку на ўмовах штатнага сумяшчальнiцтва i пагадзiннай
аплаты,  iх колькасць.  Аналiз iндывiдуальных планаў выкладчыкаў  па
вiдах нагрузкi i яе зместу.
     Падрыхтоўка навукова-педагагiчных     кадраў.      Эфектыўнасць
дзейнасцi  аспiрантуры  i  дактарантуры.  Асноўныя  формы  павышэння
квалiфiкацыi выкладчыкаў,  iх эфектыўнасць у паляпшэннi  вучэбнай  i
навуковай работы.
     Планаванне работ на кафедры;  размеркаванне нагрузкi;  кантроль
за выкананнем планаў, у тым лiку iндывiдуальных планаў работ ПВС, за
якасцю правядзення заняткаў.

     б) Вучэбна-выхаваўчая работа
     Ацэнка суадносiн     лекцыйных,     лабараторна-практычных    i
самастойных заняткаў.  Выкананне праграм,  iх адпаведнасць  вучэбным
планам.
     Рэгулярнасць перагляду рабочых праграм.  Адпаведнасць iх зместу
сучаснаму  стану i перспектывам развiцця навукi i тэхнiкi.  Узровень
выкарыстання фундаментальных дысцыплiн у выкладаннi спецкурсаў.
     Ацэнка навукова-тэарэтычнага  i  метадычнага  ўзроўню вучэбнага
працэсу  на  аснове  наведвання  лекцый,   семiнараў,   лабараторных
заняткаў.
     Адпаведнасць зместу лабараторна-практычных  заняткаў  сучаснаму
стану i перспектывам развiцця адпаведных напрамкаў навукi i тэхнiкi,
патрабаванням   да   ўзроўню   практычнай   падрыхтоўкi   студэнтаў.
Магчымасць   праяўлення   творчасцi   пры   выкананнi  гэтых  работ.
Метадычнае  забеспячэнне  заняткаў.   Узровень   навучання   будучых
спецыялiстаў па выкарыстанню электронна-вылiчальнай тэхнiкi.

     в) Навукова-даследчая i навукова-метадычная работа.
     Актуальнасць навукова-даследчых   работ.   Удзел   кафедры    ў
выкананнi   даследаванняў   па  заказах  мiнiстэрстваў,  ведамстваў,
навукова-тэхнiчных праграм на працягу апошнiх 3 гадоў.  Наяўнасць  i
дзейнасць  праблемных  i  галiновых  навукова-даследчых лабараторый.
Выкананне  гаспадарча-дагаворных  распрацовак  i  даследаванняў   па
грандах фондаў.  Прыцягненне да iх выканання аспiрантаў i студэнтаў.
Рэзультатыўнасць выкананых даследаванняў.
     Распрацоўка новых  спецкурсаў,  лабараторных  работ  на  аснове
навукова-даследчых работ (НДР) кафедраў.
     Падрыхтоўка навукова-метадычнай       лiтаратуры,      вучэбных
дапаможнiкаў, падручнiкаў.
     Формы арганiзацыi  НДР  студэнтаў.  Колькасць  студэнтаў,  якiя
ўдзельнiчаюць  у  НДР.  Наяўнасць  узнагарод,  пераможцаў  алiмпiяд,
конкурсаў. Наяўнасць навуковых публiкацый у студэнтаў.
     Для спецыяльнасцей у  галiне  мастацтва  i  культуры  азначэннi
"навуковая  дзейнасць"  i  "навукова-даследчая  работа"  мяняюцца на
азначэннi "творчая дзейнасць", у галiне фiзiчнай культуры i спорту -
"спартыўная дзейнасць".

     г) Стан матэрыяльна-тэхнiчнай базы.
     Наяўнасць кафедральных памяшканняў,  майстэрняў i  лабараторый.
Узровень   аснашчэння   лабараторый   сучасным   абсталяваннем,  яго
адпаведнасць мэтам  i  задачам  падрыхтоўкi  спецыялiстаў,  развiццю
навуковых   даследаванняў.  Выкарыстанне  ТСН  у  вучэбным  працэсе.
Наяўнасць спецыялiзаваных памяшканняў для правядзення НДР.
     Работа кафедры  па  камлектаваннi фондаў бiблiятэкi i чытальных
залаў лiтаратурай.

