МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
14.05.96 N 193
г.Мiнск
Аб парадку прыёму грамадзян Расiйскай Федэрацыi ў
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь
===
___________________________________________________________--
Утратил силу приказом Министерства образования Республики
Беларусь от 24 февраля 1999 г. N 68 (Национальный реестр -
N 8/140 от 11.03.99 г.)
У адпаведнасцi з пастановай Выканаўчага Камiтэта Супольнасцi
Беларусi i Расii ад 11 красавiка 1996 г. N 1 "Аб роўных правах
грамадзян на атрыманне адукацыi" у мэтах стварэння адзiнай
адукацыйнай прасторы
ЗАГАДВАЮ:
1. Унесцi наступныя дапаўненнi ў нарматыўную дакументацыю па
прыёму ў вышэйшыя, сярэднiя спецыяльныя i прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя установы:
1.1. п. 1 "Парадка прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1996 год", зацверджанага загадам
мiнiстра адукацыi i навукi ад 29.12.1995 г. N 498 i зарэгiстраванага
ў Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi 29 снежня 1995 г., рэгiстрацыйны
N 1217/12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"У вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь прымаюцца
асобы, якiя маюць сярэднюю адукацыю i пастаянна пражываюць у
рэспублiцы, а таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя
пражываюць за яе межамi, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi.
Указаныя грамадзяне маюць права атрымаць на конкурснай аснове
бясплатную вышэйшую адукацыю ў дзяржаўных вышэйшых навучальных
установах, калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню".
1.2. п.1 "Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь", зацверджаных загадам
мiнiстра адукацыi i навукi ад 17.01.1996 г. N 11 i зарэгiстраваных у
Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi 24 студзеня 1996 г., рэгiстрацыйны
N 1264/12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"У сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы (ССНУ) Рэспублiкi
Беларусь на конкурснай аснове прымаюцца асобы, якiя пастаянна
пражываюць у рэспублiцы, а таксама грамадзяне Беларусi i беларусы,
якiя пражываюць за яе межамi, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi.
Указаныя грамадзяне маюць права атрымаць на конкурснай аснове
бясплатную сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзяржаўных сярэднiх
спецыяльных навучальных установах, калi адукацыя дадзенага ўзроўню
атрымлiваецца ўпершыню".
1.3. п. 1.1 "Тыпавых правiлаў прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь", зацверджаных загадам
мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 19 лютага 1996 г.
№ 61 i зарэгiстраваных у Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi ад 21 лютага
1996 г. , рэгiстрацыйны № 1313/12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, а
таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi
i грамадзяне Расiйскай Федэрацыi маюць права на конкурснай аснове
атрымаць бясплатную прафесiйна-тэхнiчную адукацыю ў дзяржаўных
прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах (ПТНУ), калi
прафесiйна-тэхнiчная адукацыя атрымлiваецца ўпершыню".
1.4. п. 1.2 "Тыпавых правiлаў прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя
навучальныя ўстановы" пасля слоў : "...грамадзян дзяржаў-удзельнiц
СНД" дапоўнiць словамi ў дужках "акрамя грамадзян Расiйскай
Федэрацыi".
2. Прыём грамадзян Расiйскай Федэрацыi ў магiстратуру,
аспiрантуру i дактарантуру вышэйшых навучальных i навукова-даследчых
устаноў Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць на агульных падставах з
грамадзянамi Беларусi.
3. Рэктарам дзяржаўных вышэйшых, дырэктарам сярэднiх
спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў унесцi
неабходныя дапаўненнi ва ўласныя правiлы прыёму на 1996 год.
4. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на начальнiкаў:
Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.), упраўлення
сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.), упраўлення
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.), упраўлення падрыхтоўкi
навуковых кадраў i каардынацыi навуковых даследаванняў (Рэут А.П.).
Мiнiстр В.I. Стражаў
-----------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар : 1419/12.
Дата : 15.05.96 г.
|