КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
22 чэрвеня 1995 г. N 318 г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МIНIСТЭРСТВЕ
АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 17 апреля 1997 г. N 361 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1997 г., N 12, ст.425)
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
от 22 мая 1996 г. N 336 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 15, ст.376)]
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Мiнiстэрстве адукацыi
i навукi Рэспублiкi Беларусь.
2. Лiчыць неабходным мець у Мiнiстэрстве адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь калегiю ў складзе 15 чалавек.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастановы Урада Рэспублiкi
Беларусь згодна з прыкладзеным пералiкам.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 22 чэрвеня 1995 г. N 318
ПАЛАЖЭННЕ
аб Мiнiстэрстве адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь
1. Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь (надалей
- Мiнадукацыя) з'яўляецца цэнтральным органам кiравання,
падпарадкоўваецца Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i ў сваёй
дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным
Палажэннем.
2. Мiнадукацыя, абласныя, гарадскiя, раённыя ў гарадах, раённыя
ўпраўленнi i аддзелы адукацыi, дзяржаўныя i недзяржаўныя адукацыйныя
i выхаваўчыя ўстановы i арганiзацыi складаюць нацыянальную сiстэму
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
3. Галоўнымi задачамi Мiнадукацыi з'яўляюцца:
3.1. распрацоўка i рэалiзацыя дзяржаўнай палiтыкi ў галiне
адукацыi i выхавання, навукi i тэхнiкi, абароны правоў i iнтарэсаў
дзяцей i моладзi;
3.2. каардынацыя дзейнасцi мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных
органаў кiравання, ўпраўленняў адукацыi аблвыканкомаў i Мiнскага
гарвыканкома, устаноў, прадпрыемстваў i арганiзацый у галiне
адукацыi i выхавання, навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi,
фармiравання i ажыццяўлення маладзёжнай палiтыкi, падрыхтоўкi
спецыялiстаў, навуковых i навукова-педагагiчных кадраў, а таксама
мiжнароднага супрацоўнiцтва ў гэтых напрамках;
3.3. правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў рэспублiцы i
мiжнароднае супрацоўнiцтва па пытаннях стандартызацыi, метралогii i
сертыфiкацыi, патэнтнай дзейнасцi, аховы прамысловай уласнасцi,
аўтарскiх i сумежных правоў, развiцця сiстэмы навукова-тэхнiчнай
iнфармацыi;
3.4. забеспячэнне кантролю за захаваннем заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь у сферы, аднесенай да кампетэнцыi Мiнiстэрства.
4. Мiнадукацыя ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яе галоўнымi
задачамi:
4.1. усебакова аналiзуе стан i прагназуе развiццё адукацыi,
навукi i тэхнiкi ў Рэспублiцы Беларусь;
4.2. зацвярджае тыпавыя вучэбныя планы i патрабаваннi да
агульнаадукацыйнай, прафесiйнай i навуковай падрыхтоўкi, арганiзуе
выданне падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў i вучэбна-метадычных
матэрыялаў;
4.3. стварае, рэарганiзуе i лiквiдуе ва ўстаноўленым парадку
ўстановы i арганiзацыi рэспублiканскага падпарадкавання, рэгiструе
статуты падведамных устаноў, арганiзацый i недзяржаўных навучальных
