ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 4 ноября 1995 г. №430 "Тыпавое палажэнне аб вучэбна-курсавым камбiнаце па прафесiйнаму навучанню рабочых"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                  загадам мiнiстра адукацыi i навукi
                                  Рэспублiкi Беларусь
                                  ад 4 лiстапада 1995 г.
                                  N 430


                             УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў                        Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                          Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра                            Намеснiк мiнiстра
           А.I. Сверж                                    В.I.Паўлаў

 7 лiпеня 1995 г.                             24 лiпеня 1995 г.


                         ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
                   аб вучэбна-курсавым камбiнаце
                 па прафесiйнаму навучанню рабочых

===
       ___________________________________________________________--
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
         января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/9106 от 10.02.2003 г.) 

                        1. Агульныя палажэннi

     1.1. Вучэбна-курсавы камбiнат з'яўляецца навучальнай установай,
якая ажыццяўляе прафесiйнае навучанне рабочых.

     1.2. Мiжгалiновыя /галiновыя/  вучэбна-курсавыя  камбiнаты  пры
мiнiстэрствах  i  iншых  цэнтральных  органах  кiравання  ствараюцца
адпаведнымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi  кiравання
па ўзгадненню з Мiнадукацыi i навукi.

     Стварэнне    вучэбна-курсавых    камбiнатаў,    маёмасць   якiх
знаходзiцца    ў   рэспублiканскай    уласнасцi,   ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi  з пастановай  Савета  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
7 снежня 1993 г. N 824 (ЗП, 1993, N 34, арт.62).

     Мiжгалiновыя /галiновыя/   вучэбна-курсавыя    камбiнаты    пры
прадпрыемствах,  аб'яднаннях,  установах  ствараюцца  самастойна  па
ўзгадненню  з  адпаведнымi  мiнiстэрствамi  i  iншымi   цэнтральнымi
органамi кiравання.

     Абавязковай умовай  для  адкрыцця  вучэбна-курсавога  камбiната
з'яўляецца  атрыманне  ва ўстаноўленым парадку лiцэнзii Мiнiстэрства
адукацыi i  навукi  на  ажыццяўленне  адпаведнага  вiду  адукацыйнай
дзейнасцi.

     1.3. Лiквiдацыя  i рэарганiзацыя вучэбна-курсавых камбiнатаў па
прафесiйнаму навучанню рабочых ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым
для iх стварэння.

     1.4. Аб     стварэннi,     рэарганiзацыi     або     лiквiдацыi
вучэбна-курсавых   камбiнатаў   своечасова   паведамляецца   органам
дзяржаўнай статыстыкi.

     1.5. Вучэбна-курсавы    камбiнат    можа    быць    структурным
падраздзяленнем прадпрыемства цi знаходзiцца на самастойным балансе.
У  апошнiм выпадку ён з'яўляецца юрыдычнай асобай,  мае свой штамп i
пячатку устаноўленага ўзору i са сваiм найменнем,  разлiковы рахунак
у банку, якi адкрываецца ва ўстаноўленым парадку, штогод прадстаўляе
прадугледжаныя статыстычныя справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт
- у Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     1.6. Мiжгалiновыя  /галiновыя/  вучэбна-курсавыя  камбiнаты  на
падставе  дадзенага  Палажэння  распрацоўваюць  статуты   з   улiкам
спецыфiкi    галiны,   якiя   разглядаюцца   педагагiчным   саветам,
зацвярджаюцца  дырэктарам  камбiната  i  рэгiструюцца   вышэйстаячай
арганiзацыяй па падпарадкаванасцi.

     1.7. Мiжгалiновыя    /галiновыя/   вучэбна-курсавыя   камбiнаты
ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi са статутам  на  падставе
прамых  дагавораў  з  мiнiстэрствамi  i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi,
службамi занятасцi.

     1.8. Мiжгалiновыя  /галiновыя/  вучэбна-курсавыя  камбiнаты  па
прафесiйнаму навучанню рабочых ва  ўстаноўленым  парадку  праходзяць
акрэдытацыю  ў  адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб  парадку акрэдытацыi
навучальных  устаноў  /падраздзяленняў/  павышэння  квалiфiкацыi   i
перападрыхтоўкi кадраў, якое зацверджана Пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiстапада 1992 года N 673  "Аб  акрэдытацыi
навучальных   устаноў  /падраздзяленняў/  павышэння  квалiфiкацыi  i
перападрыхтоўкi кадраў" /Збор  пастаноў  Урада  Рэспублiкi  Беларусь
N 32, 19 лiстапада 1992 г./.

