ПАЛАЖЭННЕ АБ УПРАЎЛЕННI ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI
Зацверджана: Мiнiстр адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
В.I.Стражаў 22.12.1994
Узгоднена: намеснiк Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
А.М.Гарнак 21.12.1994
___________________________________________________________--
Утратило силу приказом Министерства образования от 22 марта
2006 г. № 169
1. Упраўленне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi з'яўляецца
структурным падраздзяленнем Мiнiстрэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь, падпарадкоўваецца Мiнiстру i яго намеснiку, якi
ведае пытаннямi прафтэхадукацыi.
У сваёй рабоце ўпраўленне кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь, нарматыўнымi дакументамi, якiя рэгулююць дзейнасць сiстэмы
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, i гэтым Палажэннем.
2. Галоўнымi задачамi ўпраўлення з'яўляюцца:
распрацоўка i рэалiзацыя дзяржаўнай палiтыкi ў сферы
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi;
каардынацыя дзейнасцi галiновых мiнiстэрстваў i ведамстваў,
прадпрыемстваў, арганiзацый, упраўленняў адукацыi
абл(Мiнгар)выканкамаў у галiне прафтэхадукацыi;
ажыццяўленне кантролю за выкананнем Канстытуцыi Рэспублiкi
Беларусь i заканадаўства ў сферы, аднесенай да кампетэнцыi
ўпраўлення.
3. Упраўленне прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi ў адпаведнасцi з
ускладзенымi на яго галоўными задачамi:
праводзiць работу па комплекснаму аналiзу стану i прагназуе
развiццё прафесiна-тэхнiчнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь;
забяспечвае распрацоўку (разам з мiнiстэрствамi, ведамствамi,
iншымi зацiкаўленымi арганiзацыямi) i выкананне дзяржаўных
нацыянальных праграм развiцця адукацыi i выхавання ў частцы
прафтэхадукацыi;
рыхтуе праекты заканадаўчых актаў i ўрадавых рашэнняў, якiя
ствараюць прававую аснову функцыянавання i развiцця
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi;
распрацоўвае i ўдасканальвае нарматыўную базу дзейнасцi
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў;
забяспечвае правядзенне экспертызы праектаў заканадаўчых актаў
i нарматыўных дакументаў, якiя рыхтуюцца рэспублiканскiмi
мiнiстэрствамi, ведамствамi, структурнымi падраздзяленнямi
Мiнiстэрства адукацыi i навукi ў частцы падрыхтоўкi квалiфiкаваных
рабочых;
рыхтуе прапановы адпаведным структурным падраздзяленням
Мiнiстэрства адукацыi i навукi, мясцовым органам кiравання адукацыяй
па ўдасканаленню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi навучэнцаў, сiстэмы
падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi педагагiчных кадраў,
арганiзацыi замежных сувязей, выхаваўчай работы,
парфесiйна-тэхнiчнай адукацыi дзяцей, якiя маюць адхiленнi ў
разумовым i фiзiчным развiццi, дзяцей-iнвалiдаў, перанавучання i
пераквалiфiкацыi вызваленага i незанятага насельнiцтва, развiццю
матэрыяльна-тэхнiчнай базы прафтэхадукацыi, удасканаленню i развiццю
эканамiчных механiзмаў яе развiцця, сiстэмы аплаты працы работнiкаў
i матэрыяльнага забеспячэння навучэнцаў;
узгадняе планы выдання вучэбнай, вучэбна-метадычнай лiтаратуры
i распрацоўкi сродкаў навучання для сiстэмы прафтэхадукацыi i
ажыццыўляе кантроль за iх выкананнем;
сумесна з Рэспублiканскiм iнстытутам прафесiянальнай адукацыi
арганiзоўвае распрацоўку i ўдасканаленне Рэспублiканскага пералiку
прафесiй, тыпавых вучэбных планаў i праграм, патрабаванняў
(стандартаў) да прафесiйнай падрыхтоўкi i ва ўстаноўленым парадку
забяспечвае правядзенне iх экспертызы i зацвярджэнне;
фармiруе заказ на навуковыя даследаваннi ў галiне
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi;
рыхтуе прапановы па стварэнню, рэарганiзацыi i лiквiдацыi
навучальных устаноў прафтэхадукацыi рэспублiканскага
падпарадкавання, дае заключэннi па гэтых пытаннях у адносiнах да
прафтэхвучылiшчаў, падпарадкаваных упраўленням адукацыi
абл(Мiнгар)выканкамаў, мiнiстэрствам i ведамствам, прымае ўдзел у
атэстацыi вышэйшых прафесiянальных вучылiшчаў;
разглядае дакументы на атрыманне лiцэнзiй суб'ектамi
гаспадарання на права вядзення прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi i
робiць заключэнне аб магчымасцi яе выдачы;
праводзiць аналiз падрыхтоўкi рабочых кадраў у галiновым i
тэрытарыяльным разрэзах, працаўладкавання выпускнiкоў, выпрацоўвае
разам з мiнiстэрствамi i ведамствамi, Рэспублiканскай службай
занятасцi насельнiцтва, iншымi рэспублiканскiмi дзяржаўнымi
структурамi, рэгiянальнымi органамi, Рэспублiканскiм саветам
дырэктароў прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў,
прафесiянальнымi саюзамi, асацыяцыямi, саюзамi i iншымi аб'яднаннямi
прамыслоўцаў, сялян, рамеснiкаў, прадпрымальнiкаў меры па
структурным зменам у падрыхтоўцы кадраў, яе ўдасканаленню, а таксама
па стварэнню ўмоў для працаўладкавання выпускнўкоў
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;
арганiзуе сумесна са структурнымi падраздзяленнямi Мiнiстэрства
адукацыi i навукi, iншымi мiнiстэрствамi, ведамствамi i
арганiзацыямi, мясцовымi органамi кiравання адукацыяй,
Рэспублiканскiм iнстытутам прафесiянальнай адукацыi распрацоўку
зместу бесперапыннай прафесiянальнай падрыхтоўкi кадраў, праводзiць
работу па стварэнню новых тыпаў навучальных устаноў, вучэбных
комплексаў, рэгiянальных цэнтраў прафесiянальнай адукацыi, вывучэнню
iх дзейнасцi;
сумесна з упраўленнем аховы дзяцiнства i спецыяльнай адукацыi
Мiнадукацыi i навукi, Мiнiстэрствам аховы здароўя вывучае праблемы
вучэбнай санiтарыi i гiгiены ў сiстэме прафтэхадукацыi i ўносiць
прапановы па ўдасканаленню iснуючых медыка-педагагiчных
патрабаванняў да арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэса ў
прфесiйна-тэхнiчных навучальных установах рэспублiкi;
праводзiць разам з адпаведнымi службамi адзiную дзяржаўную
палiтыку па ахове i бяспецы працы ў сiстэме прафтэхадукацыi,
кантралюе выкананне дзяржаўнай праграмы лiквiдацыi вынiкаў аварыi на
Чарнобыльскай АЭС у галiне адукацыi;
рыхтуе прапановы па назначэнню i вызваленню кiраўнiкоў устаноў,
якiя маюць рэспублiканскае падпарадкаванне i знаходзяцца ў ведзеннi
ўпраўлення;
плануе правядзенне сумесна з Дыдактычным цэнтрам РША i
Рэспублiканскiм Домам тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай
молодзi канферэнцый, семiнараў па пытаннях удасканалення
прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, конкурсаў тэхнiчнай i мастацкай
творчасцi, прафесiянальнага майстэрства, садзейнiчае стварэнню ўмоў
для iх развiцця ў прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах.
|