АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У КОДЭКС
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АБ АДМIНIСТРАЦЫЙНЫХ ПРАВАПАРУШЭННЯХ
ЗАКОН
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ад 11 красавiка 1995 г. № 3705-ХII
(Газета "Звязда" ад 28 красавiка 1995 г.)
___________________________________________________________--
Утратил силу Законом Республики Беларусь от 31 декабря
2006 г. № 208-З (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2007 г., № 17, 2/1305)
У сувязi з прыняццем Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
аўтамабiльных дарогах" Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных
правапарушэннях, прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь 6
снежня 1984 года (ЗЗ БССР, 1984 г., N 35, арт.505; 1990 г., N 13,
арт.186, 187; Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992
г., N 15, арт.253; 1993 г., N 23, арт.288; 1995 г., N 18, арт.194),
наступныя змяненнi i дапаўненнi:
1. Артыкул 129-131 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Артыкул 129. Пашкоджанне i забруджванне аўтамабiльных
дарог агульнага карыстання, чыгуначных
пераездаў i iншых дарожных збудаванняў
Пашкоджанне i забруджванне аўтамабiльных дарог агульнага
карыстання i паласы адводу, чыгуначных пераездаў, iншых дарожных
збудаванняў або тэхнiчных сродкаў рэгулявання дарожнага руху, а
таксама стварэнне перашкод для дарожнага руху, у тым лiку шляхам
загрувашчвання аўтамабiльных дарог i дарожных збудаванняў, -
цягне накладанне штрафу ў размеры ад адной да пяцi мiнiмальных
заработных плат.
Правоз у транспартных сродках, прычэпах без адпаведнай упакоўкi
матэрыялаў i грузаў, якiя могуць забрудзiць дарогу i паласу адводу,-
цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5 да трох мiнiмальных
заработных плат.
Артыкул 130. Парушэнне парадку карыстання аўтамабiльнымi
дарогамi агульнага карыстання i iх кантралюемымi
зонамi
Спуск каналiзацыйных, прамысловых i сцёкавых вод у водаадводныя
збудаваннi, сплаў лесаматэрыялаў пад не прыстасаванымi для гэтага
мастамi, прычальванне да апор мастоў плывучых транспартных сродкаў,
размяшчэнне пад мастамi лодачных станцый i iншых збудаванняў;
будаўнiцтва, рэканструкцыя, рамонт i лiквiдацыя плацiн, шлюзаў,
сажалак, iншых мелiярацыйных i гiдратэхнiчных збудаванняў,
паглыбленне рэчышчаў рэк i вадацёкаў у кантралюемых зонах
аўтамабiльных дарог без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай
дарожнай гаспадаркi -
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да
дзвюх мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад дзвюх да
чатырох мiнiмальных заработных плат.
Правядзенне на аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання з
цвёрдым пакрыццём заводскiх выпрабаванняў аўтамабiляў, трактароў,
iншых самаходных i прычапных транспартных сродкаў без узгаднення з
прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi; праезд машын на
гусенiчным хаду цi з металiчнымi шыпамi па аўтамабiльных дарогах
агульнага карыстання з удасканаленым пакрыццём без пiсьмовага
дазволу прадпрыемстваў дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад дзвюх да трох
мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад трох да пяцi
мiнiмальных заработных плат.
Правядзенне ў кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог агульнага
карыстання геалагiчных, вышукальных, будаўнiчых, мелiярацыйных
работ, пракладка лiнiй сувязi i электраперадачы, iншых камунiкацый,
размяшчэнне ў паласе адводу пляцовак для стаянкi i мыцця
транспартных сродкаў, аб'ектаў сервiсу, кiёскаў, павiльёнаў, iншых
збудаванняў без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай
гаспадаркi -
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да пяцi
мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад пяцi да сямi
мiнiмальных заработных плат.
Уезд на аўтамабiльную дарогу агульнага карыстання i з'езд з яе
транспартных сродкаў цi прагон жывёлы цераз дарогу агульнага
карыстання ў неўстаноўленых i неабсталяваных месцах -
цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5 да трох мiнiмальных
заработных плат.
Стварэнне пастаянных i часовых уездаў (з'ездаў) на
аўтамабiльныя дарогi агульнага карыстання, прымыканняў i
перасячэнняў з iншымi дарогамi, а таксама будаўнiцтва,
рэканструкцыя, рамонт i лiквiдацыя чыгуначных пераездаў без
узгаднення з прадпрыемствами дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да пяцi
мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад пяцi да
дзесяцi мiнiмальных заработных плат.
Устаноўка на аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання i ў
паласе адводу знакаў i паказальнiкаў, якiя не адносяцца да бяспекi
руху, рэкламных пано i транспарантаў без узгаднення з
прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi -
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да трох
мiнiмальных плат i на службовых асоб - ад трох да сямi
мiнiмальных заработных плат.
Узворванне зямель у паласе адводу, а таксама высечка або
пашкоджанне ахоўных насаджэнняў уздоўж аўтамабiльных дарог агульнага
карыстання -
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да трох
мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад трох да пяцi
мiнiмальных заработных плат.
Артыкул 131. Парушенне абавязкаў карыстальнiкамi зямельных
участкаў, якiя знаходзяцца ў кантралюемых зонах
аўтамабiльных дарог агульнага карыстання
Невыкананне або неналежнае выкананне карыстальнiкамi зямельных
участкаў, якiя знаходзяцца ў кантралюемых зонах аўтамабiльных дарог
агульнага карыстання, абявязкаў па выкладванню i рамонту ў межах
населеных пунктаў тратуараў, пешаходных дарожак, па ўстаноўцы
асвятлення, а таксама па ўтрыманню ў тэхнiчна спраўным стане выездаў
з замацаваных участкаў на дарогi агульнага карыстання, уключаючы
пераезныя мосцiкi, -
цягне накладанне штрафу на грамадзян у размеры ад адной да
дзвюх мiнiмальных заработных плат i на службовых асоб - ад дзвюх да
трох мiнiмальных заработных плат".
2. Артыкул 148 дапоўнiць часткай чацвёртай наступнага зместу:
"Гандаль на абочынах аўтамабiльных дарог агульнага карыстання,
гандаль у паласе адводу без узгаднення з прадпрыемствамi дзяржаўнай
дарожнай гаспадаркi -
цягне накладанне штрафу ў размеры ад 0,5 да трох мiнiмальных
заработных плат".
3. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 208-1 наступнага зместу:
"Артыкул 208-1. Органы дзяржаўнага кiравання дарожнай
гаспадаркай
Органы дзяржаўнага кiравання дарожнай гаспадаркай разглядаюць
справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных
артыкуламi 129-131 i часткай чацвёртай артыкула 148 гэтага Кодэкса,
калi гэтыя правапарушэннi выяўлены органамi дзяржаўнага кiравання
дарожнай гаспадаркай.
Разглядаць справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях i
накладаць адмiнiстрацыйныя спагнаннi ад iмя органаў дзяржаўнага
кiравання дарожнай гаспадаркай маюць права кiраўнiкi прадпрыемстваў
дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi".
4. У артыкуле 234-1:
абзац дзевятнаццаты часткi першай выключыць;
пункт 1 часткi другой дапоўнiць абзацам наступнага зместу:
"органаў дзяржаўнага кiравання дарожнай гаспадаркай (артыкулы
129-131, артыкул 148 (за гандаль на абочынах аўтамабiльных дарог
агульнага карыстання, гандаль у паласе адводу без узгаднення з
прадпрыемствамi дзяржаўнай дарожнай гападаркi)".
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
___________________________________________________________--
|