АБ ЗМЯНЕННI ПАРАДКУ ФАРМIРАВАННЯ
РОЗНIЧНЫХ ЦЭН НА ЛЕКАВЫЯ СРОДКI
I ВЫРАБЫ МЕДЫЦЫНСКАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ
ПАСТАНОВА
КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ад 4 красавiка 1995 г. N 187
(Збор указаў Прэзiдэнта и пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 10, арт. 240)
===
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 27 февраля 1996 г. N 148
(Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1996 г., N 7, ст. 183)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Мiнiстэрству аховы здароўя прадугледжваць фармiраванне
рознiчных цэн на лекавыя сродкi i вырабы медыцынскага прыназначэння
заходзячы з цэн iх набыцця з уключэннем расходаў па выплаце банкам
працэнтаў за карыстанне крэдытам (але не вышэй за ўлiковую стаўку
Нацыянальнага банка) i дыферэнцыраваным прымяненнем гандлёвай
надбаўкi ў памеры да 40 працэнтаў.
2. Прасiць Нацыянальны банк сумесна з Беларускiм акцыянерным
камерцыйным банкам рэканструкцыi i развiцця, Беларускiм акцыянерным
камерцыйным аграпрамысловым банкам i iншымi банкамi рэспублiкi
адшукаць магчымасць для дадатковага выдзялення дзяржаўным аптэчным
прадпрыемствам i ўстановам для закупкi лекавых сродкаў i вырабаў
медыцынскага прызначэння крэдытных рэсурсаў па мiнiмальных
працэнтных стаўках.
Мiнiстэрству фiнансаў пры размеркаваннi сродкаў
рэспублiканскага бюджэту, прызначаных на льгатаванне працэнтных
ставак за карыстанне крэдытам, прадугледзець выдзяленне асiгнаванняў
дзяржаўным прадпрыемствам i ўстановам Беларускага рэспублiканскага
вытворчага аб'яднання "Фармацыя" Мiнiстэрства аховы здароўя на
названыя мэты.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
|