устаноў, ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыi лiцэнзiйную i
акрэдытацыйную дзейнасць;
4.4. зацвярджае ва ўстаноўленым парадку прыкладныя палажэннi аб
навучальных i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi,
узоры дакументаў аб адукацыi;
4.5. забяспечвае ўзаемасувязь зацiкаўленых мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных органаў кiравання, аблвыканкомаў i Мiнскага
гарвыканкома, устаноў, прадпрыемстваў, арганiзацый у галiне адукацыi
i навукi, маладзёжнай палiтыкi i iншых напрамках дзейнасцi,
аднесеных да кампетэнцыi Мiнiстэрства;
4.6. распрацоўвае праекты заканадаўчых i iншых нарматыўных
актаў, дзяржаўных праграм у галiне адукацыi i выхавання,
навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, аховы правоў i сацыяльнай абароны
моладзi, работнiкаў адукацыi i навукi, аховы аўтарскiх i сумежных
правоў, прамысловай уласнасцi;
4.7. фiнансуе ва ўстаноўленым парадку падведамныя ўстановы i
арганiзацыi;
4.8. удзельнiчае ў фармiраваннi i правядзеннi дзяржаўнай
палiтыкi па мiжнароднаму супрацоўнiцтву ў галiне адукацыi, навукi i
тэхнiкi, стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi, патэнтнай
дзейнасцi, аховы аўтарскiх i сумежных правоў, прамысловай уласнасцi;
4.9. у галiне маладзёжнай палiтыкi:
4.9.1. аналiзуе i прагназуе сацыяльныя працэсы ў асяроддзi
моладзi, iх уздзеянне на стан палiтычнай i сацыяльна-эканамiчнай
сiтуацыi ў рэспублiцы;
4.9.2. распрацоўвае рэспублiканскiя комплексныя i мэтавыя
праграмы па рэалiзацыi дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi, уносiць
прапановы па фiнансаванню гэтых праграм;
4.9.3. узаемадзейнiчае з дзяржаўнымi органамi i грамадскiмi
маладзёжнымi аб'яднаннямi, каардынуе дзейнасць мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных органаў кiравання ў галiне маладзёжнай палiтыкi, сумесна
з iмi распрацоўвае i ажыццяўляе меры па эканамiчнай, арганiзацыйнай,
прававой падтрымцы маладзёжнага прадпрымальнiцтва, далучэнню моладзi
да практычнага вырашэння сацыяльна-эканамiчных i экалагiчных
праблем;
4.9.4. аказвае ўсебаковую дапамогу i падтрымку адпаведным
мясцовым органам;
4.10. у галiне навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi:
4.10.1. усебакова аналiзуе стан i прагназуе тэндэнцыi развiцця
навукi i тэхнiкi ў Рэспублiцы Беларусь, рыхтуе прапановы аб
прыярытэтных напрамках развiцця навукi i тэхнiкi, мерах па iх
дзяржаўнай падтрымцы;
4.10.2. каардынуе дзейнасць мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных
органаў кiравання, устаноў, прадпрыемстваў i арганiзацый у галiне
навукi i тэхнiкi, сумесна з зацiкаўленымi распрацоўвае прапановы аб
удасканаленнi механiзма эканамiчнага рэгулявання i стымулявання
навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай дзейнасцi ў рэспублiцы, садзейнiчае
развiццю новых эфектыўных форм навукова-тэхнiчнай i iнавацыйнай
дзейнасцi;
4.10.3. рыхтуе для ўнясення ва ўстаноўленым парадку ў Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па пералiку дзяржаўных
навукова-тэхнiчных праграм, арганiзуе распрацоўку гэтых праграм i
ажыццяўляе кантроль за ходам iх выканання;
4.10.4. прымае ўдзел у распрацоўцы дзяржаўнай iнвестыцыйнай
палiтыкi на аснове выкарыстання рэсурсазберагаючых, эканамiчна
эфектыўных i экалагiчна чыстых тэхналогiй;
