ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 23 мая 1996 г. №342 "О ставках авторского вознаграждения за выполнение заказов на создание произведений литературы и искусства для публичного исполнения или за право первого публичного исполнения неопубликованных произведений"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                       23 мая 1996 г. N 342

                              г.Мiнск

 АБ СТАЎКАХ АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА
 ВЫКАНАННЕ ЗАКАЗАЎ НА СТВАРЭННЕ ТВОРАЎ
 ЛIТАРАТУРЫ I МАСТАЦТВА ДЛЯ ПУБЛIЧНАГА
 ВЫКАНАННЯ АБО ЗА ПРАВА ПЕРШАГА ПУБЛIЧНАГА
 ВЫКАНАННЯ НЕАПУБЛIКАВАНЫХ ТВОРАЎ

===
       ___________________________________________________________--
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь   от  29   ноября   2000  г.  N   1818
         (Национальный  реестр правовых  актов Республики  Беларусь,
         2000 г., N 114, 5/4668)   

     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Устанавiць  стаўкi  аўтарскага  ўзнагароджання за выкананне
заказаў на  стварэнне твораў лiтаратуры  i мастацтва для  публiчнага
выканання або за права  першага публiчнага выканання неапублiкаваных
твораў згодна з дадаткам.

     2.  Парадак  выкарыстання  твора  лiтаратуры  i  мастацтва  для
публiчнага  выканання  прадугледжваецца  дагаворам  памiж  аўтарам i
арганiзацыяй,  якая набывае  гэты твор  для публiчнага  выканання, з
вызначэннем  памеру   аўтарскага  ўзнагароджання  ў   межах  ставак,
устаноўленых дадзенай пастановай на момант заключэння дагавора.

     3.  Дазволiць  мiнiстэрствам,   дзяржаўным  камiтэтам  i  iншым
цэнтральным   органам  кiравання,   арганiзацыям,  установам,   якiя
ажыццяўляюць  набыццё твораў  лiтаратуры i  мастацтва для публiчнага
выканання,  у адпаведнасцi  з рашэннем  мастацка-экспертнай  камiсii
Мiнiстэрства  культуры  павялiчваць  да  50  працэнтаў памеры ставак
аўтарскага ўзнагароджання ў выпадку, калi выкананыя аўтарскiя работы
з'яўляюцца  творамi   павышанай  складанасцi  i   высокай  мастацкай
каштоўнасцi.

     4.  Стаўкi аўтарскага  ўзнагароджання, прадугледжаныя  дадзенай
пастановай, прымяняюцца да плацяжоў, права на атрыманне якiх узнiкла
з 1 чэрвеня 1996 г.

     5. Мiнiстэрству культуры па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi
i навукi  распрацаваць  i   зацвердзiць  парадак  прымянення  ставак
аўтарскага ўзнагароджання, устаноўленых дадзенай пастановай.

     6.  Прызнаць  страцiўшай  сiлу  з  1  чэрвеня 1996 г. пастанову
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад 28 красавiка 1994  г. N 286
"Аб  стаўках  аўтарскага  ўзнагароджання  за  выкананне  заказаў  на
стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва для публiчнага выканання або
за  права першага  публiчнага выканання  неапублiкаваных твораў" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 12, арт.226).


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                                     М.Чыгiр


                                  Дадатак
                                  да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
                                  Рэспублiкi Беларусь
                                  ад 23 мая 1996 г. N 342


 Стаўкi  аўтарскага  ўзнагароджання   за
 стварэнне твораў лiтаратуры i мастацтва
 для публiчнага   выканання або за права
 першага    публiчнага         выканання
 неапублiкаваных твораў

 ----T--------------------------------------------T-----------------
 N   ¦             Вiды твораў                    ¦Стаўкi аўтарскага
 п.п.¦                                            ¦ўзнагароджання
     ¦                                            ¦(мiнiмальных
     ¦                                            ¦заработных плат)
 ----+--------------------------------------------+-----------------
          Драматычныя творы

 1.    П'еса шматактовая:
           у прозе                                  28-114
           у вершах                                 58-143

 2.    П'еса аднаактовая:
           у прозе                                  12-38
           у вершах                                 18-52

 3.    П'еса шматактовая для тэатраў юнага
       гледача:
           у прозе                                  43-128
           у вершах                                 72-172

 4.    П'еса шматактовая для лялечных тэатраў:
           у прозе                                  28-58
           у вершах                                 43-86

 5.    Iнсцэнiроўка шматактовая                     8-52

 6.    Iнсцэнiроўка аднаактовая                     4-18

 7.    Пераклад шматактовай п'есы:
           у прозе                                  7-28
           у вершах                                 7-38

