ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 10 июня 1996 г. №245 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Часовы пералiк прафесiй прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

      ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       10 чэрвеня 1996 г. № 245

 АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ЧАСОВЫ ПЕРАЛIК 
 ПРАФЕСIЙ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     З мэтай   далейшага  ўдасканалення  i  ўпарадкавання  структуры
падрыхтоўкi кадраў у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах,
а  таксама  ў  адпаведнасцi  з дапаўненнямi i змяненнямi да Адзiнага
тарыфна-квалiфiкацыйнага  даведнiка   работ   i   прафесiй   рабочых
загадваю:
     1. Унесцi   ўзгадненыя  з  Мiнiстэрствам  працы,  Мiнiстэрствам
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь  наступныя  змяненнi  i  дапаўненнi  ў
Часовы пералiк прафесiй прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў
Рэспублiкi   Беларусь,   зацверджаны   загадам   Мiнiстра   адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  30 чэрвеня 1993 г.  № 212 i апублiкаваны ў
Зборнiку нарматыўных  дакументаў  Мiнiстэрсгва  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь за № 12 1993 года:
     1.1. Раздзел 03 "Хiмiя i нафтахiмiя" Часовага пералiку прафесiй
прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных  устаноў  Рэспублiкi  Беларусь
дапоўнiць   падраздзелам   "Вытворчасць   медыкаментаў,   вiтамiнаў,
медыцынскiх бактэрыёных  i  бiялагiчных  прэпаратаў  i  матэрыялаў",
унесшы  ў  яго прафесiю пад шыфрам 03-33 "Апаратчык шырокага профiлю
/вытворчасць антыбiётыкаў i  прэпаратаў  бiялагiчнага  сiнтэзу/"  са
спецыялiзацыяй "апаратчык шырокага профiлю /вытворчасць антыбiётыкаў
i  прэпаратаў  бiялагiчнага  сiнтэзу/"  /узровень  квалiфiкацыi  3-4
разрад/.
     1.2. Дапоўнiць раздзел 01 "Прафесii рабочых,  агульныя для ўсiх
галiн  народнай  гаспадаркi"  Часовага пералiку прафесiяй пад шыфрам
01-37  "Нарыхтоўшчык  прадуктаў  i   сыравiны"   са   спецыялiзацыяй
"нарыхтоўшчык прадуктаў i сыравiны /без разраду/.
     1.3. Дапоўнiць   уключаныя   ў    Часовы    пералiк    прафесii
спецыялiзацыямi:
     - 05-18  "Прадзiльшчык"  спецыялiзацыяй  "аператар   часальнага
абсталявання" узровень квалiфiкацыi 3-4 разрад;
     - 09-14  "Повар  дзiцячага  харчавання;  повар  3-га   разраду"
спецыялiзацыяй  "повар з веданнем дыетычнага i лячэбнага харчавання"
/узровень квалiфiкацыi 4-5 разрад/;
     - 02-04    "Абагачальнiк    шырокага    профiлю    /горнаруднай
прамысловасцi/    спецыялiзацыяй    "слесар-рамонтнiк"     /узровень
квалiфiкацыi 3-4 разрад/;
     - 06-17 "Электраманцёр устройстваў сiгналiзацыi,  цэнтралiзацыi
i   блакiроўкi"   спецыялiзацыяй   "электраманцёр  па  абслугоўванню
электраабсталявання" /узровень квалiфiкацыi 2-3 разрад/;
     - 05-20 "Ткач" спецыялiзацыяй "ткач /з уменнем выконваць работы
на ручных ткацкiх станках/" /узровень квалiфiкацыi 3-5 разрад/;
     - 06-12    "Памочнiк    машынiста    цеплавоза,    электравоза"
спецыялiзацыямi "памочнiк машынiста паравоза" /без разраду/; "слесар
па рамонту рухомага саставу" /узровень квалiфiкацыi 3-4 разрад/;
     - 06-15  "Праваднiк  пасажырскага  вагона   /паяздоў   далёкага
накiравання/;   касiр   бiлетны;   прыёмаздатчык   грузу  i  багажу"
спецыялiзацыяй "праваднiк пасажырскага  вагона /паяздоў  мiжнародных
зносiн/" /без разраду/;
     - 07-28  "Майстар  лесу"  спецыялiзацыямi "егер" /без разраду/,
"вадзiцель аўтамабiля /узровень квалiфiкацыi катэгорыя /"В" i  "С"/,
"столяр"   /узровень   квалiфiкацыi  2-3  разрад/,  "вальшчык  лесу"
/узровень квалiфiкацыi 5-6 разрад/".
