ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Регламент Министерства культуры Республики Беларусь от 1 июля 1996 г. "Рэгламент работы калегii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

 РЭГЛАМЕНТ РАБОТЫ КАЛЕГII  МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI 
 БЕЛАРУСЬ
 
 Зацверджана:  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь А.У.Сасноўскi
 01.07.1996

     1. Пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад  7  мая
1996 г.  N 312 у мэтах выпрацоўкi i прыняцця калектыўнага рашэння па
найбольш значных  пытаннях  галiны  культуры  зацверджана  ў  якасцi
пастаяннага   органа   калегiя   Мiнiстэрства   культуры  Рэспублiкi
Беларусь.  У яе састаў уваходзяць 13 чалавек,  у тым лiку Мiнiстр  -
старшыня калегii, намеснiкi Мiнiстра i iншыя адказныя асобы.
     Калегiя Мiнiстэрства культуры працуе ў адпаведнасцi  з  гадавым
планам работы  i  планам асноўных мерапрыемстваў Мiнiстэрства,  якiя
разглядаюцца i зацвярджаюцца на пасяджэннi калегii,  як  правiла,  у
апошнi месяц года.
     Пасяджэннi калегii праводзяцца па  меры  неабходнасцi,  але  не
радзей  аднаго  разу ў месяц.  У выпадку змянення тэрмiну або адмены
пасяджэння сакратар калегii паведамляе аб гэтым усiм зацiкаўленым. З
мэтай  больш дэтальнай прапрацоўкi пытанняў,  паглыбленага вывучэння
сiтуацыi на месцах могуць праводзiцца выязныя пасяджэннi калегii.
     Старшынствуе на пасяджэннi калегii Мiнiстр, а ў яго адсутнасць,
па яго даручэнню - адзiн з намеснiкаў Мiнiстра.  Пасяджэнне  калегii
лiчыцца  правамоцным пры ўмове прысутнасцi на iм больш паловы членаў
калегii.  Рашэннi прымаюцца большасцю галасоў.  У  выпадку  роўнасцi
галасоў лiчыцца прынятым рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня.

     2. У  пасяджэннях калегii,  акрамя яе членаў,  прымаюць удзел i
запрошаныя асобы, што пазначаецца ў парадку дня.

     3. Парадак   дня  ўключае  пералiк  пытанняў,  якiя  падлягаюць
разгляду на пасяджэннi калегii,  прозвiшчы дакладчыкаў i запрошаных,
тэрмiны здачы матэрыялаў i адказных за iх падрыхтоўку.
     Парадак дня пасяджэння калегii складаецца сакратаром калегii па
ўзгадненню  з  начальнiкамi  ўпраўленняў,  аддзелаў  Мiнiстэрства  i
намеснiкамi   Мiнiстра  на  пачатку  кожнага  месяца,  зацвярджаецца
старшынёй  i  дасылаецца  членам   калегii,   выканаўцам   i   iншым
зацiкаўленым.

     4. Кiраўнiкi    структурных    падраздзяленняў,   адказныя   за
падрыхтоўку  пытання,  павiнны  за  7  дзён  да  пасяджэння  калегii
прадставiць   сакратару  калегii  ўзгоднены  з  намеснiкам  Мiнiстра
(куратарам) першы экземпляр наступных матэрыялаў:
     - праект рашэння (не больш 5-цi  старонак)  або  пастановы  (не
больш 3 старонак);
     - даведку-абгрунтаванне (не больш 10-цi старонак);
     - iншыя  вiды  тлумачальных  дакументаў у сцiслым выглядзе (пры
неабходнасцi);
     - удакладнёны спiс прысутных.
     Прадстаўленыя праекты    дакументаў    сакратар   узгадняе   са
старшынёй,  забяспечвае iх друкаванне i  размнажэнне,  даводзiць  да
ведама членаў калегii не пазней чым за 2 днi да пачатку пасяджэння.
     Адказныя за падрыхтоўку пытанняў,  пры неабходнасцi, знаёмяць з
матэрыяламi кiраўнiкоў  падведамных   арганiзацый,   апавяшчаюць   i
рыхтуюць выступаючых.

     5. Пры  абмеркаваннi  пытанняў на пасяджэннi калегii дакладчыку
даецца час да 20-цi хвiлiн, а выступаючым - да 10-цi хвiлiн.

     6. Ход абмеркавання пытанняў фiксуецца ў пратаколах.
     Пратакол складаецца сакратаром калегii  на  аснове  рукапiсных,
стэнаграфiчных   або   магнiтафонных   запiсаў,   а   таксама  такiх
дакументаў,  як парадак дня,  тэзiсы выступленняў, праекты рашэнняў,
пастаноў.
     Пратакол пасяджэння  калегii  павiнен  адпавядаць  устаноўленай
форме (дадатак  1).  На  афармленне  пратакола вызначаецца тэрмiн да
6-цi дзён пасяджэння калегii.

