Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 10 января 1997 г. №11
"Аб зацвярджэннi дапаўненняў да Тыпавога палажэння аб спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кадраў"
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
10.01.1997 г. N 11
г.Мiнск
Аб зацвярджэннi дапаўненняў да Тыпавога палажэння аб
спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кадраў
___________________________________________________________--
Утратил силу постановлением Министерства образования от 30
января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
- № 8/9106 от 10.02.2003 г.)
У мэтах удасканалення iснуючай нарматыўна-правовой базы сiстэмы
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненыя з Мiнфiнам i Мiнпрацы Рэспублiкi
Беларусь, другiмi мiнiстэрствамi, аблвыканкамамi i Мiнскiм
гарвыканкамам дапаўненнi да пункта 2 дзеючага Тыпавога палажэння аб
спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кадраў (дадаюцца).
2. Упраўленню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
спецыялiстаў (Абрамаў А.I.):
2.1. Да 20.01.97 г. забяспечыць ва ўстаноўленым парадку
рэгiстрацыю адзначаных дапаўненняў да Тыпавога палажэння аб
спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кадраў у Мiнiстэрстве
юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
2.2. Давесцi дадзеныя дапаўненнi да мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных органаў кiравання, падначаленых ВНУ i IПК.
3. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на
намеснiка мiнiстра адукацыi i навукi Гарнака А.М.
Мiнiстр В.I.Стражаў
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
10 студзеня 1997 г. N 11
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж А.П.Колас
4 студзеня 1997 г. 4 студзеня 1997 г.
Дапаўненне да раздела 2 (абзац 2 пункта 2.3)
Тыпавога палажэння аб спецыяльным факультэце
па перападрыхтоўцы кадраў
===
"Пры неадпаведнасцi базавай адукацыi слухача профiлю
перападрыхтоўкi квалiфiкацыя можа прысваiвацца толькi пры ўмове
здачы экзамена па прафiлiруючай дысцыплiне перападрыхтоўкi. Парадак
арганiзацыi i правядзення адзначанага экзамена вызначаецца
Iнструкцыяй аб парадку правядзення экзамена пры перападрыхтоўцы
кадраў, базавая адукацыя якiх не адпавядае профiлю перападрыхтоўкi.
Адзначаная Iнструкцыя зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь."