ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 20 октября 1995 г. №410 "Прыкладнае палажэнне аб дашкольным Цэнтры развiцця дзiцяцi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


 УЗГОДНЕНА                           ЗАЦВЕРДЖАНА
 з Мiнiстэрствам фiнансаў            загадам Мiнiстра адукацыi i
 Рэспублiкi Беларусь                 навукi Рэспублiкi Беларусь
        Намеснiк мiнiстра            ад 20 кастрычнiка 1995 г. N 410
 А.I.Сверж

 з Мiнiстэрствам працы
 Рэспублiкi Беларусь
       Намеснiк мiнiстра
 В.I.Паўлаў

 з Мiнiстэрствам юстыцыi
 Рэспублiкi Беларусь
   Першы намеснiк мiнiстра
 I.С.Андрэеў


                       ПРЫКЛАДНАЕ  ПАЛАЖЭННЕ
               аб дашкольным Цэнтры развiцця дзiцяцi

       ___________________________________________________________--
         Утратило силу постановлением Министерства образования от  5
         мая 2005 г. № 33 (зарегистрировано в Национальном реестре -
         № 8/12623 от 26.05.2005 г.)    

                       1. Агульныя палажэннi

     1. Дашкольны  Цэнтр развiцця  дзiцяцi *) з'яўляецца новым тыпам
вучэбна-выхаваўчай  установы,  якi  забяспечвае  павышаны   ўзровень
адукацыйных  паслуг рознага прызначэння (з паглыбленымi напрамкамi ў
рабоце,  па  догляду,  назiранню   i   аздараўленню,   кампенсуючыя,
камбiнаваныя).

 _____________________________
     *) У далейшым па тэксту скарочана Цэнтр.

     2. Асноўная   мэта  Цэнтра  -  стварэнне  спрыяльных  умоў  для
развiцця творчага,  iнтэлектуальнага патэнцыялу  дзяцей  дашкольнага
ўзросту,   засваенне   культурна-гiстарычнай   спадчыны  беларускага
народа, агульначалавечых каштоўнасцей.

     3. Галоўныя задачы Цэнтра:
     - апрабацыя       i       пошук      новых      арганiзацыйных,
псiхолага-педагагiчных  форм  i   метадаў   работы,   якiя   здольны
забяспечыць  у  рамках  гуманiстычнага падыходу якасна новы ўзровень
псiхiчнага,  фiзiчнага  i  асабовага  развiцця  дзяцей   дашкольнага
ўзросту;
     - стварэнне  ўмоў  для  самарэалiзацыi,  павышэння прафесiйнага
ўзроўню  супрацоўнiкаў,  iншых  дарослых,  якiя  жадаюць   развiваць
агульныя i спецыяльныя здольнасцi дзяцей;
     - заахвочванне бацькоў да самаўдасканалення, пошуку гарманiчных
адносiн з дзецьмi.

     4. Цэнтр   вызначае   парадак   выкарыстання  моў  навучання  ў
адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб  мовах  у  Рэспублiцы
Беларусь"  ад  26.01.90 г.  ("Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь",  1990 г.,  N  4,  арт.46),  "Аб  вынiках  галасавання  на
рэспублiканскiм   рэферэндуме  14.05.95  г.  ("Ведамасцi  Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь", 1995 г., N 22-23, арт.332).

     5. На аснове гэтага палажэння Цэнтр распрацоўвае Статут, у якiм
вызначае нормы i правiлы жыцця калектыву з улiкам яго асаблiвасцей i
перспектыў развiцця,  правы i абавязкi членаў калектыву,  а  таксама
бацькоўскi  дагавор,  якi  рэгулюе прававыя адносiны памiж Цэнтрам i
бацькамi.

           II. Арганiзацыя выхаваўча-адукацыйнага працэсу

     6. Цэнтр  ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  на аснове iндывiдуальных
праграм,  зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi  i  навукi  Рэспублiкi
Беларусь.

     7. У   iндывiдуальныя  праграмы,  акрамя  абавязковага  ўзроўню
патрабаванняў да зместу дашкольнага выхавання,  уводзяцца дадатковыя
адукацыйныя паслугi,   якiя забяспечваюць дыферэнцыраваны падыход да
развiцця  асобных  здольнасцей  i  схiльнасцей  дзяцей.   Дадатковыя
адукацыйныя паслугi ажыццяўляюцца на ўмовах самаакупнасцi.

     8. Выхаваўча-адукацыйны  працэс  у  Цэнтры  вядзецца  з  улiкам
здароўя,  iнтарэсаў i схiльнасцей дзяцей i будуецца  на  педагагiчна
абгрунтаваным  выбары  выхавацелямi  цi  iншымi педагогамi праграмы,
сродкаў, форм i метадаў выхавання i навучання.

