КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
12 лютага 1996 г. N 94
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ВЫШЭЙШЫМ АТЭСТАЦЫЙНЫМ
КАМIТЭЦЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ЗАБЕСПЯЧЭННI ДЗЕЙНАСЦI
ГЭТАГА КАМIТЭТА
===
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 2 мая 1997 г. N 418 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1997 г., N 12, ст.428)
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
31 июля 1996 г. N 499 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 21, ст.533)]
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Вышэйшым атэстацыйным
камiтэце Рэспублiкi Беларусь.
2. Вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь у
месячны тэрмiн унесцi ва ўстаноўленым парадку ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь прапановы па складу яго пленума, прэзiдыума i
калегii.
3. Лiчыць неабходным мець у Вышэйшым атэстацыйным камiтэце
Рэспублiкi Беларусь першага намеснiка Старшынi, намеснiка Старшынi i
галоўнага вучонага сакратара, а таксама калегiю з 11 чалавек.
4. Мiнiстэрству працы сумесна з Мiнiстэрствам фiнансаў
разгледзець пытанне аб магчымасцi аднясення работнiкаў апарату
Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па ўмовах
аплаты працы да работнiкаў апаратаў мiнiстэрстваў i дзяржаўных
камiтэтаў.
5. Вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту Рэспублiкi Беларусь сумесна
з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi ўнесцi ва
ўстаноўленым парадку прапановы аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у
дзеючае заканадаўства ў сувязi з прыняццем дадзенай пастановы.
6. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 1993 г. N 465 "Аб зацвярджэннi
Часовага палажэння аб Вышэйшай атэстацыйнай камiсii пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г.,
N 20, арт.389).
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 12 лютага 1996 г. N 94
ПАЛАЖЭННЕ
аб Вышэйшым атэстацыйным камiтэце
Рэспублiкi Беларусь
1. Вышэйшы атэстацыйны камiтэт Рэспублiкi Беларусь (далей - ВАК
Беларусi) з'яўляецца цэнтральным органам кiравання, якi забяспечвае
функцыянаванне нацыянальнай сiстэмы падрыхтоўкi i атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў у частцы прысуджэння iм
вучоных ступеняў i прысваення вучоных званняў.
2. ВАК Беларусi ў сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, дадзеным Палажэннем i падпарадкоўваецца
Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
3. Асноўнымi задачамi ВАКа Беларусi з'яўляюцца:
рэалiзацыя дзяржаўнай палiтыкi ў галiне падрыхтоўкi i атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
забеспячэнне адзiных патрабаванняў да ўзроўню навуковай
квалiфiкацыi прэтэндэнтаў на вучоныя ступенi i вучоныя званнi;
каардынацыя, навукова-метадычнае забеспячэнне i iнспектаванне
дзейнасцi органаў па атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных
кадраў вышэйшай квалiфiкацыi рэспублiкi;
фармiраванне сеткi саветаў па абароне дысертацый;
навуковы аналiз абароненых дысертацый, прысуджэнне вучоных
ступеняў i прысваенне вучоных званняў навуковым,
навукова-педагагiчным i iншым катэгорыям прэтэндэнтаў на ступенi i
званнi вышэйшай навуковай квалiфiкацыi;
стварэнне нацыянальных банкаў даных аб навуковых i
навукова-педагагiчных кадрах з вучонымi званнямi, абагульненне
звестак аб абароненых у рэспублiцы дысертацыях i навуковых
дасягненнях на iх базе;
прагназаванне патрэбнасцi рэспублiкi ў навуковых i
навукова-педагагiчных кадрах вышэйшай квалiфiкацыi;
забеспячэнне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь у галiне падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i
навукова-падагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне падрыхтоўкi i атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi ў
межах сваёй кампетэнцыi.
