ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 20 октября 1995 г. №410 "Прыкладнае палажэнне аб дашкольнай установе з паглыбленым накiрункам у рабоце"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                                           ЗАЦВЕРДЖАНА
                                           загадам Мiнiстра
                                           адукацыi i навукi
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           ад 20.10.1995 г.
                                           № 410

 УЗГОДНЕНА

 з Мiнiстэрствам фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра фiнансаў
             А.I.Сверж

 з Мiнiстэрствам працы
 Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк Мiнiстра
             В.I.Паўлаў

 з Мiнiстэрствам юстыцыi
 Рэспублiкi Беларусь

 Першы намеснiк мiнiстра

             I.С.Андрэеў


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                АБ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЕ З ПАГЛЫБЛЕНЫМ
                     НАКIРУНКАМ У РАБОЦЕ

       ___________________________________________________________--
         Утратило силу постановлением Министерства образования от  5
         мая 2005 г. № 33 (зарегистрировано в Национальном реестре -
         № 8/12623 от 26.05.2005 г.)    

                       I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     Дашкольная ўстанова  з   паглыбленым   накiрункам   у  рабоце -
выхаваўча-адукацыйная  ўстанова,   арыентаваная   на   навучанне   i
выхаванне   здольных   дзяцей,  якая  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  у
адпаведнасцi з  Законам  "Аб  адукацыi ў  Рэспублiцы   Беларусь", *)
Прыкладным   палажэннем   аб  дзiцячай  дашкольнай  установе,  гэтым
Палажэннем. **)
 ________________________________
     *) Закон  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб   адукацыi   ў   Рэспублiцы
Беларусь" ад 29.10.1991 г.  ("Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь", 1991 г., № 33, арт.598).
     **) Рэестр дзяржаўнай рэгiстрацыi за № 97/12  ад  17  лiстапада
1993 года.

     Дашкольная ўстанова   з   паглыбленым   накiрункам   у   рабоце
ствараецца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў,  прадпрыемствамi,
арганiзацыямi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.


          АГУЛЬНЫЯ МЭТЫ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ З ПАГЛЫБЛЕНЫМ
                        НАКIРУНКАМ У РАБОЦЕ

     1. Ажыццяўленне   ранняй  дыягностыкi  задаткаў  i  здольнасцей
дзяцей i стварэнне ўмоў для iх мэтанакiраванага развiцця,  выяўленне
найбольш   здольных   дзяцей,   стварэнне   максiмальных   умоў  для
iнтэлектуальнага i асобаснага развiцця кожнага дзiцяцi.
     2. Забеспячэнне фiзiчнага i  псiхiчнага  здароўя,  фармiраванне
асобы   дзiцяцi,   развiццё  яго  iндывiдуальнасцi,  клопат  аб  яго
эмацыянальным дабрабыце.
     3. Абуджэнне  ўстойлiвай цiкавасцi ў дзяцей да ведаў,  развiццё
эстэтычнага пачуцця.
     4. Распрацоўка   i   выкарыстанне   новых   форм  i  метадаў  у
выхаваўча-адукацыйнай  дзейнасцi  ў  залежнасцi  ад  запытаў  сям'i,
здароўя i iнтарэсаў дзяцей.
     5. Узаемадзеянне   з   сям'ёй   для  забеспячэння  паўнацэннага
развiцця   дзiцяцi,   псiхолага-педагагiчная    дапамога    бацькам,
ажыццяўленне прынцыпаў разамкнутай сiстэмы выхавання.
     6. Забеспячэнне  пераемнасцi  ў  адукацыi  дзяцей дашкольнага i
малодшага  школьнага  ўзросту,  падрыхтоўка  дзяцей  да  паспяховага
навучання ў пачатковых (падрыхтоўчых) класах пры гiмназii цi школе з
агульнаэстэтычным,  тэатральным цi мастацкiм  ухiлам  i  паглыбленым
вывучэннем замежнай мовы.
     7. Стварэнне   ўмоў   для   сумеснай   педагагiчнай   дзейнасцi
калектываў педагогаў дашкольнай установы з паглыбленым накiрункам  у
рабоце  i  настаўнiкаў пачатковых /падрыхтоўчых/ класаў пры гiмназii
цi школе з агульнаэстэтычным,  тэатральным  цi  мастацкiм  ухiлам  i
паглыбленым вывучэннем замежнай мовы.
     8. Педагагiчны   калектыў  дашкольнай  установы  з  паглыбленым
накiрункам  у   рабоце   вызначае   напрамкi   паглыбленай   работы,
арыентуючыся  на  пачатковыя  (падрыхтоўчыя)  класы  пры гiмназii цi
школе  з  агульнаэстэтычным,  тэатральным  цi  мастацкiм  ухiлам   i
паглыбленым вывучэннем замежнай мовы.
     Паглыбленая накiраванасць  у  рабоце  вышэй  названай  установы
ажыццяўляецца  праз  усе  формы выхаваўча-адукацыйнай работы ва ўсiх
узроставых групах.
     Работа гурткоў   /студый,   секцый/  у  дашкольнай  установе  з
паглыбленым   накiрункам   у   рабоце   арганiзуецца    на    ўмовах
самаакупнасцi.