     1.9. Мiжгалiновыя /галiновыя/ вучэбна-курсавыя камбiнаты,  якiя
карыстаюцца правам юрыдычнай  асобы,  самастойна  вырашаюць  пытаннi
арганiзацыi  навучальнага  працэсу,  фiнансава-гаспадарчай  i  iншых
вiдаў дзейнасцi пры захаваннi дзяржаўных iнтарэсаў  i  патрабаванняў
да  прафесiйнага  навучання  рабочых  з  улiкам  правоў  навучэнцаў,
педагагiчных i iншых работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

     1.10. Галоўнымi    задачамi     вучэбна-курсавога     камбiната
з'яўляюцца:

     - аператыўнае задавальненне патрабаванняў мiнiстэрстваў i iншых
цэнтральных    органаў   кiравання,   аб'яднанняў,   прадпрыемстваў,
арганiзацый  i  ўстаноў,  а  таксама  iндывiдуальных   патрабаванняў
грамадзян у падрыхтоўцы новых рабочых, у перападрыхтоўцы i навучаннi
рабочых  другiм  прафесiям,  у  павышэннi  прафесiйнай   падрыхтоўкi
рабочых;

     - забеспячэнне    авалодання    рабочымi   навейшымi   метадамi
гаспадарання ва ўмовах пераходу  да  рыначнай  эканомiкi,  перадавым
айчынным i замежным вопытам у вытворчасцi i арганiзацыi працы;

     - развiццё   ў   рабочых   навыкаў   выкарыстання   ў    рабоце
электронна-вылiчальнай   тэхнiкi,   уменняў  арыентавацца  ў  патоку
сучаснай навукова-тэхнiчнай iнфармацыi,  эфектыўна яе выкарыстоўваць
для рашэння практычных задач;

     - паляпшэнне   якасцi   навучання   рабочых,   узмацненне   яго
практычнай  накiравансцi  на  рашэнне канкрэтных задач удасканалення
работы галiны,  аб'яднання,  прадпрыемства i арганiзацыi, працоўнага
калектыву;

     - удасканаленне  форм  i   метадаў   правядзення   вучэбных   i
практычных заняткаў;

     - захаванне зваротнай  сувязi  з  прадпрыемствамi,  установамi,
арганiзацыямi, якiя накiравалi рабочых на навучанне, кансультацыйная
дапамога ва ўкараненнi ведаў, атрыманых у ходзе навучання;

     - аказанне  метадычнай  дапамогi  службам  i асобным работнiкам
прадпрыемства,  арганiзацыi, установы ў вырашэннi пытанняў навучання
рабочых на вытворчасцi;

     - сумесна  з  мiнiстэрствамi  i  iншымi  цэнтральнымi  органамi
кiравання,  прадпрыемствамi,  установамi  i  арганiзацыямi стварэнне
сучаснай   вучэбна-матэрыяльнай   базы,   аснашчэнне   яе   навейшым
абсталяваннем,    тэхнiкай,    забеспячэнне    рабочых   неабходнымi
жыллёва-бытавымi  ўмовамi,  арганiзацыя  iх  самастойнай  работы   i
вольнага часу, забеспячэнне якаснага саставу выкладчыцкiх кадраў.

     1.11. У   сваёй  дзейнасцi  вучэбна-курсавы  камбiнат  кiруецца
дзейнiчаючым  заканадаўствам,  загадамi  i  ўказаннямi  вышэйстаячай
арганiзацыi па падпарадкаванасцi i дадзеным Палажэннем.

     1.12. Вучэбна-курсавы      камбiнат      вядзе     ўстаноўленае
справаводства,  архiў,  аператыўны,  статыстычны i другi  ўлiк,  дае
справаздачу   аб   рабоце   арганiзацыi,   якая   стаiць   вышэй  па
падпарадкаванасцi.

              2. Вучэбна-вытворчая база i фiнансаванне
                    вучэбна-курсавога камбiната

     2.1. Вучэбна-курсавы  камбiнат павiнен мець вучэбныя кабiнеты i
лабараторыi,  вучэбныя  майстэрнi,  участкi,  палiгоны,  а   таксама
iнтэрнат для iншагароднiх навучэнцаў,  бiблiятэку з чытальнаю залаю,
памяшканнi  для   педагагiчных   работнiкаў,   адмiнiстрацыйнага   i
абслугоўваючага персаналу, бытавыя i другiя памяшканнi.

