Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 20 февраля 1995 г. №68
"Аб унясеннi змяненняў у Палажэнне аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь"
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
20 лютага 1995 г. N 68
г.Мiнск
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ АБ ШМАТУЗРОЎНЕВАЙ
СIСТЭМЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ
З мэтай удасканалення сiстэмы вышэйшай адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць змяненнi у пункце 2.5, падпункце 2.5.4 Палажэння
аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi Рэспублiкi Беларусь
(дадаюцца). (Рег. N 517/12 ад 10.08.94 г.).
2. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) у
месячны тэрмiн накiраваць дадзеныя змяненнi ва ўсе дзяржаўныя i
недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, навукова-даследчыя
iнстытуты Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiнiстэрствы i ведамствы,
якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi вышэйшыя навучальныя ўстановы i
навукова-даследчыя iнстытуты.
3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка
мiнiстра Т.Я.Галко.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Зацверджана
загадам Мiнiстра
адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
20.02.95 г. N 68
УЗГОДНЕНА:
Мiнiстэрства эканомiкi Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
20.02.95 г. 15.02.95 г.
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
20.02.95 г.
ЗМЯНЕННI Ў
ПАЛАЖЭННЕ
аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi
ў Рэспублiцы Беларусь (рэг.N 517/12 ад 10.08.94 г.)
Пункт 2.5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
Другi ўзровень прадугледжвае:
- спецыялiзаваную (паглыбленую) падрыхтоўку спецыялiстаў у
канкрэтным кiрунку прафесiйнай дзейнасцi;
- падрыхтоўку магiстраў.
Падрыхтоўка на другiм узроўнi ажыццяўляецца па iндывiдуальных
вучэбных планах у вышэйшых навучальных установах унiверсiтэцкага
тыпу i навукова-даследчых iнстытутах.
Падпункт 2.5.4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
Парадак адкрыцця падрыхтоўкi, прыёму, атэстацыi, выдачы
дыпломаў i патрабаваннi да спецыялiста з паглыбленай падрыхтоўкай i
магiстра вызначаюцца адпаведнымi Палажэннямi Мiнiстэрства адукацыi i
навукi.
--------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 787/12.
Дата: 17.03.95 г.