     3.7.4. Практычнае навучанне.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     -  вiды  практык,  наяўнасць   базы  для  арганiзацыi  вучэбнай
практыкi;
     -   змест  праграм   практык  i   iндывiдуальных  заданняў,  iх
адпаведнасць   патрабаванням   для   падрыхтоўкi   спецыялiста,   iх
выкананне;
     - вызначэнне i замацаванне  баз правядзення вытворчай практыкi,
арганiзацыя кiраўнiцтва практыкай,  парадак справаздачы студэнтаў па
вынiках практыкi; афармленне дзённiка, змест справаздач;
     -   адпаведнасць  месца   праходжання  пераддыпломнай  практыкi
праграме i тэме дыпломнага праекта (работы);
     -  абмеркаванне вынiкаў  практыкi на  савеце факультэта, Савеце
ВНУ.

     3.7.5. Курсавыя   i   дыпломныя  праекты  (работы).  Дзяржаўныя
экзамены:
     У працэсе праверкi вывучыць:
     -   арганiзацыю   вызначэння   тэм,   курсавога   i  дыпломнага
праектавання,  iх   актуальнасць,  адпаведнасць  зместу   i  профiлю
падрыхтоўкi,   сучаснаму   ўзроўню   развiцця   навукi   i  тэхнiкi.
Замацаванне  тэм  за  студэнтамi,  у  тым  лiку,  яго своечасовасць.
Адпаведнасць    тэм    дыпломных    праектаў    месцам   правядзення
пераддыпломнай практыкi;
     - базы для выканання курсавога праектавання;
     -  наяўнасць  у  ВНУ  неабходных  iнфармацыйных  матэрыялаў для
курсавога  i  дыпломнага   праектавання.  Забяспечанасць  неабходным
абсталяваннем i аргтэхнiкай;
     - зацвярджэнне кiраўнiкоў  курсавога i дыпломнага праектавання.
Арганiзацыя кансультавання  па раздзелах дыпломнага  праекта пры яго
выкананнi;
     - рэцэнзаванне дыпломных праектаў (работ), iх якасць. Допуск да
абароны;
     - аналiз выканання рэкамендацый ДЭК.

     3.8. Навукова-метадычная работа.
     У працэсе праверкi неабходна правесцi аналiз:
     - iснуючага ў ВНУ Палажэння аб навукова-метадычным савеце;
     - асноўных напрамкаў у  дзейнасцi Савета, яго каардынуючую ролю
ў вырашэннi    задач   па    метадычным   забеспячэннi   падрыхтоўкi
спецыялiстаў;
     - плана работы па стварэннi метадычных рэкамендацый, вучэбных i
метадычных дапаможнiкаў;
     -  сiстэмы  выкарыстання  ў   вучэбным  працэсе  iнфармацыi  аб
навейшых  дасягненнях  навукi,  тэхнiкi  i  тэхналогii  ў  перадавым
айчынным i замежным вопыце;
     -  матэрыялаў,  распрацаваных   метадычнымi  камiсiямi  за  2-3
апошнiя гады, iх метадычную значнасць;
     -  дзейнасцi  метадычных   саветаў  па  павышэннi  квалiфiкацыi
выкладчыкаў,    выкарыстання   вынiкаў    стажыровак   i   павышэння
квалiфiкацыi ў вучэбным працэсе.
     Неабходна высветлiць наяўнасць штогадовай перапрацоўкi праграм,
распрацоўкi  лекцый  i  метадычных  дапаможнiкаў  для навучэнцаў без
адрыву ад  вытворчасцi,  выкарыстання  камп'ютэрных  тэхналогiй  пры
выкладаннi розных дысцыплiн.