     Вучэбна-вытворчая база вучэбна-курсавога  камбiната  ствараецца
адпаведнымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi за кошт iх сродкаў.

     2.2. Выдаткi на навучанне рабочых на вучэбна-курсавым камбiнаце
выдзяляюцца  па каштарысах,  якiя зацвярджаюцца дырэктарам камбiната
па ўзгадненню з суб'ектамi гаспадарання, якiя накiравалi слухачоў на
навучанне.

     2.3. Мiнiстэрствы   i   iншыя   цэнтральныя  органы  кiравання,
аб'яднаннi,  прадпрыемствы,  арганiзацыi i ўстановы ў адпаведнасцi з
заключанымi  дагаворамi пералiчваюць камбiнату сродкi за навучанне ў
тэрмiн, устаноўлены дагаворам.

     У выпадку   няяўкi   або   выключэння   без  уважлiвай  прычыны
навучэнцаў  з  камбiната  пералiчаныя   за   iх   навучанне   сродкi
прадпрыемствам не вяртаюцца.

     2.4. Вучэбна-курсавыя  камбiнаты  маюць  адносна замацаванай за
iмi  дзяржаўнай  маёмасцi  правамоцтвы   валодання,   карыстання   i
распараджэння   ёю   ў  адпаведнасцi  з  мэтамi  сваёй  дзейнасцi  i
прызначэннем маёмасцi i ў межах,  устаноўленых уласнiкам  i  дзеючым
заканадаўствам.

     2.5. Вучэбна-курсавыя   камбiнаты,  якiя  фiнансуюцца  за  кошт
дзяржаўнага  бюджэту,  маюць   права   весцi   гаспадарча-разлiковую
дзейнасць  па  аказанню  адукацыйных  i  iншых  вiдаў  паслуг згодна
профiлю дзейнасцi вучэбна-курсавога камбiната,  якiя  не  супярэчаць
дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

                   3. Арганiзацыя вучэбнай работы

     3.1. Навучанне  ў  вучэбна-курсавых  камбiнатах  праводзiцца  з
адрывам,  без адрыву i з частковым адрывам ад работы,  у  спалучэннi
гэтых  форм,  а  таксама  па  iндывiдуальных планах па любой абранай
форме навучання i ў тэрмiны,  якiя вызначаны Пералiкам прафесiй,  па
якiх ажыццяўляецца падрыхтоўка рабочых на вытворчасцi.

     Тэрмiн навучання   рабочых   вызначаюцца   ў   адпаведнасцi   з
Палажэннем  аб  бесперапынным  прафесiйным навучаннi рабочых кадраў.
Пры   павышэннi   квалiфiкацыi   рабочых    працягласць    навучання
ўстанаўлiваецца  да  шасцi  месяцаў  без  адрыву i да трох месяцаў з
адрывам ад работы.

     3.2. Прафесiйнае  навучанне  рабочых  праводзiцца  па  вучэбных
планах  i  праграмах,  распрацаваных  i зацверджаных ва ўстаноўленым
парадку ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  "Тыпавога  палажэння  аб
бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых".

     3.3. Парадак   арганiзацыi   навучальнага  працэсу  вызначаецца
вучэбна-курсавым  камбiнатам  самастойна.  Ён  уключае   тэарэтычнае
навучанне,  вытворчае навучанне ў вучэбных майстэрнях /на палiгонах,
участках/  i  на  прадпрыемствах,  а  таксама  выхаваўчую  работу  з
навучэнцамi.

     3.4. Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды вучэбных заняткаў:
лекцыi,   практычныя   заняткi   (дзелавыя    гульнi,    iмiтацыйныя
практыкаваннi,   разгляд   канкрэтных  сiтуацый),  выязныя  заняткi,
самастойная работа навучэнцаў i iнш.

     3.5. Устанаўлiваюцца наступныя формы кантролю ведаў,  навыкаў i
ўменняў: залiк, квалiфiкацыйная /пробная/ работа, экзамены.

     Паспяховасць рабочых  пры  навучаннi   вызначаецца   наступнымi
адзнакамi:  "выдатна",   "добра", "здавальняюча",  "нездавальняюча",
"залiчана", "не залiчана".

     Правядзенне заняткаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з раскладам.

     3.6. Тэарэтычнае i вытворчае навучанне ажыццяўляецца ў вучэбных
групах колькасцю па 25-30 чалавек.

     Вытворчае навучанне па прафесiях, якiя звязаны з абслугоўваннем
складанага абсталявання i выкананнем асаблiва складаных работ,  можа
праводзiцца  ў  групах  па  12-15  чалавек.  Пералiк  гэтых прафесiй
вызначаецца Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь ва  ўстаноўленым
парадку.

