ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 20 февраля 1997 г. №51 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб фондава-закупачнай камiсii музеяў, заснаваных на дзяржаўнай форме ўласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      20 лютага 1997 г. N 51

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ФОНДАВА-ЗАКУПАЧНАЙ КАМIСII 
 МУЗЕЯЎ, ЗАСНАВАНЫХ НА ДЗЯРЖАЎНАЙ ФОРМЕ ЎЛАСНАСЦI Ў 
 РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi  з  Законам  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  музеях i
Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" загадваю:

     1. Зацвердзiць  прыкладзенае  Палажэнне  аб  фондава-закупачнай
камiсii музеяў,   заснаваных   на   дзяржаўнай   форме  ўласнасцi  ў
Рэспублiцы Беларусь.

     2. Лiчыць  страцiўшым  сiлу  Палажэнне  аб   фондава-закупачнай
камiсii музея  сiстэмы  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi Беларусь,
зацверджанае загадам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь N  30
ад 12 сакавiка 1992 г.

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Загад Мiнiстэрства
                                        культуры Рэспублiкi Беларусь
                                        20.02.1997 N 51

                             ПАЛАЖЭННЕ
          аб фондава-закупачнай камiсii музеяў, заснаваных
        на дзяржаўнай форме ўласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь

     1. Фондава-закупачная  камiсiя (далей - камiсiя) ствараецца для
разгляду на навуковай аснове пытанняў аб адборы, набыццi i залiчэннi
прадметаў музейнага  значэння  ў  склад  Музейнага  фонду Рэспублiкi
Беларусь. Рашэннi камiсii маюць абавязковы характар.

     2. Камiсiя ствараецца загадам дырэктара музея,  i  ў  яе  склад
уваходзяць    высокаквалiфiкаваныя    навуковыя    супрацоўнiкi    i
рэстаўратары.

     3. Камiсiю ўзначальвае намеснiк дырэктара па навукова-даследчай
рабоце. У тых выпадках,  калi гэтая адзiнка не прадугледжана штатным
раскладам, абавязкi ўскладаюцца на галоўнага захавальнiка фондаў.

     4. Колькасны склад камiсii вызначаецца кiраўнiцтвам  музея.  Да
работы камiсii  могуць  прыцягвацца  квалiфiкаваныя  эксперты розных
спецыялiзацый з iншых музейных i навуковых устаноў.

     4.1. Склад камiсii музеяў,  заснаваных на рэспублiканскай форме
ўласнасцi, зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;
заснаваных на камунальнай форме  ўласнасцi  -  адпаведнымi  органамi
кiравання культурай.
     Камiсii ў гiсторыка-культурных музеях-запаведнiках ствараюцца i
функцыянiруюць у адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем.

     5. Сакратаром    камiсii    прызначаецца   адзiн   з   вопытных
супрацоўнiкаў навукова-фондавага аддзела, а пры адсутнасцi аддзела -
адзiн з супрацоўнiкаў музея.

     6. Пасяджэннi  камiсii адбываюцца па меры неабходнасцi,  але не
радзей аднаго раза на месяц.

     7. Адказнасць за вядзенне i належнае афармленне ўсiх дакументаў
камiсii ўскладаецца на яе сакратара.

     8. Камiсiяй  прымаюцца  рашэннi  пры  наяўнасцi  не менш 2/3 яе
складу большасцю  галасоў  прысутных  на  пасяджэннi  i  афармляюцца
пратаколам. Пры  спрэчных  пытаннях да пратакола дадаюцца меркаваннi
асобных членаў камiсii.

     8.1. У пратаколе ўказваюцца  прозвiшчы  ўсiх  прысутных  членаў
камiсii i запрошаных квалiфiкаваных экспертаў.

     8.2. Рашэннi  камiсii фiксуюцца ў пратаколе кароткiм запiсам па
вынiках абмеркавання з  адзнакай  аднясення  музейных  прадметаў  да
адпаведнага  фонду.  У  канцы  пратакола робiцца падрабязны вынiковы
запiс аб агульнай колькасцi  прадметаў,  якiя  прымаюцца  ў  музейны
фонд.

     8.3. Да  пратакола  дадаецца  другi  экземпляр акта прыёму (пры
неабходнасцi з  калекцыйным  вопiсам),  на  якiм  адзначаецца  нумар
пратакола пасяджэння   камiсii.   Пратакол  падпiсваецца  старшынёй,
сакратаром, усiмi   прысутнымi   членамi   камiсii,    зацвярджаецца
дырэктарам музея i замацоўваецца пячаткай.

     8.4. Усе  пратаколы  камiсii  нумаруюцца  i захоўваюцца разам з
дакументамi па ўлiку прадметаў музейнага значэння,  якiя набыты  або
атрыманы музеям.

