ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 лiстапада 1995 г. № 10-9/277
АБ ДЗIЦЯЧЫХ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОВАХ З КАРОТКАЧАСОВЫМ
ЗНАХОДЖАННЕМ ДЗЯЦЕЙ
___________________________________________________________--
Утратило силу приказом Министерства образования от 15
ноября 2005 г. № 602
Згодна з прыкладным Палажэннем аб дзiцячай дашкольнай установе
рэжым работы дашкольнай установы ўстанаўлiваецца рашэннем мясцовага
Савета дэпутатаў па прадстаўленню ўпраўлення (аддзела) адукацыi або
прадпрыемства, установы, арганiзацыi, асоб, у распараджэннi якiх яна
знаходзiцца.
Дашкольныя ўстановы або асобныя iх групы могуць працаваць 5 i
6 дзён у тыдзень па рэжыму дзённага i кругласутачнага знаходжання ў
iх дзяцей з адным або двума выхаднымi.
З мэтай дапамогi сям'i ў выхаваннi дзяцей, з улiкам пажаданняў
бацькоў у дашкольнай установе на аснове самаакупнасцi могуць
стварацца групы кароткачасовага знаходжання дзяцей з працягласцю
работы ад 1 да 6 гадзiн.
Па прыналежнасцi i формах арганiзацыi дашкольныя ўстановы
(групы) з гiбкiм рэжымам работы могуць быць наступных вiдаў
уласнасцi:
- дзяржаўныя;
- калектыўныя (арэндных прадпрыемстваў, кааператываў,
акцыянерных таварыстваў, прыватныя);
- змешаныя (дзяржаўна-кааператыўныя, дзяржаўна-грамадскiя i
iнш.).
Дашкольныя ўстановы (групы) з гiбкiм рэжымам работы па
прызначэнню могуць быць дашкольнымi ўстановамi (групамi) агульнага
развiцця, з паглыбленым накiрункам у рабоце, па догляду, назiранню,
аздараўленню, кампенсуючыя.
У дашкольнай установе могуць стварацца дзяржаўныя вячэрнiя
групы, а таксама групы, якiя працуюць у суботнiя, нядзельныя i
святочныя днi.
Групы з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей могуць быць:
- прагулачнымi;
- па падрыхтоўцы дзяцей да школы;
- кампенсуючымi (карэкцыйная работа з дзецьмi, якiя маюць
недахопы ў фiзiчным i разумовым развiццi);
- мастацкага, эстэтычнага выхавання;
- з вывучэннем замежнай мовы.
Выхаваўча-адукацыйная работа з дзецьмi ў дашкольных установах i
групах з гiбкiм рэжымам будуецца на аснове праграм, зацверджаных
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, праграмы "Гiбкi рэжым у дзiцячым
садзе", а таксама на аснове спецыяльных падпраграм i аўтарскiх
праграм.
Колькасць дзяцей у групах з кароткачасовым знаходжаннем
вызначаецца патрэбнасцю i наяўнасцю ўмоў для жыццядзейнасцi дзяцей,
але яна не павiнна перавышаць устаноўленыя нормы напаўняльнасцi
адпаведных груп дашкольных устаноў.
Групы з гiбкiм рэжымам работы могуць камплектавацца па
аднаўзроставаму прынцыпу або дзецьмi рознага ўзросту.
Штаты ў гэтых групах устанаўлiваюцца ўстановамi, арганiзацыямi,
пры якiх яны функцыянiруюць, з улiкам пажаданняў бацькоў. Аплата
працы выхавацеляў, медыцынскiх работнiкаў, музычных кiраўнiкоў,
кiраўнiкоў фiзiчнага выхаваня i iншых катэгорый работнiкаў
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Дашкольныя ўстановы заключаюць дагаворы з бацькамi, якiя
рэгламентуюць адносiны памiж дашкольнай установай i бацькамi па
выхаванню, навучанню, догляду, харчаванню i медыцынскаму
абслугоўванню дзяцей дашкольнага ўзросту ў групах з гiбкiм рэжымам
работы.
Бацькоўская плата за ўтрыманне дзяцей у дашкольных установах
(групах) з кароткачасовым знаходжаннем вызначаецца ў адпаведнасцi з
каштарысам выдаткаў на iх утрыманне.
Лiчыць страцiўшым сiлу пiсьмо Мiнiстэрства народнай адукацыi ад
8 жнiўня 1990 г. № 02-06-10 "Аб дзiцячых дашкольных установах з
кароткачасовым знаходжаннем дзяцей i тэматычным ухiлам".
Намеснiк Мiнiстра А.У.КАЗУЛIН
УЗГОДНЕНА
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж
|