4.10.5. праводзiць конкурсы праектаў навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ па вырашэнню важнейшых
навукова-тэхнiчных i сацыяльна-эканамiчных праблем, распрацоўцы
тэхналогii i аб'ектаў новай тэхнiкi, арганiзуе iх дзяржаўную
навукова-тэхнiчную экспертызу;
4.10.6. рыхтуе сумесна з зацiкаўленымi прапановы па
фiнансаванню са сродкаў дзяржаўнага бюджэту фундаментальных
даследаванняў, дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм i iншых
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ;
4.10.7. утварае навуковыя, каардынацыйныя i экспертныя саветы i
камiсii, рабочыя групы для выканання работ i разгляду пытанняў,
аднесеных да яе кампетэнцыi, можа выступаць дзяржаўным заказчыкам
навукова-тэхнiчных праграм, асобных навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ i заключаць з выканаўцамi гэтых работ
адпаведныя дагаворы (кантракты);
4.10.8. вывучае эфектыўнасць дзейнасцi дзяржаўных
навукова-даследчых, праектна-канструктарскiх i тэхналагiчных
арганiзацый i ўстаноў;
4.10.9. ажыццяўляе ва ўстаноўленых заканадаўствам межах
кiраванне падведамнымi ўстановамi, прадпрыемствамi i арганiзацыямi;
4.10.10. кантралюе расходаванне бюджэтных сродкаў i ў выпадку
неэфектыўнага або нямэтавага iх выкарыстання спыняе фiнансаванне
навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ;
4.10.11. прадстаўляе Рэспублiку Беларусь i прымае ўдзел у
мiжнародных мерапрыемствах па навукова-тэхнiчных праблемах, заключае
пагадненнi аб супрацоўнiцтве з адпаведнымi органамi замежных дзяржаў
i мiжнароднымi арганiзацыямi;
4.11. у галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi:
4.11.1. ажыццяўляе адзiную палiтыку ў гэтым напрамку, а таксама
абарону iнтарэсаў дзяржавы i спажыўцоў у частцы якасцi вырабаў,
работ i паслуг, вызначае прыярытэтныя напрамкi развiцця ў рэспублiцы
стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi, арганiзоўвае правядзенне
адпаведных навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх работ;
4.11.2. забяспечвае функцыянаванне i развiццё дзяржаўнай
сiстэмы стандартызацыi, яе гарманiзацыю з адпаведнымi мiжнароднымi
сiстэмамi, а таксама нацыянальнай сiстэмы сертыфiкацыi, ажыццяўленне
работ па сертыфiкацыi прадукцыi i атэстацыi вытворчасцей;
4.11.3. забяспечвае адзiнства вымярэнняў у рэспублiцы, развiццё
дзяржаўнай метралагiчнай службы, функцыянаванне нацыянальнай
эталоннай базы адзiнак фiзiчных велiчынь;
4.11.4. ажыццяўляе дзяржаўны нагляд за стандартамi, сродкамi
вымярэння i выкананнем метралагiчных норм i правiлаў, за вымярэннямi
радыеактыўнага забруджання асяроддзя, усiх вiдаў сыравiны,
прадукцыi, у тым лiку экспартнай. Пры гэтым службовыя асобы Камiтэта
па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi маюць права пры
выкананнi сваiх абавязкаў бесперашкодна правяраць прадпрыемствы з
улiкам рэжыму iх работы;
4.11.5. ажыццяўляе метадычнае кiраўнiцтва дзейнасцю
мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання, аб'яднанняў,
прадпрыемстваў i арганiзацый у галiне стандартызацыi, метралогii,
сертыфiкацыi, фармiруе з улiкам iх прапаноў гадавыя i перспектыўныя
планы дзяржаўнай стандартызацыi, кантралюе выкананне гэтых планаў;
