Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Пастанова
3 лiпеня 1995 г. N 357
г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ЗАПРАШЭННЯ I ДЗЕЙНАСЦI
ЗАМЕЖНЫХ СВЯШЧЭННАСЛУЖЫЦЕЛЯЎ НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 23 февраля 1999 г. N 280 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1999 г., N 6, ст.158)
У адпаведнасцi з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь ад 17 студзеня 1995 г. "Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў
Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь "Аб парадку
ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб свабодзе
веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацыях" Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Палажэнне аб парадку запрашэння i дзейнасцi
замежных свяшчэннаслужыцеляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
(прыкладаецца).
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 3 лiпеня
1995 г. N 357
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку запрашэння i дзейнасцi замежных
свяшчэннаслужыцеляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак аб:
запрашэннi ў Рэспублiку Беларусь замежных свяшчэннаслужыцеляў,
мiсiянераў, манахаў i манашак (далей - служыцелi царквы) для
задавальнення рэлiгiйных патрэбнасцей веруючых;
атрыманнi замежнымi служыцелямi царквы дазволу на рэлiгiйную
дзейнасць у Рэспублiцы Беларусь.
пераводзе замежных служыцеляў царквы з адной рэлiгiйнай
арганiзацыi ў другую;
назначэннi i замене замежнымi рэлiгiйнымi цэнтрамi кiраўнiкоў
рэлiгiйных аб'яднанняў, iх упраўленняў i цэнтраў у Рэспублiцы
Беларусь;
запрашэннi замежных грамадзян i асоб без грамадзянства для
навучання ў духоўных навучальных установах, якiя дзейнiчаюць у
Рэспублiцы Беларусь.
2. Запрашаць у Рэспублiку Беларусь замежных служыцеляў царквы
для задавальнення рэлiгiйных патрэбнасцей веруючых могуць дзеючыя
рэлiгiйныя ўпраўленнi i цэнтры, якiя маюць зарэгiстраваныя ва
ўстаноўленым парадку статуты (палажэннi), па ўзгадненню з Саветам па
справах рэлiгii Мiнiстэрства культуры i друку. Для ўзгаднення
запрашэння служыцеляў царквы рэлiгiйным упраўленнем або цэнтрам ва
ўстаноўленым парадку накiроўваецца абгрунтаваны пiсьмовы запыт у
Савет па справах рэлiгii Мiнiстэрства культуры i друку, на якi на
працягу 20 дзён даецца пiсьмовы адказ.
3. Рэлiгiйныя ўпраўленнi або цэнтры, якiя запрасiлi ў
Рэспублiку Беларусь замежных служыцеляў царквы, абавязаны
зарэгiстраваць iх у аддзеле па справах рэлiгiй аблвыканкома,
Мiнскага гарвыканкома, а таксама ў органе ўнутраных спраў па месцы
жыхарства.
Аддзелы па справах рэлiгiй аблвыканкомаў, Мiнскага гарвыканкома
маюць права зарэгiстраваць замежных служыцеляў царквы на тэрмiн да
аднаго года. Гэты тэрмiн можа быць прадоўжаны за адзiн месяц да
сканчэння тэрмiну дзеяння папярэдняй рэгiстрацыi па хадайнiцтву
рэлiгiйнага ўпраўлення або цэнтра i па ўзгадненню з Саветам па
справах рэлiгiй Мiнiстэрства культуры i друку.
4. Рэлiгiйныя ўпраўленнi або цэнтры, якiя запрасiлi ў
Рэспублiку Беларусь замежных служыцеляў царквы, могуць накiроўваць
iх у абшчыны толькi свайго рэлiгiйнага аб'яднання, дзе ў культавых
будынках або памяшканнях, пастаянна арандуемых абшчынамi, служыцелi
царквы праводзяць работу па задавальненню рэлiгiйных патрэбнасцей
веруючых. Замежныя служыцелi царквы не маюць права займацца
рэлiгiйнай дзейнасцю ў населеных пунктах, якiя не ўваходзяць у раён
дзейнасцi абслугоўваемых iмi рэлiгiйных абшчын.