     3.9. Навукова-даследчая работа.
     У працэсе праверкi неабходна вывучыць:
     -  структуру  навукова-даследчых   падраздзяленняў  ВНУ,  формы
арганiзацыi навуковай дзейнасцi i рэалiзацыi новых дасягненняў;
     -  адпаведнасць  навуковых  даследаванняў  профiлю  падрыхтоўкi
спецыялiстаў;
     -     праграмна-мэтавыя     метады     планавання,    наяўнасць
фундаментальных,       пошукавых,       гаспадарчых       НДР      i
вопытна-канструктарскiх  распрацовак,   суадносiны  фундаментальных,
пошукавых i прыкладных НДР за апошнiя 3 гады;
     -  выкананне   комплексных  навуковых  праграм,   удзел  ВНУ  ў
галiновых    i    рэспублiканскiх    навукова-тэхнiчных   праграмах,
кiраўнiцтва з боку ВНУ выкананнем асобных праграм;
     - мiжнародную дзейнасць ВНУ ў галiне навукi;
     -  наяўнасць  навукова-педагагiчных  школ,  iх  ролю ў развiццi
навукi ў рэспублiцы;
     -  iснуючыя  Палажэннi  аб  размеркаваннi  бюджэтных сродкаў на
выкананне  НДР,   аб  парадку  выканання  НДР,   кантроль  i  ацэнку
эфектыўнасцi выкарыстання выдзеленых сродкаў;
     -  арганiзацыю  працы  прарэктара  па  навуковай  рабоце  i яго
апарата;
     -  мерапрыемствы  рэктара  па  ўдасканаленнi  НДР, павышэннi яе
эфектыўнасцi;
     -  аб'ёмы  фiнансавання  НДР   з  бюджэту,  па  рэспублiканскiх
праграмах,  па   гаспадарчых  дагаворах  за   апошнi  год,  дынамiку
змяненняў фiнансавання за 3 гады;
     -    рэзультатыўнасць    навуковых    даследаванняў.   Найбольш
перспектыўныя распрацоўкi ВНУ. Павелiчэнне фонду навукова-тэхнiчнага
i сацыяльнага  развiцця  ВНУ  за  кошт  продажу распрацовак, вынiкаў
патэнтна-лiцэнзiйнай i маркетынгавай дзейнасцi;
     -    кадравы   навуковы    патэнцыял   ВНУ,    удзел   у    НДР
прафесарска-выкладчыцкага  саставу, аспiрантаў,  студэнтаў на аснове
сумяшчальнiцтва.  Абарону дысертацый,  стажыроўкi ў  вядучых цэнтрах
навукi;
     -  матэрыяльна-тэхнiчную  базу   НДР.  Забяспечанасць  сучасным
абсталяваннем, прыборамi, матэрыяламi,  наяўнасць iнфармацыйнай базы
i магчымасць атрымання сучаснай iнфармацыi па даследуемых праблемах;
     - вынiкi НДР за апошнiя 3 гады. Колькасць манаграфiй, навуковых
артыкулаў, патэнтаў i г.д. Наяўнасць прэмiй, узнагарод за навуковыя
даследаваннi. Перадачу  вынiкаў работ iншым  навуковым арганiзацыям,
прадпрыемствам для ўкаранення ў практыцы;
     - арганiзацыю студэнцкай навуковай працы i яе вынiкi за апошнiя
3 гады.