4.11.6. зацвярджае па прадстаўленню мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных органаў кiравання галаўныя i базавыя арганiзацыi па
стандартызацыi i метралогii, стварае ва ўстаноўленым парадку
тэхнiчныя камiтэты па стандартызацыi;
4.11.7. распрацоўвае, ажыццяўляе экспертызу i зацвярджае
дзяржаўныя стандарты Рэспублiкi Беларусь i змяненнi да iх, прымае
рашэннi аб адмене або працягу тэрмiну дзеяння стандартаў, аб часовых
адступленнях ад патрабаванняў стандартаў (за выключэннем стандартаў,
якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам архiтэктуры i будаўнiцтва па
замацаванай за iм наменклатуры), ажыццяўляе дзяржаўную рэгiстрацыю
нарматыўных дакументаў па стандартызацыi;
4.11.8. праводзiць дзяржаўныя выпрабаваннi i дзяржаўную паверку
сродкаў вымярэння, метралагiчную атэстацыю гэтых сродкаў i
стандартных узораў саставу i якасцей рэчываў i матэрыялаў,
зацвярджае тып сродкаў вымярэння i выдае дазволы на iх вытворчасць
або завоз з-за мяжы, ажыццяўляе ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам лiцэнзаванне вытворчасцi, рэалiзацыi, паверкi i
рамонту метралагiчнага абсталявання, вырабу складаных вымяральных
прыбораў;
4.11.9. забяспечвае вядзенне фонду стандартных даведачных
даных;
4.11.10. устанаўлiвае патрабаваннi да сертыфiкацыi прадукцыi i
сiстэм якасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi сiстэмамi i
пагадненнямi;
4.11.11. забяспечвае ў парадку, прадугледжаным дзеючым
заканадаўствам, прымяненне па вынiках дзяржаўнага нагляду мер
удзеяння за невыкананне патрабаванняў стандартаў, метралагiчных норм
i правiлаў, палажэнняў аб сертыфiкацыi прадукцыi i акрэдытацыi
выпрабавальных лабараторый (цэнтраў);
4.11.12. распрацоўвае неабходныя праграмы i методыкi, арганiзуе
навучанне i павышэнне квалiфiкацыi спецыялiстаў у галiне
стандартызацыi, метралогii, сертыфiкацыi i якасцi прадукцыi,
ажыццяўляе атэстацыю службовых асоб у якасцi дзяржаўных iнспектараў
i павяральнiкаў;
4.11.13. забяспечвае акрэдытацыю паверачных, калiбровачных,
вымяральных, аналiтычных лабараторый, выпрабавальных
падраздзяленняў, пастоў i лабараторый дазiметрычнага i радыяцыйнага
кантролю, ажыццяўленне складаных i высокадакладных вымярэнняў,
акрэдытацыю i рэгiстрацыю прадпрыемстваў i арганiзацый на права
вырабу, рамонту i паверкi сродкаў вымярэння, а таксама вядзення
дзяржаўных рэестраў сродкаў вымярэння i стандартных узораў;
4.11.14. выдае, перавыдае, распаўсюджвае дзяржаўныя стандарты
Рэспублiкi Беларусь i змяненнi да iх, стандарты i рэкамендацыi
мiжнародных арганiзацый, нацыянальныя стандарты iншых краiн (у
адпаведнасцi з дагаворамi), метадычныя ўказаннi, iнструкцыi i
рэкамендацыi па стандартызацыi, метралогii, сертыфiкацыi, па
вымярэнню радыеактыўнага забруджвання, указальнiкi дзяржаўных
стандартаў i iншай нарматыўнай дакументацыi, рэестры сродкаў
вымярэння, дзяржаўных стандартных узораў, акрэдытаваных
выпрабавальных лабараторый (цэнтраў), атэставаных вытворчасцей,
сертыфiкатаў прадукцыi, сiстэм якасцi i iншыя дакументы;
4.11.15. прыцягвае па ўзгадненню з адпаведнымi кiраўнiкамi
спецыялiстаў мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання,
аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый, а таксама выкарыстоўвае
тэхнiчныя сродкi для ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду i правядзення
