ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 лiстапада 1995 г. N 430
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
I.I.Заяш В.I.Паўлаў
14 лiпеня 1995 г. 24 лiпеня 1995 г.
ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб Iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў
===
___________________________________________________________--
Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
- № 8/9106 от 10.02.2003 г.)
[Изменения и дополнения:
Приказ Министерства образования от 23 июля 1999 г. N 474
(зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/1253 от
28.10.99 г.)].
Агульныя палажэннi
1. Iнстытуты павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў, якiя створаны органамi дзяржаўнага
кiравання як самастойныя, маюць правы юрыдычнай асобы, а iнстытуты
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў, якiя створаны як структурныя адзiнкi ў вышэйшых
навучальных установах, на прадпрыемствах i ў арганiзацыях - без
правоў юрыдычнай асобы.
___________________________________________________________--
Абзац первый пункта 1 - в редакции приказа Министерства
образования от 23 июля 1999 г. N 474 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1253 от 28.10.99 г.)
1. Iнстытуты павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ствараюцца пры
мiнiстэрствах, ведамствах, пры вышэйшых навучальных
установах, прадпрыемствах i арганiзацыях.
___________________________________________________________--
Сярэднягадавы кантынгент слухачоў iнстытута павiнен складаць не
менш за 150 чалавек.
2. Стварэнне iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, маёмасць якiх
знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, ажыццяўляецца у
адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
7 снежня 1993 г. N 824 (ЗП, 1993, N 34, арт.62), iншых формаў
уласнасцi - у парадку, прадугледжаным Прыкладным палажэннем аб
навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў. Мiнiстэрствы
(ведамствы), а таксама суб'екты гаспадарання розных формаў
уласнасцi, за выключэннем дзяржаўных навучальных устаноў,
падведамных Мiнадукацыi i навукi, абавязаны ва ўстаноўленым парадку
атрымаць лiцэнзiю (дазвол) Мiнiстэрства адукацыi i навукi на
стварэнне iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.
3. Iнстытуты павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў, якiя створаны з правамi юрыдычнай асобы,
набываюць правы юрыдычнай асобы пасля зацвярджэння iх статутаў
мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання, якiя iх
стварылi, i рэгiстрацыi ў Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь.
___________________________________________________________--
Пункт 3 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
образования от 23 июля 1999 г. N 474 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1253 от 28.10.99 г.)
3. Iнстытуты павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў набываюць правы
юрыдычнай асобы пасля зацвярджэння iх статутаў
мiнiстэрствамi, iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
якiя iх стварылi, i рэгiстрацыi ў Мiнiстэрстве адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь.
___________________________________________________________--
4. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў з'яўляецца вучэбнай установай, якая
ажыццяўляе вучэбную, навуковую /ва ўстаноўленым парадку/ i
арганiзацыйна-метадычную работу па павышэнню квалiфiкацыi i
перападрыхтоўцы кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адпаведных галiн
гаспадаркi або рэгiёнаў дзяржавы, а таксама вучэбна-метадычным
цэнтрам па вывучэнню i прапагандзе дасягненняў навукi, тэхнiкi i
перадавога вопыту арганiзацыi вытворчасцi.
5. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў можа працаваць за кошт дзяржаўных сродкаў,
на поўным гаспадарчым разлiку, або ў спалучэннi гэтых форм.