 8.    Пераклад аднаактовай п'есы:
           у прозе                                  3-12
           у вершах                                 4-18

            Музычныя творы

 9.     Опера шматактовая                           170-342

 10.    Балет шматактовы                            142-228

 11.    Аперэта, музычная камедыя, мюзiкл,
        шматактовыя                                 84-170

 12.    Араторыя (для хору з сiмфанiчным
        аркестрам, аркестрам народных
        iнструментаў, духавым i камерным
        аркестрамi)                                 40-142

 13.    Кантата (для хору a'capella, для хору
        з сiмфанiчным аркестрам, аркестрам
        народных iнструментаў, камерным
        аркестрам)                                  30-114

 14.    Сiмфонiя (для сiмфанiчнага аркестра,
        аркестра народных iнструментаў,
        духавога i камернага аркестраў)             50-170

 15.    Канцэрт (для сiмфанiчнага аркестра,
        аркестра народных  iнструментаў,
        духавога i камернага аркестраў,
        хору a'capella, салiруючых iнструментаў
        i голасу з аркестрам)                       45-114

 16.    Буйны праграмны сiмфанiчны твор,
        сiмфаньета                                  35-114

 17.    Варыяцыi, сюiта, канцэрцiна i iншыя
        буйныя творы (для сiмфанiчнага аркестра,
        аркестра народных iнструментаў, духавога,
        камернага i эстраднага аркестраў)           15-34

 18.    Фантазiя, рапсодыя, уверцюра, парафраз,
        (для сiмфанiчнага аркестра, аркестра
        народных iнструментаў, духавога, камернага
        i эстраднага аркестраў)                     10-28

 19.    Невялiкi адначасткавы твор для аркестра
        для салiруючых iнструментаў i для голасу ў
        суправаджэннi аркестраў розных саставаў     3-10

 20.    Камерны ансамбль буйной формы (трыо,
        квартэт, квiнтэт, секстэт, i iншыя,
        уключаючы ансаблевую санату)                15-56

 21.    Сюiта для камернага ансамбля,
        салiруючых iнструментаў                     7-22

 22.    Саната для салiруючых iнструментаў          15-42

 23.    Буйны  адначасткавы iнструментальны
        твор (паэма, рапсодыя, балада, прэлюдыя
        i фуга, пасакалiя, канцэртная п'еса
        i iншыя)                                    7-28

 24.    Парафраз, транскрыпцыя для камерных
        ансамбляў i салiруючых iнструментаў         7-20

 25.    Дробны iнструментальны камерны твор         3-5

 26.    Буйны твор для хору a'capella i з
        iнструментальным суправаджэннем             4-28

 27.    Твор малой формы для хору a'capella i з
        iнструментальным суправаджэннем             3-8

 28.    Вакальны камерны ансамбль з
        суправаджэннем i без суправаджэння,
        цыклiчныя вакальныя творы для голасу
        з iнструментальным суправаджэннем           5-20

 29.    Раманс, балада, вакалiз, канцэртная арыя
        i iншыя камерныя творы для голасу з
        суправаджэннем                              2-7

 30.    Музыка для песнi                            2-6

 31.    Опера для выканання дзiцячымi
        мастацкiмi  калектывамi                     28-114

 32.    Музыка да тэатральна-драматычнай
        пастаноўкi                                  16-34

 33.    Электронная музыка                          5-20

     Заўвагi:

     1. Аплата  музыкi аднаактовых оперы,  балета, аперэты, музычнай
камедыi, мюзiкла праводзiцца  ў памеры ад 25 да  55 працэнтаў стаўкi
за шматактовы твор у залежнасцi ад значнасцi твора.

     2. Аплата рэдакцыяй музычных твораў  праводзiцца ў памеры ад 20
да 75 працэнтаў ад арыгiнала ў залежнасцi ад памераў перапрацоўкi.

     3. Апрацоўка народных  песень аплачваецца ў памеры ад  25 да 75
працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.

     4.  Iнструментальныя  пералажэннi   (свабодныя)  аплачваюцца  ў
памеры ад 25 да 75 працэнтаў  стаўкi за арыгiнальны твор.

     5. Iнструментальныя пералажэннi (простыя) аплачваюцца  ў памеры
ад 15 да 50 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.

     6.   Аплата    музычных   твораў   для    дзяцей   i   юнацтва,
музычна-педагагiчных твораў  для дзiцячых музычных  школ праводзiцца
па стаўках аўтарскага ўзнагароджання, устаноўленых за адпаведны жанр
сачынення.