работ у галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi;
4.11.16. прадстаўляе Рэспублiку Беларусь у мiжнародных
арганiзацыях па пытаннях стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi,
ажыццяўляе супрацоўнiцтва з адпаведнымi нацыянальнымi арганiзацыямi
замежных краiн у якасцi нацыянальнага органа па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь;
4.12. у галiне патэнтнай дзейнасцi:
4.12.1. распрацоўвае нарматыўную базу прамысловай уласнасцi,
аналiзуе i абагульняе вынiкi прымянення дзеючага заканадаўства,
устанаўлiвае формы дакументаў, неабходных для афармлення аховы
аб'ектаў прамысловай уласнасцi i дзейнасцi патэнтных павераных
Рэспублiкi Беларусь;
4.12.2. прымае заяўкi на выдачу ахоўных дакументаў на аб'ектах
прамысловай уласнасцi, праводзiць экспертызу заявак, выдае ахоўныя
дакументы на аб'екты прамысловай уласнасцi i ўносiць змяненнi ў iх,
вядзе рэестры ахоўных дакументаў;
4.12.3. рэгiструе дагаворы аб перадачы правоў на патэнты i
лiцэнзiйныя дагаворы аб перадачы правоў на выкарыстанне аб'ектаў
прамысловай уласнасцi;
4.12.4. выдае бюлетэнi аб зарэгiстраваных заяўках, выдадзеных
ахоўных дакументах на аб'екты прамысловай уласнасцi, iншыя вiды
iнфармацыйных матэрыялаў, абменьваецца копiямi ахоўных дакументаў з
iншымi дзяржавамi;
4.12.5. камплектуе, апрацоўвае i зацоўвае дзяржаўны патэнтны
фонд, папаўняе яго;
4.12.6. аказвае метадычную дапамогу прадпрыемствам,
арганiзацыям i грамадзянам рэспублiкi ў правядзеннi вынаходнiцкай i
патэнтна-лiцэнзiйнай работы;
4.12.7. арганiзоўвае падрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi
кадраў па пытаннях прамысловай уласнасцi, атэстацыi i рэгiстрацыi
патэнтных павераных Рэспублiкi Беларусь;
4.12.8. дае тлумачэннi аб прымяненнi рэспублiканскага
заканадаўства па ахове прамысловай уласнасцi, аказвае iнфармацыйныя
i патэнтныя паслугi;
4.12.9. утварае камiсii i экспертныя групы для падрыхтоўкi
праектаў нарматыўных, арганiзацыйных i метадычных дакументаў у
галiне аховы прамысловай уласнасцi, а таксама камiсii для атэстацыi
патэнтных павераных;
4.12.10. уносiць прапановы па пытаннях прававога i эканамiчнага
рэгулявання адносiн у галiне прамысловай уласнасцi, устанаўлення i
змянення памераў пошлiн за ажыццяўленне юрыдычных дзеянняў, звязаных
з прававой аховай аб'ектаў прамысловай уласнасцi, выдачы прымусовых
лiцэнзiй на вынаходствы i прамысловыя ўзоры, па ўдзелу Рэспублiкi
Беларусь у мiжнародных саюзах, канвенцыях, арганiзацыях па ахове
прамысловай уласнасцi;
4.13. у галiне аховы аўтарскiх i сумежных правоў:
4.13.1. рэалiзуе дзяржаўную палiтыку ў галiне аховы аўтарскiх i
сумежных правоў, забяспечвае адзiнства прававой аховы аўтарскiх i
сумежных правоў на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
4.13.2. распрацоўвае праекты заканадаўчых i iншых нарматыўных
актаў Рэспублiкi Беларусь па ахове аўтарскiх i сумежных правоў;
4.13.3. распрацоўвае сумесна з праваахоўнымi i iншымi
дзяржаўнымi органамi меры па барацьбе з незаконным выкарыстаннем
аб'ектаў аўтарскiх i сумежных правоў, удзельнiчае ў ажыццяўленнi
кантролю за выкананнем заканадаўства i мiжнародных пагадненняў
Рэспублiкi Беларусь у гэтай галiне;
4.13.4 збiрае, атрымлiвае, размяркоўвае i выплачвае па
