ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 февраля 1997 г. №101 "О размерах пособий и доплат населению, пострадавшему вследствие катастрофы на Чернобыльской АЭС"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


                          Савет Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                      19 лютага 1997 г. N 101

                              г.Мiнск


 АБ ПАМЕРАХ ДАПАМОГ I ДАПЛАТ НАСЕЛЬНIЦТВУ, ПАЦЯРПЕЎШАМУ
 З ПРЫЧЫНЫ КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС

===

       ___________________________________________________________--
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь  от  26  мая  1997  г. N 577 (Собрание
         декретов,  указов Президента  и постановлений Правительства
         Республики Беларусь, 1997 г., N 15, ст.571) 

  
     У мэтах узмацнення сацыяльнай абароны грамадзян, пацярпеўшых з
прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.   Устанавiць   памеры   дапамог    i   даплат  насельнiцтву,
прадугледжаных артыкуламi 30, 33,  37 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
сацыяльнай   абароне   грамадзян,   пацярпеўшых   ад  катастрофы  на
Чарнобыльскай АЭС", згодна з дадаткам.

     2.  Прызнаць  страцiўшай   сiлу  пастанову  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь  ад 21 мая 1996  г. N 327 "Аб  памерах дапамог i
даплат   насельнiцтву,   пацярпеўшаму   з   прычыны   катастрофы  на
Чарнобыльскай  АЭС"  (Збор  указаў  Прэзiдэнта  i  пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 15, арт.370).

     3. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1997 г.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                 С.Лiнг


                                      Дадатак
                                      да пастановы Савета Мiнiстраў
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      ад 19 лютага 1997 г. N 101

 Памеры дапамог i даплат, прадугледжаных
 артыкуламi 30, 33, 37 Закона Рэспублiкi
 Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян,
 пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"

     1.  Штомесячная  грашовая  дапамога   на  кожнага  члена  сям'i
(артыкул 30):
                                                     (рублёў)
                                                     --------
 у зоне пражывання з перыядычным
 радыяцыйным кантролем                                - 14600

 у зоне з правам на адсяленне                         - 19000

 у зоне далейшага адсялення i ў
 зоне першачарговага адсялення                        - 29100

     2.   Штомесячная  фiксаваная   даплата  працуючым,  непрацуючым
пенсiянерам,  насельнiцтву,  якое   атрымлiвае  дапамогi,  студэнтам
вышэйшых  навучальных устаноў  i навучэнцам  сярэднiх спецыяльных  i
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў (артыкул 33):

 ---------------------T--------------------------------------------
  Зона радыеактыўнага ¦        Памер даплат у месяц (рублёў)
      забруджання     +---------T---------T---------T-------T------
                      ¦працуючым¦непрацую-¦атрымаль-¦студэн-¦наву-
                      ¦         ¦чым      ¦нiкам    ¦там    ¦чэнцам
                      ¦         ¦пенсiяне-¦дапамог  ¦       ¦
                      ¦         ¦рам      ¦         ¦       ¦
 ---------------------+---------+---------+---------+-------+------
 Зона пражывання з
 перыядычным            14600-   12000     10100     13700   12000
 радыяцыйным кантролем  19000

 Зона з правам на
 адсяленне:

 па цэзiю-137 - ад 5    23400-   21700     12000     19000   14600
 да 10 Кi/кв.км, па     38500
 стронцыю-90 - ад 0,5
 да 1,25 Кi/кв.км

 па цэзiю-137 - ад 10   38500-   33500     14600     29100   23400
 да 15 Ki/кв.км, па     61900
 стронцыю-90 - ад 1,25
 да 2 Ki/кв.км

 Зона далейшага         61900-   57500     23400     42900   33500
 адсялення              95400

 Зона першачарговага    95400-   91000     36300       -     48200
 адсялення             129500

 Зона эвакуацыi
 (адчужэння)           144000      -         -         -       -

     3.  Штомесячная фiксаваная  даплата работнiкам,  занятым у зоне
пражывання з  перыядычным радыяцыйным кантролем i  на тэрыторыях, не
забруджаных радыенуклiдамi, пры  пастаяннай магутнасцi дозы знешняга
выпраменьвання на рабочым месцы больш за 50 мiкрарэнтгенаў у гадзiну
(артыкул 37), складае 33500 рублёў.  





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России