ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 27 января 1995 г. №36 "Правiлы прыему ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад


                                         ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                         загадам Мiнiстра адукацыi i
                                         навукi Рэспублiкi Беларусь
                                         ад 27.01.95 г.  N 36


                            ПРАВIЛЫ
        ПРЫЁМУ Ў СЯРЭДНIЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ УСТАНОВЫ
                       РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

       ___________________________________________________________--
         Страцiлi сiлу загадам Мiнiстэрства  адукацыi i навукi ад 17
         студзеня 1996 г. N 11 (рэг. N 1264) 

        [Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства образования от 30 мая 1995 г. N  197
         (зарегистрирован   в  Национальном  реестре  -  N 8/2233 от
         23.12.1999 г.)].


             АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI I ПРЫЁМ ЗАЯЎ I ДАКУМЕНТАЎ

     1. У   сярэднiя   спецыяльныя   навучальныя   ўстановы   (ССНУ)
Рэспублiкi Беларусь  на  конкурснай  аснове  прымаюцца  асобы,  якiя
пастаянна  пражываюць у рэспублiцы,  а таксама грамадзяне Беларусi i
беларусы,  якiя пражываюць за яе  межамi  для  атрымання  бясплатнай
сярэдняй спецыяльнай адукацыi, калi яна атрымлiваецца ўпершыню.
     Звыш кантрольных лiчбаў прыёму  па  ўсiх  формах  навучання  на
падставе  дагавораў  за  аплату  ў  ССНУ на конкурснай аснове могуць
залiчвацца  грамадзяне  Беларусi,  якiя  станоўча   здалi   ўступныя
экзамены. Забараняецца заключэнне дагавароў да правядзення конкурсу.
Парадак прыёму грамадзян замежных дзяржаў вызначае ССНУ,  калi iншае
не прадугледжана мiждзяржаўнымi пагадненнямi.

     2. Абмежаваннi па прыёму дапускаюцца па медыцынскiх паказаннях,
устаноўленых Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. Набыць
другую   спецыяльнасць   на   дзённых   аддзяленнях   ССНУ  за  кошт
дзяржбюджэта могуць асобы,  якiя  маюць  медыцынскае  заключэнне  аб
неабходнасцi пераквалiфiкацыi.

     3. Умовы  i  парадак  прыёму  ў  дадзеную  навучальную установу
павiнны быць даведзены да ведама тых,  хто паступае,  не пазней, чым
за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.

     4.  Прыём праводзiцца ў тэрмiны адпаведна дадатку 1.

     5. Дакументы  аб  прыёме абiтурыенты падаюць у прыёмную камiсiю
навучальнай установы ў адпаведнасцi з дадаткам 2.

     6. Асобам,  якiя закончылi  прафесiйна-тэхнiчныя  вучылiшчы  па
дзённай   форме  навучання,  даецца  права  паступлення  ў  сярэднiя
спецыяльныя  навучальныя  ўстановы   непасрэдна   пасля   заканчэння
вучылiшча.    Навучанне   асоб   гэтай   катэгорыi   па   адпаведных
спецыяльнасцях можа ажыццяўляцца ў скарочаныя тэрмiны.

     7. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена,   на   дзённае   навучанне   пасля   заканчэння  базавай
агульнаадукацыйнай школы прымаюцца толькi  асобы,  якiм  да  пачатку
вытворчай практыкi споўнiцца 18 год.

     8.   На навучанне без адрыву ад вытворчасцi прымаюцца:
     асобы, якiя працуюць па профiлю абранай спецыяльнасцi;
     ваеннаслужачыя на працягу трох гадоў пасля звальнення ў запас;
     iнвалiды I и II групы;
     выпускнiкi прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчаў  па  адпаведных  цi
блiзкiх спецыяльнасцях;
     жанчыны, у якiх ёсць дзецi ва ўзросце да трох гадоў;
     беспрацоўныя, якiя маюць накiраванне служб занятасцi;
     усе, хто паступае на спецыяльнасцi культуры i мастацтва.

     9. Стаж практычнай работы асоб,  якiя паступаюць на безадрыўныя
формы навучання,  вызначаецца на пачатак навучальнага года  агульна,
незалежна ад перапынкаў у працы. Час знаходжання на вайсковай службе
i часовая сезонная работа ўключаюцца ў агульны працоўны стаж.
     Для членаў  калгасаў  стаж  практычнай  работы  вызначаецца  на
падставе  запiсу  ў  працоўнай  кнiжцы   калгаснiка   аб   выкананнi
устаноўленага  для  дадзенага  калгаса  мiнiмуму працоўнага ўдзелу ў
грамадскай гаспадарцы за кожны каляндарны год працы ў калгасе.
     Час навучання ў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах не ўваходзiць у
стаж работы пры залiчэннi ў тэхнiкумы (вучылiшчы).

     10. Пры   наяўнасцi   вакантных   месц   у   групах   на   базе
дзевяцiгадовай   школы   навучальныя   ўстановы  могуць  прымаць  на
адпаведны курс асоб,  якiя закончылi сярэднюю школу i здалi ўступные
экзамены,  вызначаныя Правiламi прыёму для тых, хто паступае на базе
сярэдняй школы.
     Прыём названых  асоб  на  1 курс у групу на базе дзевяцiгадовай
школы не дазваляецца (акрамя спецыяльнасцей мастацтва).


     УСТУПНЫЕ ЭКЗАМЕНЫ

     11. Абiтурыенты  здаюць  два  ўступныя экзамены адзiн з якiх па
выбару абiтурыентаў па беларускай мове i  лiтаратуры  цi  па  рускай
мове i лiтаратуры (пiсьмова) праводзiцца па рашэнню прыёмнай камiсii
ў выглядзе дыктоўкi,  пераказу або сачынення. Выключэннем з'яўляецца
спецыяльнасць "Выкладанне беларускай мовы i лiтаратуры", дзе экзамен
па беларускай мове i лiтаратуры з'яўляецца абавязковым.
     Другi  экзамен i  форму яго  правядзення вызначаюць навучальныя
ўстановы.
     Акрамя  таго, паступаючыя  на асобная  спецыяльнасцi культуры i
мастацтва, адукацыi, архiтэктуры i будаўнiцтва, аховы здароўя i iнш.
трымаюць дадатковы ўступны экзамен па спецыяльнасцi, якi вызначаецца
сярэдняй   спецыяльнай  навучальнай   установай  i   праводзiцца  па
праграме,   зацверджанай   органам   кiравання  па   падначаленасцi.
Экзамены па спецыяльнасцi праводзяцца ў першую чаргу.
       ___________________________________________________________--
         Пункт 11 - в редакции приказа Министерства  образования  от
         30  мая  1995  г.  N  197  (зарегистрирован  в Национальном
         реестре - N 8/2233 от 23.12.1999 г.)

            11. Абiтурыенты здаюць два ўступных  экзамены,  адзiн  з
         якiх  -  па  беларускай  мове  i  лiтаратуры  (пiсьмова)  -
         праводзiцца  па  рашэнню  прыёмнай   камiсii   ў   выглядзе
         дыктоўкi, пераказу або сачынення, другi экзамен i форму яго
         правядзення вызначаюць навучальныя ўстановы.
            Асобы, якiя  беларускую  мову  i латаратуру не вывучалi,
         маюць права здаваць  пiсьмовы  экзамен  па  рускай  мове  i
         лiтаратуры.
            Акрамя таго,  паступаючыя   на   асобныя   спецыяльнасцi
         культуры i мастацтва,  адукацыi, архiтэктуры i будаўнiцтва,
         аховы здароўя i iнш.  трымаюць дадатковы ўступны экзамен па
         спецыяльнасцi,   якi   вызначаецца   сярэдняй   спецыяльнай
         навучальнай   установай   i   праводзiцца   па    праграме,
         зацверджанай  органам кiравання па падначаленасцi.  Экзамен
         па спецыяльнасцi праводзiцца ў першую чаргу.
       ___________________________________________________________--

     12. Уступныя  экзамены  (акрамя  экзаменаў  па   спецыяльнасцi)
праводзяцца  па  праграмах,  складзеных  у  адпаведнасцi з вучэбнымi
праграмамi      базавай      (дзевяцiгадовай)      або      сярэдняй
(адзiнаццацi-дванадцаццiгадовай) школы.

     13. Па  ўзгадненню  з органам кiравання навучальная ўстанова да
ўступных экзаменаў можа прыраўняць iншыя iспыты,  якiя праводзяцца ў
сiстэме народнай адукацыi (экзамены ў сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установе,  пасля заканчэння  падрыхтоўчых  курсаў  ССНУ,
алiмпiяды, конкурсы па прадметах i iнш.).

     14. Асобы,  што  не  з'явiлiся на экзамен па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца да экзаменаў у тэрмiны,  пазначаныя для iншых груп. Тыя,
хто  не  з'явiўся  на адзiн з экзаменаў у прызначаны па раскладу час
або атрымаў  нездавальняючую  адзнаку,  да  наступных  экзаменаў  не
дапускаюцца.
     Пры атрыманнi нездавальняючай адзнакi паўторная здача ўступнага
экзамена па дадзенаму прадмету не дазваляецца.

                         ПАРАДАК ЗАЛIЧЭННЯ

     15. Без  уступных экзаменаў (акрамя экзаменаў па спецыяльнасцi)
прымаюцца асобы,  якiя закончылi базавую  (дзевяцiгадовую)  школу  з
адзнакай,  сярэднюю  (адзiнаццацi-дванаццацiгадовую) школу з залатым
цi  сярэбраным  медалём,  прафесiйна-тэхнiчнае  вучылiшча  на   базе
дзевяцiгадовай школы - з дыпломам з адзнакай.
     Па рашэнню прыёмных  камiсiй,на  падставе  вынiкаў  гутаркi  па
спецыяльнасцi, на якiх у папярэднi год конкурс заяў на адно планавае
месца не  перавышаў  1,5,  могуць  прымацца  асобы,  якiя  закончылi
базавую  i  сярэднюю  школу,  прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы на базе
дзевяцiгадовай школы з адзнакамi  "4"  i  "5",  прафесiйна-тэхнiчныя
вучылiшчы  на  базе  сярэдняй  адукацыi  з  дыпломам  з  адзнакай па
выбранай у тэхнiкуме адпаведнай цi блiзкай спецыяльнасцi.
     Пераможцы (I, II, III  месца)    Мiжнародных,   рэспублiканскiх
алiмпiяд  навучэнцаў  школ  i  прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчаў,   а
таксама конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў ПТВ па абранай
у  тэхнiкуме  роднаснай  спецыяльнасцi,  залiчваюцца  ў  навучальную
ўстанову без уступных экзаменаў.
     Залiчэнне вышэйназваных катэгорый  праводзiцца  за  5  дзён  да
пачатку  ўступных  экзаменаў у межах да 50 працэнтаў плана прыёму на
дадзеную спецыяльнасць.  Пры наяўнасцi конкурсу  сярод  iх  прыёмным
камiсiям дазваляецца праводзiць з iмi адзiн уступны экзамен.
     Незаличаныя асобы здаюць другi экзамен на абраную спецыяльнасць
i залiчваюцца па конкурсу.
     Вызваляюцца ад уступнага экзамена  па  адпаведнаму  прадмету  з
выстаўленнем адзнакi  (5)  (выдатна)  пераможцы  (I, II, III  месца)
абласных тураў алiмпiяд навучэнцаў школ i ПТВ.
     Па-за конкурсам  пры  атрыманнi  станоўчых  адзнак  на ўступных
экзаменах залiчваюцца:
     - дзецi-сiроты, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     - iнвалiды I i II групы;
     - iнвалiды з дзяцiнства;
     - асобы,  якiя  выконвалi  воiнскi  або  службовы  абавязак   у
замежных краiнах, дзе адбывалiся баявыя дзеяннi;
     - дзецi з сем'яў загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi  ў
час  праходжання  вайсковай  службы  або  працы ў складзе войскаў на
тэрыторыi дзяржаў,  дзе вялiся баявыя дзеяннi,  а  таксама  дзецi  з
сем'яў   ваеннаслужачых   i  супрацоўнiкаў  органаў  МУС  загiнуўшых
(памёршых)  у  мiрны  час  пры  праходжаннi  вайсковай  службы   або
выканання службовых абавязкаў;
     - грамадзяне,  якiя захварэлi i перанеслi  прамянёвую  хваробу,
выклiканую  вынiкамi  катастрофы  на  Чарнобыльскай  АЭС,  а таксама
iнвалiды,  у адносiнах да якiх пацверджана прычынная  сувязь  страты
працаздольнасцi з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.  Такiя ж iльготы
распаўсюджваюцца i на дзяцей гэтых грамадзян.
     - асобы,  якiя  пастаянна  пражываюць  у  сельскай мясцовасцi i
паступаюць  на  падставе  устаноўленых  галiновымi   мiнiстэрствамi,
ведамствамi,   органамi   адукацыi  планаў  мэтавай  падрыхтоўкi  на
спецыяльнасцi,  што вызначаюць сацыяльна-эканамiчнае развiццё вёскi,
сельскай i лясной гаспадаркi, медыцынскiя, педагагiчныя i iнш.

     16. Пры  аднолькавай  агульнай колькасцi балаў пераважнае права
на залiчэнне маюць:
     - грамадзяне,  якiя  ў  1986-1989  гадах  пасля  аварыi на ЧАЭС
прымалi   ўдзел   у   работах    па    дэзактывацыi,    будаўнiцтву,
жыццёзабеспячэнню  насельнiцтва ў зонах эвакуацыi,  першачарговага i
далейшага адсялення.  Такiя ж iльготы распаўсюджваюцца i  на  дзяцей
гэтых грамадзян.
     - грамадзяне,  якiя пражываюць (працуюць) у зонах са шчыльнасцю
забруджвання звыш 1 Кю/кв. км;
     - грамадзяне,  якiя маюць  большы  стаж  практычнай  работы  па
профiлю абранай спецыяльнасцi,  калi яны паступаюць на навучанне без
адрыву ад вытворчасцi.
      Ва ўсiх   астатнiх   выпадках  парадак  залiчэння  асоб  гэтай
катэгорыi вызначаюць прыёмныя камiсii навучальных устаноў.

     17. На месцы,  што засталiся пасля залiчэння  ўсiх  асоб,  якiя
вытрымалi   ўступныя   экзамены  ў  дадзеную  навучальную  ўстанову,
прыёмным камiсiям  дазваляецца  прымаць  асоб,  што  не  прайшлi  па
конкурсу   ў  iншыя  сярэднiя  спецыяльныя  i  вышэйшыя  навучальныя
ўстановы, на падставе даведак устаноўленага ўзору.

     18. Навучальным установам даецца права па ўзгадненню з  органам
кiравання  ўстанаўлiваць  iншыя  дадатковыя патрабаваннi па прыёму з
улiкам профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў.

     19. Усе  пытаннi  па  прыёму.  якiя  не   акрэслены   дадзенымi
Правiламi,  залiчэнню  грамадзян  для  набыцця другой спецыяльнасцi,
аплаце  за  навучанне,  адпаведнасцi  спецыяльнасцей  i   перазалiку
дысцыплiн   вырашае  прыёмная  камiсiя  ў  адпаведнасцi  з  дзеючымi
нарматыўнымi актамi.


                                            Дадатак 2
                                       да Правiлаў прыёму


                              ПЕРАЛIК
           дакументаў, якiя неабходна падаць абiтурыентам
    у прыёмную камiсiю сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы


     1. Заява па адпаведнай форме.

     2. Дакумент аб базавай або сярэдняй адукацыi ў арыгiнале.

     3. Медыцынская даведка па форме N 086/У.

     4. Выпiска з працоўнай кнiжкi або кнiжкi калгаснiка,  завераная
адмiнiстрацыяй  (падаецца  тымi,  хто мае стаж практычнай работы,  i
тым, хто паступае на вячэрняе i завочнае навучанне).

     5. Чатыры фотаздымкi для дакументаў памерам 3х4 см.

     6. Пашпарт (пасведчанне аб нараджэннi),  дакумент аб  адносiнах
да воiнскай павiннасцi прад'яўляюцца асабiста ў прыёмную камiсiю, аб
чым робiцца адпаведны запiс у асабовай справе.


     ЗАЎВАГА:

     Даведкi аб  адукацыi,  копii сапраўдных дакументаў,  выдадзеных
навучальнымi ўстановамi або iншымi арганiзацыямi,  не могуць служыць
падставай   для   паступлення  ў  сярэднюю  спецыяльную  навучальную
ўстанову.
     Дакумент аб  заканчэннi  прафесiйна-тэхнiчнага  вучылiшча  можа
служыць падставай для паступлення ў тэхнiкум толькi ў  тым  выпадку,
калi  ў  iм адзначана,  што агульнаадукацыйныя прадметы вывучалiся ў
аб'ёме сярэдняй школы.
     Прыёмныя камiсii могуць прымаць ад тых,  хто паступае,  побач з
дакументамi, якiя прыкладаюцца да заявы, рэкамендацыi з месца вучобы
або  працы  i iншыя дакументы,  што пацвярждаюць iх поспехi ў працы,
прафесiйна   накiраванай   творчасцi,   агульнай    i    прафесiйнай
падрыхтоўцы.

                                           Дадатак 1
                                           да Правiлу прыёму

 ----T-----------------T-----------T------------------T------------
     ¦ Формы навучання,¦           ¦                  ¦ Залiчэнне
 NN  ¦ спецыяльнасць   ¦ Прыём заяў¦ Уступныя экзамены¦ ў лiк
     ¦                 ¦           ¦                  ¦ навучэнцаў
 ----+-----------------+-----------+------------------+------------

     1. Дзённае навучанне

 1.1. На ўсе спецыяльнасцi
      за выключэннем
      пазначаных у п. 1.2.
      i 1.3.

     У групы на аснове з 15 чэрвеня  з 20 лiпеня      да 20 жнiўня
     базавай школы на  па 31 лiпеня
     базе сярэдняй     з 15 чэрвеня  з 20 лiпеня      да 20 жнiўня
     школы             па 31 лiпеня

 1.2. Музычныя,         з 1 чэрвеня
      мастацкiя,        па 5 лiпеня   з 6 лiпеня      да 25 жнiўня
      тэатральныя,
      цыркавога i
      эстраднага
      мастацтва

 1.3. Харэграфiчныя     з 1 красавiка
                       па 31 мая     з 3 чэрвеня    да 20 лiпеня

     2. Вячэрняе аддзяленне

 2.1. На ўсе спецыяльнасцi,
     за выключэннем
     пазначаных        з 3 мая па
     у п.2.2 i 2.3     15 верасня   з 1 чэрвеня     да 25 верасня

 2.2. Музычныя i
      мастацкiя         з 1 па 30
                        чэрвеня      з 1 лiпеня      да 25 лiпеня

 2.3. Рачнога транспарту з 1 жнiўня  з 1 лiстапада   да 25 лiстапада
                         па
                         31 кастрычнiка

     3. Завочнае аддзяленне

 3.1. На ўсе спецыяльнасцi
      за выключэннем      з 3 мая па
      пазначаных у        10 жнiўня   з 10 чэрвеня** да 30 жнiўня
      п.3.2. 3.3. i 3.4.

 3.2. Педагагiчныя        з 1 красавiка па
                          30 мая      з 3 мая**     да 15 чэрвеня

 3.3. Музычныя            з 1 па 30
                          чэрвеня     з 1 лiпеня    да 25 лiпеня

 3.4. Спецыяльнасцi,      з 3 кастрычнiка па
      звязаныя з сезоннымi  30 лiстапада
      работамi (сельскай              з 1 лiстапада па 25 снежня
      гаспадаркi, геалогii,
      тарфяныя, марскога
      i рачнога  транспарту,
      геадэзiчныя)


     ЗАЎВАГА:

     * Iнфармацыя  аб  уступных  экзаменах,  форме  i  тэрмiнах   iх
правядзення,   а   таксама  iншыя  рашэннi  прыёмнай  камiсii,  якiя
удакладняюць Правiлы прыёму,  павiнны быць аб'яўлены не пазней,  чым
за два месяцы да пачатку прыёму дакумента.
     Прыёмным камiсiям, у залежнасцi ад канкрэтных умоў фармiравання
кантынгенту,  дазваляецца  працягваць  тэрмiн  прыёму заяў на розныя
формы навучання i залiчэння да 1 месяца.
     ** Экзамены  праводзяцца  ў некалькi перыядаў,  што вызначаюцца
прыёмнымi  камiсiямi  з  улiкам  пажадання  ўстаноў,  арганiзацый  i
прадпрыемстваў, на якiх працуюць будучыя абiтурыенты.


                            ФОРМА ЗАЯВЫ

 Дапусцiць да ўступных               Залiчыць на __________ курс
 экзаменаў                           па спецыяльнасцi

 Дырэктар ______________              Дырэктар __________________
 "_____" ___________199___ г.        загад N _________
                                    ад "____" ___________199___ г.


     Дырэктару ___________________________________________________
               (назва сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы)
 гр-на(кi) _______________________________________________________
                    (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 якi(якая) пражывае ______________________________________________
                     (пазначыць адрас пастаянная прапiскi)
 якi(якая) закончыла _____________________________________________
                   (пазначыць  год  заканчэння,  назву навучальнай
                   установы)


                               ЗАЯВА

     Прашу дапусцiць мяне да ўступных экзаменаў для паступлення на
 дзённае,  вячэрняе,  завочнае  навучанне (падкрэслiць)  тэхнiкума
 (вучылiшча) па спецыяльнасцi ____________________________________
 _________________________________________________________________
                      (назва спецыяльнасцi)
     Аб сабе паведамляю наступнае: год, месяц, дата нараджэння.
 _________________________________________________________________
     Узнагароджаны(а) залатым (сярэбраным) медалём, пасведчаннем з
 адзнакай, ганаровай  граматай  "За  асобыя  поспехi  ў  вывучэннi
 асобных  прадметаў"  або   дыпломам  з   адзнакай  аб  заканчэннi
 прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча _________________________________
                                    (так, не)
     Якую замежную мову вывучаў(ла) у школе ______________________
 _________________________________________________________________
     Месца работы, займаемая пасада  (прафесiя) i агульны працоўны
 стаж (для тых, хто працуе) ______________________________________
 _________________________________________________________________
     Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку бацькоў:
     Бацька: _____________________________________________________
     Мацi:  ______________________________________________________
     Якiя   грамадскiя   даручэннi   выконвалiся   цi  выконваюцца
 абiтурыентам у школе, прафтэхвучылiшчы, на вытворчасцi __________
 _________________________________________________________________
     Iнтэрнат патрабуецца, не патрабуецца (падкрэслiць).
     Дадатковые звесткi аб сабе: _________________________________
 _________________________________________________________________
 _________________________________________________________________
 (профiль  працоўнай   падрыхтоўкi   ў   школьных   майстэрнях,  у
 мiжшкольных  навучальна-вытворчых  камбiнатах   i  iншых   формах
 працоўнага навучання ў  школе) для  выпускнiкоў сярэдняй  школы i
 iнш.)

     У  адпаведнасцi   з  Правiламi  прыёму   прыкладаю  наступныя
 дакументы:
     1. __________________________________________________________
     2. __________________________________________________________
     3. __________________________________________________________
     4. __________________________________________________________
     5. __________________________________________________________



 "_____" _____________199____ г.               Подпiс ____________

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 733/12.
 Дата: 31.01.95 г.   






<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России