прыналежнасцi ва ўстаноўленым парадку аўтарскае ўзнагароджанне
згодна з дзеючым заканадаўствам i заключанымi дагаворамi;
4.13.5. атрымлiвае i выплачвае ва ўстаноўленым парадку
аўтарскае ўзнагароджанне наследнiкам аўтараў за выкарыстанне твораў
у рэспублiцы i па-за яе межамi;
4.13.6. заключае па жаданню аўтараў i iншых праваўладальнiкаў
дагаворы з iмi, якiя забяспечваюць паўнамоцтвы Мiнiстэрства па ахове
iх твораў;
4.13.7. рэгiструе творы, якiя выконваюцца публiчна на тэрыторыi
рэспублiкi, а таксама iх аўтараў, улiчвае iншыя творы, што належаць
айчынным i замежным аўтарам, за выкарыстанне якiх выплата аўтарскага
ўзнагароджання праводзiцца праз адпаведны камiтэт Мiнiстэрства;
4.13.8. садзейнiчае ўладальнiкам аўтарскiх i сумежных правоў у
рэалiзацыi iх правоў на iндывiдуальнай i калектыўнай аснове i
аказвае адпаведную юрыдычную дапамогу i кансультацыi;
4.13.9. прадстаўляе згодна з дзеючым заканадаўствам правы i
законныя iнтарэсы аўтараў i iх правапераемнiкаў, прымае неабходныя
меры па недапушчэнню парушэнняў i ўзнаўленню парушаных аўтарскiх i
сумежных правоў;
4.13.10. садзейнiчае абмену каштоўнасцямi культуры i навукi
Рэспублiкi Беларусь з iншымi краiнамi;
4.13.11. заключае пагадненнi аб супрацоўнiцтве з нацыянальнымi
аўтарска-прававымi арганiзацыямi па ўзаемнай ахове аўтарскiх i
сумежных правоў i ўдзельнiчае ў рабоце адпаведных мiжнародных
арганiзацый;
4.13.12. зацвярджае па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў
памеры камiсiйных адлiчэнняў са збiраемых сум аўтарскага
ўзнагароджання;
4.13.13. мае права мець уласныя грашовыя i валютныя сродкi,
якiя атрымлiвае ад камiсiйных адлiчэнняў, юрыдычных паслуг, а
таксама спонсараў, i выкарыстоўваць iх на мэты, звязаныя з аховай
аўтарскiх i сумежных правоў.
5. Мiнадукацыя мае права:
5.1. ва ўстаноўленым парадку атрымлiваць ад мiнiстэрстваў,
iншых цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемстваў, арганiзацый,
устаноў iнфармацыйна-аналiтычныя, справаздачныя i статыстычныя даныя
ў межах сваёй кампетэнцыi;
5.2. ажыццяўляць кантроль за выкарыстаннем фiнансавых сродкаў,
матэрыяльных рэсурсаў, тэхнiчным станам асноўных фондаў устаноў i
арганiзацый, падпарадкаваных непасрэдна Мiнiстэрству;
5.3. кiраваць дзейнасцю падведамных устаноў, прадпрыемстваў i
арганiзацый шляхам зацвярджэння статутаў, заключэння кантрактаў з iх
кiраўнiкамi, кiравання маёмасцю, выпрацоўкi рэкамендацыйных
нарматываў па адмiнiстрацыйна-ўпраўленчаму персаналу;
5.4. ва ўстаноўленым парадку ствараць за кошт вызначаных крынiц
спецыяльныя галiновыя i мiжгалiновыя мэтавыя фонды;
5.5. у мэтах экспертызы мiжнародных, дзяржаўных i рэгiянальных
праграм i праектаў развiцця адукацыi i навукi ствараць экспертныя
саветы i камiсii;
5.6. праводзiць мiжнародныя i рэспублiканскiя канферэнцыi,
кангрэсы, сiмпозiумы, нарады, семiнары па пытаннях, аднесеных да
кампетэнцыi Мiнiстэрства;
5.7. удзельнiчаць у рабоце мiждзяржаўных арганiзацый, камiсiй i
камiтэтаў, грамадскiх аб'яднанняў, арганiзоўваць мiжнароднае
супрацоўнiцтва з замежнымi краiнамi па пытаннях, якiя ўваходзяць у
кампетэнцыю Мiнiстэрства;
5.8. ва ўстаноўленым парадку падаваць матэрыялы на
ўзнагароджанне работнiкаў устаноў i арганiзацый сiстэмы
Мiнiстэрства, прысваенне iм ганаровых званняў.