6. На iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў гаспадаркi ўскладаецца:
пашырэнне i паглыбленне прафесiйных ведаў, удасканаленне
дзелавых якасцей кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў на аснове
вывучэння слухачамi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, дакументаў
Урада, эканамiчнай палiтыкi рынкавых адносiн, сучасных метадаў
кiравання вытворчасцю, навейшых дасягненняў айчыннай i замежнай
навукi i тэхнiкi, навучнай арганiзацыi працы i кiравання з
прымяненнем вылiчальнай тэхнiкi, сродкаў аўтаматызацыi i механiзацыi
вытворчых працэсаў i шырокiм абменам перадавым навуковым i
вытворча-тэхнiчным вопытам;
правядзенне вучэбнага працэсу на аснове сучаснай педагагiчнай
навукi, укараненне актыўных метадаў i тэхнiчных сродкаў навучання;
развiццё ў слухачоў навыкаў кiраўнiцтва калектывам, умення
працаваць з людзьмi, творчага рашэння эканамiчных, вытворчых i
сацыяльных задач;
арганiзацыя i кiраванне стажыроўкай слухачоў на перадавых
прадпрыемствах, у вядучых навуковых арганiзацыях i навучальных
установах;
падрыхтоўка рэзерва кiруючых работнiкаў, а таксама
перападрыхтоўка iнжынерна-тэхнiчных кадраў для новых пускавых
прадпрыемстваў i вытворчасцей;
перападрыхтоўка кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па пытаннях
дзяржаўнага кiравання, рыначнай эканомiкi, знешнеэканамiчнай
дзейнасцi, арганiзацыi вытворчасцi, навейшых тэхналогiй i iнш.;
распрацоўка i выданне вучэбных планаў, праграм, метадычных
указанняў, канспектаў, вучэбных дапаможнiкаў на падставе Тыпавой
вучэбна-метадычнай дакументацыi;
павышэнне квалiфiкацыi прафесарска-выкладчыцкага саставу;
ажыццяўленне арганiзацыйнага i метадычнага кiраўнiцтва працай
фiлiалаў iнстытута i iншых устаноў павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў галiны.
7. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi
са Статутам на падставе прамых дагавароў з мiнiстэрствамi i
ведамствамi, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi,
установамi, службамi занятасцi насельнiцтва, а таксама прыватнымi
асобамi. Iнстытут самастойна вырашае пытаннi арганiзацыi вучэбнага
працэсу, фiнансава-гаспадарчай i iншых вiдаў дзейнасцi пры захаваннi
дзяржаўных iнтарэсаў i патрабаванняў да паслядыпломнай адукацыi з
улiкам спецыфiкi галiны, правоў слухачоў, педагагiчных i iншых
работнiкаў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
8. Iнстытуты павышэння квалiфiкацыi и перападрыхтоўкi кадраў ва
ўстаноўленым парадку праходзяць акрэдытацыю ў адпаведнасцi з
Палажэннем аб парадку акрэдытацыi навучальных устаноў
/падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў,
зацверджаным Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
6 лiстапада 1992 года N 673 "Аб акрэдытацыi навучальных устаноў
/падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
/ЗП, 1992, N 32, арт.573/.
9. Работа iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца ў адпаведнасцi з
бягучымi i перспектыўнымi планамi павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў галiны, узгодненымi з суб'ектам
гаспадарання, у падначаленнi якога знаходзiцца iнстытут.
10. Правiлы ўнутранага распарадку iнстытута павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
зацвярджаюцца рэктарам/дырэктарам/ iнстытута на аснове дзеючых
тыпавых правiл унутранага распарадку, зацверджаных для вышэйшых
навучальных устаноў.
Слухачы iнстытута павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
11. У iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў накiроўваюцца асобы з вышэйшай,
сярэдняй спецыяльнай i агульнай сярэдняй адукацыяй з лiку кiраўнiкоў
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў i iх намеснiкаў, кiраўнiкоў
аддзелаў, сектароў, лабараторый, цахоў i iншых структурных
падраздзяленняў i iх намеснiкаў, а таксама спецыялiстаў.
12. Залiчэнне слухачоў на навучанне ў iнстытут павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
ажыццяўляецца загадам рэктара iнстытута па накiрунках
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў, а таксама на падставе заяў
прыватных асоб.
13. Камплектаванне груп слухачоў iнстытута павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
праводзiцца з улiкам iх спецыяльнасцi, адукацыi, займаемай пасады.
14. Слухачы iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў:
павышаюць i паглыбляюць прафесiйныя i эканамiчныя веды,
удасканальваюць дзелавыя якасцi;
выконваюць усе вiды вучэбнай работы, якiя вызначаны вучэбнымi
планамi i праграмамi;
прадугледжваюць пры выкананнi выпускной работы мерапрыемствы па
паскарэнню ўкаранення навейшых навучных дасягненняў у практыку, а
таксама павышэнню якасных паказчыкаў работы прадпрыемстваў i
арганiзацый;
карыстаюцца лабараторыямi, кабiнетамi, чытальнымi заламi,
бiблiятэкамi i другiмi вучэбна-дапаможнымi падраздзяленнямi;
забяспечваюцца iнтэрнатам ва ўстаноўленым парадку;
выконваюць правiлы ўнутранага распарадку.