     3.10. Падрыхтоўка спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi.
     У працэсе праверкi неабходна прааналiзаваць:
     -  дакументацыю  аддзелаў,   рашэнняў  Савета  ВНУ,  пратаколаў
пасяджэнняў   Саветаў   па   абароне   дысертацый,   асабовых  спраў
суiскальнiкаў;
     -  колькасць  дактарантаў,  аспiрантаў,  магiстраў, рыхтуемых у
ВНУ, у  тым лiку па  заяўках iншых арганiзацый,  колькасць i тэрмiны
абароны  дысертацый.  Аб'ём  фiнансавання  падрыхтоўкi  спецыялiстаў
вышэйшай квалiфiкацыi;
     -  падрыхтоўку   спецыялiстаў  па  заказах   iншых  навучальных
устаноў. Прыём грамадзян замежных краiн;
     -  прыём  у  магiстратуру,  аспiрантуру,  дактарантуру. Сярэднi
конкурс за апошнiя 3 гады;
     -  сучаснасць  праграм   падрыхтоўкi  спецыялiстаў,  паўната  i
дастатковасць навучальных курсаў;
     -  арганiзацыю  магiстарскiх  i  кандыдацкiх  экзаменаў.  Склад
камiсiй;
     -  наяўнасць  матэрыяльнай  базы,  iнфармацыйнага абслугоўвання
навучэнцаў для выканання сучасных навуковых даследаванняў;
     -  каардынацыю  распрацоўваемых   тэм  з  асноўнымi  напрамкамi
развiцця   сусветнай   навукi,   з   навукова-тэхнiчнымi  праграмамi
рэспублiкi, патрабаваннямi буйных  прадпрыемстваў i галiн, галiновых
напрамкаў, праграмамi НДР ВНУ;
     -  абгрунтаванасць i  мэтазгоднасць iснавання  ў ВНУ дадатковых
формаў падрыхтоўкi спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi.
     Падрыхтоўка спецыялiстаў    вышэйшай    квалiфiкацыi    лiчыцца
эфектыўнай,  калi  не  менш  за  60%   выпускнiкоў   аспiрантуры   i
дактарантуры  на  працягу  3  гадоў  пасля  iх  заканчэння абаранiлi
дысертацыi.

     3.11. Выхаваўчая работа ў ВНУ.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     - наяўнасць сiстэмы выхавання студэнтаў;
     - наяўнасць планаў, праграм выхаваўчай работы ВНУ, факультэтаў,
выхавацеляў;
     - разгляд выхаваўчай работы на Саветах ВНУ, рэктаратах, саветах
факультэтаў, кафедраў;
     - арганiзацыя работы куратараў;
     - наяўнасць клубаў, музеяў, гурткоў i iнш.;
     - колькасць студэнтаў, ахопленых арганiзацыямi моладзi;
     - кадравае забеспячэнне выхаваўчай работы;
     -  вырашэнне асноўных  задач выхавання  грамадзянiна Рэспублiкi
Беларусь,   прафесiянала,  сем'янiна.   Арганiзацыя  вольнага   часу
студэнтаў;
     -  работа  выхавальнiкаў,  культарганiзатараў,  iнструктараў па
фiзкультуры,     кiраўнiкоў    гурткоў     i    клубаў.     Развiццё
культурна-вытворчай дзейнасцi, фiзiчнага выхавання;
     - арганiзацыю самакiравання грамадскiм жыццём студэнтаў;
     -   наяўнасць  i   арганiзацыю  псiхолага-педагагiчнай  службы,
ажыццяўленне дыягностыкi;
     -  павышэнне  квалiфiкацыi  выхавальнiкаў,  культарганiзатараў,
кiраўнiкоў гурткоў, клубаў i др. Атэстацыя гэтых работнiкаў;
     - вывады  i прапановы па ўдасканаленнi  i паляпшэннi выхаваўчай
работы.

     3.12. Жыллёва-бытавыя ўмовы студэнтаў.
     У працэсе праверкi вывучыць наступныя пытаннi:
     - наяўнасць праграмы "Iнтэрнат";
     -   забяспечанасць  патрабаванняў   нарматыўных  дакументаў  па
жыллёва-бытавых  умовах,  у  тым  лiку  колькасць  метраў  на аднаго
пражываючага;
     -   абсталяванне  пакояў   iнтэрната  iнвентаром,  забеспячэнне
пасцельнымi рэчамi, асвятляльнымi прыборамi;
     - стварэнне ў iнтэрнаце ўмоў для прагляду тэлевiзiйных перадач,
праслухоўвання радыё, чытання перыядычных выданняў;
     - наяўнасць i абсталяванне пакояў, душавых, пральняў, пакоя для
прыгатавання ежы, самападрыхтоўкi, адпачынку;
     -    санiтарна-гiгiенiчны    стан    памяшканняў,   арганiзацыя
медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў, наяўнасць прафiлакторыя;
     - выкарыстанне плошчаў iнтэрнатаў;
     -   наяўнасць   узгодненых   дагавораў   арэнды   з  адпаведным
Мiнiстэрствам (ведамствам), аплата за 1 кв.м;
     -  наяўнасць пакояў  павышанай камфортнасцi  i гасцiнiц,  умовы
пражывання, кошт аплаты;
     - ажыццяўленне  кантролю за выкарыстаннем  плошчаў iнтэрнатаў з
боку кiраўнiцтва навучальнай установы;
     -  узровень   забеспячэння  студэнтаў  месцамi   ў  iнтэрнатах,
наяўнасць жылля для сямейных студэнтаў;
     -  наяўнасць   актавых  i  спартыўных   залаў,  стадыёнаў,  баз
адпачынку, спартыўных пляцовак, iх стан, арганiзацыя працы;
     - абмеркаванне  пытанняў жыллёва-бытавога плану  на пасяджэннях
Савета ВНУ;
     - меркаваннi студэнтаў аб жыллёва-бытавых умовах у ВНУ;
     -  нявырашаныя пытаннi  ў  рабоце  iнтэрната. Прычыны  гэтага i
шляхi выпраўлення недахопаў.