6. Мiнадукацыю ўзначальвае Мiнiстр, якi назначаецца на пасаду i
вызваляецца ад пасады Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстр мае намеснiкаў, якiя назначаюцца на пасаду i
вызваляюцца ад пасады Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь са
згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Колькасць намеснiкаў Мiнiстра
вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
7. Мiнiстр адукацыi i навукi:
кiруе дзейнасцю Мiнадукацыi i нясе персанальную адказнасць за
выкананне ўскладзенных на Мiнiстэрства задач i ажыццяўленне iм сваiх
функцый;
размяркоўвае абавязкi памiж намеснiкамi Мiнiстра па кiраўнiцтву
асобнымi напрамкамi дзейнасцi Мiнiстэрства;
зацвярджае структуру i штатны расклад цэнтарльнага апарату
Мiнадукацыi ў межах устаноўленых колькасцi работнiкаў гэтага апарату
i расходаў на яго ўтрыманне;
уносiць ва ўстаноўленым парадку на разгляд Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь праекты актаў заканадаўства па пытаннях, якiя
ўваходзяць у кампетэнцыю Мiнадукацыi;
прымае на работу, у тым лiку на кантрактнай аснове, ва
ўстаноўленым заканадаўствам парадку i звальняе з работы работнiкаў
цэнтральнага апарату Мiнадукацыi;
зацвярджае палажэннi аб камiтэтах i патэнтным ведамстве, якiя
ўваходзяць у склад Мiнiстэрства, а таксама аб структурных
падраздзяленнях цэнтральнага апарату Мiнадукацыi;
стварае ва ўстаноўленым парадку фонды на прадстаўнiцкiя мэты i
iншыя няпланавыя мерапрыемствы.
8. У Мiнадукацыi ўтвараецца калегiя ў складзе Мiнiстра
(старшыня калегii), намеснiкаў Мiнiстра па пасадзе, а таксама iншых
кiруючых работнiкаў i вядучых спецыялiстаў галiны.
Колькасны i персанальны склад калегii зацвярджаецца Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Калегiя на сваiх пасяджэннях разглядае асноўныя праблемы
развiцця адукацыi, навукi i iншых напрамкаў дзейнасцi Мiнiстэрства,
пытаннi ўзаемадзеяння падведамных структурных адзiнак пры вырашэннi
гэтых праблем. Рашэннi калегii праводзяцца ў жыццё, як правiла,
загадамi Мiнiстра.
У выпадку рознагалоссяў памiж Мiнiстрам i членамi калегii
Мiнiстр праводзiць у жыццё сваё рашэнне i паведамляе аб гэтым
Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, а члены калегii ў сваю чаргу
маюць права iнфармаваць Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб
сваёй пазiцыi.
9. Утратил силу.
___________________________________________________________--
Пункт 9 утратил силу постановлением Кабинета Министров
Республики Беларусь от от 22 мая 1996 г. N 336
9. Пры Мiнадукацыi ствараецца Атэстацыйная калегiя, якая
з'яўляецца рэспублiканскай грамадскай арганiзацыяй па
прысваенню вучоных званняў дацэнта i прафесара навуковым i
навукова-педагагiчным работнiкам. Старшынёй калегii
з'яўляецца Мiнiстр адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
10. Пры Мiнадукацыi могуць стварацца саветы па напрамках
дзейнасцi ў складзе работнiкаў цэнтральнага апарату Мiнiстэрства,
прадстаўнiкоў зацiкаўленых мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў
кiравання, прадпрыемстваў, арганiзацый, навуковых i навучальных
устаноў, грамадскiх аб'яднанняў для выпрацоўкi i ажыццяўлення
дзяржаўнай палiтыкi ў адпаведных напрамках дзейнасцi.