     9. Напаўняльнасць груп Цэнтра наступная:
        да 2 гадоў - 10 дзяцей;
        ад 2 да 3 гадоў - 15 дзяцей;
        ад 3 да 6/7 гадоў - 20 дзяцей;
        у рознаузроставай групе - 12 дзяцей.
     Колькасць дзяцей  у  групах  Цэнтра  спецыяльнага  прызначэння,
санаторных вызначаецца адпаведнымi Палажэннямi аб  гэтых  установах,
якiя   зацвярджаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi  i  навукi  Рэспублiкi
Беларусь.
     Зыходзячы з  мясцовых умоў i наяўнасцi сродкаў,  прадпрыемствы,
ведамствы i iншыя арганiзацыi,  якiя маюць Цэнтр,  могуць  памяншаць
напаўняльнасць груп.

     10. Цэнтр  ажыццяўляе  пераемнасць  у рабоце са школай,  iншымi
пазашкольнымi   ўстановамi,   што   больш   эфектыўна    садзейнiчае
фармiраванню  фiзiчнай  i  псiхалагiчнай  падрыхтаванасцi  дзяцей да
навучання.

     11. У Цэнтры ствараецца педагагiчны савет - калегiяльны  орган,
якi  аб'ядноўвае  педагагiчных  работнiкаў.  Асноўнымi  задачамi яго
з'яўляюцца:  абмеркаванне i выбар варыянтаў праграм,  зместу, форм i
метадаў    выхаваўча-адукацыйнай   работы   з   дзецьмi,   павышэнне
навуковапедагагiчнага i псiхалагiчнага  ўзроўню  педагогаў.  Парадак
работы педагагiчнага савета вызначаецца Статутам Цэнтра.

               III. Прававое палажэнне, фiнансавае i
                 матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне

     12. Цэнтр з'яўляецца юрыдычнай асобай,  мае  бюджэтны  i  iншыя
рахункi  ва  ўстановах  банкаў,  якiя  адкрываюцца  ва  ўстаноўленым
парадку.

     13. У сваёй дзейнасцi цэнтр  кiруецца  дзеючым  заканадаўствам,
гэтым Палажэннем, Статутам.

     14. Цэнтр ствараецца мясцовымi Саветамi дэпутатаў,  дзяржаўнымi
прадпрыемствамi  i  арганiзацыямi  ў  адпаведнасцi  з  законамi  "Аб
адукацыi   ў   Рэспублiцы   Беларусь"  ад  29.10.91  г.  ("Ведамасцi
Вярхоўнага Савета  Рэспублiкi Беларусь",  1991 г.,  N 33,  арт.598),
"Аб  мясцовым  кiраваннi  i  самакiраваннi  ў  Рэспублiцы  Беларусь"
("Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi   Беларусь",   1995  г.,
N 15-16,  арт.169);  указамi  Прэзiдэнта  Рэспублiкi   Беларусь   ад
19.09.95  г.,  N  383  "Аб  правядзеннi  рэформы  органаў  мясцовага
кiравання i самакiравання", ад 20.10.1995 г., N 433 "Аб зацвярджэннi
палажэння  аб  парадку  вырашэння  пытанняў, звязаных  з аб'яднаннем
аднайменных   адмiнiстратыўных   адзiнак,   якiя    маюць    агульны
адмiнiстратыўны   цэнтр".  Незалежна  ад   падпарадкаванасцi   Цэнтр
рэгiструецца ў  выканкаме  мясцовага  Савета  дэпутатаў.  З  моманту
рэгiстрацыi ён набывае правы юрыдычнай асобы.

     15. Рэжым  работы  Цэнтра  ўстанаўлiваецца  рашэннем  мясцовага
Савета  дэпутатаў па прадстаўленню ўпраўлення (аддзела) адукацыi або
прадпрыемства,  установы, арганiзацыi, асоб, у распараджэннi якiх ён
знаходзiцца.

     16. Вiды адукацыйных паслуг,  прававыя адносiны памiж Цэнтрам i
бацькамi агаворваецца ў бацькоўскiм дагаворы.

     17. Вышэйшым  органам  кiравання  з'яўляецца  агульны  сход  яе
работнiкаў i бацькоў, якi праводзiцца не радзей аднаго разу ў год.
     Агульны сход:
     - прымае Статут Цэнтра i ўносiць у яго неабходныя змены;
     - вызначае асноўныя напрамкi развiцця Цэнтра,  шляхi  павышэння
эфектыўнасцi педагагiчнай i абслуговай працы;
     - заслухоўвае справаздачы аб дзейнасцi Цэнтра;
     - зацвярджае вiды паслуг, аказваемых насельнiцтву;
     - разглядае      пытаннi      па      забеспячэнню       якасцi
навучальна-выхаваўчага працэсу, iншых пытанняў дзейнасцi калектыву;
     - абмяркоўвае пытаннi i ўносiць прапановы  па  рэарганiзацыi  i
прыпыненнi  дзейнасцi Цэнтра,  яго ўваходжання ў саюзы (аб'яднаннi),
выхад з iх;
     - выбiрае  адкрытым  або  тайным  галасаваннем Савет Цэнтра,  у
састаў якога ўваходзяць работнiкi Цэнтра,  прадстаўнiкi  бацькоўскай
грамадскасцi, зацiкаўленых арганiзацый.

