ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб амнiстыi некаторых катэгорый асуджаных"
===
У сувязi з 5-й гадавiнай прыняцця Дэкларацыi аб дзяржаўным
суверэнiтэце Рэспублiкi Беларусь, кiруючыся прынцыпамi гуманiзму,
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Даручыць пастаянным камiсiям Вярхоўнага Cавета Рэспублiкi
Беларусь сумесна з Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
дапрацаваць падрыхтаваны групай дэпутатаў Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб амнiстыi
некаторых катэгорый асуджаных", якi распаўсюджваецца ў адносiнах да:
асоб, якiя прымалi ўдзел у Вялiкай Айчыннай вайне, а таксама
ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi СССР за самаадданую працу ў перыяд
Вялiкай Айчыннай вайны;
удзельнiкаў лiквiдацыi вынiкаў аварыi на Чарнобыльскай АЭС i
пацярпеўшых ад чарнобыльскай катастрофы;
жанчын, якiя маюць непаўналетнiх дзяцей або дзяцей-iнвалiдаў;
цяжарных жанчын;
мужчын, старэйшых за 60 гадоў, i жанчын, старэйшых за 55 гадоў;
iнвалiдаў I i II групы;
асоб, якiя прымалi ўдзел у выкананнi iнтэрнацыянальнага
абавязку.
2. Унесцi праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб амнiстыi
некаторых катэгорый асуджаных" на разгляд Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.ШАРЭЦКI
11 лiпеня 1996 г., г.Мiнск.
N 471-XIII
|