15. Слухачы iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, якiя выканалi ўсе патрабаваннi
вучэбнага плана i праграмы, здалi ўстаноўленыя залiкi i экзамены,
абаранiлi выпускную работу /рэферат/, атрымлiваюць пасведчанне або
дыплом устаноўленых узораў /пры ўмове акрэдытацыi iнстытута
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь/.
Пры невыкананнi вучэбнага плана, а таксама ў выпадку парушэння
правiлаў унутранага распарадку слухач выключаецца з iнстытута
загадам рэктара з выдачай адпаведнай спраўкi аб знаходжаннi ў
iнстытуце.
16. Матэрыяльнае забеспячэнне слухачоў iнстытута ў перыяд
навучання ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
Прафесарска-выкладчыцкi састаў, вучэбна-дапаможны i
адмiнiстратыўна-гаспадарчы персанал iнстытута павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў
i спецыялiстаў
17. У iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў устанаўлiваюцца наступныя штатныя
пасады прафесарска-выкладчыцкага саставу i вучэбна-дапаможнага
персаналу: загадчык кафедры (калi у структуры прадугледжана
стварэнне кафедраў), прафесар, дацэнт, старшы выкладчык, выкладчык,
асiстэнт, метадыст, лабарант i iншыя пасады.
18. Колькасць прафесарска-выкладчыцкага саставу ў iнстытуце
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў вызначаецца на 25 працэнтаў вышэй нормаў, устаноўленых
для вышэйшых навучальных устаноў, якiя рыхтуюць спецыялiстаў
дадзенага профiлю.
19. Замяшчэнне вакантных пасад прафесарска-выкладчыцкага
саставу iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляецца па конкурсу ў парадку,
устаноўленым для вышэйшых навучальных устаноў; пераабранне ўказанага
складу на новы тэрмiн ажыццяўляецца саветам iнстытута. Звальненне
штатных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ў сувязi
са скарачэннем аб'ёма працы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам. Вучэбны год у iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў i яго фiлiялах
устанаўлiваецца з улiкам магчымасцей i iнтарэсаў прадпрыемстваў,
галiн i iнстытутаў.
20. Аплата працы кiруючага, прафесарска-выкладчыцкага складу
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь. Iнстытуты павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, якiя працуюць на ўмовах
гаспадарчага разлiку, самастойна ўстанаўлiваюць формы, сiстэмы i
памеры аплаты працы работнiкаў, але не менш памераў iснуючых
рэспублiканскiх тарыфных ставак.
21. Прафесарска-выкладчыцкi склад iнстытута павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў:
праводзiць на высокiм прафесiйным i навуковым узроўнi вучэбную
i метадычную работу;
сiстэматычна павышае свой iдэйны ўзровень, удасканальвае
тэарэтычныя веды, метады вядзення навуковай работы, выкладчыцкае
майстэрства;
вывучае, абагульняе i распаўсюджвае перадавы вопыт работы
прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў па павышэнню эфектыўнасцi i
якасцi вырабляемай прадукцыi;
аказвае дапамогу слухачам iнстытута ў арганiзацыi самастойнай
работы;
прымае ўдзел у абмеркаваннi пытанняў дзейнасцi iнстытута на
пасяджэннях савета iнстытута /факультэта/;
уносiць прапановы па ўдасканаленнi вучэбнай, метадычнай i
навуковай работы ў iнстытуце;
удзельнiчае ў рабоце навукова-метадычных, навукова-тэхнiчных
саветаў i камiсiй.
22. Запаўненне вакантных пасад адмiнiстратыўна-гаспадарчага i
вучэбна-дапаможнага персаналу iнстытута павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў i яго вучэбных
падраздзяленняў ажыццяўляецца загадам рэктара iнстытута.
Правы i абавязкi адмiнiстрацыйна-гаспадарчага i
вучэбна-дапаможнага персаналу вызначаюцца правiламi ўнутранага
распарадку i службовымi iнструкцыямi.
Вучэбная, метадычная i навуковая работа ў
iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
23. Навучанне ў iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца з
адрывам i без адрыву ад работы, а таксама з частковым адрывам ад
работы.
