ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь и Кабинета Министров Республики Беларусь от 23 декабря 1994 г. №3469-XII/266 "Аб прысуджэннi Дзяржаўных прэмiй Рэспублiкi Беларусь 1994 года ў галiне навукi i тэхнiкi"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

        АБ ПРЫСУДЖЭННI ДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЭМIЙ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                 1994 ГОДА Ў ГАЛIНЕ НАВУКI I ТЭХНIКI

                              ПАСТАНОВА
          Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь
              i Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                 ад 23 снежня 1994 г. N 3469-ХII/266

===

     Разгледзеўшы  матэрыялы, прадстаўленыя  Камiтэтам па Дзяржаўных
прэмiях  Рэспублiкi Беларусь  у галiне  навукi i  тэхнiкi, Прэзiдыум
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь i Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:

     1. Зацвердзiць   рашэнне   Камiтэта   па   Дзяржаўных   прэмiях
Рэспублiкi  Беларусь  у  галiне  навукi  i  тэхнiкi   i   прысудзiць
Дзяржаўныя прэмii Рэспублiкi Беларусь 1994 года:

                          У галiне навукi

     Бушуку  Барысу  Анатольевiчу,  доктару  фiзiка  -  матэматычных
навук, галоўнаму  навуковаму супрацоўнiку Iнстытута  фiзiкi Акадэмii
навук     Беларусi,    Варапаю     Яўгенiю    Сяменавiчу,    доктару
фiзiка-матэматычных   навук,    прафесару,   загадчыку   лабараторыi
спектраскапii  Навукова -  даследчага iнстытута  прыкладных фiзiчных
праблем  iмя А.Н.  Сеўчанкi пры  Беларускiм дзяржаўным  унiвесiтэцэ,
Гайсенку  Вiктару Анатольевiчу,  доктару фiзiка-матэматычных  навук,
прафесару,   загадчыку   кафедры   методыкi   выкладання   фiзiкi  i
iнфарматыкi  Беларускага  дзяржаўнага   унiверсiтэта,  Гулiсу  Iгару
Мiхайлавiчу,    доктару    фiзiка-матэматычных    навук,   загадчыку
лабараторыi  малекулярнай  фатонiкi  таго  ж  унiвэрсiтэта, Рубiнаву
Анатолiю Мiкалаевiчу, акадэмiку,  доктару фiзiка-матэматычных навук,
прафесару, намеснiку дырэктара па  навуковай рабоце Iнстытута фiзiкi
Акадэмii   навук   Беларусi,   Тонiну   Уладзiмiру  Iльiчу,  доктару
фiзiка-матэматычных  навук,  прафесару   кафедры  атамнай  фiзiкi  i
фiзiчнай iнфарматыкi  Беларускага дзяржаўнага унiвесiтэта,  -за цыкл
работ  "Флуктуацыi мiкраструктуры  i фотафiзiка  раствораў складаных
арганiчных злучэнняў";
     Антонаву Iгнацiю Пятровiчу,  акадэмiку Акадэмii навук Беларусi,
члену-карэспандэнту  Расiйскай акадэмii  медыцынскiх навук,  доктару
медыцынскiх     навук,      прафесару,     дырэктару     Беларускага
навукова-даследчага    iнстытута    нейралогii,    нейрахiрургii   i
фiзiятэрапii,    Дрывонцiнаву    Барысу    Уладзiмiравiчу,   доктару
медыцынскiх  навук,  прафесару  кафедры  нервовых i неўрахiрургiчных
захворванняў Мiнскага дзяржаўнага медыцынскага iнстытута, Недзьведзю
Георгiю   Канстанцiнавiчу,  доктару   медыцынскiх  навук,  кiраўнiку
неўралагiчнага аддзялення  Беларускага навукова-даследчага iнстытута
