Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 26 июня 1995 г. №322
"Аб прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Урада БССР у сувязi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi"
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
П А С Т А Н О В А
26 чэрвеня 1995 г. N 322
г.Мiнск
АБ ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМI СIЛУ НЕКАТОРЫХ ПАСТАНОЎ УРАДА
БССР У СУВЯЗI З ЗАКОНАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ ДРУКУ I
IНШЫХ СРОДКАХ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI"
===
У сувязi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 13 студзеня 1995 г.
"Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi" Кабiнет Мiнiстраў
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прызнаць страцiўшымi сiлу пастановы Урада БССР згодна з
прыкладзеным пералiкам.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня
1995 г. N 322
П Е Р А Л I К
страцiўшых сiлу пастаноў
Урада БССР
1. Пастанова Саўнаркома БССР ад 25 кастрычнiка 1938 г. N 2273
"Аб перадачы НКФiну БССР функцый па разгляду i зацвярджэнню
фiнансавых каштарысаў, штатаў i ставак рэспублiканскiх i раённых
газет".
2. Пункт 5 пастановы Саўнаркома БССР ад 28 студзеня 1941 г. N
61 "Аб мерапрыемствах па паляпшэнню работы Урадавай бiблiятэкi iмя
Горкага".
3. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 28 лiпеня 1950 г. N 934
"Аб устанаўленнi расцэнак на аб'явы, змяшчаемыя ў рэспублiканскiх,
гарадскiх i раённых газетах".
4. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 26 красавiка 1952 г. N
539 "Аб павелiчэннi фармату гарадскiх газет i аб выдзяленнi
дадатковых асiгнаванняў на ўтрыманне гарадскiх i раённых газет".
5. Пастанова ЦК Кампартыi Беларусi i Савета Мiнiстраў БССР ад 7
чэрвеня 1968 г. N 180 "Аб паскарэннi выпуску i скарачэннi тэрмiнаў
дастаўкi газет падпiсчыкам".
6. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 29 студзеня 1969 г. N 28
"Аб мерах па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы раённых газет
рэспублiкi".
7. Пункт 4 пастановы Савета Мiнiстраў БССР ад 7 жнiўня 1984 г.
N 290 "Аб мерах па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай базы аб'яднаных,
раённых i гарадскiх газет".
8. Пункт 8.4 пастановы Савета Мiнiстраў БССР ад 22 кастрычнiка
1987 г. N 319 "Аб мерах па далейшаму паляпшэнню дастаўкi
перыядычнага друку насельнiцтву, умацаванню матэрыяльна-тэхнiчнай
базы газетна-часопiснай вытворчасцi, экспедзiравання i дастаўкi
перыядычных выданняў".