            II. АРГАНIЗАЦЫЯ ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ

     9. Аб'ём,  змест выхаваўча-адукацыйнага  працэсу  ў  дашкольнай
установе  з  паглыбленым накiрункам у рабоце вызначаецца праграмамi,
зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.
     10. Дашкольная  ўстанова  з  паглыбленым  накiрункам  у  рабоце
вызначае парадак выкарыстання моў навучання ў адпаведнасцi з Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" ад 26.01.90  г.
("Ведамасцi  Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь",  1990 г.,  № 4,
арт.46),  "Аб вынiках  галасавання  на  рэспублiканскiм  рэферэндуме
14.05.95  г."  ("Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета Рэспублiкi Беларусь",
1995 г., № 22-23, арт.332).
     11. У дашкольную ўстанову з  паглыбленым  накiрункам  у  рабоце
прымаюцца   дзецi   ва  ўзросце  ад  3  да  7  гадоў.  Групы  могуць
камплектавацца  па  аднаўзроставаму  прынцыпу  або  дзецьмi  рознага
ўзросту.
     Колькасць дзяцей у групах  дашкольнай  установы  з  паглыбленым
накiрункам   у   рабоце   складае   20   чалавек   у  аднаўзроставай
групе.  Зыходзячы  з  мясцовых  умоў  i  наяўнасцi сродкаў, мясцовыя
Саветы дэпутатаў, прадпрыемствы, ведамствы, iншыя арганiзацыi,  якiя
маюць дашкольныя  ўстановы, могуць ствараць  рознаўзроставыя  групы,
колькасць дзяцей ў якiх складае 12 чалавек.
     12. Камплектаванне  груп  дзецьмi  i  iх  выпуск  з  дашкольнай
установы з паглыбленым накiрункам у рабоце ажыццяўляецца спецыяльнай
камiсiяй,  у састаў якой уваходзяць наступныя спецыялiсты: псiхолаг,
настаўнiк-дэфектолаг, выхавацель, урач, настаўнiк пачатковых класаў,
метадыст.   Па   вынiках  выяўленых  задаткаў  i  здольнасцей  дзецi
залiчваюцца ў дашкольную ўстанову з паглыбленым накiрункам у рабоце.
     13. Выпускнiкам дашкольнай установы з паглыбленым накiрункам  у
рабоце,   якiя  паспяхова  прайшлi  камiсiю,  прадастаўляецца  права
навучання ў пачатковых (падрыхтоўчых) класах пры гiмназii цi школе з
агульнаэстэтычным,  тэатральным  цi  мастацкiм  ухiлам i паглыбленым
вывучэннем замежнай мовы.
     Дзецi, якiя не прайшлi камiсiю,  накiроўваюцца на  навучанне  ў
агульнаадукацыйныя школы.
     14. Для  залiчэння  дзiцяцi ў дашкольную ўстанову з паглыбленым
накiрункам у  рабоце  неабходна  заява  бацькоў  цi  асоб,  якiя  iх
замяняюць, медыцынская даведка аб стане здароўя дзiцяцi, пасведчанне
аб нараджэннi, заключэнне спецыяльнай камiсii.
     15. Выключэнне  дзяцей  з  дашкольнай  установы  з  паглыбленым
накiрункам у рабоце праводзiцца ў наступных выпадках:
     - наяўнасць медыцынскага заключэння аб стане здароўя дзiцяцi, у
якiм ёсць перашкоды яго далейшаму знаходжанню ў дашкольнай установе;
     - па жаданню бацькоў, цi асоб, якiя iх замяняюць;
     - пры невыкананнi бацькамi цi асобамi, якiя iх замяняюць, сваiх
дагаворных абавязацельстваў /Бацькоўскага дагавору/;
     - пры  адсутнасцi  дзiцяцi  без  уважлiвых  прычын больш аднаго
месяца.
     Аб выключэннi  дзiцяцi  з  дашкольнай  установы  з  паглыбленым
накiрункам у рабоце бацькам цi асобам,  якiя iх замяняюць,  пiсьмова
паведамляюцца   за   сем  дзён.  Рашэнне  аб  выключэннi  можа  быць
абскарджана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
     16. У дашкольнай установе з  паглыбленым  накiрункам  у  рабоце
ствараецца  педагагiчны  Савет - калегiяльны орган,  якi аб'ядноўвае
педагагiчных  работнiкаў.   Асноўнымi   задачамi   яго   з'яўляюцца:
абмеркаванне  i  выбар  розных  варыянтаў  праграм,  зместу,  форм i
метадаў   выхаваўча-адукацыйнай   работы   з   дзецьмi,    павышэнне
навукова-педагагiчнага  i псiхалагiчнага ўзроўню педагогаў.  Парадак
работы Савета педагогаў вызначаецца статутам гэтай установы.
     17. Савет педагогаў выбiрае старшыню тэрмiнам на 1 год.
     18. Старшыня Савета педагогаў дзейнiчае ад iмя Савета педагогаў
дашкольнай установы з паглыбленым накiрункам у рабоце.
     19. Да кампетэнцыi Савета педагогаў адносiцца:
     - вызначэнне    стратэгii    выхаваўча-адукацыйнага     працэсу
дашкольнай установы з паглыбленым накiрункам у рабоце;
     - выбар i аналiз праграм навучаня i выхавання;
     - разгляд  i  зацвярджэнне  педагагiчных  накiрункаў  работы  з
дзецьмi, пытаннi зместу, метадаў, форм навучання i выхавання;
     - арганiзацыя дадатковых паслуг;
     - разгляд  пытанняў  павышэння  квалiфiкацыi,   перападрыхтоўкi
кадраў.
     20. Савет педагогаў склiкаецца не менш трох разоў у год.
     21. На  пасяджэннi  Савета  педагогаў з правам дарадчага голасу
могуць прысутнiчаць бацькi, цi асобы, якiя iх замяняюць.
     22. Пасяджэнне  Савета  педагогаў  правамоцна,   калi   на   iм
прысутнiчае не менш паловы яго членаў.

