ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Указ Президента Республики Беларусь от 24 марта 1995 г. №121 "О реализации на территории Республики Беларусь системы раннего предупреждения, обеспечивающей радиационный мониторинг в районах, прилегающих к действующим атомным электростанциям"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                              У к а з
                  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

                     24 сакавiка 1995 г. N 121
                              г.Мiнск


АБ РЭАЛIЗАЦЫI НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
СIСТЭМЫ РАННЯГА ПАПЯРЭДЖАННЯ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ
РАДЫЯЦЫЙНЫ МАНIТОРЫНГ У РАЁНАХ, ШТО ПРЫЛЯГАЮЦЬ
ДА ДЗЕЮЧЫХ АТАМНЫХ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫЙ

===

     У мэтах узмацнення на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь пастаяннага
радыяцыйнага кантролю  ў раёнах, што  прылягаюць да дзеючых  атамных
электрастанцый, п а с т а н а ў л я ю:

     1. Зацвердзiць  падрыхтаваны  спецыялiстамi Камiсii Еўрапейскiх
Супольнiцтваў   i   Рэспублiкi   Беларусь   праект  сiстэмы  ранняга
папярэджання,  якая  забяспечвае  радыяцыйны  манiторынг   у  раёнах
Рэспублiкi   Беларусь,    што   прылягаюць   да    дзеючых   атамных
электрастанцый.
     Прыступiць  да  выканання  першага  этапа  ("Гама-1") названага
праекта - стварэння сiстэмы  ранняга папярэджання  ў 30-кiламетровай
зоне Iгналiнскай АЭС Браслаўскага раёна.

     2. Кабiнету   Мiнiстраў   Рэспублiкi  Беларусь  падрыхтаваць  i
прадставiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праект заканадаўчага акта
Рэспублiкi  Беларусь  аб  вызваленнi  ад  абкладання мытнай пошлiнай
пастаўляемых замежнымi  фiрмамi за кошт  сродкаў Камiсii Еўрапейскiх
Супольнiцтваў  прыбораў  i  абсталявання  ў  аб'ёмах, прадугледжаных
першым   этапам  ("Гама-1")   сiстэмы  ранняга   папярэджання,  якая
забяспечвае  радыяцыйны  манiторынг  у  раёнах,  што  прылягаюць  да
дзеючых атамных электрастанцый.

     3. Лiчыць  Камiтэт   па   гiдраметэаралогii   Мiнiстэрства   па
надзвычайных сiтуацыях i абароне  насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы
на  Чарнобыльскай  АЭС  галоўнай  эксплуатуючай арганiзацыяй сiстэмы
ранняга  папярэджання,  якая  забяспечвае  радыяцыйны  манiторынг  у
раёнах, што прылягаюць да  дзеючых атамных электрастанцый, даручыўшы
яму  прыёмку абсталявання  ад  замежных  фiрмаў, выкананне  работ па
падрыхтоўцы пазiцый для яго ўстаноўкi  i ўвядзенню ў эксплуатацыю, а
таксама забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання названай сiстэмы.

     4. Даручыць Мiнiстэрству  па  надзвычайных  сiтуацыях i абароне
насельнiцтва  ад вынiкаў  катастрофы на  Чарнобыльскай АЭС  вырашыць
пытаннi    навукова-тэхнiчнага,   фiнансавага    i   арганiзацыйнага
забеспячэння  рэалiзацыi  на   тэрыторыi  рэспублiкi  першага  этапа
("Гама-1") сiстэмы ранняга папярэджання, якая забяспечвае радыяцыйны
манiторынг  у  30-кiламетровай  зоне  Iгналiнскай  АЭС  Браслаўскага
раёна.

     5. Мiнiстэрству сувязi i  iнфарматыкi выдзелiць Мiнiстэрству па
надзвычайных сiтуацыях i абароне  насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы
на   Чарнобыльскай  АЭС   лiнii  сувязi   i  дыяпазоны  радыёчастот,
неабходныя  ў  рамках рэалiзацыi першага  этапа  ("Гама-1")  сiстэмы
ранняга  папярэджання,  якая  забяспечвае  радыяцыйны  манiторынг  у
раёнах,  што  прылягаюць  да  дзеючых  атамных  электростанцый,  для
перадачы  даных  пастоў  радыяцыйнага  кантролю  ў  цэнтр  збору   i
апрацоўкi     iнфармацыi,   а   таксама   ў   органы    мясцовага  i
рэспублiканскага кiравання.

     6. Мiнiстэрству   па   надзвычайных   сiтуацыях    i    абароне
насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС накiраваць у
1995 годзе  са сродкаў, прадугледжаных у  рэспублiканскiм бюджэце на
лiквiдацыю вынiкаў аварыi на Чарнобыльскай  АЭС, 34,7 млн. рублёў на
фiнансаванне   ствараемай   сiстэмы   ранняга   папярэджання,   якая
забяспечвае  радыяцыйны  манiторынг  у  раёнах,  што  прылягаюць  да
дзеючых атамных электрастанцый.

     7. Браслаўскаму райвыканкаму выдзелiць службовае памяшканне для
размяшчэння  радыелагiчнай лабараторыi  i цэнтра  збору i  апрацоўкi
iнфармацыi,  а  таксама  аказаць  садзейнiчанне  Камiтэту па абароне
насельнiцтва   ад  вынiкаў   катастрофы  на   Чарнобыльскай  АЭС   у
арганiзацыi радыяцыйнага кантролю ў  адпаведнасцi з праектам сiстэмы
ранняга  папярэджання,  якая  забяспечвае  радыяцыйны  манiторынг  у
раёнах, што прылягаюць да дзеючых атамных электрастанцый.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                   А. Лукашэнка




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России