5. Перавод замежнага служыцеля царквы з адной рэлiгiйнай
абшчыны ў другую можа ажыццяўляцца рэлiгiйным упраўленнем або
цэнтрам па ўзгадненню:
з Саветам па справах рэлiгii Мiнiстэрства культуры i друку -
пры пераводзе з адной вобласцi ў другую, з горада Мiнска ў вобласць,
а таксама з вобласцi ў горад Мiнск;
з аддзелам па справах рэлiгii аблвыканкома - пры пераводзе ў
межах вобласцi;
з аддзелам па справах рэлiгii Мiнскага гарвыканкома - пры
пераводзе ў межах горада Мiнска.
6. Замежныя рэлiгiйныя цэнтры могуць назначаць або замяняць
кiраўнiкоў рэлiгiйных аб'яднанняў, iх упраўленняў i цэнтраў у
Рэспублiцы Беларусь па дамоўленасцi з Саветам па справах рэлiгiй
Мiнiстэрства культуры i друку. Дамоўленасць дасягаецца за адзiн
месяц да назначэння або замены кiраўнiка рэлiгiйнага аб'яднання, яго
ўпраўлення або цэнтра.
У адпаведнасцi з артыкулам 9 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
свабодзе веравызнанняў i рэлiгiйных арганiзацыях" узначальваць
рэлiгiйныя арганiзацыi могуць толькi грамадзяне Рэспублiкi Беларусь.
7. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, запрасiўшыя ў Рэспублiку
Беларусь замежных служыцеляў царквы для нерэлiгiйнай дзейнасцi, якiя
выказваюць жаданне адначасова займацца i рэлiгiйнай дзейнасцю,
абавязаны зарэгiстраваць iх у аддзелах па справах рэлiгii
аблвыканкомаў, Мiнскага гарвыканкома i атрымаць па месцы рэгiстрацыi
спецыяльны дазвол на займанне гэтымi служыцелямi рэлiгiйнай
дзейнасцю. Такi дазвол выдаецца па хадайнiцтву кiраўнiка рэлiгiйнай
канфесii, у якой жадаюць прапаведаваць замежныя служыцелi царквы,
пры наяўнасцi ў гэтых служыцеляў вiз Рэспублiкi Беларусь i
дакументаў, што пацвярджаюць iх рэлiгiйную адукацыю i прафесiю.
Дазвол выдаецца на тэрмiн дзеяння вiз, але не больш чым на адзiн
год. Тэрмiн дзеяння спецыяльнага дазволу можа быць прадоўжаны за
адзiн месяц да сканчэння тэрмiну дзеяння папярэдняга дазволу па
хадайнiцтву кiраўнiка рэлiгiйнай канфесii аддзелам па справах
рэлiгiй аблвыканкома, Мiнскага гарвыканкома i па ўзгадненню з
Саветам па справах рэлiгiй Мiнiстэрства культуры i друку.
8. У выпадку парушэння замежнымi служыцелямi царквы
заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аддзелы па справах рэлiгiй
аблвыканкомаў, Мiнскага гарвыканкома могуць ануляваць iх рэгiстрацыю
i звярнуцца ў органы ўнутраных спраў з прапановай аб скарачэннi
гэтым служыцелям тэрмiну знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь.
Да замежных служыцеляў царквы, якiя займаюцца рэлiгiйнай
дзейнасцю на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь без спецыяльнага дазволу,
прымаюцца меры, прадугледжаныя артыкулам 25 Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб прававым становiшчы замежных грамадзян i асоб без
грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь".
9. Рэлiгiйныя арганiзацыi, якiя дзейнiчаюць у Рэспублiцы
Беларусь, могуць накiроўваць для навучання ў духоўных навучальных
установах замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, а рэлiгiйныя
ўпраўленнi або цэнтры, якiя з'яўляюцца заснавальнiкамi такiх
навучальных устаноў, могуць запрашаць замежных грамадзян i асоб без
грамадзянства для навучання i выкладання ва ўказаных установах
толькi па ўзгадненню з Саветам па справах рэлiгiй Мiнiстэрства
культуры i друку.
10. Рэлiгiйныя ўпраўленнi або цэнтры, якiя запрашаюць у
Рэспублiку Беларусь замежных служыцеляў царквы для задавальнення
рэлiгiйных патрэбнасцей веруючых або хадайнiчаюць аб выдачы замежным
служыцелям царквы спецыяльнага дазволу на займанне iмi рэлiгiйнай
дзейнасцю, кiруюцца заканадаўствам аб прававым становiшчы замежных
грамадзян i асоб без грамадзянства ў Рэспублiцы Беларусь.
|