     Вытворчае навучанне  ажыццяўляецца  на  падставе  Палажэння  аб
вытворчым навучаннi навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных
устаноў   адпаведнага   профiлю,  якое  зацвярджаецца  Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     Час i месца правядзення заняткаў па тэарэтычнаму  i  вытворчаму
навучанню ўстанаўлiваюцца раскладам вучэбных заняткаў.

     3.7. Парадак правядзення квалiфiкацыйных  экзаменаў вызначаецца
iнструкцыяй, зацверджанай Мiнадукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     Атэстацыя i прысваенне квалiфiкацыi асобам,  якiя прайшлi поўны
курс  навучання  ў  вучэбна-курсавым  камбiнаце,   ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi   з   Палажэннем  аб  парадку  атэстацыi  i  прысваення
квалiфiкацыi асобам,  якiя авалодалi  прафесiямi  рабочых  у  розных
формах навучання,  зацверджаным Мiнадукацыi i навукi i Мiнiстэрствам
працы Рэспублiкi Беларусь.

              4. Навучэнцы вучэбна-курсавога камбiната

     4.1. Прыём рабочых у вучэбна-курсавы камбiнат  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi  з правiламi,  якiя ўстанаўлiваюцца самiм камбiнатам на
падставе дзяржаўных патрабаванняў да падрыхтоўкi,  перападрыхтоўкi i
павышэння   квалiфiкацыi   рабочых   i   статута   вучэбна-курсавога
камбiната.

     Залiчэнне навучэнцаў  у  вучэбна-курсавы  камбiнат  праводзiцца
загадам дырэктара па накiраванню прадпрыемстваў на  падставе  прамых
дагавораў.   Узрост,  пол,  стан  здароўя  асоб,  якiя  прымаюцца  у
вучэбна-курсавы   камбiнат,   павiнны    адпавядаць    патрабаванням
заканадаўства  аб працы рабочых адпаведных прафесiй i галiн народнай
гаспадаркi.  Асобы,  якiя не  адпавядаюць  гэтым  патрабаванням,  да
навучання не дапускаюцца.

     4.2. Навучэнцы вучэбна-курсавога камбiната маюць права:

     - выбару профiлю  i  форм  навучання,  уключаючы  навучанне  па
iндывiдуальных планах;

     - карыстання    вучэбнымi    кабiнетамi    i     лабараторыямi,
вучэбна-вытворчымi     майстэрнямi    i    участкамi,    палiгонамi,
бiблiятэкамi,    чытальнаю    залаю,    iнтэрнатам,    падручнiкамi,
дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай;

     - на забеспячэнне неабходнымi жыллёва-бытавымi ўмовамi;

     - на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання.

     4.3. Навучэнцы вучэбна-курсавога камбiната абавязаны:

     - глыбока  авалодваць   тэарэтычнымi   ведамi   i   практычнымi
навыкамi, рэгулярна наведваць вучэбныя заняткi, своечасова выконваць
усе  вiды  вучэбнай  работы,  прадугледжаныя  вучэбнымi  планамi   i
праграмамi;

     - павышаць свой прафесiйны i культурны ўзровень;

     - выконваць  правiлы  ўнутранага  распарадку  на камбiнаце i на
прадпрыемстве;

     4.4. Навучэнцы, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана,
атрымлiваюць пасведчанне  ўстаноўленага ўзору /пры ўмове праходжання
вучэбна-курсавым камбiнатам ва  ўстаноўленым  парадку  акрэдытацыi/.
Пры  невыкананнi  вучэбнага  плана,  а  таксама  ў  выпадку  грубага
парушэння  правiлаў  унутранага  распарадку,  навучэнец  выключаецца
загадам па камбiнату з выдачай адпаведнай даведкi.

     4.5. Матэрыяльнае   забеспячэнне   слухачоў   вучэбна-курсавога
камбiната на перыяд навучання ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     5. Кiраўнiцтва, выкладчыкi i майстры вытворчага навучання
                    вучэбна-курсавога камбiната

     5.1. Кiраванне  вучэбна-курсавым  камбiнатам  ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi з яго статутам.

     5.2. Кiраўнiцтва   работай   вучэбна-курсавога   камбiнта   пры
мiнiстэрстве,  iншым цэнтральным  органе  кiравання,  прадпрыемстве,
установе, арганiзацыi ажыццяўляе дырэктар, з якiм мiнiстэрства, iншы
цэнтральны  орган  кiравання  /кiраўнiк   прадпрыемства,   установы,
арганiзацыi/ заключае кантракт.

