ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 25 апреля 1995 г. №224 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб знаку пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                    П  А  С  Т  А  Н  О  В  А

                    25 красавiка 1995 г. N 224

                              г. Мiнск

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЗНАКУ
ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ ДОНАР РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ"

===

     У мэтах выканання артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь ад  31
студзеня  1995  г.  "Аб  донарстве  крывi  i яе кампанентаў" Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1.  Зацвердзiць  Палажэнне  аб  знаку  пашаны  "Ганаровы  донар
Рэспублiкi Беларусь" i апiсанне гэтага знака (прыкладаюцца).

     2. Мiнiстэрству аховы здароў'я ў месячны тэрмiн:

     2.1.  па  ўзгадненню  з  зацiкаўленымi  мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання распрацаваць  i сумесна з Беларускiм
Таварыствам  Чырвонага  Крыжа   зацвердзiць  iнструкцыю  аб  парадку
ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы  донар Рэспублiкi Беларусь" i
форму адпаведнага пасведчання;

     2.2. вырашыць  пытанне аб вырабе  знака пашаны "Ганаровы  донар
Рэспублiкi  Беларусь",  пасведчання  аб  iм,  а  па  пытаннях,  якiя
патрабуюць рашэння Урада, унесцi ва ўстаноўленым парадку прапановы ў
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь                                      М. Чыгiр


                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                 пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                 Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка
                                 1995 г.  224

П А Л А Ж Э Н Н Е

аб знаку пашаны "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь"

     1.   Знакам   пашаны   "Ганаровы   донар  Рэспублiкi  Беларусь"
узнагароджваюцца:
     1.1.  грамадзяне Рэспублiкi  Беларусь,  якiя  здалi 40  i больш
разоў  кроў або  60 i   больш разоў  плазму дзеля  выратавання жыцця
хворых,   параненых  i   пацярпеўшых  пры   абароне  Радзiмы,  ахове
Дзяржаўнай  гранiцы  Рэспублiкi   Беларусь  i  грамадскага  парадку,
стыхiйных бедствах, няшчасных выпадках;
     1.2. донары, якiя раней  мелi права на ўзнагароджанне нагрудным
знакам "Ганаровы донар СССР" i не атрымалi яго.

     2.  Узнагароджанне  знакам  пашаны  "Ганаровы  донар Рэспублiкi
Беларусь" ажыццяўляецца Мiнiстэрствам аховы здароўя па прадстаўленню
мiнiстэрстваў  i  iншых  цэнтральных  органаў  кiравання, якiя маюць
прадпрыемствы  i  ўстановы  па  нарыхтоўцы, перапрацоўцы, захоўванню
донарскай  крывi  i  яе  кампанентаў,  па  ўзгадненню  з  Беларускiм
Таварыствам Чырвонага Крыжа.
     Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы
донар Рэспублiкi Беларусь" зацвярджаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя
i Беларускiм   Таварыствам   Чырвонага   Крыжа   па   ўзгадненню   з
зацiкаўленымi   мiнiстэрствамi   i   iншымi   цэнтральнымi  органамi
кiравання.

     3. Знак пашаны "Ганаровы  донар Рэспублiкi Беларусь" носiцца на
грудзях з правага боку нiжэй дзяржаўных узнагарод.
     Разам  са знакам  пашаны "Ганаровы  донар Рэспублiкi  Беларусь"
узнагароджаным выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.


                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                Рэспублiкi Беларусь ад 25 красавiка
                                1995 г. N 224


АПIСАННЕ ЗНАКА ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ
ДОНАР РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"

     Знак пашаны "Ганаровы донар  Рэспублiкi Беларусь" вырабляецца з
каляровага  металу i  мае форму  круга дыяметрам  30 мм, на паверхнi
якога  ў верхняй  частцы змяшчаецца  круг дыяметрам  10 мм,  пакрыты
эмаллю белага колеру, з  рэльефнай выявай пакрытага эмаллю чырвонага
колеру крыжа  ў выглядзе дзвюх  роўнавялiкiх перпендыкулярных планак
памерам 10х3  мм. Нiжэй яго  змяшчаецца рэльефная выява  каплi крывi
памерам 10х4 мм, пакрытая эмаллю чырвонага колеру.

     Выявы крыжа i каплi крывi акантаваныя знiзу i з бакоў рэльефнай
выявай лаўровай  галiнкi, пад якой нанесены  надпiс: "Ганаровы донар
Рэспублiкi Беларусь".

     Знак пашаны пры дапамозе вушка i прамежкавага звяна злучаецца з
калодкай  памерам  30х20  мм,  на  якую  нанесена рэльефная насечка.
Калодка  мае на  адваротным баку  шпiльку для  прымацавання знака да
адзення.





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России