МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
23.08.96 г. N 370
г.Мiнск
Аб зацвярджэннi дапаўненняў i змяненняў у Прыкладнае
палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы
___________________________________________________________--
Утратил силу постановлением Министерства образования от 7
августа 2003 г. № 57 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/9912 от 18.08.2003 г.)
У мэтах вырашэння iснуючых праблем у сiстэме
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, функцыянавання прафесiянальна-
тэхнiчных вучылiшчаў
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненые з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi
Беларусь i Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь дапаўненнi i
змяненнi ў Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным
вучылiшчы (дадаюцца).
2. Упраўленню прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.)
давесцi загад да ведама ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў,
Мiнгарвыканкама i падведамных прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
устаноў.
Першы намеснiк
мiнiстра В.П.Стаўроў
УЗГОДНЕНА: ЗАЦВЕРДЖАНА:
Мiнiстэрства працы загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Е.П.Колас N 370
21.08.1996 г. 23.08.1996 г.
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
А.Ф.Галаў
20.08.1996 г.
Дапаўненнi i змяненнi
ў Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным
вучылiшчы, зарэгiстраванае ў Рэестры Дзяржаўнай
рэгiстрацыi 27 кастрычнiка 1993 г., рэгiстрацыйны N 77/12.
1. Пункт 2 раздзела 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Галоўнымi задачамi прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча з'яўляюцца:
- забеспячэнне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi,
перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi моладзi i дарослага
насельнiцтва;
- забеспячэнне ўмоў для атрымання i ўдасканалення
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi навучэнцаў, пераемнасцi адукацыi;
- садзейнiчанне гарманiчнаму, усебаковаму развiццю асобы,
поўнай рэалiзацыi яе творчых здольнасцей, падрыхтоўцы да жыцця i
адаптацыi ў грамадстве;
- стварэнне ўмоў для фiзiчнага ўдасканалення, захавання здароўя
i засваення навыкаў здаровага ладу жыцця; фармiраванне адказнасцi за
сваё здароў'е".
2. Абазначыць у раздзеле 1 на першай старонцы пасля 2 пункта
прапушчаны пункт лiчбай - "3", якi пачынаецца сказам
"Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча з'яўляецца асноўнай навучальнай
установай, якая забяспечвае:" i далей па тэксту.
3. У пункт 3 раздзела 1 пасля 4 абзаца дабавiць наступны абзац:
"-мэтавую вучобу, падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышенне
квалiфiкацыi рабочых кадраў масавых прафесiй i спецыялiстаў для
сельскагаспадарчай вытворчасцi".
4. Другi абзац пункта 4 раздзела 1 выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
" У прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы могуць стварацца:
- аддзяленнi па адной або некалькiх сумежных прафесiях
(спецыяльнасцях);
- спецыяльныя аддзяленнi па перападрыхтоўцы i павышэнню
квалiфiкацыi кадраў, вызваляемых работнiкаў i незанятага
насельнiцтва;
- спецыяльныя аддзяленнi па працоўнаму (прафесiянальнаму)
навучанню вучняў школ;
- спецыяльныя аддзяленнi па мэтавай вучобе, падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi рабочых кадраў масавых
прафесiй i спецыялiстаў сельскагаспадарчай вытворчасцi пры перадачы
вучэбна-курсавых камбiнатаў Мiнсельгасхарча на базу ПТВ;
- спецыяльныя аддзяленнi для асоб з недахопамi разумовага i
фiзiчнага развiцця;
- другiя спецыяльныя аддзяленнi;
- фiлiялы,
якiя дзейнiчаюць на аснове палажэнняў аб iх i статута навучальнай
установы."
5. У пункце 6 раздзела 1, пункце 25 раздзела 3 словы "Савет
Мiнiстраў" замянiць на "Кабiнет Мiнiстраў".
6. У пункце 31 раздзела 3 слова "агульнаадукацыйных" замянiць
на словы "агульнапрафесiянальных".
7. Пункт 11 раздзела 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Вучэбна-выхаваўчы працэс у прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы
будуецца на прынцыпах дэмакратызацыi i гуманiзацыi адносiн
навучэнцаў i педагогаў i ажыццяўляецца на аснове культурных традыцый
i каштоўнасцей беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей
рэспублiкi, дасягненняў сусветнай культуры, адзiнства навучання i
выхавання, духоўнага i фiзiчнага ўдасканалення.
Выбар сродкаў, метадаў i форм выхавання ажыццяўляецца з улiкам
iнтарэсаў i здольнасцей навучэнцаў, iх вопыту i ведаў.
Рэзультатыўнасць i эфектыўнасць выхавання навучэнцаў
забяспечваецца агульнымi намаганнямi ўсяго педагагiчнага калектыву ў
цеснай сувязi з бацькамi, дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi.
Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча стварае ўмовы для работы гурткоў,
клубаў, секцый i другiх грамадскiх аб'яднанняў навучэнцаў i
работнiкаў."
8. Дапоўнiць пункт 12 раздзела 2 наступным сказам:
"Вучэбна-праграмная дакументацыя для навучання распрацоўваецца i
зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку".
9. У другiм абзацы пункта 13 раздзела 2 словы "Дзяржаўным
камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне
насельнiцтва" замянiць на "Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь".
10. Пункт 13 раздзела 2 дапоўнiць абзацам:
"Вучэбныя кабiнеты, лабараторыi, майстэрнi, палiгоны,
аўтатрактарадромы, другiя вучэбна-вытворчыя аб'екты, тэхнiка,
абсталяванне, iнструменты i iншыя сродкi навучання эксплуатуюцца ў
адпаведнасцi з правiламi i нормамi па ахове працы i
санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi."
11. Пункт 18 раздзела 2 дапоўнiць наступным абзацам:
"Умовы навучання i выхавання навучэнцаў
прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў павiнны адпавядаць Закону
Рэспублiкi Беларусь "Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва
"i санiтарным нормам."
12. Дапоўнiць пункт 34 раздзела 4 наступным абзацам:
Вучэбная нагрузка майстроў вытворчага навучання вызначаецца
вучэбнымi планамi па прафесii /спецыяльнасцi/ зыходзячы з спецыфiкi
навучальнага працэсу, iснуючых форм арганiзацыi вытворчага навучання
(майстар - майстэрня, майстар - вучэбная група i другiх форм
правядзення заняткаў па вытворчаму навучанню), прадугледжаных
статутам навучальнай установы i калектыўным дагаворам."
13. У пункце 25 Прыкладнага палажэння аб
прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы Рэспублiкi Беларусь выключыць
слова "народных".
---------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1572/12.
Дата: 28.08.96 г.
|