     9. У кампетэнцыю камiсii ўваходзiць:

     9.1. разгляд   пытанняў  аб  прыёме  ў  склад  музейнага  фонду
прадметаў музейнага значэння, якiя:
     набываюцца за   кошт  бюджэтных  сродкаў,  што  выдзяляюцца  на
асноўную дзейнасць музея;
     выяўляюцца i   набываюцца   музеям  у  час  планавых  навуковых
экспедыцый i камандзiровак па камплектаванню фондаў;
     набываюцца за кошт даходаў музея ад рэалiзацыi работ,  паслуг i
iншых вiдаў яго дзейнасцi;
     набываюцца музеям  за кошт фiнансавых ахвяраванняў або дарэнняў
прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i прыватных асоб;
     перадаюцца музею  ад замежных фiзiчных i юрыдычных асоб,  у тым
лiку i ў якасцi падарунка;
     набываюцца праз  абменны  фонд  музея  ў вынiку абмену як памiж
музеямi, так i з iншымi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi;
     перадаюцца музею мытнымi органамi;
     перадаюцца музею   на   падставе   рашэння   суда   ў    якасцi
канфiскаванай маёмасцi   або   ў   якасцi  маёмасцi,  якая  прызнана
безгаспадарчай i перайшла ў спадчыну дзяржаве;
     набываюцца музеям   цi   перадаюцца   яму  ў  складзе  скарбаў,
знойдзеных на тэрыторыi краiны;
     набываюцца музеямi   iншымi   спосабамi,   якiя  не  супярэчаць
дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь;

     9.2. разгляд i ацэнка якасцi  суправаджальнай  дакументацыi  на
прадметы, якiя паступаюць у склад музейнага фонду;

     9.3. аналiз  якаснага  стану  наяўных музейных калекцый,  у тым
лiку:
     вызначэнне музейных  прадметаў,  якiя  не  адпавядаюць  профiлю
музея;
     разгляд пытанняў  навуковай  апрацоўкi  музейнага фонду (калi ў
штаце няма намеснiка па навукова-даследчай рабоце);
     унясенне неабходных  змен  у  атрыбуцыю  музейных  прадметаў  у
працэсе навукова-даследчай   работы   (пры   адсутнасцi   ў    музеi
навукова-метадычнай рады);
     разгляд пытанняў аб змяненнi стану музейных прадметаў з  нагоды
iх недасканалага  захавання  (пры  гэтым  камiсiя  ўносiць прапановы
кiраўнiцтву музея па прыцягненню вiнаватых да адказнасцi);
     разгляд i зацвярджэнне вынiкаў iнвентарызацыi музейнага фонду;

     9.4. ацэнка кошту прадметаў (калекцый) музейнага значэння, якiя
прадстаўляюцца на яе разгляд.  Пры неабходнасцi  камiсiя  атрымлiвае
адпаведныя экспертныя заключэннi спецыялiстаў, а таксама карыстаецца
мiжнароднай практыкай iх ацэнкi  праз  аўкцыёны,  каталогi  i  iншыя
крынiцы;

     9.5. вырашэнне  пытанняў  набыцця  за наяўны i безнаяўны разлiк
прадметаў музейнага значэння, дзеля чаго складаецца асобны пратакол,
у якiм указваюцца:
     прозвiшчы, iнiцыялы  ўладальнiкаў,  нашчадкаў цi аўтараў,  якiя
прадстаўляюць прадмет на закупку,  а таксама iх  дакладныя  паштовыя
адрасы;
     дакладная назва   прадмета   (калекцыi),   крынiца   яго   (яе)
паходжання  i  прыналежнасць  па  ўласнасцi  (аўтарства,   асабiстая
маёмасць, ўласнасць па спадчыне, уласнасць па дарэнню i г.д.) згодна
з дзеючым заканадаўствам.
     Да пратакола   дадаецца  заява  ўласнiка  прадмета,  а  таксама
прапановы па яго кошту.  У канцы пратакола робiцца дакладны вынiковы
запiс па  абмеркаванню пытання набыцця музейнага прадмета (калекцыi)
i яго (яе) агульнага кошту.  Вышэйназваныя дакументы  з  выпiскай  з
пратакола перадаюцца бухгалтарскiм службам для аплаты;

     9.6. разгляд  прапаноў  i  абгрунтаванняў для хадайнiцтва перад
Мiнiстэрствам культуры  Рэспублiкi  Беларусь  па  пытаннях  спiсання
прадметаў музейнага значэння, якiя страцiлi сваю музейную вартасць у
вынiку неадпаведнага захавання,  экспанавання,  перамяшчэння   або у
выпадку iх страты, а таксама па пытаннях пераводу музейных прадметаў
з асноўнага фонду ў навукова-дапаможны.

     10. Набыццё  твораў  розных вiдаў мастацтва,  створаных да 50-х
гадоў бягучага стагоддзя,  ажыццяўляецца камiсiямi за ўласныя сродкi
музеяў   без   папярэднiх   кансультацый  з  Мiнiстэрствам  культуры
Рэспублiкi Беларусь,  а твораў сучаснага выяўленчага мастацтва -  па
заяўках музеяў на падставе адпаведных заключэнняў экспертных саветаў
пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России