         III. КIРАВАННЕ ДАШКОЛЬНАЙ  УСТАНОВАЙ З ПАГЛЫБЛЕНЫМ
                          НАКIРУНКАМ У РАБОЦЕ

     23. Кiраванне дашкольнай установай з паглыбленым  накiрункам  ў
рабоце ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеяннi яе працоўнага калектыву,
бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць, i грамадскасцi.
     24. Вышэйшым   органам   кiравання   дашкольнай   установай   з
паглыбленым   накiрункам   у   рабоце  з'яўляецца  агульны  сход  яе
работнiкаў, бацькоў, якi праводзiцца не радзей аднаго раза ў год.
     У кампетэнцыю агульнага сходу ўваходзiць:
     - зацвярджэнне Статута i ўнясенне ў яго дапаўненняў, змен;
     - зацвярджэнне  асноўных напрамкаў развiцця дашкольнай установы
з паглыбленым  накiрункам  у  рабоце,  вызначэнне  шляхоў  павышэння
эфектыўнасцi педагагiчнай i абслуговай працы;
     - унясенне  прапаноў  у  аддзелы  адукацыi   i   прадпрыемствы,
звязаных з рэжымам работы дашкольнай установы;
     - абмеркаванне пытанняў аб  выкарыстаннi  наяўных  сродкаў  для
развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы;
     - зацвярджэнне вiдаў паслуг, аказваемых насельнiцтву;
     - зацвярджэнне Бацькоўскага дагавору.
     25. У   перыяд   памiж  агульнымi  сходамi  органам  упраўлення
выступае  Савет  дашкольнай  установы,  у  састаў  якога  ўваходзяць
работнiкi  дашкольнай  установы,  бацькi,  прадстаўнiкi ведамстваў i
iншых зацiкаўленых арганiзацый.
     26. Непасрэднае кiраўнiцтва дашкольнай установай з  паглыбленым
накiрункам   у  рабоце  ажыццяўляецца  загадчыкам,  якi  назначаецца
заснавальнiкам  па  ўзгадненнi  з   раённым   (гарадскiм)   аддзелам
адукацыi  з  лiку асоб, якiя маюць вышэйшую спецыяльную (дашкольную)
адукацыю.
     27. Канкрэтныя  правы i абавязкi ўсiх удзельнiкаў педагагiчнага
працэсу i iншых  работнiкаў  вызначаюцца  Прыкладным  палажэннем  аб
дзiцячай   дашкольнай   установе,  Статутам  дашкольнай  установы  з
паглыбленым накiрункам у  рабоце,  правiламi  ўнутранага  працоўнага
распарадку, Бацькоўскiм дагаворам.