     1.4. Замест прафесiй:
     - 05-08   "Аператар  матальнага  аўтамата;  аператар  матальнай
машыны;  ткач"   унесцi   прафесiю   05-08   "Аператар   круцiльнага
абсталявання;  прадзiльшчык;  аператар  часальнага  абсталявання" са
спецыялiзацыямi  "аператар   круцiльнага   абсталявання"   /узровень
квалiфiкацыi   3-4/,  "прадзiльшчык"  /узровень  квалiфiкацыi  4-5/,
"аператар часальнага абсталявання" /узровень квалiфiкацыi 3-4/;
     - 05-06 "Аператар матальнага абсталявання:  аператар  матальнай
машыны"  унесцi  прафесiю  05-06  "Аператар матальнага абсталявання;
вышывальшчыца  /вязальшчыца  трыкатажных   вырабаў,   палатна/"   са
спецыялiзацыямi   "аператар   матальнага   абсталявання"   /узровень
квалiфiкацыi  3-4/,  "вышывальшчыца"  /узровень  квалiфiкацыi  2-3/,
"вязальшчыца  трыкатажных  вырабаў,  палатна" /узровень квалiфiкацыi
2-3/;
     - 10-29  "Мантажнiк  радыёэлектроннай  апаратуры  i  прыбораў з
уменнем рамантаваць  бытавую  радыёэлектронную   апаратуру"   унесцi
прафесiю  10-29  "Мантажнiк  радыёэлектроннай  апаратуры i прыбораў;
радыёмеханiк па рамонту i абслугоўванню радыётэлевiзiйнай апаратуры"
са спецыялiзацыямi "мантажнiк радыёэлектроннай апаратуры i прыбораў"
/узровень  квалiфiкацыi 2-4  разрад/,  "радыёмеханiк  па  рамонту  i
абслугоўванню  радыётэлевiзiйнай апаратуры" /узровень квалiфiкацыi 3
разрад/;
     - 12-08  "Электрагазазваршчык на аўтаматычных i паўаўтаматычных
машынах;  зваршчык на машынах кантакнай  /прэсавай/  зваркi"  унесцi
прафесiю  12-08  "Электразваршчык  на аўтаматычных i паўаўтаматычных
машынах;  зваршчык  на  машынах  кантактнай  /прэсавай/  зваркi"  са
спецыялiзацыямi  "электразваршчык  на аўтаматычных i паўаўтаматычных
машынах" /узровень квалiфiкацыi  5  разрад/,  "зваршчык  на  машынах
кантактнай  /прэсавай/  зваркi"  /узровень квалiфiкацыi 2-4 разрад/,
"электразваршчык ручной зваркi" /узровень квалiфiкацыi 2-4 разрад/.
     1.5. У найменаваннi прафесiй i спецыялiзацый да iх, змешчаных у
Часовым пералiку пад шыфрамi  04-06,  04-07,  04-08,  04-09,  04-48,
выключыць словы "будаўнiчы".
     1.6. Найменаванне прафесii i  спецыялiзацыi  пад  шыфрам  02-11
Часовага   пералiку   запiсаць  у  наступнай  рэдакцыi:  "Бурыльшчык
падземнага i капiтальнага рамонту свiдравiн".
     1.7. У  найменаваннi  прафесii i спецыялiзацыi пад шыфрам 02-12
Часовага пералiку ўнесцi змены пасля слоў "бурыльшчыка"  i  запiсаць
"падземнага i" i далей па тэксту.
     1.8. У найменаваннi прафесii i спецыялiзацыi пад  шыфрам  05-04
Часовага   пералiку  замест  "Аператар  матальнай  машыны"  запiсаць
"Аператар матальнага абсталявання".
     1.9. Найменаванне  прафесii  i  спецыялiзацыi  пад шыфрам 05-10
Часовага пералiку запiсаць "Аператар часальнага абсталявання".
     1.10. У найменаваннi  прафесii i спецыялiзацыi пад шыфрам 05-12
замест "Аператар матальнай  машыны"  запiсаць  "Аператар  матальнага
абсталявання".
     1.11. У найменаваннi прафесii i спецыялiзацыi пад шыфрам  15-06
Часовага пералiку замест "Ткач ручнога ткацтва" запiсаць "Ткач".
     2. Рэспублiканскаму iнстытуту прафесiянальнай  адукацыi  /Шкляр
А.Х./ у адпаведнасцi з змяненнямi i дапаўненнямi, унесенымi ў Часовы
пералiк прафесiй прафесiянальна-тэхнiчных навучальньiх  устаноў,  да
15  чэрвеня  1996  г.  ажыццявiць  неабходную  карэкцiроўку  тыпавой
вучэбна-плануючай  дакументацыi  i  давесцi  ўсе  змены  да   ведама
ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама.
     3. Упраўленням адукацыi  аблвыканкамаў,  Мiнгарвыканкама  да  1
лiпеня  1996  г.  забяспечыць  унясенне  неабходных  змен  у рабочыя
вучэбныя планы прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў.
     4. Кантроль  за выкананнем гэтага загада ўскласцi на ўпраўленне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi /Ганчар Э.М./.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России