     5.3. Галоўны  бухгалтар (бухгалтар) вучэбна-курсавога камбiната
пры мiнiстэрствах прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад  займаемай
пасады дырэктарам.

     Галоўны бухгалтар (бухгалтар) вучэбна-курсавога  камбiната  пры
прадпрыемствах,   арганiзаыях,   установах  прызначаецца  кiраўнiком
прадпрыемства,  арганiзацыi або установы,  пры якой ён створаны, або
дырэктарам  вучэбна-курсавога  камбiната  (калi з'яўляецца юрыдычнай
асобай).

     5.4. Асобы,  якiя   ажыццяўляюць   кiраванне   вучэбна-курсавым
камбiнатам,    у   сваёй   службовай   дзейнасцi   кiруюцца   толькi
патрабаваннямi заканадаўства i не  звязаны  з  рашэннямi  палiтычных
партый i аб'яднанняў, якiя маюць палiтычныя мэты.

     5.5. Дырэктар вучэбна-курсавога камбiната:

     - павiнен  мець  вышэйшую  адукацыю,  вопыт  вытворчай  i,   як
правiла, педагагiчнай работы;

     - падпарадкоўваецца ў сваёй  рабоце  кiраўнiку  установы,  якая
стацiь вышэй па падпарадкаванасцi;

     - арганiзоўвае ўсю работу  камбiната  па  забеспячэнню  высокай
эфектыўнасцi вучэбнага працэсу;

     - арганiзоўвае кантроль за якасцю работы выкладчыкаў,  майстроў
вытворчага навучання i iншых работнiкаў камбiната;

     - забяспечвае выкананне планаў прафесiйнага навучання  рабочых,
строгае выкананне фiнансавай i штатнай дысцыплiны;

     - арганiзоўвае дзейнасць калектыву  па  забеспячэнню  выканання
вучэбных планаў i праграм;

     - выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады  па  вучэбна-курсавому
камбiнату  ў  адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы,  заахвочвае цi
прымяняе меры спагнання да работнiкаў камбiната;

     - нясе   адказнасць   за   арганiзацыю  i  якасць  прафесiйнага
навучання рабочых, стан гаспадарча-фiнансавай дзейнасцi камбiната.

     5.6. Дырэктар вучэбна-курсавога камбiната,  якi знаходзiцца  на
самастойным  балансе,  без  спецыяльнай даверанасцi дзейнiчае ад iмя
камбiната,  прадстаўляе яго ва  ўсiх  прадпрыемствах,  арганiзацыях,
згодна   заканадаўству  прымае  на  работу  i  звальняе  работнiкаў,
распараджаецца маёмасцю i  сродкамi  камбiната,  заключае  дагаворы,
выдае даверанасцi, адкрывае ў банку рахунак камбiната.

     5.7. Для  забеспячэння калегiяльнага разгляду галоўных пытанняў
вучэбна-вытворчай,  выхаваўчай  i  метадычнай  работы  ў   камбiнаце
арганiзоўваецца педагагiчны савет.  Састаў i дзейнасць педагагiчнага
савета вызначаецца Палажэннем аб педагагiчным  савеце,  зацверджаным
Мiнадукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     5.8. Намеснiк  дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце з'яўляецца
непасрэдным арганiзатарам вучэбна-вытворчай i  метадычнай  работы  ў
вучэбна-курсавым  камбiнаце.  Ён  адказвае за правiльную арганiзацыю
вучэбнай, вытворчай i выхаваўчай работы, выкананне вучэбных планаў i
праграм,   якасць  выкладання,   стан   вучэбна-метадычнай   работы;
ажыццяўляе  кантроль  за  вучэбнай   работай   майстроў   вытворчага
навучання  i  выкладчыкаў,  арганiзоўвае  работу  па  абагульненню i
распаўсюджванню   перадавога   педагагiчнага    вопыту,    павышэнню
квалiфiкацыi майстроў вытворчага навучання i выкладчыкаў.

     Намеснiк дырэктара  па  вучэбна-выхаваўчай  рабоце  назначаецца
дырэктарам  камбiната  з  лiку  асоб,  якiя маюць вышэйшую адукацыю,
вопыт вытворчай i педагагiчнай работы.