24. Навучанне ў iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца па
вучэбных планах i праграмах, узгодненых з зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi, ведамствамi, прадпрыемствамi i зацверджаных
кiраўнiком iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.
Вучэбныя планы i праграмы распрацоўваюцца на падставе Тыпавых
вучэбных планаў i праграм, якiя зацвярджаюцца ва ўстаноўленым
парадку.
25. У iнстытуце прадугледжваюцца наступныя асноўныя вiды
вучэбных заняткаў са слухачамi: лекцыi, практычныя, семiнарскiя,
выязныя заняткi, дзелавыя, арганiзацыйна-дзейнасныя i iнавацыйныя
гульнi, вытворчае праектаванне, iмiтацыйныя практыкаваннi, разгляд
канкрэтных сiтуацый, семiнары па абмену вопытам, стажыроўка,
кантрольная, курсавая i выпускная работы, кансультацыi, самастойная
работа слухачоў i iнш.
26. Паспяховасць слухачоў вызначаецца наступнымi адзнакамi:
"выдатна", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча", "залiчана",
"не залiчана".
27. Вучэбныя заняткi ў iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзяцца ў
адпаведнасцi з раскладам.
28. У iнстытуце павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў выконваецца навукова-метадычная
работа для паляпшэння якасцi навучання i выхавання, удасканалення
педагагiчнага майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу,
выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе метады актыўнага навучання з
прымяненнем сучасных тэхнiчных сродкаў i вылiчальнай тэхнiкi.
Правы iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
29. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў мае правы ў галiне вучэбна- i
навукова-метадычнай работы:
распрацоўваць прапановы па далейшаму ўдасканаленню вучэбнай i
навукова-метадычнай работы.
30. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў ва ўстаноўленым парадку:
арганiзуе навуковыя i метадычныя канферэнцыi, семiнары, нарады
i г.д.;
ажыццяўляе супрацоўнiцтва ў галiне павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў з адпаведнымi цэнтрамi замежных дзяржаў;
праводзiць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку замежных
спецыялiстаў.
Структура iнстытута павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
31. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў мае ў сваёй структуры факультэты павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi, кафедры, бухгалтэрыю,
навукова-даследчыя i iншыя лабараторыi, аддзелы, а таксама можа мець
фiлiялы.
32. Фiлiял iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў з'яўляецца структурным
падраздзяленнем, якое ажыццяўляе павышэнне квалiфiкацыi i
перападрыхтоўку кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў з улiкам
характара вытворчай дзейнасцi прадпрыемства, устаноў i арганiзацый у
раёне размяшчэння фiлiяла. Фiлiял iнстытута ствараецца пры
сярэднегадавым кантынгенце слухачоў не менш за 70 чалавек.
Фiлiял iнстытута ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi са
Статутам iнстытута, у якiм прадугледжваецца парадак яго стварэння i
функцыянавання.
33. Факультэт iнстытута павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў з'яўляецца яго
структурным падраздзяленнем, якое ажыццяўляе павышэнне квалiфiкацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў па адной цi некалькiх блiзкiх
спецыяльнасцях.
34. Кафедра iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў з'яўляецца асноўным
вучэбна-навуковым структурным падраздзяленнем, якое ажыццяўляе
вучэбную, метадычную i навуковую работу па адной цi некалькiх
блiзкiх дысцыплiнах.
35. У сваёй дзейнасцi кафедра iнстытута павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў кiруецца
дзеючым палажэннем, зацверджаным для вышэйшых навучальных устаноў.
Кiраўнiцтва, савет i грамадскiя арганiзацыi
iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
36. Кiраўнiцтва ўсёй дзейнасцю iнстытута павышэння квалiфiкацыi
i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляе
рэктар, якi прызначаецца з лiку асоб, якiя маюць вучоную ступень цi
званне, i вызваляецца ад займаемай пасады мiнiстэрствам цi
ведамствам, у веданнi якога знаходзiцца iнстытут.
37. Рэктар арганiзуе ўсю работу iнстытута павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў i
нясе поўную адказнасць за яго дзейнасць.