     3.13. Праверка ведаў студэнтаў.
     Узровень агульнапрафесiйнай i спецыяльнай падрыхтоўкi студэнтаў
ацэньваецца на падставе вынiкаў  выканання  комплексных  кантрольных
работ (ККР).
     Агульнапрафесiйная     падрыхтоўка     ўключае    гуманiтарныя,
сацыяльна-эканамiчныя,   агульнанавуковыя   дысцыплiны,   а  таксама
асноўныя  дысцыплiны,  якiя  забяспечваюць  прафесiйную  падрыхтоўку
студэнтаў.
     Спецыяльная падрыхтоўка  ўключае   спецыяльныя   дысцыплiны   i
дысцыплiны спецыялiзацый.
     ККР па  агульнапрафесiйнай  падрыхтоўцы  праводзiцца   на   2-4
курсах, па спецыяльнай - на выпускным.
     ККР складаецца не менш,  чым з  4  дысцыплiн  вучэбнага  плана,
агульным аб'ёмам не менш за 300 гадзiн.  Калi аб'ём дысцыплiны больш
за 100 гадзiн,  ён лiчыцца як 100 гадзiн.  У склад ККР  могуць  быць
уключаны толькi тыя дысцыплiны,  па якiх на момант праверкi вычытаны
поўны курс i здадзены адпаведныя залiкi  i  экзамены.  Невялiкiя  па
аб'ёму  (да  60  гадзiн)  дысцыплiны  могуць  аб'ядноўвацца ў блок з
агульным найменнем,  такiм чынам,  каб колькасць блокаў дысцыплiн не
перавышала чатырох.
     Па кожнаму блоку дысцыплiн ККР экспертамi рыхтуюцца тэарэтычныя
пытаннi ў колькасцi не менш за 30,  цi практычныя заданнi,  тэсты па
праверцы практычных навыкаў студэнтаў.  Кожнае  тэарэтычнае  пытанне
фармулюецца такiм чынам, каб студэнт быў у стане даць пiсьмовы адказ
на працягу 45 хвiлiн.  Працягласць  выканання  практычнага  задання,
тэстаў вызначаецца iх распрацоўшчыкам.
     Пералiкi тэарэтычных  пытанняў  i  тэмы   практычных   заданняў
перадаюцца  ў  ВНУ  за  7  дзён да правядзення ККР.  Канкрэтны склад
бiлетаў,  заданняў у ВНУ не перадаецца,  а прад'яўляецца  непасрэдна
студэнтам на ККР.
     Выкарыстанне   студэнтамi  даведнiкаў   i  iншых  iнфармацыйных
матэрыялаў  на  працягу  выканання  ККР  не  дапускаецца без дазволу
старшынi камiсii  i экспертаў. Выкарыстання студэнтамi  на ККР любых
iншых iнфармацыйных матэрыялаў расцэньваецца як спiсванне, вынiковая
адзнака  за  ККР  знiжаецца  на  адзiн  бал. Пры паўторным спiсваннi
студэнт атрымлiвае агульную нездавальняючую адзнаку.
     Пры ацэнцы iндывiдуальных ККР належыць кiравацца наступным:
     -  адказ  студэнта  па  пытанню  кожнай  дысцыплiны ацэньваецца
экспертам  асобна з  выстаўленнем адзнак:  "2" (нездавальняюча), "3"
(здавальняюча), "4" (добра), "5" (выдатна).
     - Агульная адзнака па вынiках ККР выстаўляецца наступным чынам:
     - адзнака "5"  выстаўляецца тады, калi на "5"  выканана не менш
75% яе аб'ёму, а астатняя частка - на "4";
     - адзнака "4" выстаўляецца тады, калi  на "4" i "5" выканана не
менш 75% яе аб'ёму пры адсутнасцi нездавальняючых адзнак па астатняй
частцы;
     -  адзнака "3"  выстаўляецца тады,  калi не  менш 75% яе аб'ёму
выканана на станоўчыя адзнакi;
     -  адзнака  "2"  выстаўляецца  тады,  калi  менш  75% яе аб'ёму
выканана на станоўчыя адзнакi.
     Вынiкi ККР указваюцца ў таблiцы.
     Студэнтам, якiя  не  з'явiлiся  на выкананне кантрольнай работы
без   уважлiвых   прычын,   або   не   выканалi   яе,   выстаўляецца
нездавальняючая адзнака.
     Вынiкi ККР по агульнапрафесiйнай  падрыхтоўцы  абагульняюцца  ў
межах  кожнай  спецыяльнасцi.  Вынiкi ККР па спецыяльнай падрыхтоўцы
абагульняюцца  ў   межах   кожнай   спецыялiзацыi.   Нездавальняючай
прызнаецца  такая  падрыхтоўка,  калi  станоўчыя  адзнакi па адной з
комплексных кантрольных работ атрымалi менш за 85% студэнтаў.

