ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Указ Президента Республики Беларусь от 24 мая 1995 г. №205 "Об образовании Комитета государственных знаков при Министерстве финансов"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                              У К А З

                  ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                       24 мая 1995 г. N 205
                              г.Мiнск

АБ УТВАРЭННI КАМIТЭТА ДЗЯРЖАЎНЫХ
ЗНАКАЎ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ ФIНАНСАЎ

===

     У  мэтах   стварэння  спецыялiзаванай  галiны   па  вытворчасцi
абароненых ад падробкi бланкаў каштоўных папер i дакументаў з пэўнай
ступенню абароны, па распрацоўцы i  вырабу сродкаў iх абароны, у тым
лiку паперы з вадзянымi знакамi,  п а с т а н а ў л я ю:

     1.   Утварыць  Камiтэт   дзяржаўных  знакаў   пры  Мiнiстэрстве
фiнансаў.

     2.  Перадаваць   у  веданне  Камiтэта   дзяржаўных  знакаў  пры
Мiнiстэрстве  фiнансаў  папяровую   фабрыку  ў  г.Барысаве,  Мiнскую
картаграфiчную  фабрыку  Мiнiстэрства  архiтэктуры  i  будаўнiцтва i
Навукова-тэхнiчны цэнтр  былога Галоўнага ўпраўлення  па вытворчасцi
дзяржаўных знакаў пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

     3.  Устанавiць,  што  асноўнымi  задачамi  Камiтэта  дзяржаўных
знакаў пры Мiнiстэрстве фiнансаў з'яўляюцца:

     фармiраванне i  рэалiзацыя адзiнай тэхнiчнай  палiтыкi ў галiне
вытворчасцi дзяржаўных знакаў, бланкаў  каштоўных папер i дакументаў
з пэўнай ступенню абароны (надалей - каштоўныя паперы);

     распрацоўка  сумесна  з  мiнiстэрствамi  i  iншымi цэнтральнымi
органамi  кiравання  арганiзацыйна-метадычнай,  навукова-тэхнiчнай i
нарматыўна-прававой  дакументацыi, што  ўстанаўлiвае патрабаваннi да
бланкаў каштоўных папер i арганiзацыi iх вытворчасцi;

     стварэнне  неабходнай  навуковай  i  вытворчай  базы для вырабу
каштоўных  папер  i  спецыяльных  матэрыялаў,  а  таксама ўкараненне
перспектыўных распрацовак для iх вытворчасцi;

     каардынацыя   дзейнасцi   прадпрыемстваў,   што   атрымалi   ва
ўстаноўленым парадку лiцэнзii на вытворчасць каштоўных папер;

     арганiзацыя  вытворчасцi i  абарачэння акцызных  марак i  iншых
знакаў аплаты падаткаў;

     забеспячэнне  захоўвання ўзораў  каштоўных папер  i спецыяльных
матэрыялаў для iх вырабу.

     4.  Кабiнету Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь  прыняць неабходныя
для  рэалiзацыi  гэтага  Указа  рашэннi,  у  тым  лiку  аб  унясеннi
змяненняў у адпаведныя рашэннi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                     А.Лукашэнка


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России