Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 6 июля 1995 г. №362
"Аб прыпыненнi дзеяння пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 1994 г. N 243"
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
П а с т а н о в а
6 лiпеня 1995 г. N 362
г.Мiнск
АБ ПРЫПЫНЕННI ДЗЕЯННЯ ПАСТАНОВЫ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 12 СНЕЖНЯ 1994 г. N 243
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыпынiць да 1 студзеня 1996 г. дзеянне пастановы Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 1994 г. N 243 "Аб стаўках
аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твораў выяўленчага i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 14, арт.
367).
2. Дазволiць Мiнiстэрству культуры i друку набываць творы
выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па дагаворных цэнах
у межах сродкаў, выдзяляемых на гэтыя мэты.
3. Мiнiстэрству культуры i друку па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
фiнансаў да 1 студзеня 1996 г. унесцi ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь прапановы аб удасканаленнi выплаты аўтарскага
ўзнагароджання мастакам за стварэнне твораў выяўленчага i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр