ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Указ Президента Республики Беларусь от 14 февраля 1995 г. №63 "Об акционировании льноперерабатывающих предприятий"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                           У к а з

               Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

                   14 лютага 1995 г. N 63

                          г. Мiнск


АБ АКЦЫЯНIРАВАННI ЛЬНОПЕРАПРАЦОЎЧЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ

===

     У  мэтах  выканання  Праграмы  неадкладных  мер па выхаду
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь  з крызiсу, адобранай пастановай
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 1994 г.,
п а с т а н а ў л я ю:

     1. Рэкамендаваць мясцовым Саветам дэпутатаў вырашыць да 1
лiпеня   1995   г.   ва   ўстаноўленым   парадку   пытанне  аб
пераўтварэннi  льнозаводаў,  якiя  знаходзяцца  ў  камунальнай
уласнасцi,  у   адкрытыя  акцыянерныя  таварыствы   з  удзелам
iльносеючых  гаспадарак i  арганiзаваць работу  па стварэнню ў
галiне вытворчысцi i перапрацоўкi льну холдынгу.

     Мiнiстэрству   па   кiраванню   дзяржаўнай   маёмасцю   i
прыватызацыi,  Мiнiстэрству сельскай  гаспадаркi i  харчавання
прыняць удзел у рабоце па стварэнню ўказаных таварыстваў.

     2.  Мiнiстэрству  па   кiраванню  дзяржаўнай  маёмасцю  i
прыватызацыi:

     забяспечыць   у   парадку,   устаноўленым  заканадаўствам
Рэспублiкi   Беларусь,   пераўтварэнне   арэнднага   вытворча-
гандлёвага  прадпрыемства "Аршанскi  льнокамбiнат" у  адкрытае
акцыянернае  таварыства з  захаваннем за  Рэспублiкай Беларусь
кантрольнага пакета яго акцый;

     прыняць удзел у холдынгу,  прадугледжаным у частцы першай
пункта 1 гэтага Указа, шляхам набыцця акцый названага холдынгу
за  кошт акцый  акцыянернага таварыства,  створанага ў  вынiку
пераўтварэння   арэнднага   вытворча-гандлёвага  прадпрыемства
"Аршанскi   льнокамбiнат",  уласнiкам   якiх  будзе  з'яўляцца
Рэспублiка Беларусь.

     3. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                  А. Лукашэнка


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России