ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 26 декабря 1996 г. "Палажэнне аб Цэнтральнай экспертнай камiсii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

 ПАЛАЖЭННЕ АБ ЦЭНТРАЛЬНАЙ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII МIНIСТЭРСТВА 
 КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
 Зацверджана:  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь А.У.Сасноўскi
 26.12.1996

     1. Агульныя палажэннi

     1.1. Цэнтральная экспертная камiсiя (ЦЭК)  ствараецца  ў  мэтах
арганiзацыi i    правядзення   работ   па   экспертызе   каштоўнасцi
дакументаў, iх адбору на пастаяннае захоўванне i знiшчэнне.

     1.2. ЦЭК  прызначаецца  загадам   мiнiстра   з   лiку   найбльш
квалiфiкаваных спецыялiстаў  пад кiраўнiцтвам намеснiка мiнiстра.  У
склад камiсii ўключаюцца супрацоўнiкi бухгалтэрыi,  аддзела  кадраў,
архiва.

     1.3. Сакратаром   камiсii   з'яўляецца   работнiк,  адказны  за
справаводства ў мiнiстэрстве.

     1.4. У сваёй дзейнасцi ЦЭК кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь
"Аб Нацыянальным  архiўным  фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь",
Палажэннем "Аб архiве Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi  Беларусь",
указаннямi i  рэкамендацыямi  Камiтэта  па  архiвах  i справаводству
Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем.

     2. Функцыi
     ЦЭК ажыццяўляе наступныя функцыi:

     2.1. Арганiзуе   i  праводзiць  сумесна  з  Кiраўнiцтвам  спраў
штогадовы адбор дакументаў мiнiстэрства для далейшага захоўвання  цi
знiшчэння.

     2.2. Ажыццяўляе    кантроль   за   правiльнасцю   фармiравання,
афармлення i стану захоўвання спраў у структурных падраздзяленнях.

     2.3. Разглядае i прымае рашэннi аб зацвярджэннi i прадстаўленнi
на ўзгадненне ў Экспертную мiжведамасную камiсiю (ЭМК) Нацыянальнага
архiва Рэспублiкi Беларусь:
     - зводных  гадавых  разделаў  вопiсаў  дакументаў  па асабоваму
складу;
     - наменклатуры спраў мiнiстэрства;
     - актаў  аб  выдзяленнi  да   знiшчэння   дакументаў,   тэрмiны
захоўвання якiх у архiве мiнiстэрства скончылiся.

     2.4. Разглядае   прапановы   аб  змяненнi  тэрмiнаў  захоўвання
асобных катэгорый дакументаў,  не прадугледжаных  Пералiкам  тыповых
дакументаў, якiя     ўтвараюцца    ў    дзейнасцi    дзяржкамiтэтаў,
мiнiстэрстваў, ведамстваў    i    iншых    устаноў,     арганiзацый,
прадпрыемстваў з указаннем тэрмiнаў захоўвання i выносiць рашэнне аб
прадстаўленнi гэтых прапаноў на ўзгадненне ЭМК Нацыянальнага  архiва
Рэспублiкi Беларусь.

     3. Правы
     ЦЭК мае права:

     3.1. Вызначаць  тэрмiны,  парадак  афармлення   i   падрыхтоўкi
дакументаў структурнымi падрадзяленнямi мiнiстэрства для перадачы iх
на архiўнае захоўванне.

     3.2. Патрабаваць  ад  кiраўнiкоў  структурных   падраздзяленняў
мiнiстэрства пошуку   адсутных  спраў,  якiя  належаць  перадачы  на
захоўванне i Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь  i  прадстаўлення
пiсьмовага тлумачэння ў выпадку iх страты.

     3.3. Запытваць   ад  структурных  падраздзяленняў  мiнiстэрства
звесткi i  заключэннi,  неабходныя  для  вызначэння  каштоўнасцi   i
тэрмiнаў захоўвання дакументаў.

     4. Арганiзацыя работы

     4.1. Цэнтральная экспертная камiсiя ажыццяўляе сваю дзейнасць у
непасрэдным кантакце з ЭМК Нацыянальнага архiва Рэспублiкi  Беларусь
i ў адпаведнасцi з яе арганiзацыйна-метадычнымi ўказаннямi ЭМК.

     4.2. Пытаннi,   якiя   тычацца  дзейнасцi  i  кампетэнцыi  ЦЭК,
разглядаюцца на яе пасяджэннях,  праводзiмых па  меры  неабходнасцi,
але не менш двух разоў у год.

     4.3. Рашэннi   ЦЭК   прымаюцца  большасцю  галасоў.  Пасяджэннi
афармляюцца пратаколам.

     4.4. Вядзенне  справаводства  па  пытаннях  работы  Цэнтральнай
экспертнай камiсii   i   захоўванне  яе  дакументаў  ускладаецца  на
спецыялiста I катэгорыi, адказнага за архiў.

 УЗГОДНЕНА
 Дырэктар Нацыянальнага
 архiва Рэспублiкi Беларусь
 В.Д.Селяменеў
 26.12.1996




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России