                              Таблiца

 -----T----------T----------------T------------T---------T---------¬
 ¦N   ¦ Назва    ¦Усяго студэнтаў,¦            ¦ Атрымалi¦Працэнт  ¦
 ¦п/п ¦ спецыяль-¦якiя выконвалi  ¦ Адсутнiчалi¦ адзнакi ¦станоўчых¦
 ¦    ¦ насцей   ¦ККР             ¦            ¦         ¦адзнак   ¦
 +----+----------+----------------+-------T----+--T-T-T--+---------+
 ¦    ¦          ¦                ¦       ¦    ¦  ¦ ¦ ¦  ¦         ¦
 ¦    ¦          ¦                ¦па ува-¦без ¦  ¦ ¦ ¦  ¦         ¦
 ¦    ¦          ¦                ¦жлiвай ¦ува-¦ 5¦4¦3¦2 ¦         ¦
 ¦    ¦          ¦                ¦прычыне¦жлi-¦  ¦ ¦ ¦  ¦         ¦
 ¦    ¦          ¦                ¦       ¦вай ¦  ¦ ¦ ¦  ¦         ¦
 ¦    ¦          ¦                ¦       ¦пры-¦  ¦ ¦ ¦  ¦         ¦
 ¦    ¦          ¦                ¦       ¦чыны¦  ¦ ¦ ¦  ¦         ¦
 L----+----------+----------------+-------+----+--+-+-+--+----------

               4. ПАДРЫХТОЎКА I РЭАЛIЗАЦЫЯ РАШЭННЯЎ
                       ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI

     4.1.  Па   вынiках  праверкi  эксперты   складаюць  даведкi  па
вывучаных пытаннях, у якiх  адлюстроўваюць станоўчыя i адмоўныя бакi
дзейнасцi ВНУ.

     4.2. На   заключным  пасяджэннi  камiсii  эксперты  дакладваюць
вынiкi праверкi, заўвагi i прапановы.
     Вынiкi работы   атэстацыйнай   камiсii   па  ўзгадненнi  з  ВНУ
дакладваюцца на паседжаннi Савета ВНУ.

     4.3. На падставе атрыманых  ад  экспертаў  даведак  старшыня  i
намеснiк  камiсii  ў  месячны тэрмiн пасля заканчэння работы камiсii
(па  найбольш  буйных  ВНУ  ён  можа   быць   падоўжаны)   складаюць
заключэнне,   у   якiм   даецца  ацэнка  дзейнасцi  ВНУ.  (Экзэмпляр
заключэння перадаецца ў ВНУ).