11. У Мiнадукацыю з правамi юрыдычных асоб i без права выдання
нарматыўных актаў ад свайго iмя ўваходзяць Камiтэт па справах
моладзi, Камiтэт на навуцы i тэхналогiях, Камiтэт па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, Дзяржаўнае патэнтнае ведамства, Камiтэт
па аўтарскiх i сумежных правах (надалей - камiтэты i патэнтнае
ведамства). Палажэннi аб названых камiтэтах i патэнтным ведамстве
зацвярджаецца Мiнiстрам. Старшынi гэтых камiтэтаў i патэнтнага
ведамства назначаюцца на пасады i вызваляюцца ад пасад у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, а намеснiкi старшынь -
Мiнiстрам.
Старшыня камiтэта або патэнтнага ведамства зацвярджае структуру
i штатны расклад камiтэта або патэнтнага ведамства ў межах колькасцi
работнiкаў i фонду аплаты працы, устаноўленых яму Кабiнетам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, назначае на пасады i вызваляе ад
пасад работнiкаў камiтэта або патэнтнага ведамства.
У камiтэтах i патэнтным ведамстве для разгляду асноўных праблем
iх дзейнасцi могуць утварацца калегii, палажэннi аб якiх i iх
персанальны склад зацвярджаюцца Мiнiстрам.
12. Мiнадукацыяй могуць ва ўстаноўленым парадку стварацца
вучэбныя, навуковыя, вучэбна-метадычныя, iнфармацыйна-аналiтычныя,
кантрольныя i iншыя ўстановы i арганiзацыi, якiя садзейнiчаюць
вырашэнню задач, ускладзенных на Мiнiстэрства.
13. Мiнадукацыя, яе камiтэты i патэнтнае ведамства выдаюць у
межах сваёй кампетэнцыi загады, iнструкцыi i ўказаннi на аснове i ў
мэтах выканання дзеючага заканадаўства, арганiзуюць праверку iх
выканання. Нарматыўныя дакументы, прынятыя iмi ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку, з'яўляюцца абавязковымi для ўсiх
мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання, упраўленняў i
аддзелаў адукацыi мясцовых выканаўчых органаў, прадпрыемстваў,
аб'яднанняў, устаноў, арганiзацый i фiзiчных асоб.
14. Фiнансаванне дзейнасцi цэнтральнага апарату Мiнадукацыi
ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
Фiнансаванне дзейнасцi камiтэтаў, патэнтнага ведамства i
падведамных iм устаноў, прадпрыемстваў i арганiзацый ажыццяўляецца
ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту,
пазабюджэтных фондаў i сродкаў, якiя атрымлiваюцца ад аказання
паслуг.
15. Мiнадукацыя з'яўляецца юрыдычный асобай, мае пячатку з
выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 22 чэрвеня 1995 г. N 318
ПЕРАЛIК
страцiўшых сiлу пастаноў
Урада Рэспублiкi Беларусь
1. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 лiпеня
1992 г. N 472 "Пытаннi Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублiкi
Беларусь пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1992 г., N 22, арт.410).
2. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
19 кастрычнiка 1992 г. N 632 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Камiтэце
па справах моладзi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 29, арт.536).
3. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
10 лiстапада 1992 г. N 676 "Пытаннi Упраўлення па аўтарскiх i
сумежных правах пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"
(ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 32, арт.576).
4. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 мая
1993 г. N 295 "Пытаннi Мiнiстэрства адукацыi" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1993 г., N 14, арт.245).
5. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня
1994 г. N 479 "Пытаннi Камiтэта па навуцы i тэхналогiях пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г.,
N 19, арт.364).
6. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiпеня
1994 г. N 521 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Камiтэце па
стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 20-21,
арт.395).
7. Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
25 студзеня 1995 г. N 48 "Аб калегii Мiнiстэрства адукацыi i навукi"
(Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, 1995 г., N 3, арт.58) у частцы колькасцi членаў калегii.
|