4. ВАК Беларусi ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
аналiзуе стан i прагназуе развiццё нацыянальнай сiстэмы
падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных кадраў
вышэйшай квалiфiкацыi, рыхтуе прапановы па яе ўдасканаленню,
удзельнiчае ў вызначэннi прыярытэтных напрамкаў развiцця навуковых
даследаванняў;
распрацоўвае i ўносiць ва ўстаноўленым парадку ў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь праекты актаў заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь па пытаннях падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
прымае ўдзел у распрацоўцы прагнозаў эканамiчнага развiцця
дзяржавы ў частцы забеспячэння кадрамi вышэйшай навуковай i
навукова-педагагiчнай квалiфiкацыi;
фiнансуе ва ўстаноўленым парадку саветы па абароне дысертацый,
створаныя ва ўстановах i арганiзацыях, незалежна ад iх
падпарадкаванасцi, кантралюе выкарыстанне iмi фiнансавых сродкаў;
складае зводную справаздачу аб расходаваннi сродкаў,
прадугледжаных бюджэтам для фiнансавання мерапрыемстваў, звязаных з
прысуджэннем вучоных ступеняў i прысваеннем вучоных званняў, i
прадстаўляе яе ў вызначаныя тэрмiны Мiнiстэрству фiнансаў;
вызначае сумесна з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання патрэбнасць у навуковых i
навукова-педагагiчных кадрах вышэйшай квалiфiкацыi;
распрацоўвае з удзелам Акадэмii навук Беларусi, Мiнiстэрства
адукацыi i навукi, iншых зацiкаўленых i зацвярджае наменклатуру
спецыяльнасцей, па якiх прысуджаюцца вучоныя ступенi;
устанаўлiвае сумесна з Акадэмiяй навук Беларусi, Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi, iншымi зацiкаўленымi парадак падрыхтоўкi
навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi праз аспiрантуру, ад'юнктуру,
дактарантуру i саiскальнiцтва;
стварае сiстэму органаў па атэстацыi навуковых i
навукова-педагагiчных работнiкаў i каардынуе iх дзейнасць;
прысуджае на падставе хадайнiцтваў саветаў па абароне
дысертацый вучоную ступень доктара навук;
зацвярджае рашэннi саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэннi
вучонай ступенi кандыдата навук (правярае атэстацыйныя справы
саiскальнiкаў i выбарачна - абароненыя дысертацыi);
вырашае пытаннi аб прысваеннi вучоных званняў прафесара i
дацэнта;
вядзе ўлiк абароненых у рэспублiцы дысертацый, праводзiць iх
рэгулярны аналiз i штогод прадстаўляе Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь адпаведны даклад;
ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку настрыфiкацыю
(прыраўноўванне) выдадзеных у iншых дзяржавах дакументаў аб
прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў;
устанаўлiвае парадак правядзення пераатэстацыi асоб, якiя маюць
вучоныя ступенi i вучоныя званнi iншых дзяржаў;
устанаўлiвае парадак афармлення i выдачы дыпломаў аб вучоных
ступенях, атэстатаў аб вучоных званнях i iншых дакументаў;
выпрацоўвае рэкамендацыi па выкарыстанню вынiкаў дысертацыйных
работ у народнай гаспадарцы рэспублiкi;
разглядае прапановы, заявы, скаргi i апеляцыi ўстаноў i асобных
грамадзян па пытаннях падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
выдае iнфармацыйныя i метадычныя матэрыялы па пытаннях
прысуджэння вучоных ступеняў, прысваення вучоных званняў i iншай
дзейнасцi ВАКа Беларусi, абменьваецца ва ўстаноўленым парадку
дадзенымi матэрыяламi з iншымi дзяржавамi;
прадстаўляе на падставе дадзеных яму паўнамоцтваў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у мiжнародных арганiзацыях;
арганiзуе захоўванне i здачу ў Дзяржаўны архiў атэстацыйных
спраў па прысуджэнню вучоных ступеняў i прысваенню вучоных званняў.