     5.9. Старшы майстар  вучэбна-курсавога  камбiната  арганiзоўвае
вытворчае  навучанне ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных планаў
i праграм,  непасрэдна кiруе работай майстроў вытворчага навучання i
персаналу вучэбных майстэрняў, палiгонаў камбiната.

     Старшы майстар назначаецца дырэктарам камбiната  цi  кiраўнiком
прадпрыемства   з   лiку  асоб,  якiя  маюць  вышэйшую  цi  сярэднюю
спецыяльную адукацыю,  высокую вытворчую квалiфiкацыю i вопыт работы
па прафесiйнаму навучанню.

     5.10. Выкладчыкi  i  майстры вытворчага навучання адказваюць за
якасць прафесiйнага навучання,  узровень ведаў,  уменняў  i  навыкаў
навучэнцаў.

     Галоўнымi абавязкамi   выкладчыкаў   з'яўляюцца    забеспячэнне
выканання вучэбных планаў i праграм,  узбраенне навучэнцаў трывалымi
i  глыбокiмi  тэарэтычнымi  ведамi,  прымяненне  новых  прагрэсiўных
метадаў   i   сродкаў  навучання,  шырокае  выкарыстанне  перадавога
педагагiчнага вопыту.

     Галоўнымi абавязкамi майстроў вытворчага навучання з'яўляюцца:

     фармiраванне ў  навучэнцаў   прафесiйных   ведаў   i   уменняў,
прадугледжаных квалiфiкацыйнай характарыстыкай;

     забеспячэнне выканання вучэбных планаў i праграм па  вытворчаму
навучанню:

     стварэнне бяспечных умоў працы ў працэсе вытворчага  навучання;
шырокае выкарыстанне сучасных i найбольш эфектыўных метадаў,  форм i
сродкаў арганiзацыi вытворчага навучання.

     5.11. Выкладчыкамi назначаюцца асобы,  якiя маюць,  як правiла,
адпаведную вышэйшую адукацыю.

     Прыём выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання на  работу  ў
вучэбна-курсавы  камбiнат  i  вызваленне  iх  ад  работы выконваецца
дырэктарам камбiната цi кiраўнiком прадпрыемства.

     5.12. Выкладчыкi     i     майстры     вытворчага     навучання
вучэбна-курсавога   камбiната   ўдзельнiчаюць   у   абмеркаваннi  на
пасяджэннях педагагiчнага савета i  метадычных  камiсiй,  нарадах  i
канферэнцыях  пытанняў,  звязаных з арганiзацыяй i зместам вучэбнай,
вытворчай i выхаваўчай  работы,  прадстаўляюць  прапановы  па  гэтых
пытаннях  кiраўнiцтву  камбiната  i  вышэйстаячым органам,  асабiста
ўдзельнiчаюць у падвядзеннi вынiкаў праверкi iх  работы  кiраўнiкамi
камбiната i прадстаўнiкамi вышэйстаячых органаў.

     Педагагiчныя i  iншыя  работнiкi  вучэбна-курсавога   камбiната
ўдзельнiчаюць  на  грамадскiх  пачатках  ў  метадычнай рабоце,  якая
арганiзуецца згодна  ўказанням  мiнiстэрстваў  i  iншых  цэнтральных
органаў кiравання.

     5.13. Да  педагагiчнай  работы  ў  вучэбна-вытворчым  камбiнаце
могуць прыцягвацца ва ўстаноўленым парадку работнiкi прадпрыемства.

     5.14. Прадпрыемствы i органы ўпраўлення, ў падпарадкаваннi якiх
знаходзяцца   вучэбна-курсавыя  камбiнаты,  забяспечваюць  стварэнне
педагагiчным i другiм работнiкам гэтых вучэбных  устаноў  неабходных
умоў для паспяховай работы i сiстэматычнага павышэння квалiфiкацыi i
праяўляюць пастаянны клопат аб правiльным выкарыстаннi iх працы.

     5.15. Работнiкi вучэбна-курсавога камбiната  павiнны  беражлiва
адносiцца да маёмасцi,  правiльна ажыццяўляць эксплуатацыю будынкаў,
абсталявання  i  iнструментаў,  эканомна   расходваць   матэрыяльныя
каштоўнасцi i грашовыя сродкi навучальнай установы.

     Аплата працы               выкладчыцкага                складу,
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага,      вучэбна-дапаможнага     персаналу
вучэбна-курсавога камбiната  ўсiх  формаў  ўласнасцi  праводзiцца  ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

 _____________________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя:
 Нумар: 1198/12.
 Дата:  20.12.95 г.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России