АБ ПАМЕРАХ ПЛАТЫ ЗА ЎТРЫМАННЕ ДЗЯЦЕЙ У
ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОВАХ
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 9 сакавiка 1995 г. N 130
(Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь 1995 г., N 7, арт. 162)
===
___________________________________________________________--
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 25 ноября 1999 г. N 1837 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1999 г., N 33, ст.972)
У адпаведнасцi з пунктам 2 пастановы Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 1993 г. "Аб унясеннi змяненняў у
Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь "Аб захаваннi i
развiццi сеткi дзiцячых дашкольных устаноў" Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Устанавiць з 1 красавiка 1995 г. плату за ўтрыманне дзяцей у
дзiцячых дашкольных установах:
з рэжымам работы да 12 гадзiн у памеры 3 працэнтаў ад
мiнiмальнай заработнай платы за адно наведванне дзiцем ясельнай
групы i ў памеры 3,7 працэнта - дзiцем дзетсадаўскай групы;
з рэжымам работы 12 i больш гадзiн у памеры 3,7 працэнта ад
мiнiмальнай заработнай платы за адно наведванне дзiцем ясельнай
групы i ў памеры 4 працэнтаў - дзiцем дзетсадаўскай групы.
Плата за ўтрыманне дзяцей у санаторных дашкольных установах
(групах) павялiчваецца на 20 працэнтаў ад указаных памераў.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
|