     Прыкладны пералiк  раздзелаў заключэння атэстацыйнай камiсii па
вынiках дзейнасцi вышэйшай навучальнай установы ўключае
     - Агульныя звесткi аб ВНУ.
     -       Планаванне      i       аналiз      развiцця       ВНУ,
адмiнiстратыўна-арганiзацыйная дзейнасць.
     - Стан вучэбна-матэрыяльнай базы i iнфармацыйнага забеспячэння.
     - Кадравы склад ВНУ, арганiзацыя справаводства.
     -   Стан  навукова-даследчай   i  навукова-метадычнай   работы.
Падрыхтоўка спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi.
     - Арганiзацыя i стан вучэбнага працэсу.
     - Праверка ведаў студэнтаў.
     - Выхаваўчая работа i жыллёва-бытавыя ўмовы студэнтаў.
     - Адпаведнасць дасягнутых вынiкаў статусу ВНУ.
     -  Вывады  i  прапановы.  (Абагульненая  ацэнка патэнцыяла ВНУ.
Адпаведнасць узроўню падрыхтоўкi спецыялiстаў дзяржаўнаму стандарту,
сучасным патрабаванням).


     4.4. Атэстацыйная  камiсiя  па  вынiках  атэстацыi ВНУ выносiць
прапанову па ацэнцы дзейнасцi ВНУ.

     4.4.1. ВНУ прызнаецца атэставанай,  калi выконваюцца  наступныя
ўмовы:
     адпаведнасць заяўленаму статусу;
     арганiзацыя   вучэбнага   працэсу   i   вядзення  дакументацыi,
матэрыяльна-тэхнiчная  i  iнфармацыйная  база,  кадравае, метадычнае
забеспячэнне адпавядаюць патрабаванням нарматыўных дакументаў;
     не менш 85%  станоўчых адзнак атрымалi студэнты па  комплексных
кантрольных работах;
     навукова-даследчая, навукова-метадычная, выдавецкая, выхаваўчая
работа   адпавядае   дзеючым   нарматыўным   дакументам,  а  таксама
патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да ВНУ дадзенага статусу.
     ВНУ можа  быць  атэставана  не па ўсiх спецыялiзацыях,  па якiх
вядзецца навучанне студэнтаў.

     4.4.2. ВНУ прызнаецца прайшоўшай першасную атэстацыю i падлягае
пераатэстацыi,  калi  ў  рабоце ВНУ выяўлены недахопы,  якiя магчыма
лiквiдаваць у тэрмiн да 1 года.
     ВНУ прызнаецца   прайшоўшай   першасную  атэстацыю  па  асобнай
спецыяльнасцi i падлягае пераатэстацыi,  калi  больш  15%  студэнтаў
атрымалi  нездавальняючыя  адзнакi па агульнапрафесiйнай падрыхтоўцы
па гэтай спецыяльнасцi.
     Камiсiя можа  рэкамендаваць  дадатковае  навучанне студэнтаў па
шэрагу  дысцыплiн,  па  якiх  не  забяспечаны   неабходны   ўзровень
падрыхтоўкi.

     4.4.3. ВНУ прызнаецца неатэставанай у выпадках:
     наяўнасцi ў яе дзейнасцi парушэнняў заканадаўчых i  нарматыўных
патрабаванняў, вызначаных камiсiяй;
     невыканання мерапрыемстваў па лiквiдацыi недахопаў,  якiя  былi
вызначаны пры першаснай атэстацыi;
     ВНУ прызнаецца неатэставанай па асобнай спецыялiзацыi, калi яна
не  забяспечвае  выкананне  задач  якаснай  падрыхтоўкi спецыялiстаў
(больш 15%  студэнтаў атрымалi нездавальняючыя  адзнакi  па  ККР  па
спецыяльнай падрыхтоўцы).

     4.5. Пры  станоўчай  ацэнцы дзейнасцi ВНУ Дзяржiнспекцыя прымае
пастанову  аб  яе  атэстацыi  i  выдае   пасведчанне   з   пералiкам
спецыяльнасцей i спецыялiзацый, па якiх яна атэставана.

