Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
23 мая 1996 г. N 339
г.Минск
АБ АЖЫЦЦЯЎЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГIСТРАЦЫI
НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ, ВОПЫТНА-КАНСТРУКТАРСКIХ
i ВОПЫТНА-ТЭХНАЛАГIЧНЫХ РАБОТ
===
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 13 мая 1997 г. N 472
У мэтах забеспячэння вядзення дзяржаўнага рэестра
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных
работ, камплектавання фонду навукова-тэхнiчных дакументаў па гэтых
работах Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што:
дзяржаўная рэгiстрацыя навукова-даследчых, вопытна-
канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, якiя выконваюцца
аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi рэспублiкi
незалежна ад формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi, а таксама
вядзенне iх дзяржаўнага рэестра ажыццяўляюцца Беларускiм iнстытутам
iнфармацыi i прагнозу пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь;
прадстаўленне ў падатковую iнспекцыю афiцыйнага паведамлення
Беларускага iнстытута iнфармацыi i прагнозу пры Адмiнiстрацыi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб рэгiстрацыi названых работ у
дзяржаўным рэестры з'яўляецца падставай для вызвалення ад падатку на
дабаўленую вартасць навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работ, што выконваюцца для спажыўцоў
Рэспублiкi Беларусь, згодна з пунктам 33 артыкула 5 Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб падатку на дабаўленую вартасць"
2. Зацвердзiць Парадак дзяржаўнай рэгiстрацыi
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных
работ (прыкладаецца).
3. Мiнiстэрствам i iншым цэнтральным органам кiравання,
аб'яднанням, прадпрыемствам, арганiзацыям i ўстановам забяспечыць ва
ўстаноўленым парадку абавязковую дзяржаўную рэгiстрацыю
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных
работ, якiя выконваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
4. Мiнiстэрству фiнансаў, Мiнiстэрству адукацыi i навукi штогод
пры фармiраваннi праекта рэспублiканскага бюджэту прадугледжваць
асiгнаваннi на правядзенне дзяржаўнай рэгiстрацыi
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных
работ.
5. Беларускаму iнстытуту iнфармацыi i прагнозу пры
Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь прадстаўляць
штоквартальна ў Камiтэт па навуцы i тэхналогiях Мiныстэрства
адукацыi i навукi i кожнае паўгоддзе ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь звесткi аб навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работах, якiя прайшлi дзяржаўную рэгiстрацыю.
6. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 сакавiка
1993 г. N 170 "Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N
9, арт.147);
пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 студзеня
1996 г. N 3 "Аб ажыццяўленнi экспертызы дагавораў на правядзенне
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ" (Збор указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996
г., N 1, арт.12).
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 23 мая 1996 г. N 339
ПАРАДАК
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ
1. Дадзены Парадак вызначае патрабаваннi да дзяржаўнай
рэгiстрацыi i вядзення дзяржаўнага рэестра навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ (далей -
дзяржаўны рэестр).
2. У дзяржаўным рэестры могуць быць зарэгiстраваны ўсе
навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскiя i вопытна-тэхналагiчныя
работы, якiя выконваюцца аб'яднаннямi, прадпрыемствамi,
арганiзацыямi i ўстановамi незалежна ад формаў уласнасцi i
падпарадкаванасцi (далей - арганiзацыi-выканаўцы) на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь. Работы, якiя выконваюцца за кошт бюджэтных
асiгнаванняў, падлягаюць абавязковай дзяржаўнай рэгiстрацыi.
3. Дзяржаўную рэгiстрацыю навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ ажыццяўляе
Беларускi iнстытут iнфармацыi i прагнозу пры Адмiнiстрацыi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (далей - Белiнфармпрагноз).
На падставе дакументаў, якiя прадстаўляюцца
арганiзацыямi-выканаўцамi, Белiнфармпрагноз уносiць звесткi аб
рэгiстрiруемых работах у дзяржаўны рэестр i камплектуе фонд
навукова-тэхнiчных дакументаў па гэтых работах.
Навукова-тэхнiчная прадукцыя, якая атрымлiваецца ў вынiку
выканання работ i прапануецца для практычнай рэалiзацыi, рэкламуецца
па жаданню заказчыка гэтых работ шляхам выдання iнфармацыйных
матэрыялаў. Рэкламаванне навукова-тэхнiчнай прадукцыi аплачваецца за
кошт сродкаў заказчыка.
Выключнае права на валоданне i распараджэнне iнфармацыяй аб
навуковых даследаваннях, а таксама на яе выкарыстанне належыць
заказчыку, калi ў дагаворы памiж заказчыкам i
арганiзацыяй-выканаўцай не агавораны iншыя ўмовы.
