УКАЗ
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
30 сакавiка 1995 г. N 124 г.Мiнск
АБ ЗАБЕСПЯЧЭННI РОЎНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ ГРАМАДЗЯНАМ ПРЫ
ПАДРЫХТОЎЦЫ I ПРАВЯДЗЕННI ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ ВЯРХОЎНАГА
САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
___________________________________________________________--
Указ утратил силу Указом Президента Республики Беларусь от
26 июля 2004 г. № 358 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 120, 1/5717)
Для забеспячэння ў адпаведнасцi з артыкулам 67 Канстытуцыi
Рэспублiкi Беларусь роўных магчымасцей грамадзянам пры падрыхтоўцы i
правядзеннi выбараў дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляю:
1. Абласным, Мiнскаму гарадскому, раённым, гарадскiм, раённым у
гарадах, пасялковым i сельскiм выканаўчым камiтэтам:
не дапускаць правядзення несанкцыянiраваных мiтынгаў, шэсцяў з
мэтай публiчнага байкоту выбараў, а таксама перадвыбарнай агiтацыi ў
формах, якiя не адпавядаць Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб выбарах
дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь";
сумесна з акруговымi выбарчымi камiсiямi вызначыць парадак i
ўмовы перадвыбарнай агiтацыi i сустрэч з выбаршчыкамi, весцi ўлiк
выпадкаў агiтацыi, якая распальвае сацыяльную, нацыянальную або
рэлiгiйную нянавiсць, заклiкае да захопу ўлады, насiльнай змены
канстытуцыйнага ладу, парушэння цэласнасцi дзяржавы, i накiроўваць у
праваахоўныя органы матэрыялы для прыцягнення вiнаватых да
адказнасцi;
уносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб адмене рашэнняў аб
рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты, калi яны дапусцiлi парушэннi
заканадаўства аб выбарах.
2. Мiнiстэрству ўнутраных спраў выкарыстоўваць прадстаўленыя
законам магчымасцi па прыцягненню да адказнасцi асоб, якiя парушылi
заканадаўства аб выбарах i патрабаваннi гэтага Указа, забяспечваць
ахову правоў грамадзян пры падрыхтоўцы i правядзеннi выбараў
дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, а таксама грамадскi
правапарадак у час выбарчай кампанii.
3. Прапанаваць Цэнтральнай камiсii па выбарах дэпутатаў
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь строга кантраляваць парадак
размеркавання i выкарыстання грашовых сродкаў на ажыццяўленне
мерапрыемстваў, звязаных з падрыхтоўкай i правядзеннем выбараў,
прымаць рашэннi па прадстаўленнях адпаведных акруговых камiсiй аб
адмене рашэнняў аб рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты ў выпадках
перавышэння iмi сумы сродкаў, прадугледжаных на забеспячэнне
выбараў, прамога цi ўскоснага подкупу выбаршчыкаў i службовых асоб,
падлогу выбарчых дакументаў.
4. Устанавiць, што азнаямленне з праграмамi кандыдатаў у
дэпутаты, агiтацыйнымi матэрыяламi (перадвыбарнымi плакатамi,
заклiкамi, заявамi, надпiсамi, лiсткамi, фотаматэрыяламi i iнш.), а
таксама сустрэчы з выбаршчыкамi дазваляюцца з моманту рэгiстрацыi
ўсiх кандыдатаў у дэпутаты.
5. Выступленнi кандыдатаў у дэпутаты, давядзенне iх
перадвыбарных праграм да выбаршчыкаў ажыццяўляць выключна ў мясцовых
сродках масавай iнфармацыi ў адпаведных выбарчых акругах.
Мiнiстэрству культуры i друку ўзмацнiць кантроль за выпускам
друкаванай прадукцыi i не дапускаць яе выпуск звыш устаноўленых
нормаў.
6. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб выбарах
дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь" забаранiць прамы
або ўскосны ўдзел палiтычных партый, грамадскiх аб'яднанняў,
прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый и грамадзян Рэспублiкi
Беларусь, а таксама замежных арганiзацый i замежных грамадзян у
фiнансаваннi i аказаннi iншай матэрыяльнай дапамогi выбарчай
кампанii кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублiкi
Беларусь.
Парушэнне гэтага патрабавання цягне за сабой ва ўстаноўленым
парадку адмову ў рэгiстрацыi кандыдатам у дэпутаты, адмену
рэгiстрацыi або прызнанне выбараў несапраўднымi, а для
прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляць сваю дзейнасць без утварэння
юрыдычнай асобы,- спыненне дзейнасцi, для юрыдычных асоб -
лiквiдацыю.
Кантроль за выкананнем патрабаванняў гэтага пункта ўскласцi на
Камiтэт па барацьбе з карупцыяй у органах дзяржаўнай улады i
кiравання Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Праваахоўным органам, Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi
пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i органам падатковых
расследаванняў у час падрыхтоўкi i правядзення выбараў дэпутатаў
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь прадстаўляць Цэнтральнай
камiсii па выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь,
Камiтэту па барацьбе з карупцыяй у органах дзяржаўнай улады i
кiравання Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь неабходную
iнфармацыю аб фiнансаваннi i аказаннi iншай матэрыяльнай дапамогi
кандыдатам у дэпутаты.
7. Кiраўнiкам дзяржаўных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў,
заснаваных на дзяржаўнай уласнасцi, дзяржаўных устаноў i
арганiзацый не дазваляць правядзення перадвыбарных мерапрыемстваў
i выкарыстання работнiкаў для перадвыбарнай агiтацыi ў рабочы час
i непасрэдна на прадпрыемствах, а таксама не дапускаць
правядзення сходаў з парушэннем заканадаўства аб выбарах.
8. Устанавiць, што кандыдаты ў дэпутаты, якiя знаходзяцца на
дзяржаўнай службе, працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах i
прадпрыемствах, заснаваных на дзяржаўнай уласнасцi, у дзяржаўных
установах i сродках масавай iнфармацыi, на перыяд iх удзелу ў
выбарах прыпыняюць выкананне сваiх службовых абавязкаў. Названым
асобам забараняецца прыцягваць сваiх падначаленых для перадвыбарнай
агiтацыi i выкарыстоўваць з гэтай мэтай службовы транспарт.
Асобы, якiя дапусцiлi злоўжываннi службовым становiшчам i
парушэннi патрабаванняў пунктаў 1, 5, 6, 7, 8 гэтага Указа,
вызваляюцца ад займаемай пасады, а таксама прыцягваюцца да
адказнасцi ва ўстаноўленым парадку.
9. Прапанаваць Генеральнаму пракурору Рэспублiкi Беларусь
узмацнiць нагляд за захаваннем заканадаўства аб выбарах.
10. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
|