ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Указ Президента Республики Беларусь от 8 августа 1995 г. №299 "Об утверждении Положения о порядке выдачи дипломатических и служебных паспортов гражданам Республики Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                               УКАЗ
                  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

 8 жнiўня 1995 г. N 299                              г.Мiнск

 Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку
 выдачы дыпламатычных i службовых
 пашпартоў грамадзянам Рэспублiкi
 Беларусь

===

       ___________________________________________________________--
         Указ утратил силу Указом  Президента Республики Беларусь от
         13  января   1997  г.  N  33   (Собрание  декретов,  указов
         Президента  и  постановлений   Правительства     Республики
         Беларусь, 1997 г., N 2, ст.40)  

  
         [В    отношении    настоящего    Указа    см.    Заключение
          Конституционного  Суда  от  3  ноября  1995  г.  N З-21/95
          (Ведомости Верховного Совета Республики Беларусь, 1995 г.,
          N 32, ст.426) ]


     1.  Зацвердзiць   прыкладзенае  Палажэнне  аб   парадку  выдачы
дыпламатычных i службовых пашпартоў грамадзянам Рэспублiкi Беларусь.

     2. Кабiнету  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  прывесцi  рашэннi
Урада ў адпаведнасць з гэтым Указам.

     3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання.


 Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                   А.Лукашэнка


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указам Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 ад 8 жнiўня 1995 г.
                                                 N 299

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб парадку выдачы дыпламатычных i
 службовых пашпартоў грамадзянам
 Рэспублiкi Беларусь

     1.  Дадзенае  Палажэнне  вызначае  парадак  выдачы  грамадзянам
Рэспублiкi    Беларусь   дыпламатычных    i   службовых    пашпартоў
для паездак за мяжу.

     2. Выдача  дыпламатычных  i  службовых  пашпартоў ажыццяўляецца
Мiнiстэрствам  замежных спраў па заяўках камандзiруючых арганiзацый.
Пры гэтам выдаюцца:

     2.1. дыпламатычныя пашпарты:
     Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь;
     Старшынi   Вярхоўнага   Савета   Рэспублiкi   Беларусь   i  яго
намеснiкам;
     Прэм'ер-мiнiстру Рэспублiкi Беларусь i яго намеснiкам;
     Старшынi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
     Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
     Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь;
     Дзяржаўнаму  сакратару Савета  бяспекi, яго  намеснiку i членам
Савета бяспекi;
     Кiраўнiку  Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта  Рэспублiкi Беларусь  i яго
намеснiкам;
     Кiраўнiку спраў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
     Кiраўнiку Службы кантролю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
     кiраўнiку сакратарыята Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
     Старшынi Кантрольнай палаты Рэспублiкi Беларусь;
     Генеральнаму пракурору Рэспублiкi Беларусь;
     Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;
     мiнiстрам, старшыням дзяржаўных камiтэтаў;
     Начальнiку Галоўнага ўпраўлення  пагранiчных войскаў Рэспублiкi
Беларусь;
     Кiраўнiку Апарату Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
     Старшынi Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры  Кабiнеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
     Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii;
     старшыням   абласных,   Брэсцкага,   Вiцебскага,   Гомельскага,
Гродзенскага, Магiлёўскага, Мiнскага гарадскiх выканаўчых камiтэтаў;
работнiкам Мiнiстэрства замежных  спраў, якiя займаюць дыпламатычныя
пасады;
     работнiкам  дыпламатычных  прадстаўнiцтаў,  консульскiх устаноў
Рэспублiкi Беларусь за мяжой i пастаянных прадстаўнiцтваў Рэспублiкi
Беларусь пры  мiжнародных арганiзацыях, якiя  займаюць дыпламатычныя
пасады, згодна з дадаткам 1  да Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
ад 6 красавiка 1995 г. N 142, i членам iх сем'яў;
     работнiкам  мiжнародных  арганiзацый,   якiя  займаюць  пасады,
прыраўнаваныя  да  дыпламатычных,  па  рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь, а таксама членам iх сем'яу;
     дыпламатычным кур'ерам Мiнiстэрства замежных спраў;

     2.2. службовыя пашпарты:
     службовым асобам;
     Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта  Рэспублiкi Беларусь;
     Апарату Савета Бяспекi;
     Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
     цэнтральнага  апарату  Службы  кантролю  Прэзiдэнта  Рэспублiкi
Беларусь;
     Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
     Апарату Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
     Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
     Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь;
     Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь;
     Кантрольнай палаты Рэспублiкi Беларусь;
     Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь;
     Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;
     мiнiстэрстваў, дзяржаўных камiтэтаў;
     Галоўнага ўпраўлення пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь;
     Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь;
     Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii;
     намеснiкам    старшынь    абласных,    Брэсцкага,   Вiцебскага,
Гомельскага,   Гродзенскага,    Магiлёўскага,   Мiнскага   гарадскiх
выканаўчых камiтэтаў;
     старшыням, намеснiкам  старшынь абласных i  Мiнскага гарадскога
Саветаў дэпутатаў;
     асобам   тэхнiчнага  i   абслуговага  персаналу   дыпламатычных
прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой;
     iншым асобам, якiя накiроўваюцца за мяжу па рашэннях Прэзiдэнта
Рэспублiкi   Беларусь,  Кабiнета   Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь,
Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;

     3.   Дыпламатычныя  i   службовыя  пашпарты   выдаюцца  на  час
камандзiравання за мяжу i не пазней чым праз 10 сутак пасля вяртання
грамадзянiна ў Рэспублiку Беларусь  падлягаюць здачы на захоўванне ў
парадку, устаноўленным камандзiруючай арганiзацыяй.

     4.  Кiраўнiк  камандзiруючай  арганiзацыi  забяспечвае перадачу
дыпламатычных i службовых пашпартоў  у Мiнiстэрства замежных спраў у
выпадку страты грамадзянамi права на карыстанне iмi.  





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России