38. Рэктар iнстытута дзейнiчае ад iмя iнстытута, прадстаўляе
яго ва ўсiх установах i арганiзацыях у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам, распараджаецца маёмасцю i сродкамi iнстытута,
заключае дагаворы, выдае даверанасцi, адкрывае ў банках рахункi
iнстытута.
39. Кiраўнiцтва вучэбнай i навукова-метадычнай работай
iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляюць прарэктары па вучэбнай i
навуковай рабоце. Яны прызначаюцца на пасаду з лiку асоб, якiя маюць
вучоную ступень цi званне, i вызваляюцца ад займаемай пасады ў
парадку i на ўмовах, прадугледжаных для вышэйшых навучальных
устаноў.
40. Кiраўнiцтва дзейнасцю фiлiяла iнстытута павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
ажыццяўляе дырэктар фiлiяла, якi прызначаецца ў парадку,
устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
41. Кiраўнiцтва дзейнасцю факультэта iнстытута ажыццяўляе
дэкан, якi прызначаецца ў парадку, устаноўленым для вышэйшых
навучальных устаноў.
42. Для разгляду асноўных пытанняў дзейнасцi iнстутыта
арганiзуецца Вучоны савет, якi фармiруецца ў наступным складзе:
рэктар - старшыня, прарэктары, дэканы факультэтаў, загадчыкi
кафедраў, начальнiкi вядучых структурных падраздзяленняў,
прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, дырэктары фiлiялаў /50
працэнтаў ад агульнага складу Вучонага савету/;
прадстаўнiкi прафесарска-выкладчыцкага складу, якiя выбiраюцца
адкрытым галасаваннем па агульных сходах прафесарска-выкладчыцкага
складу факультэта /25 працэнтаў ад агульнага складу Вучонага
савету/, кiруючыя работнiкi i высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты
гаспадаркi, вядучыя вучоныя /25 працэнтаў ад агульнага складу
Вучонага савету/.
43. У сваёй дзейнасцi Вучоны савет iнстытута павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
кiруецца дзеючымi палажэннямi, зацверджанымi для вышэйшых
навучальных устаноў.
44. Асобы, якiя ажыццяўляюць кiраванне iнстытутам, у сваёй
службовай дзейнасцi кiруюцца толькi патрабаваннямi заканадаўства i
не звязаны з рашэннямi палiтычных партый i аб'яднанняў, якiя маюць
палiтычныя мэты.
Маёмасць i сродкi iнстытута павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў
45. Выдаткi на навучанне слухачоў, iншыя вiды работ i паслугi,
якiя выконваюцца iнстытутам, фiнансуюцца за кошт бюджэту, сродкаў
мiнiстэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i
асобных грамадзян.
46. Выдаткi на навучанне слухачоў у iнстытуце выдзяляюцца па
каштарысах, якiя зацвярджаюцца кiраўнiком iнстытута.
47. Мiнiстэрствы, ведамствы, аб'яднаннi, прадпрыемствы,
арганiзацыi i ўстановы ў адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi
пералiчваюць iнстытуту сродкi за навучанне ў тэрмiн, устаноўлены
дагаворам. У выпадку няяўкi або выключэння слухачоў з iнстытута
пералiчаныя за iх навучанне сродкi прадпрыемствам не вяртаюцца.
48. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў мае адносна замацаванай за iм дзяржаўнай
маёмасцi правамоцтвы валодання, карыстання i распараджэння ў межах,
устаноўленых уласнiкам i дзеючым заканадаўствам у адпаведнасцi з
мэтамi сваёй дзейнасцi i прызначэннем маёмасцi.
49. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў, якi з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае
пячатку ўстаноўленага ўзору са сваiм найменнем, бягучы, валютны i
iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку,
штогод прадстаўляе прадугледжаныя статыстычныя справаздачы ў органы
статыстыкi, пашпарт - у Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь.
___________________________________________________________--
Пункт 49 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
образования от 23 июля 1999 г. N 474 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1253 от 28.10.99 г.)
49. Iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў з'яўляецца юрыдычнай
асобай, мае пячатку ўстаноўленага ўзору са сваiм найменнем,
бягучы, валютны i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца
ва ўстаноўленым парадку, штогод прадстаўляе прадугледжаныя
статыстычныя справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт - у
Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
___________________________________________________________--
________________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1194/12.
Дата: 20.12.95 г.
|