Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
П а с т а н о в а
11 мая 1995 г. N 248
г.Мiнск
АБ ПАРАДКУ АФАРМЛЕННЯ ДАКУМЕНТАЎ НА ВЫЕЗД ЗА МЯЖУ ДЛЯ АЗДАРАЎЛЕННЯ
ЦI ЛЯЧЭННЯ ГРУП ДЗЯЦЕЙ, ПАЦЯРПЕЎШЫХ АД КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ
АЭС, I АСОБ, ЯКIЯ IХ СУПРАВАДЖАЮЦЬ
===
____________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 25 августа 1997 г. N 1113 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1997 г., N 24, ст.832)
У мэтах удасканалення парадку накiравання за мяжу для
аздараўлення цi лячэння дзяцей, пацярпеўшых ад катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС, Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што:
1.1. прыём i афармленне дакументаў на выезд за мяжу для
аздараўлення цi лячэння груп дзяцей з забруджаных у вынiку аварыi на
Чернобыльскай АЭС тэрыторый i асоб, якiя iх суправаджаюць,
праводзяцца па месцы iх пастаяннага жыхарства па заяўках
накiроўваючых арганiзацый у мiжраённых пашпартна-вiзавых службах пры
ўпраўленнях унутраных спраў аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама
пазачаргова (пры ўмове прадстаўлення ўсiх неабходных дакументаў) не
менш чым за 15 дзён да выезду пасля абавязковага ўзгаднення з
аддзелам па праблемах вынiкаў катастрофы на Чернобыльскай АЭС
Мiнiстэрства адукацыi i навукi (у выпадках, калi групы дзяцей
накiроўваюцца на аздараўленне) або з Мiнiстэрствам аховы здароўя (у
выпадках, калi дзецi едуць на лячэнне).
Дакументы для накiравання на аздараўленне змешаных груп
(сфармiраваныя з дзяцей з розных абласцей) афармляюцца мiжраённай
пашпартна-вiзавай службай пры ўпраўленнi ўнутраных спраў Мiнскага
гарвыканкама;
1.2. афармленне дакументаў для названых у пункце 1.17 гэтай
пастановы груп праводзiцца пры наяўнасцi натарыяльна завераных або
засведчаных накiроўваючай арганiзацыяй згоды бацькоў цi асоб, якiя
iх замяняюць, i копii пасведчання аб нараджэннi дзiцяцi;
1.3. пры наяўнасцi ў асоб, якiя суправаджаюць групы дзяцей, што
выязджаюць на аздараўленне цi лячэнне за мяжу, аформленых замежных
пашпартоў упiсанне ў iх дзяцей праводзiцца мiжраённымi
пашпартна-вiзавымi службамi пры ўпраўленнях унутраных спраў
аблвыканкомаў, Мiнскага гарвыканкома па месцы знаходжання
накiроўваючай арганiзацыi;
1.4. выдача замежных пашпартоў асобам, якiя суправаджаюць групы
дзяцей, што выязджаюць на аздараўленне цi лячэнне за мяжу,
ажыццяўляецца на тэрмiн да аднаго года без збiрання дзяржаўнай
пошлiны;
1.5. заключэнне аб неабходнасцi лячэння за мяжой канкрэтнага
хворага дзiцяцi даецца камiсiяй спецыялiстаў Мiнiстэрства аховы
здароўя. Гэтай жа камiсiяй вырашаецца пытанне аб накiраваннi разам з
дзiцем суправаджаючай яго асобы (бацькi, апекуны i iнш.).
Выездныя дакументы для хворага дзiцяцi i суправаджаючай яго
асобы афармляюцца Мiнiстэрствам аховы здароўя.
2. Мiнiстэрству адукацыi i навукi:
2.1. накiроўваць за мяжу на аздараўленне пацярпеўшых ад
чарнобыльскай катастрофы дзяцей I i II груп здароўя ва ўзросце ад 8
да 15 гадоў пры адсутнасцi агульных медыцынскiх супрацьпаказанняў,
даведзеных да ведама ўпраўленняў (аддзелаў) аховы здароўя
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама;
2.2. дазваляць накiраванне за мяжу на аздараўленне дзяцей у
навучальны час толькi пры магчымасцi арганiзацыi на месцы
аздараўлення навучальна-выхаваўчага працэсу;
2.3. устанавiць кантроль за тым, каб у групы дзяцей, якiя
выязджаюць за мяжу на аздараўленне, у першачарговым парадку
ўключалiся дзецi з малазабяспечаных, мнагадзетных i няпоўных сем'яў,
дзiцячых дамоў з найбольш забруджаных тэрыторый; даваць даведкi
арганiзацыям, што займаюцца аздараўленнем дзяцей, аб дзецях, якiя
маюць найбольшую ў гэтым патрэбу, i ўносiць у дадзеныя арганiзацыi
адпаведныя прапановы.
3. Мiнiстэрству аховы здароўя накiроўваць на лячэнне за мяжу
пацярпеўшых ад чарнобыльскай катастрофы дзяцей, якiя маюць цяжкiя
захворваннi i ў адносiнах да якiх выкарастаны ўсе дазволеныя ў
Беларусi метады лячэння ў лячэбна-прафiлактычных установах i
цэнтрах, а ў краiне, дзе будзе праведзена лячэнне, да iх могуць быць
прыменены дадатковыя або новыя метады, што не выкарыстоўвалiся ў
рэспублiцы.
4. Мiнiстэрству адукацыi и навукi, Мiнiстэрству аховы здароўя
забяспечваць улiк дзяцей, якiя выязджаюць за мяжу на аздараўленне цi
лячэнне.
5. арганiзацыям, якiя накiроўваюць за мяжу на аздараўленне
групы дзяцей, пацярпеўшых ад чарнобыльскай катастрофы:
5.1. падбiраць асоб для суправаджэння названых груп з лiку
педагагiчных i медыцынскiх работнiкаў цi студэнтаў адпаведных
навучальных устаноў;
5.2. забяспечваць падрыхтоўку дакументаў на выезд груп дзяцей
за мяжу на аздараўленне ў адпаведнасцi з патрабаваннямi пасольстваў
замежных краiн да афармлення вiзавых заявак, у тым лiку i да
тэрмiнаў iх падачы.
6. Мiнiстэрству замежных спраў забяспечваць накiраванне
дакументаў на выезд груп дзяцей за мяжу на аздараўленне цi лячэнне,
а таксама асоб, якiя iх суправаджаюць, у пасольствы замежных краiн
для атрымання вiз пры наяўнасцi на гэтых дакументах адзнакi аб
узгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, Мiнiстэрствам аховы
здароўя з паметай "Чарнобыль".
7. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i абароне
насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС,
Мiнiстэрству адукацыi i навукi, Мiнiстэрству аховы здароўя
прадстаўляць у пракуратуру матэрыялы аб парушэннях устаноўленага
парадку накiравання дзяцей за мяжу на аздараўленне цi лячэнне.
8. Мiнiстэрству сувязi i iнфарматыкi забяспечыць бясплатную
дастаўку вiзавых дакументаў на выезд дзяцей за мяжу на аздараўленне
цi лячэнне з Мiнiстэрства замежных спраў у Пасольства Рэспублiкi
Беларусь у Расiйскай Федэрацыi i назад.
9. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 15 лютага 1994 г. N 78 "Аб некаторых пытаннях
афармлення дакументаў на выезд за мяжу груп дзяцей i асоб, якiя iх
суправаджаюць" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 5, арт. 68).
Прем'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
|