неўралогii,   нейрахiрургii  i   фiзiятэрапii,  Латышавай  Валянцiне
Якаўлеўне,   доктару   медыцынскiх    навук,   вядучаму   навуковаму
супрацоўнiку  Гомельскага  фiлiала  iнстытута  радыяцыйнай медыцыны,
Бяззубiку Сяргею Дзмiтрыевiчу, кандыдату медыцынскiх навук, вядучаму
навуковаму    супрацоўнiку,   кiраўнiку    патамарфалагiчнай   групы
Беларускага навукова-даследчага  iнстытута неўралогii, нейрахiрургii
i фiзiятэрапii,  Смеяновiчу Арнольду  Фёдаравiчу доктару медыцынскiх
навук,  прафесару,   кiраўнiку  нейрахiрургiчнага  аддзела   таго  ж
iнстытута,  -  за  цыкл  работ  "Патагенез,  клiнiка  i  дыягностыка
неўралагiчных праяўленняў астэахандрозу пазваночнiка";
     Грыбу Станiславу  Iванавiчу, акадэмiку Акадэмii  аграрных навук
Рэспублiкi  Беларусь,  доктару  сельскагаспадарчых  навук, намеснiку
дырэктара   па  навуцы   Беларускага  навукова-даследчага  iнстытута
земляробства  i  кармоў,   Кадыраву  Мiхаiлу  Анатольевiчу,  доктару
сельскагаспадарчых навук, загадчыку  лабараторыi селекцыi пярвiчнага
насенняводства  i тэхналогii  вырошчвання ячменю  таго ж  iнстытута,
Лаўруковiч  Святлане  Данiлаўне,   навуковаму  супрацоўнiку  таго  ж
iнстытута,  Мельнiк  Iнесе  Iванаўне,  кандыдату  сельскагаспадарчых
навук,  былому старшаму  навуковаму супрацоўнiку  таго ж  iнстытута,
Мухiну  Мiкалаю  Дзмiтрыевiчу,   доктару  сельскагаспадарчых  навук,
прафесару,   былому   загадчыку   аддзела   селекцыi   i  тэхналогii
вырошчвання азiмага жыта таго ж iнстытута, Рубану Васiлiю Iванавiчу,
кандыдату  сельскагаспадарчых  навук,   былому  старшаму  навуковаму
супрацоўнiку таго ж iнстытута, -  за цыкл работ "Распрацоўка метадаў
i вынiкi   селекцыi   высокапрадукцыйных,   рэсурсаэканомных  сартоў
яравога ячменю i азiмага жыта";
     Галенчаку  Георгiю  Якаўлевiчу,  кандыдату  гiстарычных  навук,
старшаму  навуковаму  супрацоўнiку,  загадчыку  аддзела  спецыяльных
гiстарычных  навук  Iнстытута   гiсторыi  Акадэмii  навук  Беларусi,
Дарашкевiчу Вiктару Iванавiчу,  кандыдату фiлалагiчных навук, былому
старшаму  навуковаму  супрацоўнiку  Iнстытута  лiтаратуры  iмя  Янкi
Купалы  Акадэмii  навук  Беларусi,  Жураўскаму  Аркадзiю Iосiфавiчу,
члену-карэспандэнту  Акадэмii навук  Беларусi, доктару  фiлалагiчных
навук,   прафесару,  саветнiку   пры  дырэкцыi   таго  ж  iнстытута,
Немiроўскаму   Яўгенiю    Львовiчу,   члену-карэспандэнту   Акадэмii
прыродазнаўчых навук Расiйскай Федэрацыi, доктару гiстурычных навук,
прафесару,  галоўнаму навуковаму  супрацоўнiку Расiйскай  дзяржаўнай
бiблiятэкi, Чамярыцкаму Вячаславу Антонавiчу, кандыдату фiлалагiчных
навук, старшаму навуковаму  супрацоўнiку, загадчыку аддзела гiсторыi
старажытнай i  новай беларускай лiтаратуры  Iнстытута лiтаратуры iмя
Янкi  Купалы Акадэмii  навук Беларусi,  Шматаву Вiктару  Фёдаравiчу,
доктару   мастацтвазнаўства,   старшаму   навуковаму   супрацоўнiку,
загадчыку    аддзела    старажытнабеларускай    культуры   Iнстытута
мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору Акадэмii навук Беларусi, -
за цыкл работ "Скарына i беларуская культура";

