ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 7 декабря 1995 г. №456 "Палажэнне аб квалiфiкацыйным экзамене"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


 УЗГОДНЕНА                                ЗАЦВЕРДЖАНА
 з Прэзiдыумам Рэспублiканскага           загадам мiнiстра
 камiтэта прафсаюза работнiкаў            адукацыi i навукi
 адукацыi i навукi Беларусi               Рэспублiкi Беларусь
 Пратакол N 4                             ад 07.12.1995 г.
 ад 05.12.1995 г.                         N 456
 Старшыня Т.I.Чобатава


                             ПАЛАЖЭННЕ
                    аб квалiфiкацыйным экзамене

===

     Агульныя палажэннi

     Мэтай правядзення    квалiфiкацыйнага    экзамену    з'яўляецца
вызначэнне  ўзроўню  навукова-тэарэтычнай  i метадычнай падрыхтоўкi,
устанаўленне  адпаведнасцi  прафесiйных  характарыстык  педагагiчных
работнiкаў   патрабаванням,   якiя   прад'яўляюцца  да  спецыялiстаў
вышэйшай  катэгорыi,  незалежная  экспертная  ацэнка  iх  здольнасцi
творча i якасна ажыццяўляць навучальна-выхаваўчы працэс.

     Арганiзацыя экзамену

     1.  Для  правядзення   квалiфiкацыйнага  экзамену  загадамi  па
Iнстытуце   павышэння   квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi  кiруючых
работнiкаў   i  спецыялiстаў   адукацыi,  Рэспублiканскiм  iнстытуце
прафесiйнай   адукацыi,  абласных   (Мiнскiм  гарадскiм)  iнстытутах
удасканалення настаўнiкаў тэрмiнам на год ствараюцца квалiфiкацыйныя
камiсii з  лiку выкладчыкаў кафедраў,  педагогаў вышэйшай катэгорыi,
выкладчыкаў ВНУ, спецыялiстаў гаспадаркi.

     2. Арганiзацыйна-метадычнае    i    гаспадарчае    забеспячэнне
дзейнасцi квалiфiкацыйных камiсiй ажыццяўляюць навучальныя  ўстановы
павышэння квалiфiкацыi, пры якiх яны ўтвараюцца.

     3. Гэтыя    навучальныя   ўстановы   маюць   права   з   улiкам
патрабаванняў да квалiфiкацыйнага экзамену самастойна вызначаць  яго
формы.  Абавязкова прапаноўваць педагагiчным работнiкам розныя формы
экзамену на выбар адной з iх атэстуемым.

     4. Тэрмiны правядзення  квалiфiкацыйных  экзаменаў  вызначаюцца
рэктарам (дырэктарам) iнстытута.

     5. Да  здачы квалiфiкацыйнага экзамену дапускаюцца асобы,  якiя
ўключаны    ў    графiк    атэстацыi     i     маюць     накiраванне
навучальна-выхаваўчых устаноў цi органаў кiравання адукацыяй.

     6. З  праграмай  i  патрабаваннямi да экзамену педагога павiнна
азнаёмiць па месцы яго  работы  адмiнiстрацыя  навучальна-выхаваўчай
установы.

     7.  Экзаменацыйныя  групы  фармiруюцца,  як  правiла,  па 10-15
чалавек. Магчымы iндывiдуальны прыём экзамена.

     8. Пры здачы экзамену  атэстуемы  абавязкова  робiць  запiсы  ў
экзаменацыйным   лiсце   са   штампам   навучальнай   установы,  якi
захоўваецца ў матэрыялах квалiфiкацыйнага экзамену i падлягае ўлiку.

     9. Па вынiках экзамену на  пасяджэннi  квалiфiкацыйнай  камiсii
рашэннем большасцi яе членаў выстаўляецца ацэнка: "здаў" ("не здаў")
квалiфiкацыйны экзамен на адпаведнасць вышэйшай катэгорыi.

     10. Вынiкi  экзамену  фiксуюцца ў ведамасцi,  якая падпiсваецца
старшынёй камiсii i яе членамi.

     11. Атэстуемаму  выдаецца  даведка аб вынiках здачы экзамену на
адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю.

     12.   Пры   нязгодзе   педагагiчнага   работнiка   з   вынiкамi
квалiфiкацыйнага  экзамену, ён  мае права  звярнуцца з  апеляцыяй да
кiраўнiка ўстановы, дзе здаваў  пэўны экзамен. Апеляцыя разглядаецца
апеляцыйнай  камiсiяй,  якая   ствараецца  загадам  кiраўнiка  гэтай
установы. У склад камiсii не могуць уваходзiць члены квалiфiкацыйных
камiсiй.

     Фiнансаванне экзамену

     13. Фiнансаванне    правядзення    квалiфiкацыйных    экзаменаў
ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якiя  выдзяляюцца iнстытуту павышэння
квалiфiкацыi i ўдасканалення настаўнiкаў на павышэнне квалiфiкацыi.

     14. Аплата  членам  камiсii  праводзiцца,  зыходзячы з фактычна
патрачанага часу на экзаменацыйнай сесii.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1188/12.
 Дата:  15.12.95 г.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России