           Лiтаратурныя творы, звязаныя з музыкай

 34.    Лiбрэта шматактовай оперы                   48-86

 35.    Лiбрэта шматактовых аперэтты, музычнай
        камедыi, мюзiкла                            34-66

 36.    Лiбрэта шматактовага балета                 17-34

 37.    Лiбрэта араторыi, кантаты                   7-20

 38.    Пераклад лiбрэта  шматактовых оперы,
        аперэты, музычнай камедыi, мюзiкла          14-34

 39.    Пераклад лiбрэта аднаактовых оперы,
        аперэты, музычнай камедыi, мюзiкла          8-17

 40.    Харэаграфiя шматактовага балета             72-100

 41.    Харэаграфiя аднаго балетнага нумара         2,8-5,6


     Заўвага.  Аплата лiбрэта  аднаактовых оперы,  аперэты, музычнай
камедыi,   мэзiкла,   балета   i   харэаграфii  аднаактовага  балета
праводзiцца  ў памеры  ад 25   да 40  працэнтаў стаўкi  за адпаведны
шматактовы твор у залежнасцi ад значнасцi твора.

           Творы для эстрады i цырка

 42.    Скетч, драматычны эцюд                      2-6

 43.    Фельетон, мiнiяцюра, iнтэрмедыя,
        канферанс (скразны), апавяданне, навела,
        маналог                                     1,6-6

 44.    Тэкст для песнi                             1-3

 45.    Куплеты i прыпеўкi (за чатырохрадкоўе)      0,1-0,6

 46.    Музыка для куплетаў i прыпевак              0,6-1,6

 47.    Мантаж, кампазiцыя, лiтаратурнае
        афармленне эстрадных нумароў i нумароў
        арыгiнальнага жанру                         1,2-3

 48.    Уступны маналог для вядучага                1-3

 49.    Пралог i фiнал (для выканання
        калектывам)                                 2,6-3,4

 50.    Кароткi дыялог (iнтэрмедыя)                 0,3-1,2

 51.    Кароткi вершаваны тэкст                     0,3-1,6

 52.    Раёк                                        1,4-2,4

 53.    Лiтаратурная перапрацоўка антрэ             1,2-2,4

 54.    Клоунскае антрэ, антрэ для музычных
        эксцэнтрыкаў                                2,4-6

 55.    Асобны рэпрыз                               1-2,4

 56.    Пантамiма, сюжэтнае цыркавое
        прадстаўленне (лiбрэта, тэкст)              13-28,6

 57.    Сцэнарый цыркавога нумара
        (сюжэтная, трукавая i тэхнiчная
        распрацоўка новага арыгiнальнага нумара)    3-8,6

 58.    Сцэнарый цыркавога атракцыёна
        (сюжэтная, трукавая i тэхнiчная
        распрацоўка новага арыгiнальнага
        атракцыёна)                                 6-23

 59.    Музычны ўступ, антракт да цыркавога
        або эстраднага прадстаўлення                1-6

 60.    Музыка для цыркавога нумара (цыклiчны
        твор)                                       8,6-20

 61.    Музыка для цыркавога атракцыёна,
        пантамiмы, сюжэтнага цыркавога спектакля
        ў  адным аддзяленнi, балет на лёдзе         23-52

 62.    Марш, галоп, вальс, полька, iнтэрмецца,
        раманс i iншыя дробныя п'есы                1,6-7,2

 63.    Дробныя музычныя творы, прызначаныя
        для суправаджэння цыркавога або
        эстраднага нумара                           0,3-1,6

 64.    Музычнае кампiлятыўнае афармленне
        цыркавога або эстраднага нумара             0,3-1,2

 65.    Сцэнарый i тэкст сюжэтнага эстраднага
        прадстаўлення                               14,2-43

 66.    Лiтаратурны сцэнарый масавага свята,
        сцэнарый прадстаўлення                      3-20


     Заўвагi:

     1. Двухчасткавая музыка да  куплетаў аплачваецца ў адпаведнасцi
з пунктам 30 гэтага дадатку.

     2.   Пераклады  лiтаратурных   твораў  для   эстрады  i   цырка
аплачваюцца   ў  памеры   50  працэнтаў   ставак,  устаноўленых  для
арыгiнальных твораў.

     3. Сцэнарыi (пункты 65, 66) i тэксты для песень, што ствараюцца
на аснове  апублiкаваных тэкстаў твораў, аплачваюцца  ў памеры да 50
працэнтаў ставак, устаноўленых для арыгiнальных твораў.  





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России