                           У галiне тэхнiкi

     Амельчанку     Пятру     Адамовiчу,     акадэмiку    Беларускай
iнжынерна-тэхналагiчнай    акадэмii,   доктару    тэхнiчных   навук,
прафесару,  генеральнаму канструктару  вытворчага аб'яднання "Мiнскi
трактарны  завод", Крупцу  Леанiду Мiкалаевiчу,  галоўнаму тэхнолагу
таго   ж  аб'яднання,   Кузняцову  Антону   Дзмiтрыевiчу,  намеснiку
начальнiка Галоўнага  спецыялiзаванага канструктарскага бюро  таго ж
аб'яднання,  Мялешку  Мiхаiлу   Рыгоравiчу,  намеснiку  генеральнага
канструктара Галоўнага спецыялiзаванага канструктарскага бюро таго ж
аб'яднання,   Фiлiпаву   Вiктару   Мiхайлавiчу,  члену-карэспандэнту
Беларускай iндынерна- тэхналагiчнай акадэмii, генеральнаму дырэктару
таго  ж   аб'яднання,  Яцкоўскаму  Вiктару   Мiхайлавiчу,  акадэмiку
Беларускай iнжынерна-тэхналагiчнай акадэмii, галоўнаму iнжынеру таго
ж аб'яднання,  - за  распрацоўнiку i  асваенне серыйнай  вытворчасцi
малагабарытнай трактарнай тэхнiкi;
     Малiцкаму Iосiфу Эдуардавiчу,  выконваючаму абавязкi тэхнiчнага
дырэктара   Мiнскага   аўтамабiльнага   завода,   Цiтовiчу  Анатолiю
Iванавiчу, намеснiку галоўнага канструктара таго ж завода, Ярашэвiчу
Вiктару  Аляксандравiчу,  намеснiку  галоўнага  канструктара  таго ж
завода, Iгнатовiчу Аляксандру  Iванавiчу, вядучаму канструктару таго
ж завода,  Чартову Лазару  Самуiлавiчу, галоўнаму  тэхнолагу таго  ж
завода, Казлоўскаму  Iгару Пятровiчу, намеснiку  галоўнага металурга
таго   ж  завода, -  за  стварэнне   канструкцыi  высокапрадукцыйных
аўтапаяздоў у складзе двух - i трохвосевых цягачоў сям'i МАЗ-64221 i
арганiзацыю iх серыйнай вытворчасцi;

                             За падручнiкi

     Лабко Пятру  Iосiфавiчу, доктару медыцынскiх  навук, прафесару,
загадчыку    кафедры   анатомii    чалавека   Мiнскага   дзяржаўнага
медыцынскага  iнстытута,  Дзянiсаву  Сяргею  Дзмiтрыевiчу, кандыдату
медыцынскiх  навук,  прафесару  кафедры  анатомii  чалавека  таго  ж
iнстытута,  Пiўчанку  Пятру  Рыгоравiчу,  доктору медыцынскiх навук,
прафесару кафедры  анатомii чалавека таго ж iнстытута, - за  вучэбны
дапаможнiк   для  студэнтаў   медыцынскiх  iнстытутаў  "Вегетатыўная
нервовая сiстэма" (атлас) 1988 года выдання.

     2.  Устанавiць  у  1994   годзе  Дзяржаўную  прэмiю  Рэспублiкi
Беларусь  у  галiне  навукi  i  тэхнiкi  ў  памеры  100  мiнiмальных
заработных плат.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России