          IV. ПРАВАВОЕ, ФIНАНСАВАЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ
                            ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

     28. Дашкольная  ўстанова  з  паглыбленым  накiрункам  у  рабоце
з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае  бюджэтны  i  iншыя  рахункi  ва
ўстановах банкаў, адкрытыя ва ўстаноўленым парадку.
     29. Дашкольная  ўстанова  з паглыбленым накiрункам у рабоце мае
штатны расклад,  якi зацвярджаецца яе загадчыкам  ў  адпаведнасцi  з
дзеючымi  тыпавымi  штатамi  ў  межах  выдзеленага  ва  ўстаноўленым
парадку фонду заработнай платы з улiкам профiляў i накiрункаў работы
дашкольнай установы.
     30. Педагагiчны  калектыў  дашкольнай  установы  з  паглыбленым
накiрункам у рабоце  фармiруецца  ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi
Кодэкса Законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь.  У дашкольную ўстанову
з паглыбленым накiрункам у рабоце на педагагiчную  пасаду  прымаюцца
спецыялiсты,  якiя маюць вышэйшую спецыяльную (дашкольную)  адукацыю
цi сярэднюю спецыяльную адукацыю.  Перавага  аддаецца  спецыялiстам,
якiя  маюць  дадатковую  спецыялiзацыю  /псiхалогiя,  замежная мова,
музычная, выяўленчая дзейнасць, фiзiчнае выхаванне i iнш./
     31. Фiнансаванне  дашкольных  устаноў,  якiя  падпарадкоўваюцца
выканкамам   мясцовых   Саветаў  дэпутатаў,  ажыццяўляецца  за  кошт
бюджэтных асiгнаванняў i бацькоўскай платы  за  ўтрыманне  дзяцей  у
дашкольнай  установе.  Дадатковымi крынiцамi фiнансавання з'яўляюцца
паступленнi сродкаў,  атрыманых ад гаспадарчай дзейнасцi i  аказання
платных    паслуг,   сродкаў   фундатараў,   дабраахвотных   узносаў
аб'яднанняў,  прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, шэфаў, грамадзян
i iншых крынiц, якiя не забаронены дзеючым заканадаўствам.
     32. Фiнансаванне ведамасных дашкольных устаноў ажыццяўляецца за
кошт  адлiчэнняў  ад  прыбытку  прадпрыемстваў,  устаноў,  якiя   iх
утрымлiваюць.    Акрамя    таго   на   фiнансаванне   iх   дзейнасцi
выкарыстоўваюцца  сродкi  пазабюджэтных  фондаў   мясцовых   Саветаў
дэпутатаў на ўтрыманне ведамасных дашкольных устаноў у парадку,  якi
вызначаецца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў.
     33. Для   стварэння   неабходнай   вучэбна-матэрыяльнай    базы
дашкольнай  установы  з  паглыбленым  накiрункам  у рабоце,  якаснай
арганiзацыi   вучэбна-выхаваўчага   працэсу,   памеры    дзяржаўнага
бюджэтнага  фiнансавання  i  матэрыяльна-тэхнiчнага  забеспячэння яе
вызначаюцца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў з  улiкам  задач,
якiя  вырашаюцца  дашкольнай  установай  з  паглыбленым накiрункам у
рабоце.
     34. Аплата працы работнiкаў дашкольнай установы  з  паглыбленым
накiрункам  у  рабоце i iх матэрыяльнае стымуляванне ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     35. Для работы ў дашкольнай установе з паглыбленым накiрункам у
рабоце могуць прыцягвацца работнiкi адукацыi,  культуры, вытворчасцi
ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     36. Дашкольная ўстанова з паглыбленым накiрункам у рабоце  можа
прымаць   самастойны   ўдзел   у   рэспублiканскiх   i   мiжнародных
мерапрыемствах,  якiя  датычаць  адукацыi,   выхавання   i   навукi,
заключаць адпаведныя дагаворы з установамi i арганiзацыямi.
     37. На  падставе  гэтага  Прыкладнага  палажэння  i Прыкладнага
палажэння  аб  дзiцячай  дашкольнай  установе,   кожная   дашкольная
ўстанова з паглыбленым накiрункам у рабоце распрацоўвае свой Статут,
у якiм вызначаюцца нормы i правiлы  жыцця  калектыву  з  улiкам  яго
асаблiвасцяў   i   перспектыў  развiцця,  правы  i  абавязкi  членаў
калектыву,  а  таксама  Бацькоўскi  дагавор,  якi  рэгулюе  прававыя
адносiны  памiж  дашкольнай  установай  i бацькамi,  што ўзнiкаюць у
працэсе выхавання,  навучання,  дагляду,  назiрання  i  аздараўлення
дзiцяцi.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1138/12.
 Дата:  08.11.95 г.   


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России