5. ВАК Беларусi мае права:
прымаць ва ўстаноўленым парадку ў межах сваёй кампетэнцыi па
пытаннях падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных
кадраў вышэйшай квалiфiкацыi нарматыўныя акты, абавязковыя для
выканання ўсiмi ўстановамi, арганiзацыямi i прадпрыемствамi
рэспублiкi незалежна ад iх падпарадкаванасцi;
артымлiваць ва ўстаноўленым парадку ад мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных органаў кiравання i падпарадкаваных iм устаноў,
арганiзацый i прадпрыемстваў iнфармацыйна-аналiтычную, статыстычную
i iншую iнфармацыю па пытаннях атэстацыi навуковых i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi;
кантраляваць дзейнасць аспiрантур, ад'юнктур, дактарантур,
органаў па прысуджэнню вучоных ступеняў i прысваенню вучоных
званняў, створаных у арганiзацыях i ва ўстановах, незалежна ад
падпарадкаванасцi i форм уласнасцi, запытваць ад iх iнфармацыю па
пытаннях прысуджэння вучоных ступеняў i прысваення вучоных званняў
навуковым i навукова-педагагiчным работнiкам;
заслухоўваць справаздачы кiраўнiкоў органаў па прысуджэнню
вучоных ступеняў i прысваенню вучоных званняў;
ствараць, рэарганiзоўваць i лiквiдоўваць ва ўстаноўленым
парадку экспертные саветы i саветы па абароне дысертацый ва
ўстановах, у арганiзацыях рэспублiкi незалежна ад iх
падпарадкаванасцi;
адмяняць рашэннi саветаў па абароне дысертацый па прысуджэнню
вучоных ступеняў i саветаў устаноў i арганiзацый аб прысваеннi
вучоных званняў, пазбаўляць iх паўнамоцтваў у выпадку парушэння iмi
ўстаноўленага парадку прысуджэння вучоных ступеняў i прысваення
вучоных званняў;
пазбаўляць ва ўстаноўленым парадку навуковых i
навукова-педагагiчных работнiкаў i iншых асоб вучоных ступеняў i
вучоных званняў;
праводзiць мiжнародныя i рэспублiканскiя канферэнцыi, кангрэсы,
нарады i семiнары па пытаннях падрыхтоўкi i атэстацыi навуковых i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.
ВАК Беларусi мае iншыя правы ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
6. ВАК Беларусi ўзначальвае Старшыня, якi назначаецца на пасаду
i вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Старшыня
мае намеснiкаў i галоўнага вучонага сакратара, якiя назначаюцца на
пасаду i вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым парадку.
Пасады Старшынi, намеснiкаў Старшынi, галоўнага вучонага
сакратара ВАКа Беларусi замяшчаюцца асобамi, якiя маюць вучоную
ступень доктара навук.
Старшыня:
кiруе дзейнасцю ВАка Беларусi i нясе персанальную адказнасць за
выкананне ўскладзеных на яго задач i функцый;
размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi i галоўным вучоным
сакратаром, кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў ВАКа Беларусi;
старшынствуе на пасяджэннях пленума ВАКа Беларусi, яго
прэзiдыума i калегii;
зацвярджае рэгламент пленума, прэзiдыума i калегii ВАКа
Беларусi;
зацвярджае структуру i штатны расклад работнiкаў апарату ў
межах расходаў на яго ўтрыманне, а таксама палажэннi аб структурных
падраздзяленнях апарату ВАКа Беларусi;
выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады i падпiсвае пастановы;
самастойна распараджаецца маёмасцю i сродкамi ВАКа Беларусi ў
межах, устаноўленых заканадаўствам;
прадстаўляе ВАК Беларусi ва ўзаемаадносiнах з iншымi
дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi аб'яднаннямi краiны i мiжнароднымi
арганiзацыямi.
7. Пленум ВАКа Беларусi з'яўляецца грамадска-навуковым саветам
i ствараецца з лiку вядучых вучоных i спецыялiстаў краiны, якiя
прадстаўляюць асноўныя галiны навук, з улiкам меркаванняў Акадэмii
навук Беларусi, Мiнiстэрства адукацыi i навукi, а таксама
зацiкаўленых мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання.
