Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
21 мая 1996 г. N 327 г.Мiнск
АБ ПАМЕРАХ ДАПАМОГ I ДАПЛАТ НАСЕЛЬНIЦТВУ,
ПАЦЯРПЕЎШАМУ З ПРЫЧЫНЫ КАТАСТРОФЫ НА
ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС
===
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу с 1 января 1997 г.
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 19
февраля 1997 г. N 101 (Собрание декретов, указов Президента
и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
N 5, ст. 202)
У мэтах узмацнення сацыяльнай абароны грамадзян, пацярпеўшых з
прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць памеры дапамог i даплат, прадугледжаных
артыкуламi 30, 33, 37 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай
абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС",
згодна з дадаткам.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 лютага
1995 г. N 85 "Аб памерах дапамог i даплат насельнiцтву, пацярпеўшаму
з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 5,
арт.116);
пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 сакавiка
1995 г. N 167 "Аб памерах дапамог i даплат насельнiцтву,
пацярпеўшаму з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Збор указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995
г., N 10, арт.224).
3. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1996 г.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
Дадатак
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 21 мая 1996 г. N 327
Памеры дапамог i даплат, прадугледжаных
артыкуламi 30, 33, 37 Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"
1. Штомесячная грашовая дапамога на кожнага члена сям,i
(артыкул 30):
у зоне пражывання з перыядычным
радыяцыйным кантролем - 11200 рублёў
у зоне з правам на адсяленне - 14600 рублёў
у зоне далейшага адсялення i ў
зоне першачарговага адсялення - 22400 рублёў
2. Штомесячная фiксаваная даплата працуючым, непрацуючым
пенсiянерам, насельнiцтву, якое атрымлiвае дапамогi, студэнтам
вышэйшых навучальных устаноў i навучэнцам сярэднiх спецыяльных i
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў (артыкул 33):
------------------------------------------------------------------
¦ Памер даплат у месяц (рублёў)
Зона радыеактыўнага¦----------------------------------------------
забруджання ¦працуючым¦непрацуючым¦атрымаль-¦студэн-¦наву-
¦ ¦пенсiянерам¦нiкам ¦там ¦чэнцам
¦ ¦ ¦дапамогi ¦ ¦
------------------------------------------------------------------
Зона пражывання з 11200- 9200 7800 10500 9200
перыядычным 14600
радыяцыйным кантролем
Зона з правам на
адсяленне:
па цэзiю-137 - ад 5 18000- 16700 9200 14600 11200
да 10 Кi/кв.км, па 29600
стронцыю-90 - ад 0,5
да 1,25 Кi/кв.км
па цэзiю-137 - ад 10 29600- 25800 11200 22400 18000
да 15 Кi/кв.км, па 47600
стронцыю-90 - ад 1,25
да 2 Кi/кв.км
Зона далейшага 47600- 44200 18000 33000 25800
адсялення 73400
Зона першачарговага 73400- 70000 27900 - 37100
адсялення 99600
Зона эвакуацыi 110800 - - - -
(адчужэння)
3. Штомесячная фiксаваная даплата работнiкам, занятым у зоне
пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем i на тэрыторыях, не
забруджаных радыенуклiдамi, пры пастаяннай магутнасцi дозы знешняга
выпраменьвання на рабочым месцы больш за 50 мiкрарэнтгенаў у гадзiну
(артыкул 37), складае 25800 рублёў.
|