     18. Аператыўнае  кiраўнiцтва  дзейнасцю  Цэнтра  ажыццяўляе яго
загадчык,  якi мае вышэйшую спецыяльную (дашкольную) адукацыю,  стаж
работы  на  пасадзе загадчыка дашкольнай установы не менш трох год i
схiльнасцi да навукова-даследчай работы.

     19. Загадчык Цэнтра:
     -  забяспечвае выкананне  рашэнняў Савета  Цэнтра, выступае  са
справаздачамi  перад iм,  а ў  прамежках памiж  пасяджэннямi вырашае
пытаннi, якiя знаходзяцца ў кампетэнцыi савета;
     -  здзяйсняе  агульнае  кiраўнiцтва  ўсiмi  пытаннямi дзейнасцi
Цэнтра;
     - дзейнiчае ад iмя Цэнтра, прадстаўляе яго на прадпрыемствах, у
арганiзацыях i ўстановах;
     - распараджаецца маёмасцю i сродкамi Цэнтра, заключае дагаворы,
выдае даверанасцi;
     -  мае  права  ва  ўстаноўленым  парадку  арэндаваць, заказваць
абсталяванне i iншыя матэрыяльныя  рэсурсы ў любых прадпрыемствах, у
арганiзацый, прыватных асоб;
     -  нясе  асабiстую  адказнасць  за  падбор, расстаноўку кадраў,
вынiкi  арганiзацыйна-педагагiчнай,  фiнансава-гаспадарчай  i  iншай
дзейнасцi   Цэнтра,  стварэнне   станоўчага  маральна-псiхалагiчнага
клiмату ў калектыве.

     20. Загадчык прызначаецца заснавальнiкам Цэнтра па ўзгадненню з
раённым  (гарадскiм)  аддзелам  адукацыi.  Савет  Цэнтра  мае  права
ставiць  пытанне  перад  заснавальнiкам  аб  вызваленнi загадчыка ад
пасады  цi  рэкамендаваць  на  яе  таго,  або  iншага  педагагiчнага
работнiка.

     21.  Маёмасць Цэнтра  складаюць будынкi,  абсталяванне i сродкi
вытворчасцi. Грашовыя сродкi ўтвараюцца за кошт:
     - дзяржаўнага бюджэту, бацькоўскай платы за ўтрыманне дзiцяцi ў
дашкольнай установе;
     -  даходаў,  атрыманых  ад  гаспадарчай  дзейнасцi  i  аказання
дадатковых платных адукацыйных паслуг;
     -   сродкаў   фундатараў,   дабрачынных  узносаў   аб'яднанняў,
прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i грамадзян;
     - iншых крынiц, якiя не забаронены дзеючым заканадаўствам.

     22.  Цэнтр  мае  права  карыстання  i  распараджэння маёмасцю ў
адпаведнасцi  з  мэтай  сваёй  дзейнасцi  i  прызначэннем маёмасцi ў
межах, устаноўленых заканадаўствам.

     23. Цэнтр мае штатны расклад, якi зацвярджае загадчык цэнтра.

     24. Педагагiчныя  кадры Цэнтра фармiруюцца, у  асноўным, з лiку
асоб,  якiя  маюць  вышэйшую  педагагiчную  адукацыю  i прымаюцца на
работу ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     Перавага аддаецца спецыялiстам, якiя маюць вышэйшую спецыяльную
(дашкольную)   адукацыю  i   дадатковую  спецыялiзацыю  (псiхалогiя,
замежная мова, музычная, выяўленчая  дзейнасць, фiзiчнае выхаванне i
iнш.).

     25. Для аказання дадатковых  адукацыйных паслуг Цэнтр мае права
запрашаць  да супрацоўнiцтва  спецыялiстаў у  адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.

     26.   Аплата  працы   работнiкаў  Цэнтра   i  iх   матэрыяльнае
стымуляванне ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

                   IV. Мiжнароднае супрацоўнiцтва

     27. Цэнтр  мае права ўдзельнiчаць  у мiжнародным супрацоўнiцтве
па  праблемах адукацыi,  устанаўлiваць прамыя  сувязi з  замежнымi i
мiжнароднымi  ўстановамi  i  арганiзацыямi   адукацыi,  у  тым  лiку
накiроўваць  на   аснове  ўзаемнага  пагаднення   супрацоўнiкаў  для
навучання i стажыровак.

     28. Мiжнародная дзейнасць  Цэнтра ажыццяўляецца ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1140/12.
 Дата:  08.11.95   


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России