ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Министерство образования Республики Беларусь и Министерство труда Республики Беларусь от 9 октября 1996 г. №434/74 "Змяненнi ў Тыпавое палажэнне аб бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых, зацверджанае загадам i пастановай Мiнiстэрства адукацыi i навукi i Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад 2 чэрвеня 1995 г. N 201/51"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


                                     ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                     Сумеснымi загадам i пастановай
                                     Мiнiстэрства адукацыi i навукi
                                     i Мiнiстэрства працы Рэспублiкi
                                     Беларусь
                                     ад 09.10.1996 г. N 434/74


                             УЗГОДНЕНЫ

 Мiнiстэрства фiнансаў                  Мiнiстэрства эканомiкi
 Рэспублiкi Беларусь                    Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                      Намеснiк мiнiстра
             А.I.Сверж                                 А.М.Тур
 8 кастрычнiка 1996 г.                  7 кастрычнiка 1996 г.


                             ЗМЯНЕННI
    ў "Тыпавое палажэнне аб бесперапынным прафесiйным навучаннi
     рабочых", зацверджанае загадам i пастановай Мiнiстэрства
    адукацыi i навукi i Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь
                   ад 2 чэрвеня 1995 г. N 201/51

===

     п.3.2. першы абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi:  "Падрыхтоўка
рабочых   ажыццяўляецца   ў    адпаведнасцi    з    квалiфiкацыйнымi
патрабаваннямi     дзеючага     Адзiнага    тарыфна-квалiфiкацыйнага
даведнiка";

     п.3.4. выкласцi  ў рэдакцыi:  "Мадэлi вучэбных планаў,  тыпавыя
вучэбныя  планы  i  праграмы  па  прафесiях  (спецыялiзацыях),  якiя
ўключаны    ў   Пералiк   вучэбных   прафесiй,   што   зацвярджаецца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, распрацоўваюцца
i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi з удзелам адпаведных
галiновых мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання.
     Тыпавыя вучэбныя   планы  i  праграмы  па  прафесiях,  якiя  не
ўключаны   ў   Пералiк   вучэбных   прафесiй,   распрацоўваюцца    i
зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам адукацыi i навукi па заказу i з удзелам
галiновых мiнiстэрстваў,  iншых  цэнтральных  органаў  кiравання  на
аснове      квалiфiкацыйных      патрабаванняў      (квалiфiкацыйных
характарыстык), якiя зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.
     Вучэбныя планы  i  праграмы  па  асобных  прафесiях  з тэрмiнам
навучання менш 1 месяца распрацоўваюцца i зацвярджаюцца навучальнымi
ўстановамi   (падраздзяленнямi),  прадпрыемствамi,  дзе  праводзiцца
падрыхтоўка рабочых";

     п.3.5. выкласцi ў рэдакцыi:  "Рабочыя вучэбныя планы i праграмы
распрацоўваюцца   на   аснове   тыпавых   адпаведнымi   навучальнымi
ўстановамi   (падраздзяленнямi),  прадпрыемствамi,  дзе  праводзiцца
падрыхтоўка рабочых,  з удзелам  суб'ектаў  гаспадарання,  для  якiх
рыхтуюцца    кадры,    i    зацвярджаюцца    ўпраўленнямi   адукацыi
аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама";

     п.4.3. выкласцi ў рэдакцыi: "Распрацоўку i зацвярджэнне рабочых
вучэбных планаў i  праграм  для  перападрыхтоўкi  (пераабучэння),  а
таксама    вызначэнне    тэрмiнаў   перападрыхтоўкi   (пераабучэння)
ажыццяўляюць навучальныя ўстановы  (падраздзяленнi),  прадпрыемствы,
дзе  праводзiцца  перападрыхтоўка (пераабучэнне) рабочых,  з удзелам
суб'ектаў гаспадарання,  для якiх рыхтуюцца кадры,  у прымяненнi  да
тыпавых  i рабочых вучэбных планаў i праграм для падрыхтоўкi рабочых
па адпаведных прафесiях. Пры гэтым дапускаецца скарачэнне праграм за
кошт  выключэння  раней  вывучанага  матэрыялу  з  улiкам фактычнага
ўзроўню  прафесiйных  i  эканамiчных  ведаў,   уменняў   i   навыкаў
навучэнцаў".

 -----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1723/12.
 Дата:  20.01.97 г.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России