4. Арганiзацыi-выканаўцы навукова-даследчых, вопытна-
канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ бясплатна
прадстаўляюць у Белiнфармпрагноз усе прадугледжаныя дадзеным
Парадкам дакументы.
5. Арганiзацыi-выканаўцы навукова-даследчых, вопытна-
канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, якiя прадставiлi ў
Белiнфапмпрагноз прадугледжаныя дадзеным Парадкам рэгiстрацыйныя
дакументы, маюць права бясплатна карыстацца фондам
навукова-тэхнiчных дакументаў па гэтых работах.
6. Белiнфармпрагноз аказвае матадычную дапамогу
арганiзацыям-выканаўцам у дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ i ажыццяўляе
кантроль за станам рэгiстрацыi работ, якiя выконваюцца за кошт
сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
7. Арганiзацыя-выканаўца для дзяржаўнай рэгiстрацыi
навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай або
вопытна-тэхналагiчнай работы накiроўвае ў Белiнфармпрагноз
рэгiстрацыйную карту ўстаноўленага Белiнфармпрагнозам па ўзгадненню
з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i навукi
ўзору.
Тэрмiн прадстаўлення рэгiстрацыйнай карты Белiнфармпрагноз не
павiнен перавышаць 30 дзён з пачатку выканання работы, якая падлягае
рэгiстрацыi. Няправiльна аформленыя рэгiстрацыйныя карты вяртаюцца
арганiзацыям-выканаўцам для выпраўлення з указаннем прычын вяртання.
Разам з рэгiстрацыйнай картай у якасцi дадатку да яе падаюцца
тэхнiка-эканамiчнае абгрунтаванне i (або) тэхнiчнае заданне на
выкананне работы, калi гэтыя дакументы былi падрыхтаваны да
рэгiстрацыi работы.
Пры правядзеннi работы некалькiмi арганiзацыямi (комплексная
работа) кожная арганiзацыя-выканаўца можа накiроўваць у
Белiнфармпрагноз рэгiстрацыйныя дакументы на частку работы, якая
выконваецца ёю самастойна.
Пасля заканчэння зарэгiстраванай работы арганiзацыя-выканаўца
накiроўвае ў Белiнфармпрагноз iнфармацыйную карту ўстаноўленага
Белiнфармпрагнозам па ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ўзору. Разам з iнфармацыйнай картай у
якасцi дадатку да яе падаюцца:
справаздача аб навукова-даследчай рабоце, зацверджаная
кiраўнiком арганiзацыi-выканаўцы. Справаздача афармляецца ў
адпаведнасцi з метадычнымi рэкамендацыямi Белiнфармпрагнозу;
тлумачальная запiска да вопытна-канструктарскай i
вопытна-тэхналагiчнай работы, зацверджаная кiраўнiком
арганiзацыi-выканаўцы. Тлумачальная запiска афармляецца ў
адпаведнасцi з метадычнымi рэкамендацыямi Белiнфармпрагнозу.
8. Белiнфармпрагноз, атрымаўшы рэгiстрацыйную карту з
прыкладзенымi дакументамi, прысвойвае навукова-даследчай або
вопытна-канструктарскай рабоце нумар дзяржаўнай рэгiстрацыi, уносiць
звесткi аб ёй у дзяржаўны рэестр, уключае ў фонд навукова-тэхнiчных
дакументаў тэхнiка-эканамiчныя абгрунтаваннi i (або) тэхнiчныя
заданнi i ў 20-дзённы тэрмiн накiроўвае арганiзацыi-выканаўцы
паведамленне аб рэгiстрацыi работы. Пасля атрымання iнфармацыйнай
карты з прыкладзенымi дакументамi Белiнфармпрагноз уводзiць iх у
фонд навукова-тэхнiчных дакументаў i ў 30-дзённы тэрмiн накiроўвае
(выдае) арганiзацыi-выканаўцы даведку аб паступленнi дакументаў у
названы фонд.
Узор паведамлення аб рэгiстрацыi работы ўстанаўлiвае
Белiнфармпрагноз па ўзгадненню з Камiтiтам па навуцы i тэхналогiях
Мiнiстэрства адукацых i навукi.
9. У выпадку спынення выканання зарэгiстраванай
навукова-даследчай або вопытна-канструктарскай работы
арганiзацыя-выканаўца абавязана ў 30-дзённы тэрмiн пiсьмова
паведамiць аб гэтым Белiнфармпрагнозу, пазначыўшы рэгiстрацыйны
нумар, назву работы i прычыну выключэння яе з дзяржаўнага рэестра.
Пры змене назвы работы арганiзацыя-выканаўца накiроўвае ў
Белiнфармпрагноз нанава аформленую рэгiстрацыйную карту, i гэта
работа ўключаецца ў дзяржаўны рэестр пад новым рэгўстрацыйным
нумарам з адначасовым ануляваннем ранейшага нумара.
|