Асноўная функцыя пленума ВАКа Беларусi - распрацоўка рэкамендацый па
ўдасканаленню нацыянальнай сiстэмы атэстацыi навуковых i
навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi, вызначэнню
напрамкаў дзейнасцi арганiзацый i ўстаноў у галiне прысуджэння
вучоных ступеняў i прысваення вучоных званняў.
Персанальны склад пленума ВАКа Беларусi зацвярджаецца Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i абнаўляецца праз кожныя 3 гады не
менш як на 1/3.
___________________________________________________________--
Абзац второй пункта 7 - с изменениями, внесенными
постановлением от 31 июля 1996 г. N 499
Персанальны склад пленума ВАКа Беларусi ў колькасцi 50
чалавек зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь i абнаўляецца праз кожныя 3 гады не менш як на
1/3.
Пасяджэннi пленума ВАКа Беларусi праводзяцца не менш аднаго
разу ў год.
8. Прэзiдыум ВАКа Беларусi з'яўляецца яго галоўным атэстацыйным
органам.
Персанальны склад прызiдыума ВАКа Беларусi зацвярджаецца
Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь з лiку членаў пленума ВАКа
Беларусi па прадстаўленню ВАКа Беларусi. У яго склад уваходзяць па
пасадзе Старшыня, намеснiкi Старшынi, галоўны вучоны сакратар.
Рашэннi прэзiдыума ВАКа Беларусi прымаюцца адкрытым або тайным
галасаваннем большасцю ў 2/3 ад складу прэзiдыума i афармляюцца
пастановамi ВАКа Беларусi.
У выпадку рознагалоссяў памiж Старшынёй i прэзiдыумам ВАКа
Беларусi па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыi ВАКа Беларусi, акрамя
пытанняў па прысуджэнню вучоных ступеняў i прысваенню вучоных
званняў, Старшыня праводзiць у жыццё сваё рашэнне, дакладваючы аб
узнiкшых рознагалоссях на пасяджэннi пленума ВАКа Беларусi, а ў
неабходных выпадках - Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Члены
прэзiдыума могуць выказаць сваё меркаванне на пасяджэннi пленума
ВАКа Беларусi або паведамiць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
9. У ВАКу Беларусi ствараецца калегiя. Персанальны склад
калегii зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. У яе
склад уваходзяць па пасадзе Старшыня, намеснiкi Старшынi, галоўны
вучоны сакратар.
Калегiя ВАКа Беларусi разглядае на сваiх пасяджэннях пытаннi
дзейнасцi ВАКа Беларусi, выканання прынятых рашэнняў, падбору i
выкарыстання кадраў апарату ВАКа Беларусi, справаздачы кiраўнiкоў
яго структурных падраздзяленняў.
Рашэннi калегii праводзяцца ў жыццё, як правiла, загадамi
Старшынi ВАКа Беларусi.
10. Для навуковай экспертызы дысертацый i прысуджэння вучоных
ступеняў, разгляду пытанняў аб прысваеннi вучоных званняў i iншых
пытанняў, аднесеных да кампетэнцыi ВАКа Беларусi, утвараюцца
экспертныя саветы па спецыяльнасцях у галiнах навук.
Экспертныя саветы фармiруюцца з улiкам прапаноў Акадэмii навук
Беларусi, мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання,
устаноў, арганiзацый i прадпрыемстваў рэспублiкi незалежна ад iх
падпарадкаванасцi i зацвярджаюцца ВАКам Беларусi тэрмiнам на 5
гадоў.
11. ВАК Беларусi мае апарат, фонд аплаты працы работнiкаў якога
ўстанаўлiаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Пасады кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў ВАКа Беларусi
могуць замяшчацца толькi асобамi з вучонымi ступенямi.
12. Дзейнасць ВАКа Беларусi фiнансуецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
Аплата працы нявызваленых членаў прэзiдыума i экспертных
саветаў ВАКа Беларусi, членаў саветаў па абароне дысертацый i
прыцягваемых да работы апанентаў i экспертаў ажыццяўляецца ва
ўстаноўленым парадку.
13. ВАК Беларусi з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
|