     4.6. У  выпадку  няпоўнай  адпаведнасцi  дзейнасцi  навучальнай
установы,  Дзяржiнспекцыя вызначае тэрмiн паўторнай  атэстацыi  праз
1-2  гады.
     Пры адмоўнай ацэнцы дзейнасцi ВНУ атэстацыйная камiсiя  ўносiць
прапановы   па   рэарганiзацыi,   перапрафiляваннi   або  лiквiдацыi
навучальнай установы,  цi асобных спецыяльнасцей,  аб чым  прымаецца
пастанова  Дзяржiнспекцыi,  якая  накiроўваецца  ў  адпаведны  орган
кiравання.

     4.7. На  падставе  заключэння  камiсii  ВНУ  распрацоўвае  план
мерапрыемстваў  па лiквiдацыi недахопаў.  Яго выкананне кантралюецца
Дзяржiнспекцыяй.
     У выпадку   невыканання  плана  мерапрыемстваў,  Дзяржiнспекцыя
iнфармуе адпаведныя органы кiравання i ўносiць прапанову аб прыняццi
адпаведных захадаў.

     4.8. Даведкi    экспертаў,   комплексныя   кантрольныя   работы
студэнтаў  перадаюцца  ў  ВНУ,  або  знiшчаюцца  праз  месяц  з  дня
зацвярджэння Пастановы Дзяржiнспекцыi па дадзенай ВНУ.

                        5. АКРЭДЫТАЦЫЯ ВНУ

     5.1. Акрэдытацыi  падлягаюць:  новаствораныя  ВНУ;  навучальныя
ўстановы,  якiя прэтэндуюць змянiць свой статус;  а таксама тыя ВНУ,
якiя  па  вынiках папярэдняй атэстацыi былi прызнаны неатэставанымi,
але  жадаюць  працягваць   падрыхтоўку   спецыялiстаў   з   вышэйшай
адукацыяй.

     5.2. Для  правядзення  акрэдытацыi ВНУ неабходна не менш чым за
паўгода  да  маючага  адбыцца  выпуску  спецыялiстаў  прадставiць  у
Дзяржiнспекцыю заяву, копiю лiцэнзii на права адукацыйнай дзейнасцi,
даведку аб структуры ВНУ.

     5.3. Акрэдытацыю  ВНУ  праводзiць  камiсiя   Дзяржiнспекцыi   ў
адпаведнасцi  з  дадзенай  Iнструкцыяй  i  дагаворам  на правядзенне
акрэдытацыi.

     5.4. На падставе вынiкаў праверкi акрэдытацыйная камiсiя рыхтуе
заключэнне па п.4.3.  i ўносiць прапанову аб акрэдытацыi навучальнай
установы.

     5.5. ВНУ  прызнаецца акрэдытаванай у адпаведнасцi  з п.4.4.1. i
неакрэдытаванай   у    цэлым,   або   па    асобных   спецыяльнасцях
(спецыялiзацыях) - п.п.4.4.2. i 4.4.3.
     У выпадку   неакрэдытацыi   ВНУ  па  п.4.4.2.,  але  пры  ўмове
выканання студэнтамi выпускнога курса патрабаванняў п.3.13,  пытанне
аб  выдачы  гэтым студэнтам дзяржаўных дыпломаў аб вышэйшай адукацыi
разглядаецца Мiнiстэрствам адукацыi.

     5.6. Калi  ВНУ  прызнана  акрэдытаванай,  ёй  ва   ўстаноўленым
парадку   выдаецца   сертыфiкат   з   пералiкам   спецыяльнасцей   i
спецыялiзацый, па якiх яна акрэдытавана.

     Лiчыць страцiўшай сiлу "Iнструкцыю i метадычныя рэкамендацыi па
правядзеннi  атэстацыi  i  акрэдытацыi  вышэйшых навучальных устаноў
Рэспублiкi   Беларусь",  зацверджанай   загадам  Мiнiстра   адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  4  жнiўня  1994 г.   N 227  (рэгiстрацыйны
N 549/12).

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1860/12.
 Дата: 07.05.97 г.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России