У к а з
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
17 сакавiка 1995 г. N 110
г.Мiнск
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯ Ў ЧАСОВЫ ПАРАДАК
НАРМАЛIЗАЦЫI РАЗЛIКАЎ ПАМIЖ СУБ'ЕКТАМI
ГАСПАДАРАННЯ Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
===
___________________________________________________________--
Указ утратил силу Указом Президента Республики Беларусь от
29 июня 2000 г. N 359 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., N 64, 1/1403)
У сувязi з прымаемымi мерамi па сацыяльнай абароне насельнiцтва
i ў мэтах своечасовай выплаты заработнай платы i iншых сацыяльных
выплат работнiкам бюджэтных устаноў п а с т а н а ў л я ю:
1. Дапоўнiць па ўзгадненню з Нацыянальным банкам Рэспублiкi
Беларусь пункт 1 Часовага парадку нармалiзацыi разлiкаў памiж
суб'ектамi гаспадарання ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанага Указам
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 кастрычнiка 1994 г. N 135 i
пастановай Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 13 верасня
1994 г. N 17 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 7, арт.163; N 15, арт.388), часткай
наступнага зместу:
"Дзеянне гэтага пункта не распаўсюджваецца на бюджэтныя сродкi,
якiя залiчваюцца на рахункi прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый
для выплаты заработнай платы i iншых сацыяльных выплат".
2. Даручыць Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
ўзгадненню з Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь даваць
тлумачэннi па прымяненню Часовага парадку нармалiзацыi разлiкаў
памiж суб'ектамi гаспадарання Рэспублiцы Беларусь.
3. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка
|