     7. Прынятыя калегiяй рашэннi (пастановы),  а таксама выдаваемыя
ў  адпаведнасцi  з iмi загады друкуюцца на бланку вызначанага ўзору.
Канчаткова     адпрацоўваюцца     i     рэдагуюцца      структурнымi
падраздзяленнямi,  адказнымi за падрыхтоўку пытання,  i павiнны мець
вiзы першага  намеснiка  Мiнiстра,  намеснiка  Мiнiстра  (куратара),
начальнiка  ўпраўлення  (аддзела),  юрысконсульта  з  указаннем даты
вiзiравання.
     Узгадненне i  разгляд  матэрыялаў  памiж  службамi Мiнiстэрства
павiнны ажыццяўляцца, як правiла, у той жа дзень. У тэрмiн не пазней
3   дзён  з  дня  пасяджэння  калегii  дапрацаваныя  матэрыялы  праз
сакратара  калегii  прадстаўляюцца  на  подпiс  Мiнiстру   (старшынi
калегii).
     У тым выпадку, калi пытанне разглядалася на пасяджэннi калегii,
але па   розных   прычынах   рашэнне   (пастанова)   не   прымалася,
старшынствуючы вызначае адказных асоб i тэрмiн  дапрацоўкi  праектаў
матэрыялаў, што   абавязкова  адзначаецца  ў  пратаколе.  У  асобных
выпадках старшыня калегii мае права вызначыць iншы тэрмiн.
     Рашэнне (пастанова)  афармляецца  ў  адпаведнасцi  з  iснуючымi
патрабаваннямi на  арганiзацыйна-распарадчую  дакументацыю  (дадатак
2).
     Падпiсаныя i  аформленыя   ў   вызначаным   парадку   дакументы
паступаюць   у   Кiраўнiцтва   спраў.   Сакратар  калегii  арганiзуе
рэгiстрацыю,  ксеракапiраванне  i   адпраўку   рашэнняў   (пастаноў)
калегii.
     Недапрацаваныя або няправiльна аформленыя  дакументы  вяртаюцца
на  дапрацоўку  выканаўцам.  Кiраўнiкi  структурных  падраздзяленняў
Мiнiстэрства  нясуць  персанальную  адказнасць  за  правiльнасць   i
паўнату  афармлення  дакументаў  па  пытаннях,  якiя ўносяцца iмi на
разгляд. Усе матэрыялы фармiруюцца ў асобную справу ў адпаведнасцi з
Наменклатурай спраў Мiнiстэрства i захоўваюцца ў архiве.

 Кiраўнiк спраў                                         Л.М.ГАЛЕНЧЫК

                                                           Дадатак 1

                              ПАРАДАК
                        афармлення пратакола

     З пункту  гледжання  асвятлення   ходу   пасяджэння   пратаколы
падзяляюцца на кароткiя i поўныя. Пратакол кароткай формы складаецца
пры наяўнасцi  стэнаграмы,  тэзiсаў  выступленняў,  якiя  з'яўляюцца
дадаткамi.
     Тэкст пратакола мае дзве часткi: уводную i асноўную.
     Уводная частка   кароткага   пратакола   ўтрымлiвае   прозвiшчы
старшынi, сакратара,  членаў калегii,  запрошаных асоб  з  указаннем
пасад i  арганiзацый,  якiм  яны прадстаўляюць.  Прозвiшчы прысутных
размяшчаюцца ў алфавiтным парадку.
     У пратаколе  поўнай  формы пасля раздзела "прысутнiчалi" даецца
пералiк абмяркоўваемых пытанняў,  пасады дакладчыкаў, iх прозвiшчы i
iнiцыялы.
     Асноўная частка  пратакола  поўнай  формы  будуецца  па  схеме:
"СЛУХАЛI -  ВЫСТУПIЛI  - ВЫРАШЫЛI (ПАСТАНАВIЛI)" - асобна па кожнаму
пытанню згодна з парадкам дня. Асноўны змест дакладаў i выступленняў
змяшчаецца ў пратаколе або прыкладаецца да яго.
     Пратакол падпiсваецца старшынствуючым на пасяджэннi  калегii  i
сакратаром.
     Дата пратакола павiнна адпавядаць даце правядзення  пасяджэння.
Пратаколы нумаруюцца парадкавымi нумарамi ў межах каляндарнага года.

                                                           Дадатак 2

                              ПАРАДАК
                   афармлення рашэння (пастановы)

     Рашэнне (пастанова) павiнна ўтрымлiваць  наступныя  абавязковыя
рэквiзiты:
     - назву Мiнiстэрства;
     - назву дакумента;
     - рэгiстрацыйны нумар;
     - загаловак;
     - тэкст;
     - вiзы;
     - подпiс.
     У рашэннi  (пастанове)  калегii  выразна фармулююцца даручэннi,
указваюцца выканаўцы i тэрмiны.
     Тэкст рашэння   (пастановы)   складаецца   з   канстатуючай   i
распараджальнай частак.
     У канстатуючай   частцы   прыводзяцца   факты,  якiя  паслужылi
падставай для выдання дакумента,  або назва, дата, нумар i загаловак
распараджальнага дакумента вышэйстаячага дзяржаўнага органа.
     Калi распараджальная частка рашэння (пастановы) не мае  патрэбы
ў абгрунтаваннi, канстатуючая частка адсутнiчае.
     Распараджальная частка рашэння (пастановы)  пачынаецца  словамi
"РАШЫЛI (ПАСТАНАВIЛI)"   i   разбiваецца   на   пункты,   падпункты.
Заканчваецца ўказаннем  асобы,  на  якую  ўскладаецца  кантроль   за
выкананнем i спiсам рассылкi.
     У тым выпадку,  калi рашэнне (пастанова)  адмяняе,  змяняе  або
дапаўняе раней  выданы  дакумент,  то  апошнi пункт павiнен змяшчаць
спасылку на  адменены  дакумент  з  указаннем  яго  даты,  нумара  i
загалоўка. Пры   гэтым   прымяняецца   ўстойлiвы   абарот:   "Лiчыць
страцiўшым сiлу рашэнне (пастанову) ад _________ N _______".




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России